Квадратная варона
Ігар Сідарук
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 122с.
Гародня, Полацк, Кобрын 2000
36
—Давалі... Усё давалі. I дзідай пад рэбры, і церні... — усё!
—Ну то якога!.. Якооога! і ўжо роў, ужо бурбалкі шкамутнае сілы, апошні сьляпы прыстанак адчаю.
I як не было таго струхлелага, спарахнелага таго буданчыку.
3.
I ў ярым бязвольлі білі яны цела нагамі, стараючыся трапіць у голы, напяты жывот ды вышэй, хісталі крыж, плявалі на яго й абмазвалі брудам. Сатацелі кабеты. Задзіралі высока спадніцы, паказвалі яму свае шырокія й вузкія азадкі, мярзотна рычэлі, трэсьлі перад ім хто згаслымі, адгарэлымі немаўлятамі, а хто ўкручанаю ў лапушыну палянякаю. Нават Лёня Печань, трымаючыся за адбітыя свае, апухлыя яльцы, прапоўз скрозь і, закалупнуўшы з самога сябе ладны згустак струпянелазялёнага сьмердзюіска, гэтым самым пальцам прабіў па чарзе я г о н ы я ашкалелыя вочы.
—Ну, бля, прасьвятляйся!.. Уваскрасай! Узнасіся!..
Але ён не ўваскрасаў. I не ўзнасіўся. Мёртвае цела тамсям агалілася пад шэрабруднае поўсьцю, беспрытульнымі шматкамі перакочвалася яна па зямлі. Змарнелае тоўпішча раптам замёрла, ня ў сілах адарвацца ад ашчэранай усьмешлівай пашчы.
I толькі Дрон Качалка ляпіў вока не туды, куды ўсе. Плешкі новых, яшчэ не праржавелых цьвікоў“сотак” моцна прыціскалі да дрэва сухія сабачыя лапы.
“А добрыя былі цьвічкі. Шкада!..” думаў Дрон.
6 чэрвеня, 1997 г.
ПІЦА КОТКАМ HE НАЕДАК
У яго заставалася яшчэ адна нырка. Яе Тод бярог, як мог. “Ціктак, ціктак”, — мерна цікала яна, бы швэйцарскі гадзіньнік. I яму гэта падабалася.
* * ★
Тодар, зглынаючы галодныя сутаргі, капаўся ў сьметніцы, даставаў і еў адтуль, што было ежаю калі заўгодна, толькі ня сёньня. Апошнія пяць даляраў ён аддаў яшчэ на тым тыдні той, якая прыходзіць. Яна ледзь не адзіная з усіх гэтых, хто да яго бязножжа ставіўся індыфэрэнтна. (Урэшце, калі жанчына чуе шоргат гэтых самых зямлістазялёных паперак, яна шмат да чаго можа ставіцца індыфэрэнтна. Усё залежыць ад таўшчыні вашае магалейкі, ці ня так?)
Сёньня Тоду пашанцавала: пад бананаваю скажуркаю ляжаў досыць важкі недаедак піцы. Яшчэ раней на паркавае тэрасе ён натрапіў на плястыкавы балён зь цёплымі рэштамі колы. Гэта ўжо цягнула на сапраўднае банкетаваньне.
Прыціснуўшы падбародьдзем піцу, Тод зубамі ўзяўся за белы корак балёну, а вольнаю рукою (кхм, калі яна ў вас адзіная, то якім словам назваць адсутную?..) пачаў павольна адкручваць бутэльку. Здаецца, усё атрымалася трапна. Тод сплюнуў корак і, злаўчыўшыся, ладна кусануў бяззубым ротам халоднага цеста з адубелым расплаўленым сырам. Затым падняў падбародьдзе, рэшткі працыбуленага праснаку суха грукнулі якраз па дошцы ягонага самаскляпанага возіка. Перакуліў над сабою балён, пачаў лыкаць, а болей праліваць на ашчацінелы брудны твар колу. Заставалася знайсьці адпаведны рытм гэтага зьвераватапрыстойнага наталеньня галадухі.
Недзе пашаманску замяўчэлв ашалелая валацужная котка.
* * *
Да ўсяго, Тод любіў гэты бак. Менавіта з яго калісьці... па шмацьці рэклямных праспэктаў... спачатку нічога не разумеючы... “Купім. Разлік у СКВ”. ...У тэлефоне адказвалі абсалютна няўцямна й блытана. Аднак далі адрас. I Тод пайшоў. Ад чысьціні, бляску, стэрыльнасьці ледзьве не званітавала. Там ён таксама... Ня тое, каб так вось, адразу... Але трэба было нешта жэрці. Жракаць! Пхаць ва ўласную ненаедную пашчу ўсялякае, бляха, дзярмо!!!
За палец, за ягоны жывенечкі, цяплюхенькі палец Тодару далі аж (ух, трымайце капелюхі, панове! мацьней прыцісьніце іх да вушэй!..) цэлы дваццатнік. Па курсу Нацбанку гэта было натуральнае рабаваньне. На гэтыя грошы Тод жыў крыху даўжэй за два тыдні. I нават неяк вячэраў (потым Тод хваліўся, што манта
38
жыў там цэлы месяц) у местачковае ці не семнаццаціразраднае калі б такі разрад прысуджаўся рэстарацыі ды еў огого! ікру з амараў. “Ну?!. Хто з вас яшчэ можа пахваліцца, што еў самую! ікру з саміх! амараў?!”
* * *
Крутыя часіны, аднак, чакалі непадалёк: адразу па выхадзе з рэстарацыі. Асабліва Тод люта незалюбіў саплівых жабракоўвалацужак: ім грошы давалі ні за што, толькі за сіньглыбінь бяссаромных вачэй. Тод так ня мог. Тод нават чытаў газэты.
* * *
Правай рукі хапіла амаль на паўгода. Гэта было ўжо лепей. Праўда, не сказаць, каб ён разьвітваўся зь ёй зь вялікай ахвотай. Разоў пяць ці шэсьць закідваў: “А можа, такі левую?”, аднак ім упарта патрабавалася правая. Да таго ж, левая была з дэфэктам: на ёй не хапала аднаго пальца.
Затым чарга дайшла да нагі. Паступова Тод, што называецца, перайшоў ад содавае да сапраўднага ірляндзкага віскі. Левае вока, верхняя сківіца, ніжняя сківіца, ладны шмат скуры зь седаўкі, адна, а затым другая скабы, мясістыя тканкі носа. Пасьля ваганьняў (не сказаць, каб пакутных, аднак і не карнавальнабязважкіх) нарэшце яшчэ адна нага. Нарэшце, нырка...
Прадайце якнебудзь пры зручнай нагодзе сваю абсалютна здаровую нырку і вы. ўведаеце, што адчуваў Тод.
Аднак вашыя адчуваньні будуць вельмі прыблізнымі. Таму што блізьйяшку той, якую хітрэныы Тодар бярог, як мог, у яго проста скралі. Элемэнтарна. Крыху глыбейшая доза наркозу ці чаго там садычнапрымірэнча колюць гэтыя эскулапы?.. і... Сьвядомы глыток сьвежага паветра увайшоў у грудзі ў рэдкім падлеску за горадам.
У вольнай (хаха!..) руцэ два заціснутых пяцібаксавіка. Нармалёва. Здаецца... Тод асьцярожна абмацаў сваё цела (вядома, дзе мог дастаць, а паколькі ягонага цела да таго часу значна паменела, то цяжкасьці гэта пе склала...) Яшчэ ніколі гэты падлесак не чуў такога нялюдзкага, сакрушальнага рову. I ўжо нідзе й ніколі Тод ня мог адшукаць нават сьлядоў той стэрыльнаскальпэльнае канторы. Толькі маленькія пазнамкі ад шасьці роўных швоў зь левага боку ўнізе сьпіны нене ды нагадвалі Тоду аб ёй.
* * *
У той жа вечар ён жэр дурнаваты, п’яны самагон да зьверападобпага стану. Другія пяць баксаў дасталіся, як вядома, той, якая прыходзіць.
39
* * *
Каты, адзічэлыя памыйныя каты напалі на яго нечакана. Піцы заставалася, можа, на кусдругі. Яе падмялі, падабралі, падлізалі да апошняе крошкі. Аднак прэснае цеста пахла зусім ня так, як чалавек. Як гэтае хадзячае, крыху прасушанае на сонцы мяса, якое так і прасілася ў смуродныя кацячыя ненажэрнасьці.
Тод спрабаваў крычаць, адбівацца, страшна адмахвацца нічога цяпер ня вартым плястыкам. Катоў паболела, яны нечым нават нагадвалі вялізных, апаўсьцінелых глістоў, якія да ўсіх сваіх выгінастаў ды ўзьвіваў маіоць дадаць япічэ шылападобныя іклы ды сьмяртліваразьдзерныя кіпці. Гэткія мілыя, ласкавыя, кашэчыя кіпцікі.
Плястыкавы балён адляцеў далёка. Тод перакуліўся дагары на сваім вазочку. Нейкі дурны кот зьлізваў з дошкі апошнія кроплі колы. Вусатыя ягоныя хаўрусьнікі вуркаталі, чмякалі, ірвалі пажывому, зглытвалі, давячыся й адрыгваючы тое, што яшчэ нядаўна было Тодам. Яны дабіраліся да запаветнага свайго ласунку: цёплае, пульсуючае ныркі.
“Ціктак, ціктак, ціктак”, — нават раскрытая, усё яшчэ мерна цікала яна, бы швэйцарскі адладжаны гадзіннік.
9 чэрвеня, 1997 г.
ПЯЦЬ ХЛЯБОЎ 3 ДАБРАВЕСЬЦЯ
Была змрочная раніца.
Дзеці хацелі есьці. Яшчэ зь вечара. He, ня зь вечара. Дзеці хацелі есьці заўсёды, колькі сябе памяталі. У хаце даўно не было ані каліўца, ані скарынкі. Але яны яшчэ памяталі, як выглядае ежа.
Асабліва ім падабаўся хлеб. Звычайны чорны хлеб, які дзеці любілі ўмакнуць у ваду і, калі ў хаце вадзіўся цукар, пасыпаць ім зьверху. Калі цукру не было, яго замяняў пясок. Пясок хрумсьцеў на зубах ня горай за цукар. Ды, бадай, і смакам амаль не адрозьніваўся ад таго жоўташэрага сыпунку, зь якім, калі выпадала такое шчасьце, яны раскашавалі дзень, а то й два.
Яшчэ дзеці любілі звараную неабранай бульбу. Тады яны хапалі яе гарачай з казанчыку ды, прагна абіраючы халоднымі танклявымі пальцамі пяклівае шалупіньне, з насалодаю запіхвалі сабе ў рот, апякаючы языкі ды паднябеньні, ані не зважаючы на гэта. Калі ж казанчык пусьцеў, а люты голад ўсё роўна сьціскаў да шаленьня маленькія каўдунчыкі, тады дзеці давалі рады й шалупіньыю, няхай ужо й астыламу, аднак з тае прычыйы зусім пе страціўшаму свае смакаты. Але праўдзівая бульба ў іх хаце вадзілася рэдка. Часьцей усё тое ж шалупіньне, калі яго шчасьціла назьбіраць па якіх сьметніцах ды проста па загаджаных пустках, яшчэ не аблажаныхне абгледжаных такімі ж, як яны, галечнікамі. Бывала, што маці проста кідала ў кіпень тоўчанае жалудовае карыцы, і тады дзеці мусілі ласавацца тым варывам, як дзень таму з насалодаю частаваліся бурачковаю гнілою таўчанкаю...
Адпак на гэты раз справа выглядала зусім кепскаю. Ежы ў хаце не было ўжо з тыдзень ці болей: ніхто зь сямейцаў проста ня памятаў, калі ды што ж такое яны елі ў апошні раз. A тут, як на тое ліха, самая маленькая двухгадовая Ганначка занядужыла ды пачала зыходзіць проста крываваю срачкаю. Пасьля таго, як дзяўчо добратакі пранесла, яна, спацелая ды зьзелянелая, нават ня здолела сама падняцца з гаршчочка, а проста з рук маці ўнурыста завалілася ў ложачак ды болей не падымалася...
Маці, глянуўшы на амаль што згаслую Ганначку, была захліпалазагаласіла, але бацька гыркануў на яе так, что яна толькі спуджана залыпала павекамі ды ўраз сьцішылася.
—Дзіцёнку таго... пад’есьці чаго... змрочна абвёў запалагалоднымі вачыма занядбалую хату бацька. Раптам ягоны цяжкі, невыносны пагляд спыніўся на прыціхлым вывадку перамурзанае дзятвы. Маці, перахапіўшы гэты позірк, толькі перапалоханабязгучна войкнула ды прыкусіла ражок хусьцінкі...
—Што ты, што ты!.. у нейкім умольным жаху выгукнула
41
яна, міжволі прыкрываючы ўсім сваім выцьвілым целам нерухомую Ганначку. Яна частачаста зажагналася сама, перахрысьціла бацьку, а заадно й усіх астатніх бясштанікаў.
Бацька толькі зглынуў сухую сьліну ды не сказаў нічога.
Густымі, чорнымі кроплямі пацягнуліся несканчальныя гадзіны. Дзеці не адрывалі вачэй ад падлогі, яны баяліся зірнуць адзін на аднаго; з той хвілі, як на іх ляглі спачатку каменныя бацькаўскія зрэнкі, а потым матчынае перапалоханае жагнаньне, агідны, павучыны страх бяспынна ліпнуў да іхніх босых, парэпаных пятаў... Кожны зь іх заміраў, баючыся нават дыхнуць, калі бацька спыняўся побач ды неяк задумліва глядзеў на сына або дачку каламутнымі сваімі вачыма. I толькі рукі, перакручаныя жыламі ягоныя рукі здрадліва дрыжалі, перабіраючы крысо камізэлькі, ды не знаходзілі сабе месца... Кожны зь іх у такую хвілю ўцягваў як мага глыбей голаў у худзенькія плечы й, магчыма, думаў адзінае: “Толькі б не... Божачка, толькі б не!..”