• Газеты, часопісы і г.д.
  • Квадратная варона  Ігар Сідарук

    Квадратная варона

    Ігар Сідарук

    Выдавец: Полацкае ляда
    Памер: 122с.
    Гародня, Полацк, Кобрын 2000
    33.74 МБ
    —А вы мне не пагражайце. Я пры выкананьні... А вам за гэта... Самі павінны ведаць. Мусіць жа, не дурныя?..
    Мужыкі спыніліся, неяк незаўважна сьцяліся, паціснуліся бліжэй адзін да аднаго. Насуплена пазіралі на кіроўцу:
    —Слухай, едзь адсюль, га?..
    —He да цябе зараз, хлапак... Дзела ў нас...
    —Ага, уманторваў бы ты падобраму. Пахарошаму просім.
    —А мне вашыя харошыя словы да... — нечакана пачаў налівацца барвіньнем той.  Гамуйся, бляха, у аўтобус, каму сказана. Ці вам спэцыяльнае запрашэньне трэба?! To зараз выдам! Аж уваччу прасьвятлее!.. Дубаломы!
    У куточку вуснаў кіроўцы выступіла белаватая пена, зьмяшаўшыся з пылком ад кукурузнай палачкі. Здавалася, яшчэ ймгненьне, і ён пацягнецца за пазуху за якімнебудзь кастадробным парабэлюмам. Аднак кіроўца, відаць, ведаючы пра свой нехадоп, толькі сьцер з рота тылыіым бокам далоні белую пенку, злосна зіркаў на мужыкоў.
    А мужыкі ўсё тапталіся поплеч адзін з адным.
    —Хто сказаў?..  раптам вырвалася ў больш маладзейшага.
    —Што  хто сказаў? як бы не зразумеў кіроўца.
    —Што арыштаваныя мы?
    —А!..  увесь выгляд кіроўцы ўжо выказваў абсалютную абыякавасьць.  Загад...
    —Чый загад?  упарціўся малады тубылец.
    —Гасударствянны, блядзі!  раптам зароў здыхляк у кабіне, і на губах у яго зноў запенілася.
    81
    —Ты не рычы, не рычы... — усё ж з асьцярогаю сьцепануў плечуком другі мужычок.  Ты нам, як што якое, дакумант пакажы.
    —Які дакумант?! Я табе пакажу дакумант!  яшчэ страшней роў кіроўца.  Ты ў мяне гэтыя дакуманты да сьмерці зьбіраць будзеш!
    —Ды што мы такое зрабілі, каб нас раптам вось так проста нізавошта арыштоўваць?..  неяк крыху назад падаўся гаспадар, ня так упэўнена, як раней, сьціскаючы ў руцэ цясак. Калі за парсючка, дык гэта наш, собскі...
    —He за парсючка, не за парсючка, — крывавата пасьміхнуўся кіроўца.  Тут такое дзела, што... Карацей, сьвінячая ваша справа. Так што гамуйцеся ў аўтобус, рабяты!
    —Хрэняцтва нейкае, бляха!  пляхнуў кепкаю аб зямлю маладзейшы.  Паехалі, разьбяромся!
    Мужыкі яшчэ нейкі час пастаялі, падумалі, а потым, зь нейкім жалем ды разгубленаю шкадобаю азірнуўшыся на распластаванага парсючка, маўкліва палезьлі ў аўтобус.
    Дзьверы з агідпым рыпам зачыніліся. Стары, дашчэнту зношаны маторчык ПАЗіка чмыхнуў, чвэхнуў, кіроўца з пачуцьцём выкананага абавязку цвыркнуў сьлінаю праз прыадчыненую фортку ды зрушыў сваю машыну з мейсца.
    Аўтобус ад’ехаў зусім недалёка ад вёскі, як раптам, стрэльнуўшы маторам, спыніўся на ўскрайку жытняга поля. Пасярод купіны немагчымасінечных валошкаў хлапец ды дзяўчына займаліся... Карацей, нераздымная пара маладзёнаў любілася. I любілася моцна, гучна, з захапленьнем ды жарсьцю. Кіроўца рэзка заглушыў матор, выскачыў, бразнуўшы дзьверцамі, на дарогу.
    —Імем закона!.. прад’явіце ўдаставярэньні!
    —Якія... удаставярэньні?!  віжам падхапіўся з маладзіцы голы хлапчыска.  Хто вы такі?
    —У аўтобус! Хутка! Абое!!!  раптам храснуў яму кулаком па твары лядачы кіроўца.
    —Які 'шчэ аўтобус?.. Хто вы такі, я вас пытаю?!  не чакаючы такога скруту, нічога не разумеючы, размазваў тонкую крывавую юху па падбародьдзі хлопец.
    —У вось гэты самы! Вось гэты!  проста пляхаў па мэталёвым баку ПАЗіка ягоны вадзіла.
    —Ды што вы такое сабе дазваляеце?!  усхапілася з валошкавага кіліму й маладзіца, падграбаючы пад сябе параскіданае адзеньне.  Хто вам даў права?!.
    —Ха! Хто даў права!..  ашчэрыўся кіроўца. Той, хто даў, той і ўзяў!..  Крыху не да мейсца, аднак рашуча зноў пляснуў па бэзавым баку аўтобусу ён.  Давай, давай. Апранайся! Там, — тут ён выразна ўзьнёс палец угору, — чакаць ня будуць.
    82
    —Вы, вы... — пад напорыстасьцю гэтага нізкарослага азызы не знаходзіла словаў дзяўчыпа. * Мы будзем на вас жалавацца!..
    —Ага, — стомленазгодна хітнуў галавою кіроўца. Паедзем. Там, грамадзяначка, і пажалуецеся...
    —Хто... — зноў быў завёў сваё хлапчыска, ды кіроўца раптам выкруціўся цэпам ды згроб усёй пяцярнёю ягоныя валасы на карку:
    —Яшчэ хочаш, поскудзь мочаная? Я табе пакажу, хто я такі! Ты ў мяне пя тое што на бабу, на голую курыцу ўскочыць ня здужаеш!..
    —Вой, мы паедзем! Толькі адпусьціце яго!  замалілася перад ім дзяўчына.
    —Ды трэба мне такое гаўно!  штурхнуў ад сябе хлапца кіроўца, моцна націскаючы яму на карак.  Ну й гаўно... — ужо глыбакадумнаразважыста дадаў ён.
    —Паедзем... Паедзем... — усё прыгаворвала маладзіца, ніяк не трапляючы нагамі ў спаднічку. Вось нарэшце патрапіла, дрыжачымі рукамі зашпіліла гузікі на блузачцы, схапілася рукою за плячо свайго зьбялелага каханца ды ў поўнае зьніякавеласьці замёрла, пакуль раззлаваны кіроўца ня ўскочыў назад у кабіну ды ня бразнулі дзьверцы, рэзка рас.чыняючыся перад імі. Хлопец, так і не апрануўшыся як трэба, падаўся у аўтобус першым, працягыуў руку сваёй спадарожніцы, і яна сьледам за ім нясьмела ступіла на прыступку.
    Дзьверцы балюча ўдарылі па дзявочых плячах, і жытняе поле ў кроплях сініх валошкаў апошйі раз праплыло перад іхнімі вачыма.
    Зграйка сівенькіх бабулек у белых хустачках нясьпешна дыбала па дарозе да могілак. На тое, што позаду іх натужна раве нейкі дабіты ПАЗічак, яны сьпярша зусім не зьвярнулі ўвагі. Але вось пыл зпад колаў закурэўся зусім блізка, аўтобус пад’ехаў амаль што ўсутыч да іхніх сьпінаў, і бабулькі перапалохана зьбіліся на ўзбочыну. Аўтобус рэзка збавіў абароты, зьяжджаючы сьледам за бабулькамі на край дарогі. Тыя пачалі ашаломхана крычаць, махаць рукамі кіроўцу, яшчэ болей цясьніцца на ўзбочыну. Толькі кіроўца, каменны твар якога ўжо можна было выразна разгледзець скрозь лабавое шкло, упарта ціснуў на газ. Тады бабулькі пабеглі.
    Галосячы, дробна перабіраючы старымі, нядужымі нагамі, яны беглі па краі дарогі, задыхаючыся ды ледзь ня падаючы. Усяго некалькі крокаў заставалася ім дабегчы да могілак, як раптам адна старэнькая жанчына спатыкнулася, нязграбна падвярнула нагу, засталася ззаду, і астатнія бабусечкі ў тую ж хвілю пачулі глухі, тупы ўдар, нібы хтосьці скінуў з гарышча проста на падлогу мех з бульбаю. Ужо толькі хрыпучы й чавячыся сухім, калючым паветрам, яны ўбеглі за агароджу могілак, спрабуючы хоць
    83
    як уратавацца, хоць як схавацца за крыжы ды магілы. Аўтобус, няспынна сыгналячы, заехаў адразу за імі ды з агідным мэталёвым скрыгатам напароўся адразу на некалькі помнікаў. Паваліліся крыжы, пырснула дробным шклом фара. 3 вылузанымі вачыма кіроўца выскачыў з кабіны, няўцямна зірнуў на фару, а потым ужо асатанела  на бабулек у белых хусьцінках:
    —Харэ бегаць, каргаўё кульгавае!..
    —Што ты?.. Што ты?.. Ты ж нас... Зусім...
    Усё не маглі аддыхацца й нават не маглі гаварыць тыя.
    —Бегаць, кажу, харэ, мумымры каргачыя! Давайце ў аўтобус хутка.
    —Куды?.. Ты што?.. Ты ж пачавіў нас! Вуляначку нашу насьмерць пераехаў!
    —Я вам пераеду! Вы ў мяне, скульлё недарэзанае, паезьдзіце! Я зза вас, лярвоты, фару раскірдзячыў! У аўтобус, каму сказана!!!  аж да пазногцяў страшна зьбялеў кіроўца.
    —Вой, Вуляначку!..  як ня чуючы, усё ж перакрыла ягоны рык сваім галашэньнем найболей сухацелая бабусечка.  I за што?!
    —За злоснае супраціўленьне падчас арыштаваньня, вось за што, старакірыцы!
    —Якога... арышт... — як рыба, заплямкала ротам тая, што галасіла.
    —Такога! Арышт ёсьць арышт! I супраціўляцца беспалезна. У аўтобус, маць вашу, колькі раз паўтараць, — як і раней, з раптоўнай бясконцай стомаю ў голасе прамовіў, амаль што ня гледзячы на бабусек, кіроўца.
    I бабулькі, выціраючы ражочкамі белых хусьцінак запалыя навек вочы, склаўшы сухою папераю плечы, так нічога й не зразумеўшы, скорана палезьлі ў аўтобус.
    У мястэчку, куды праз паўгадзіны заехаў .аўтобус, было ціха. Толькі ў дзіцячым садку, што жывапісна мясьціўся сваімі невялічкімі дамкамівежкамі на ўскраіне, ажыўлепа раўлігалёкалі маляты ды квахтушкаю тупала вакол іх таўсматая выхавацелька. Лёгкая брама, звараная зь перавітага дроту, была адчынена, і аўтобус як ехаў так і стаў ужо на тэрыторыі пясочнаарэлевых уладаньняў. Кіроўца, пакуль не вылазячы, крыху апусьціў шкло, і ягоны абгрызены палец замёр у немінучым скіраваньні на выхавацельку:
    —Усе, хто ёсьць! Давайце!..
    —Што... давайце?..  бы ў поўнае дурнавеласьці спытала тая.
    —Давайце, давайце. На вас у мяне таксама... Так што паедзем.
    —Куды паедзем? Хто? Я?..  жанчына раптам села ў пясок. Зьнянацку яна азадкам зачапіла нейкага сапельчыка, які страшэнна зароў.  Ціха, ціха... — ня гледзячы на сапельчыка, пачала яго супакойваць выхавацелька.
    —I ты. I кіндэрбобікі твае. I ўсе, — відаць, кіроўцу ўжо сьмяртэльна надакучылі гэтыя ўсе тлумачэньніаб’ясьненьні, таму што
    84
    нават кукурузную палачку, якую ён знайшоў у сябе на сядзеньні, ён жаваў неахвоць, лянотна, абы разжаваць.
    —Ды што... Ды як вы можаце?! А бацькі?.. A... He, нікуды мы не паедзем! ужо стаяла на цьвёрдых нагах таўсматушка.
    —I бацькі, — як ня чуў трохі злоснае катэгарычнасьці ў апошніх ейных словах кіроўца.  Усе паедуць.
    —А я!..  пачала была выхавацелька, ды раптам кіроўца з агаломшаным спрытам выскачыў са сваёй кабіны, бы той ушчэнт згаладнелы клешч, учапіўся растапыранымі пальцамі жанчыне ў шырокія цыцкі ды пацягнуўпавалок, адыходзячы задам, яе да аўтобусу:
    —А ты... Ты... — толькі пеніліся па краёх ягоныя пасінелыя вусны. Вось нейкае да немагчымасьці брыдкае слова зьляцела зь іх, хвостка пляснула выхавацельцы па твары, які ўвесь пайшоў плямнотнаю чырваньню.  Арыштаваная ты, скукожына! Ясна табе?!
    —Дзеці... дзеці... — міжволі паддавалася яна кіроўцу.  Толькі ня плачце... У аўтобус... Дзядзя памыліўся... Ня бойцеся. Мы паедзем і прыедзем... А дахаты... я сама... вас... потым... Толькі ж ня плачце!
    I толькі выхавацелька паўтарыла пра плач, як дзеці зараўлі. Засмаркаліся, заенчылі, заверашчалі. Яны плакалі, яны насамрэч баяліся гэтага худажэзнага дзядзю, які цягне іхнюю Ганну Халімонаўну ў нейкі страшны бэзавы аўтобус ды яшчэ хоча, каб і ўсе яны лезьлі туды таксама.
    —Аа!.. Сьціхніце, каб вам заляпіла! ужо разьдзіраўся таксама крыкам кіроўца. Ужо жахліва раскрытыя вочы Гавны Халімонаўны спачатку ўпляжыліся знутры ў аўтобуснае вакно, пбтым мітусьліва падаліся да выхаду, ужо кідаў кіроўца парамі, а то й па трохчатырох у аўтобус саплівае, перамурзанае падшываньне, і ўжо падалі, валіліся адзін на аднаго пераляканыя сапліўцы ў духотным, нажараным сонцам за дзень салёне. Дзяцей як магла лавіла ды супакойвала ўпацелая выхавацелька, ёй крыху дапамагалі ранейшыя арыштанты, неахвотна ўсаджвалі на вольныя мейсцы. Праўда, адна бабулька пачала хуткахутка маліцца за кожнага, у кожнага спрабуючы запытацца імечка, але мала хто з перамакрэлых малятаў да яе азываўся...