Квадратная варона
Ігар Сідарук
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 122с.
Гародня, Полацк, Кобрын 2000
Я прачынаюся. Цёмна, яшчэ зусім цёмна. Саскокваю зь печы, подбегам шыбую да вядра з вадою. Сьцюдзёная, яна ломіць зубы, апякае паднябеньне.
—Татка, ты дзе?
Цішыня. Ніхто не адгукаецца. Я адзін у хаце, адзін на ўвесь сьвет. Хочацца заплакаць, заенчыць... Толькі пужаюся цемры за вакном. Туляюся да коміну. Адкалупваю кавалак сьвежай пабелкі. Потым яшчэ... I не заўважаю, як зноў навальваецца дрымота.
—Сынок, дапамажы! будзіць раптам стомлены бацькаў голас.
Расплюшчваю вочы. Праз расхрыстаныя дзьверы ў хату шчэміцца завіруха.
Бацька бяз шапкі. У руках трымае нейкую даўгаватую скрынку.
—Дзе твая шапка? пытаюся ў яго. Саскокваю зь печы, зачыняю сенцы й хату.
Бацька моўчкі падыходзіць да стала. Мне холадна. Але хочацца ўбачыць, што такое прысунуў бацька.
—Татка, хто гэта?
Я не такі дурненькі. I разумею, што скрынка чыясьці труна. У ёй ляжыць маленькі чалавечак.
Бацька зьлёгку замахваецца на мяне, і я адразу ўцягваю голаў у плечы.
—Цішэй, сынок. Я ня ведаю, хто гэта, — выдыхае ён. Выцірае ўзмакрэлы лоб.
—Навошта ты яго прынёс? наважваюся зноў спытаць я.
—Каб закапаць, — пахмурнее бацька. Нельга, каб не закапаны...
—А хто завязаў яму вочы й рот?
Мне ніякавата. Ад гэтай труны, ад гэтага маленькага чалавечка.
—Ня ведаю, сынок, — прыцішана адказвае бацька. Значыць, так трэба. Ты таго... не падыходзь блізка...
Ён аб нечым думае, дастае папяросы.
—Сынок, ты вось што, — бацька ўзьнімаецца з лавы. Дома пабудзь. А мне ехаць трэба. Бачыш, дамавінка ёсьць, а вечка няма. Непарадак. Я хутка. He спужаесься?
—He...
—Ну, глядзі, — бацька зьнікае за дзьвярыма.
Маленькі чалавечак нерухома ляжыць у трунцы. Амаль не відаць ягонага твару. Здаецца, што й ён слухае, як там, за вокнамі...
Я ўзьбіваюся на печ. Яна ўжо выстыла. Каб было цяплей, зашываюся пад розныя рызманы. Заплюшчваю вочы...
“Я цяпер як той чалавечак. Таксама нічога ня чую, ня бачу. Толькі ён мёртвы, а я жывы! Але й цяжка яму, беднаму. Рот завязаны... Як дыхае толькі? Дый страшна...”
9
Крутануўшыся, расплюшчваю вочы. Здаецца, маленькі чалавечак зрабіўся яшчэ меншы. Яго нават цяжка ўбачыць пад вузламі белых ручнікоў. I мне яго шкада.
Я злажу зь печы. Ціхенька падыходжу да труны. Сэрца калоціцца, бы ў падбітага зайца. Вось ён, гэты зморшчаны маленькі чалавечак. Апрануты ў шэры сурдуцік. У падкаваных ботах. 3 пасмамі зьліплых рэдзенькіх валасоў.
Ён зусім побач. I рукі міжволі, самі сабою, цягнуцца да ягонага твару, расшкамутваюць вузлы. Ручнік, што затульвае рот, расьцягваецца зусім лёгка. Другі, што на вачах, зацягнуты адмыслова. Мне нестае сілы. I я, вылузваючы ад жаху вочы, нахіляюся да нябожчыка й дапамагаю сабе зубамі. Нарэшце, скончана й з другім ручніком.
—Падыхай трошкі, — шапчу.
А сам адступаю да лавы, у кут. I тут я чую, як хату працінае страшэнны крык. Крычу я сам. Толькі разумею гэта не адразу. Бо бачу й адчуваю толькі адно: маленькі чалавечак раптам прыўзьнімаецца над труною. I пільна, вельмі пільна глядзіць на мяне!
—Тата! Татачка! захлынюся крыкам. Татка, міленькі, дапамажы! Ён мяне зьесьць!
Я чапляюся за зэдлік, падаю. Моцна зьбіваю аб вушак голаў. Мой адчайны крык пераходзіць у зацяты шэпт:
—Божачка міласьцівы й усемагутны, абарані й выратуй! Пакарай яго, зрабі яго зноў нябожчыкам! Божачка, дзе мой татка?!
Бог мяне ня чуе. А маленькі чалавечак усё сядзіць і ўсьміхаецца. Я падымаюся з падлогі, кідаюся да печы. I раптам чую, як грукацяць па дошках стала маленькія падкаваныя боцікі. А потым саскокваюць на падлогу, хутка даганяюць мяне.
Я азіраюся. I адчуваю адразу, як гэтая жудаснамаўклівая йстота ўскоквае мне на плечы, як чапляецца за валасы. Я плачу, адбіваюся. Але маленькі чалавечак робіцца зусімзусім маленечкі, блытаецца ў валасах. Так, што выдраць яго адтуль і цяжка, і страшна, і немагчыма.
Дробныя зубкі чалавечка ўпіваюцца ў патыліцу. Кожны зь іх джаліць, бы авадзень. Пякельны сталёвы боль працінае цела. Я нічога ня бачу. Цела драньцьвее. Праз апёк у патыліцы маленькі чалавечак смокча кроў.
—Татачка! што ёсьць моцы крычу я, хапаюся за галаву ды некуды правальваюся...
* * *
Я прачынаюся. Прыўзьнімаю голаў. Нейкая незнаёмая хата. За вокнамі сьнег. Чамусьці сам ляжу на падлозе.
Цішыня. Толькі надрываецца натужна ў коміне вецер. Нібы хоча спужаць сваім скавытаньнем. Аднак я не з пужлівых...
Падымаюся, шыбую да стала. Бачу маленькую трунку. Пустую. Толькі два скамечаныя ручнікі на падушцы. Пасярод яе
10
невялічкая яміна. Ад чыёй галавы, цікава? I дзе сам нябожчык?
На двары зайржаў конь. Нехта на яго прыкрыкнуў. Грукаюць у сеццах дзьверы. Зь вечкам ад труны ў хату ўвальваецца незнаёмец. Глядзіць на стол, потым на мяне.
—Сынок, тут быў хто? пытаецца спалохана.
Усё правільна, так і трэба. Мяне павінны баяцца. Але чаму ён называе мяне сынком?
Я маўчу. Незнаёмец ставіць вечка ў кут. Нерашуча грукае валёнкам аб валёнак. А сам, гнюс, усё глядзіць на мяне!
—Ты гэта... Чаго маўчыш?
(Ага, голас дрыжыць, кузурка!)
—Тут быў хто?
(Зноў пра тое ж?!)
—Дзе ён? паказвае ён па труну.
—Хто? у маім моцным голасе сапраўдная злосьць. Гэта добра.
—Як хто? шэпча незнаёмец. Той самы!..
—Які той самы? па праўдзе, няма мяжы майму цярпеньню!
—Маленькі чалавечак! выдыхае ён. Ды што з табою, сынок?
Кроў б’е ў твар. Сьціскаюцца зубы. Рука сама цягнецца да доўгага кухоннага нажа.
Канаючы, ён доўга й зацята шэпча: “Што гэта ты, сынок? апамятайся, сынок!..”
Я табе апамятаюся! Як ты мог? Як ты ўвогуле, чарвяк, мог? Мог сказаць, што трунка мая? Мая неўміручага! Мая маленькага чалавечка!
1990 г.
КРЭЦІН
Ён знайшоў яе ў бары “Фіеста”. Яна, пьяная, ачмурэлая ад безьлічы выпаленых цыгарэтаў, стаяла на сходах, што вялі на вуліцу, ды кляла расейскай адборшчынаю свайго спадарожпіка. Той нарэшце моцна пляснуў ёй па шчацэ ды падаўся прэч з бару.
Ён падыйшоў да яе, крануў за локаць. Яна зьдзіўлена падняла на яго вочы. Аднак дазволіла адвесьці ўбок, да акварыюму з ачахлымі, хоць яшчэ мітусьлівымі рыбкамі. А потым, моўчкі ўзяўшы прыпаленую ім цыгарэту, яшчэ як сьлед ня выпусьціўшы дыму, хуткахутка пачала гаварыць:
—Ты, я гляджу, піжоністы! Запальніца ў цябе імпартовая, прыкід, і фэйсік... цагліны просіць. А ён, сука такая, трапло трыпэрнае, мужланам гэтым, што я... А яны лезуць, підзёрышы, кароста сраная, а мне ў іхнія рожы нават сікануць агідна! Ну што, чмыр задрочаны, чаго маўчыш? В... В... Вікай мяне завуць. Віка, Вікуля, зьняла хлопчыкасруля. Ты што, язык у жопе носіш? Во, супэрмэн статуйны мэн. He! супэрмэн вісячы хрэн. Ці стаячы?.. “Сустрэў я вас і стаў заікай”, так? Стаіць статуя, зусім бяз х...
Аднак тлумная пьяная тырада так і засталася незавершанаю. Ён раптам рэзка тузануў яе за руку й ледзь ня сілаю выштурхаў на вуліцу. А ўжо празь імгненьне побач тармазнула таксоўка. Віка, здаецца, зусім не заўважыла, як ён адчыніў перад ёю дзьверцы, забілася ў салён, потым пасунулася “шчэ далей, каб даць яму болей месца. Таксовец запытальна азірнуўся на мужчыну, аднак пазнаўшы знаёмы твар, толькі моўчкі націснуў на газ...
Віка нейкі час узіралася ў цямрэчу за вакном. А потым імкліва пасунуласяпрыціснулася да яго, знайшла ягоную спакойную парослую чорнаю поўсьцю руку й горача зашаптала:
—Ты куды мяне вязеш? Да сябе, так? Мы будзем піць, так? Гарэліцушампінеліцу?.. I трахацца? А што з табою, відаць, як з канём! Адажыё ўперамежку з алеграм і нават пад ложкам! Які ты ўвесь... прастрочаны! Проста “ДжыВіСі.” ва ўпакоўцы! А спідаку не баісься? Я ж фактар рызыкі! Ды не, па вачах бачу, што не баісься. Такія нічога не баяцца. Ненавіджу! Ненавіджу!
Яна стукнула яму сваім вострым кулачком у плячук, аднак ён, перахапіўшы тонкую руку, сьціснуў так моцна, што Віка толькі войкнула. Таксовец кінуў асьцярожны пагляд у люстэрка. Але, убачыўшы спакойны жэст мужчыны, маўляў, усё нармальна, руш сабе далей, выруліў у завулак зь цёмнымі сілуэтамі пірамідальных таполяў.
—Мы ўжо прыехалі, так? Зь ветрыкам за пяцьсот мэтраў? неяк незадаволена мармытнула Віка. I, заўважыўшы, як ён працягвае таксоўцу дзесяцідаляравую купюру, хуценька ўзяла яго пад руку, усьміхнулася спакусьліваагрэсыўна. Зялёнымі кіда
12
есься, козьлічак. А ты ведаеш, што я іншых не бяру таксама? I раптам сыкнула, агаліўшы свае прыгожыя іклы: — Толькі ты, сучара, сваю прарэшку зашмаргні! Я табе, хрэн пазалочаны, усё роўна ня дам! Вось выпью ўсе твае шэрыбрэндзівіскішнапс і ня дам! Ну, дзе твая хаза?
Ён спакойна націснуў на кнопку сыгналізацыйнага замка перад весьнічкамі. Брамка адчынілася, ён прапусьціў яе папярод сябе, замыкаць за сабою ня стаў. Чорная мармуровая дарожка вяла да зграбнага камепнага асабнячку. Прыцішаныя вокны засяроджана сачылі за гэтаю незвычайнаю параю...
—Усё, я канчаю! Аргазм у мяне! Зорны палёт у Галяктыку Клітарных Пэртурбацыяў! Ці Мастурбацыяў... Ты разумны як будзе правільна? Слухай, ты хоць скажаш, як цябе зваць?
Аднак ён паранейшаму маўчаў. Маўчаў, адмыкаючы дзьверы. Маўчаў, запальваючы сьвятло ў вітальні й чапляючы ключы на цьвічок у выглядзе д’ябальскай пыскі.
—Што, можна? Віка замарудзілася ў парозе. Ды я ж вам тут усё абтапчу, ды я ж вам на дываны званітую. У ванну адразу праходзіць ці дазвольце спачатку на гаршчок схадзіць? Паказваць, як я мачуся, вам ня трэба? Ці ваш вытанчаны густ такое сэксуальнае стымуляцыі не прымае? Слухай, а дзе й праўда тут у цябе...
Ён пстрыкнуў патрэбным выключальнікам, паказаў на дзьверы прыбіральні. Хацеў ужо падняцца наверх па лёгкіх драўляных сходах. Ды раптам насьцярожана замёр, бо, аказваецца, і ў прыбіральні Віка маўчаць не зьбіралася.
—Гэй, дзядзя, дзе ты там? Ты сапраўдны ідыёт ці толькі прыкідваесься? Я пра бідэ! Ты напраўдзе падмываеш на ім сваю задніцу? Ці гэта спэцыяльна для тых, каго ты прывозіш сюды па вечарох? I з кожнай гэтак маўчыш? I нават не выпытваеш у іх аўтабіяграфію? Во, хочаш, я табе сваю раскажу! А што! Рамантыка! Аўтабіяграфія, якую распавядае распусная жанчына, седзячы на фінскім блакітным унітазе! Ну, значыць, слухай. Нарадзілася я... У тысяча дзевяцьсот... У тысяча сямсот... У дзьве тысячы трыццаць пятым! Нармальна? Нармальна! Якая там далей графа? Ага, сямейнае паходжаньне. Сямейка, я скажу, у мяне была яшчэ тая! Ведаеш, кім у мяне бацька быў? Пісьменьнікам! I не абы якім, а беларускім. Во! Нацыяналіст хрэнавы! А баб у яго было мяне столькі мужыкоў не ператрахала. Ён днём кніжкі піша, па вечарох лісты ды звароты ў вабарону ад вынішчэньня роднае мовы складае, а па начах у яго якраз жыцьцё й пачыналася! Я ўжо вялікаю была, ведала што да чаго. Неяк у ягоны рабочы стол залезла ды нататнічак у чорнае вокладцы знайшла. Ніводнага мужчынскага імя! Ад А да Я усе, усе бабы! Маці зь ім пяць разоў разыходзілася! А потым зноў... зыходзілася. Бо, аказваецца, кахала яго. Ці любіла... “Любіць” ці “кахаць” як правільна пабеларуску? Калі жанчына з мужчы