• Газеты, часопісы і г.д.
  • Квадратная варона  Ігар Сідарук

    Квадратная варона

    Ігар Сідарук

    Выдавец: Полацкае ляда
    Памер: 122с.
    Гародня, Полацк, Кобрын 2000
    33.74 МБ
    —А што правяраць... Нажы давай.
    —А як жывы?
    —Ды які жывы? Ухадохалі мы яго...
    Аднак уся змучаная постаць Марылі выказвала суцэльны недавер. Яна прысела над Магамаем, а потым хуценька апусьцілася на каленкі, прыклала вуха да ягонага жывата й пачала ўважліва ўслухоўвацца...
    —Ну, што?  смыліла Грысю.
    Марыля нецярпліва махнула на яго рукою, каб не перашкаджаў. Яна паслухала ў адным месцы, потым прыклала вуха трохі вышэй, а потым яшчэ вышэй. Затым адарвала голаў ад кабанячага пуза, няўцямна паціснула плячыма:
    —А чорт яго ведае.
    —Ну то нясі нажы!
    99
    Марылька была памкнулася зь сенцаў, а потым спынілася:
    —Ты што, нясмаленага яго?..
    Грысь утаропіўся ў марылін рот, нібы адтуль выперла такая лухта, якой яшчэ ня чуў цэлы сьвет. Аднак, пасьля хвіліннае развагі, ён зразумеў, што на гэты раз жонка мае абсалютную рацыю. На дзіва, нібы спэцыяльна чакаючы гэтага моманту, у куточку веранды хавалася тое, што трэба: там, прыкрытая дранай анучкаю, пад шапкаю густога пылу стаяла паялыіая лямпа. Грысь ўзяў яе ў рукі, страсянуў пыл, пашалёхаў: унутры нешта плёхалася. Зьвіньціў маленькую накрыўку, панюхаў: у нос шыбанула рэзкім пахам бэнзыны.
    —Запалкі давай!  загадаў ён жонцы.
    Марылька крутанулася, выбегла зь сенцаў, хутка вярнулася назад з запалкамі. Дрыжачымі рукамі працягваючы іх Грысю, спытала:
    —А як хату спаліш?..
    —Ты, дурыла, меньш языкам мяньці!
    —Ох, Грысю, глядзі!..
    —Ды гляджу, не сьляпы ж, тваю маць!
    I лямпа шуганула полымем.
    Грысь лацьвей ўзяўся за ейную ручку, вольнай рукою ўхапіўся за лапу Магамая ды скіраваў полымя ў вепручыны бок. Але толькі гарачы язык агню лізнуў сьвінячую скуру, як Магамай дзіка рохкнуў, пераляканая Марыля, адначасова жагнаючыся й заціскаючы сабе рот, каб не закрычаць гэтак жа дзіка, падалася назад, a сам Грысь ледзь не бразнуў паяльную лямпу на падлогу.
    —Ажыў, падла!  вычавіў скрозь зубы Чаравячка, гасячы лямпу.  От, паскуда! Ну й чым яго цяпер?..
    —Вой, Грысю!..
    —Што Грысю? Што Грысю?.. паўтарыў раззлавана сьледам за ёю Грысь, і невядома было, на каго ён болей злуецца: на вепрука ці на жонку.
    —Неяк бы канчаў ты зь ім, га?..
    —Ну й як я табе зь ім скончу? Можа, скажаш яшчэ назад, туды, дзе быў, зацягнуць? Ці за хатаю закапаць?
    —Вой, ня ведаю...
    —Тады схадзі сама да Андрэя, скажы, што мы ў яго кабанчыка сьпёрлі!
    —Ай!  адмахнулася ад яго Марыля.
    —Вось табе й “ай”! Вечна вы, бабы, з лухтой сваёй!..
    На гэты раз ня вытрымала ўжо жанчына:
    —To ты так?! Ты бач на яго, баба ў яго вінаватая!.. Можа, гэта я цябе падгаворвала сьвіньшо гэтую сюды валакчы?! Ці, можа, я вінаватая, што ты, дундук пасівелы, яе вяроўкаю засіліць схацеў?!.
    Чаравячка раскрыў быў рот, каб хутка абрэзаць жонку, але якраз у гэты момант Магамай заварушыўся зноў. “Калі ён зараз
    100
    ачомаецца, — маланкава пранеслася ў грысевай чарапушцы, — дык...” Што магло адбыцца сьледам за гэты самым “дык”  у ягоных мазгах дакладнага адказу не прагучала, бо вока наштурхнулася на нешта такое, што адразу зьмяніла гэты пачатак панічных развагаў. Грысь раптам убачыў тое, чым ён заб’е Магамая ўжо напэўна.
    У тым жа кутку, пад тым жа пылам, зпад якога ён хвілю таму выдзер паяльную лямпу, ляжала перавернутаю дагары лапкамі даўно згарэлая электрычная плітка. Аднак сама плітка зараз была яму без патрэбы. Яму трэба было толькі адно  электрычны шнурок. I Грысь, наступіўшы адною нагою на плітку, схапіўся за шнур ды йрвануў яго на сябе. Стары шнурок трымаўся ня надта. Таму ў наступны момант Грыська ўжо склаў яго надвое, падьдзеў зьнізу тым самым нажом, які прынесла Марылька, пакуль ён распальваў лямпу, агаліў з двух бакоў расшкамутаныя на ніткі канцы дроту. I, пакуль жонка канчальна ўцяміла, што да чаго, ён борзьдзенька падскочыў да разэткі ды ўваткнуў туды гэтыя самыя два дроцікі. Яшчэ барзджэй Грысь уваткнуў супрацьлегля канцы ў дзьве наздрыпы магамайскага лычу, не забываючы, аднак, з асьцярогаю трымацца за ізаляцыю. Вяпручок рэзка торгнуўся, нават бздануў, і ў той жа міг засьмярдзела паленым мясам пажывому.
    —Ты што?!  вярэснула ціха Марыля.
    —Што?!.
    —Кінь дрот, кажу!
    —A то што?..
    —Кінь!  зноў паўтарыла Марыська, але не падыходзіла да Грыся й блізка.
    —Ага, зараз!
    —Заб’есься, дурніска ідыёцкае!..
    —Вой, не мяньці! Мо ж, не забьюся.
    —Пэўне, скажаш, што дротам гэным сьвінчо змярцьвіш?
    —A то!  Грысь насьцярожана агледзеў кабанчыка. Той болей ня бзьдзеў і не варушыўся.  Гатовы!..
    Але толькі апошняе слова зьляцела з вуснаў Чаравячкі, як Магамай пачаў хоць і ціха, аднак агідна, працягла, роспачна, простатакі пасьвінску адчайна павіскваць.
    —Ах ты, падла! пераможніцкі аптымізм хутка стлеў у нязьведнай цемры душы Чаравячкі.  Бач ты  жывое, сьмярдзюшэнства паскуднае!..
    Тут Грысь стаў нешта тлумна прыпамінаць са сваіх, ужо недасяжна далёкіх, урокаў фізыкі. А менавіта прымроілася яму, што нібыта ў вадзе напруга электратоку ўзрастае, таму й маланкавы разрад у залеву такі небясьпечны...
    —Вядро давай!
    —Якое вядро?
    —Рабое! Во, што на калодцы стаіць, з вадою!
    101
    I, не пасьпела Чаравячыха, у якой да гэтага часу быў зусім задураны голаў, ухапіцда за дзюралевае вядро, як Грысь вырашыў дакладна паўтарыць сваю электразабойчую апэрацыю, але ўжо з гідраўдасканаленьнем.
    —Давай, сюды паднось’ тупнуў ёв нагою побач з самуськім Магамаем. Марыля паднесла.  Стаўляй усутыч’ — Марыля паставіла. А паколькі два канцы дроту паранейшаму былі ўтыцнутыя ў разетку, дык Грысю толькі й заставалася, што ўмакнуць канцы, побач зь якімі ён трымаўся за ізаляцыю, у ваду ды адначасна дакрануцца імі да рэбраў Магамая. Але аа гэты раз ён не ўлічыў аднаго: што ягоная Марыська не пасьпее здвесьці руку ад вядзернае дужкі. Марылю ўрэзала токам так, што гаротная жанчына адразу пераламілася напалам. Твар стаў чорны, язык прыкіпеў да паднябеньня; ёй падалося, што рукі адарвала ці выкруціла за плечы.
    Перапужаўся й сам Грысь: мапіонка сьцялася, на патыліцы валасы заварушыліея самі сабою.
    —Марылечка! Ты жывая? нейкім чужынскім голасам вычавіў ён зь сябе.
    —Йаа... Яа... Ты што? Ты што, вылюдак роду ты чалавечага?..  хапалася шарарахнутая токам Марыля за сэрца так, нібы хацела яго вырваць ды выкінуць прэч.
    —Марыля!..  зноў равануў Чаравячка, і ў гэты момант у двары пачуліся нечыя прыцішаныя галасы...
    Недзе за паўгадзіны да таго, як Марылю працяла навылёт электратокам, сусед Чаравячкаў зажытны куркуль Андрэй Шупенька нечакана прачнуўся ў сваім ложку ад занадта ўжо гучнастрэльнага ляскату грому. Ён трохі паляжаў, разпораз ловячы вачыма бліскавіцы за вакном ды думаючы, як моцна сыгіць перад пачаткам навальніцы ягоная, усё болей яму чужая, жонка Верка. Потым Шупеньку падумалася, што няблага было б выйсьці на двор. I ня толькі да ветру, а на ўсялякі выпадак праверыць сваю гаспадарку. I хоць Андрэю ня надта хацелася выпроствацца зпад коўдры ды адрываць сваё ўпацелае цела ад гарачага жаночага боку, аднак перакат грымотаў прымусіў Шупеньку ўсё ж падняцца.
    Ужо на ганку яму адразу зрабілася неяк трывожна. Яшчэ не разумеючы, адкуль і што ўзялося, ён, нават забыўшы справіць сваю малую патрэбу, адразу пашыбаваў да таго самага хлеўчуку, дзе кватаравалі ягоныя ўкормныя два кабанчыкі.
    Першае слова, якое зьляцела з вуснаў Андрэя Шупенькі, як толькі ён сюды ўвайшоў, было далёка не лагодным. Другое было такім жа.
    —Ну, лярвы!  не мог ніяк супакоіцца Андрэй. Спачатку ён ўвогуле падумаў, што нечая зладзейская рука мала таго, што зьвяла аднаго вепручка прэч, дык другога проста прыкончыла на месцы
    102
    ды так тут і кінула. Ён са шкадобаю нахіліўся над нерухомым кабанчыкам. Сьлядоў гвалтоўнай сьмерці, аднак, нідзе не знайшоў. Тады ён прыслухаўся, ігрынюхаўся ды агледзеўся больш уважліва.
    Кабаычык дыхаў. Але ледзьледзь, таму як спаў проста мёртва. I, на зьдзіўленьне, несла ад яго брагавітым духам.
    Шупенька ўважліва стаў вывучаць месца вакол загароджы. Ягоныя пільныя пошукі хутка прынесьлі свой плён. Рэдкія невялікія плямы, якія вельмі нагадвалі барвовыя плямы крыві, вялі ад загарадкі да парожку і далей  ўздоўж усіх хляўчукоўпунечак да падворку галотнага Чаравячкі...
    I Шупенька, доўга не разважаючы, кінуўся ў хату да тэлефона.
    —Ало, слухаю!  адказалі яму амаль адразу на тым канцы дрота.
    На зьдзіўленьне Шупенькі, участковы міліцыянт Мікіта Стралкоўскі ня спаў. Хоць ужо павяртала на другую палову ночы, ён са сваім памочнікам Віктарам Малюком займаўся тым, чым і накапавана займацца ў такі позьні час нашым беззаганным службістам парадку. А менавіта  яны пілі горкую. Трэба сказаць, што гэтай самай горкай да трэйцяе гадзіны раніцы яны выпілі столькі, што ўжо ставілі па чарзе селядзец вэртыкальна на хвост і пад пісталетам прымушалі яго як мага даўжэй трымацца, зьбіраліся выходзіць на вулку паліць з табэльнае зброі па пустых пляшках, a потым хацелі ехаць да вядомае местачковае шалавы Мані Сікірыцкай рабіць міліцэйскі “шрубалёт” з Манькаю пасярэдзіне... I толькі рэзкі тэлефонны званок, які разрэзаў прастору прадымленае ўшчэнт дзяжуркі, спыніў усе іхнія высакародныя намэры.
    —Ало!  зноў равануў у слухаўку старшына Стралкоўскі. Участковы Стралкоўскі слухае!..
    —Гэта я, Андрэй Шупенька, — адказаў усхваляваны Шупенька.  Вы прабачце, што так позна... Але, здаецца, у мяне былі злодзеі.
    —Якія злодзеі?  няўцямна перапытаў Стралкоўскі, нібы пачуў скрозь слухаўку аб нечаканым візытанцтве Папы Рымскага.
    —Ня ведаю. Але скралі Магамая...
    —Якога Магамая?!	яшчэ болей зьніякавеў участковы мілі
    цыянт, зусім адурэлы ад выпітае гарэлкі.
    —Прабачце, вепручка. Гэта мянушка...
    —Чыя мянушка?!
    —Я ж кажу, вепручка.  Андрэй, наколькі мог, стараўся не губляць раўнавагі. Па першых рэпліках Стралкоўскага ён з жалем зразумеў, што міліцыянты п’яныя ў дупель. Але й ён сам наліваў ім сёньня надвячоркам, калі яны заехалі да яго пацікавіцца, ці няма якіхнебудзь лішніх праблемаў. I во на табе  праблемы зьявіліся.
    —Якога вепручка?..  усё сыпаў дурнымі пытаньнямі Стралкоўскі.
    103
    —Ды майго, майго!
    —I што зь ім?
    —Нехта зьвёў з хлява! Напаіўшы абаіх, як мне здаецца па паху, бражкаю.
    Стралкоўскі няўцямна ўпароў вочы ў слухаўку. Памаўчаўшы, зноў паднёс яе да вуха:
    —А ты што, праз слухаўку бачыш і пах можаш чуць?
    На гэты раз ужо ўзламаў бровы Шупенька. Яны там у сваёй міліцыі ўжо зусім мазгі сабе адпілі ці што?..