Квадратная варона
Ігар Сідарук
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 122с.
Гародня, Полацк, Кобрын 2000
А матор заходзіўся гудамскрыгатам, бэзавы аўтобус калаціўся ды ляскацеў, кіроўца лаяўся, дзеці раўлі не сьціхаючы. Вось працяты мэталёваю трасучкаю ПАЗік тузануўся, крануўся ды, ушчэнт распляжыўшы акуратненькую пясочніцу з жоўтым жвірочкам, рэзка выпер зь сіротна апусьцелага садку.
Да самае цёмнае начы ладаваў кіроўца арыштантамі свой аўтобус. Падазронага электрыка ён зьдзер проста з тэлеграфнага слупу разам з “кошкамі” ды ланцугамі, дзьве цётухны нейкае халеры стаялі от так сабе пры дарозе ды немаведама пра што балабонілі.
85
нейкі сівізны дзядзька бартаваў побач са сваім “Запарожчыкам” прабітае кола, на хутары, дзе нармальнаму чалавеку й жыць немагчыма, сям’іска, па ўсім відаць, добрых куркулёў перабірала бульбу, непадалёк ад хутару, таксама пры дарозе, адна лядачая кабетухна прадавала зь вядра яблыкіпіпенкі, узбоч лесу сухаплюжны татка, таўсмужная мамка ды дзьве цыбатыя дзевачкіпераростачкі шуравалі з грыбоў, перакрыўлены дзед з кульбачкаю пераганяў цераз дарогу статак каровак, якія пачалі рыкаць падурному, калі кіроўца застаўбурыў дзядка ў аўтобус, па пустэльнае АЗС касірказапраўшчыца ніяк не магла даўмецца, як жа гэта так яна ўсё кіне без наглядупрызору ды некуды паедзе ды, магчыма, ужо й пя вернецца(?1), вясковы паштальён проста бразнуўся з ровару, ашаломханы загадным крыкам кіроўцы спыніцца, “Паскудрыла бздючы, стой, каб ты здох!”, ды так з роварам і хацеў перціся ў ПАЗік, але, страціўшы зьнянацку пярэдніх два зубы, свой ровар з крываточным жалем пакінуў у прыдарожнае травемураве, буракапольная брыгада спачатку нават не азірнулася на ўсё тыя ж скульлёрвучыя зыкі кіроўцы, аднак яны яшчэ ня ведалі, ого, яшчэ ня ведалі, з кім маюць справу, і справу не абы якую, і што жартамі тут... нават і блізка..., у маленькім гарадочку адзін дужа акулярысты разумнік з выглядам закалотнага заўзятара чытаў на лаве, а болей, паскуда, рабіў выгляд што чытае, газэту, а ў кавярнячцы, у якую кіроўца ўпароўсязаехаў от так проста аўтобусам, тры млявыя ахвіцыянтачкі спрабавалі нават ад яго адкупіцца скрыняю перабрадзілага піва...
Ай, ды ўсіх і не пералічыш. Людзей у ПАЗ было ўжо напіхана столькі, што было чуваць, як хрумсьцяць нечыя костачкі, нехта дзіка крычаў, тойсёй зь дзетак яшчэ вішчаў, але большасьць, зачаўленая з усіх бакоў дзядзькамі ды цёткамі, ужо нават і не дапінала ні да воднага ўздышку. Твары, перакрыўленыя, раскірплюханыя твары былі прыціснутыя да вокнаў, і вочы шмат у каго вылузваліся проста прэч...
Кіроўца ахрып ад крыку, ягоная лаянка рабілася ўсё болей жорсткаю, у набіты бітма аўтобус ён запіхваў арыштантаў плячом, усё часцьцей падштурхоўваючы каленам, усім целам навальваючыся на дзьверцы...
А між тым, паволі цямнела...
* * *
Вялізны горад наперадзе паказаўся зусім нечакана.
Адзіная ацалелая фара аўтобусу кінжалам прарэзала навакольле. Высачэзныя гмахі вырасталі зь цемры, нібыта начныя, шэрыя прывіды. I тут кіроўца, нешта заўважыўшы, задаволена пацягнуўся ў бардачок ды, крыху там памацаўшы, дастаў новы, нераспакаваны пачак кукурузных палачак. He адрываючы вачэй ад таго, што прасьціралася перад ім наперадзе ды па бакох, ён пачаў раз
86
рываць пачак, прыціскаючы яго адною рукою да рулявога кола.
Паўсюль, ля кожнага дому, ля кожнага пад’езду, у кожным двары стаялі людзі. Людзі стаялі паўсюль, куды толькі магло дастаць вока. Начыы ветрык зьлёгку калыхаў іхнія белыя строі. Усе маўчалі. I кожны зь іх у маўчаньні чакаў... свае чаргі... каб ехаць і ехаць... ехаць і ехаць... ехаць і ехаць... скрозь цёмную ноч... у аўтобусе колеру бэз.
Кастрычнік, 1998 г.
ВЫКРАДАНЬНЕ ВЕПРУКА
Грысь Чаравячка ўвесь Божы дзень ды добры жмут ночы жлукціў каламутную первачыну. Трэба сказаць, што жлукціў яе ён і дзень таму, і тыдзень, і месяц, і яшчэ шматшмат гадоў да тых знамянальных падзеяў, якія неўзабаве разгорнуцца перад ягоным займглістым позіркам, і пра якія ён нават яшчэ й не здагадваецца.
He здагадваецца разам зь ім і ягоная жонка Марыля Чаравячка. Праўда, хоць тая ж сівая первачына была для яе не такое прыцягальнае смакаты, як для Грыся, аднак і гэтую сухастойную ды заўважна струхлелую кабетухну ніводная лішняя шклянка наравіла не прамінуць. А пакуль самлелая ад усё ж такі залішняе дозы гарэлкі Марыля пахропвае на ўзбуранае бруднае канапе за сьпінаю Грыські, сам ён, акуліўшы ў гарапашнае сваё нутро немаведамаякуюпаліку шклянку, гучна гэпае кулачочкам па стэлешні ды таксама ў каторы ўжо раз ускрыквае гучнагорка:
—От, сучка!
Сучкаю была іхняя шалапутная дачка Наталка. Толькі ўвесну яна бразнула клямкаю адзінаццацігодкі, ледзь дацягнуўшы да паўнасталага атэстату, як ужо ў ліпені ёй заманілася выскачыць замуж. Ды як мага хутчэй, хоць ты разьбіся, каб, значыць, ані хвіліны болей не заставацца ў роднае бацькоўскае хаце!.. Бо тут, бач ты на сучку, яе ўжо ванітуе. Бо тут і не жыцьцё зусім, a нейкае п’янотнае гарыва. Бо тут нават прыстойна паесьці і тое няма як. Бо тут хоць якая лішняя тысяча ўперваецца ў цукар ды дрожджы, а яна вымушана даношвацьпераношваць сукенкі яшчэ з восьмаедзявятае клясы. Ладна!.. Грысь, можа б, іншым разам і перамаўчаў, бо ці мала якое лухты ў дурное сваёй гарачцы маладыя не намалоцяць. Але ж усё тое Наталка водала ім толькі сёньня. Малочнатуманнае раніцою, калі прывалаклася невядома адкуль, уся бы ў апараным летуценьні, а яны дружна накінуліся на яе: “Дзе ты, блядзючка падкалодная, перакочвалася?!.” Грысь нават хапянуўся за сукаватую паляняку, ды Наталка раптам цопка перахапіла ягоную руку, выкруціла паляняку ды, сама замахнуўшыся, зьмяюкаю сыкнула ашаломханаму бацьку ў твар:
—А ну, сьціхніце!
—Што?! Ах ты, блядзючка!.. здаецца, больш спуджана, чым злосна, агрызнуўся Грысь.
—Яшчэ раз назавеце “блядзючкаю” не пагляджу, што бацька, так вось гэтым сукам у лабешню і ўперу!.. па ўсім было відаць, што жартаваць у Наталкі не было аніякіх намэраў.
Намэры ў яе былі нашмат шырэйшыя ды глябальнейшыя. Пра гэта яна й паведала, не зыходзячы зь месца ды ўсё яшчэ трымаючы ў руцэ паляняку:
88
—Рыхтуйцеся, заўтра сваты прыедуць.
—Якія... сваты? схапілася скручанымі пальцамі за свае асьмяглыя, патрэсканыя вусны Марыля.
—Звычайныя, з ручнікамі. Замуж я выходжу, — канстатавала, як неабвержны факт, Наталка ды адкінула, нарэшце, прэч бярозавую сукаватку.
—Га! раптам, бы дурны, рагатнуў Грысь. За каго?
—А... сьцепанула плячыма дачка. Вы ўсё роўна ня ведаеце.
—А нас ты спытала? імкнучыся напоўніць праўдзівай пагрозаю свой голас, толькі хрыпла вычавіла зь сябе Марыля.
—He пытала й пытаць не хачу, — зноў сказала, як адрэзала, Наталка, накіроўваючыся да ганку.
—Ну, тваю ж маць!.. штурхануў Грысь нагою струхлелую калоду. Лёгкая, тая адразу перакулілася ды адчувальна выцяла Грыся па той самай назе. Ты што гэта, сур’ёзна?
—Сур’ёзьней і не бывае, — абярнулася, ужо стоячы на парозе, Наталка. Так што рыхтуйцеся, — зноў паўтарыла, як загадала, яна. У суботу вясельле.
—А во табе вясельле! скруціў раптам зьверскую дулю Грысь, падскочыў да Наталкі ды сунуў тую дулю ёй проста ў нос. Во! Во!..
—Пачакай ты, дачушка... — усё ніяк ня магла пакінуць ў спакоі свае перасьмяглыя вусны Марыля, гэтак жа нэрвова цярэбячы іх пальцамі. Ты ж кажаш, заўтра сваты толькі прыедуць...
—Заўтра сваты прыедуць, а вясельле у суботу! рашуча ўзялася за клямку дзьвярэй Наталка, ані не зьвяртаючы ўвагі на зьверскія бацькавы дулі. Мы з Алікам усё рашылі.
—3 Алікам? А хто гэта? няўцямна ўстаўбурыла на яе маленькія сьлязьлівыя вочы маці.
—Жаніх мой, мамка. Гарадзкі ён... Ад яго сваты заўтра й будуць. А ў суботу вясельле.
—А чаго так хутка? А чым жа іх сустракаць? А дзе ж вы жыць будзеце? неспакой усё болей апаноўваў хоць і прашпіртаванае, аднак усё ж такі матчына сэрца Марылі. I тут нечаканая здагадка наскрозь працяла ўсё тое ж дрыжачае сэрца. Марыля аж прыкусіла ражок бруднай хусьцінкі: — Вой, Натачка, ты бярэмянная, ці што?..
—Байстрючка нагадавала, бля... — ужо было зноў ледзь не зьляцела запаветнае слоўка з языка Грыські, ды красамоўны доччын пагляд на адкінутую сукаватку своечасова яго спыніў.
—А ня вашая справа, — нават не міргнула на гэта Наталка. Ня схочаце вясельля тут у Аліка справім. А сваты заўтра прыедуць палюбому. Хочуць зірнуць, як жывем мы тут. Ну, і з вамі, значыцца, пазнаёміцца. Ха, было б з кім...
—Ты як на бацькоў, га? усё яшчэ харобрыўся Грысь.
—Ага! агрызнулася Наталка, расчыняючы ў сенцы дзьверы.
89
—Дык ты бярэмянная ці не? дапытвала сваё Марыля.
—Вой, мамка! Бярэмянная я ці не бярэмянная гэта ўжо час пакажа... — неяк задумнамэлянхалічна прамовіла Наталка ды памкнулася ступіць у чарноцьце роднае хаты. Але затрымалася, бо пачула, як маці выпусьціла з грудзёх сакрушальны ўздых:
—Ды чым карміцьта, сватоў гэных?..
—На гарэлку грошы знаходзіце, то й на закуску знойдзеце, — як адрэзала Наталка ды ўрэшце бразнула за сабою дзьвярма.
—От, сучка! зноў бабохпуў кулаком па сталу Грысь. Аднак на гэты раз трохі цішэй, бо да гэтага часу зьбіў той надта ўжо абы які кулачок на горкі яблык.
Асабліва муляла Грысю зусім ня тое, што дачка вырашыла выскачыць замуж, ані не зважаючы на бацькоўскае меркаваньне. I ня тое, што ён, Грысь, і блізка ня бачыў на вочы таго самага гарадзкога Алікажанішочка. I нават ня тое, што маладыя ўсё вырашыліразьмеркавалі без хоць бы якога іхнага саўдзелу. Асабліва рэзалі яму, бы вузельчыкі на гумцы ў дзіравых трусах, Наталчыны словы пра грошы, што знаходзяцца на гарэлку, і якіх вечна бракуе на харч.
Што яна, дурніца даўгалыгая, ведае пра грошы?!. I што пра гарэлку? Бач, сорам ёй вочы коле, што бацькі п’юць. Хай пажыве зь іхняе, Грысева ды Марылінае, невядома яшчэ... як сама... можа, болей за іх будзе. Дый хіба яны п’юць?! Так, выпіваюць. Як і ўсе нармалёвыя людзі, ня больш ды ня меньш. А яна!.. бач ты на яе!.. “Знаходзіце грошы!.. то знойдзеце й на харч!..”
Ён што тыя грошы, бы клепкі, кляпае? Ці яму зь неба ў рот крупыкілбасы валяцца? Ён жа не куркуль які, бы той суседзік ягоны, Андрэй Шупейка. Тры кіёскі з парфумаючакалядамі пасярод мястэчку трымае ды яшчэ парачку адкормных парсючкоў у хляўчуку на падворку дзержыць. I што? Анічога. Жонка ягоная, Верка, на што баба разумная ды з усіх бакоў ладная, і тая, кажуць, зьбіраецца ад яго ўцякаць. Надта ж Андрэй, бы жаба ў балота, у палітыку прэцца. I начальства местачковае ў я^о ледзь не штодня па вечарох кватаруе. I сам ён, як трлькі вольны выходны выпадае, у сталіцу матаецца (куды й каго толькі, цікава, цікава!..). I нават местачковыя знаўцы цьвердзяць, што як была пяць год таму першая прэзыдэнцкая кампанія, нібыта Андрэйка самага апальнага кандыдата як мае быць падтрымаў. I ня толькі грашыма, а яшчэ тымсім. 0, ці не да яго цяперака першы куркуль местачковы й матаецца? Ну, то ня дзіва, што справы ягоныя... бы хер у масьле... а тут!.. хоць ты зачавіся!.. Сваты, бляха!.. Патрэбныя яму тыя сваты, бы сабаку на срацы скула!..