Квадратная варона
Ігар Сідарук
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 122с.
Гародня, Полацк, Кобрын 2000
Трапятлівым ценем сноўдалася па хаце сшэрхлая постаць маці. У каторы раз яна заглядала па шкапіках ды схованках, машынальна праводзячы рукою па голай паверхні палічак... Пустэча. Пустэча, прапахлая цьвільлю, сьмяротнай нястачаю й дохлымі мышамі. Пустэча, пасьля якое заставалася толькі адное... I гэта адное магло ўратаваць Ганусечку.
I вось надышла тая самая змрочная раніца. Тая раніца, калі дзецям ужо схацелася есьці так, што, здавалася, жываты зараз палопаюць, а пустыя кішкі наматаюцца вакол бэлек пад стольлю. I толькі маленькай Ганначцы не хацелася ўжо анічога. Яна ляжала ў рызьзі на бацькоўскім ложку, і ейнае адно паўрасплюшчанае пустое вочка не маліла нават аб літасьці. Аднак Ганначка была яшчэ жывая. Яна ціха й часта, амаль незаўважна, дыхала, але гэты подых з кожнаю хвіляю згасаў, паволі падбіраючыся да самай апошняй рэшты...
Маці нешта ўнесла ў пакой і, хаваючы вочы, паставіла на настольнік. Дзеці нясьмела пацягнуліся да стала, хоць выдатна ведалі, што нічога вартага ды ядомага там ня знойдуць. Аднак, на дзіва, гэта былі дзьве талеркі, накрытыя адна адною. Яны нават нічога не запыталіся такім шалёнскім, такім неабмежным было дзіцячае зьдзіўленьне, а можа, бадай, захапленьне. Маці, хвілю памарудзячы, зьняла верхнюю талеркунакрыўку, і дзеці ледзь ня ляснуліся на падлогу. Невергодны пах сьвежазваранага мяса адначасна тонка расшырыў і сакрушальным кувадлам ударыў па іхніх наздрынах. I яны ўбачылі, убачылі на ўласныя вочы: на ніжняй талерцы ляжаў ладны, мускулісты кавал нечага такога, чыя доля вызначалася толькі адным: быць зьедзеным, зжэртым, праглочаным, згрызеным, згаманым, стопчаным, пракаўтнутым, зжаваным, расшкамутаным, стрэсканым, злопаным і прычым не
42
адкладна. Дзеці нават спужаліся: так не рэальна, так нават містычна было ўсё гэта. I яны маўчалі, са страхам, не, нават з жахам уваччу шырака пазіраючы на талерку зь мясам.
А маці, гэтак жа моўчкі, узяла ў рукі тонкі двухрогі відэлец ды тонкі даўгі ножсталовец і пасуыула талерку бліжэй да сябе. Вось нейкую долю хвілі ейныя рукі вагаліся, а потым дзелавіта пачалі рэзацькраіць дымнасакаўную страўнасьць. Нож мякка ўваходзіў у пяшчотную тканку мяса, яно рэзалася свабодна й лёгка, жылкі ды белы тлушч пад тонкім лязом сталоўца ціха разрываліся й разыходзіліся, адкрываючы воку карычневатаблакітную існасьць варыва. Маці паклала перад кожным па тонкім скрылі, не забыўшы кожнага папярэдзіць, каб еў нетаропка, не глынаючы цэлымі кавадламі. Найболей пяшчотны ды сакаўны яна падхапіла відэльцам і хуценька панесла, падьдзержваючы рукою пад ніз, каб не зваліўся долу, да ложку, на якім памірала Ганулька.
—Еш, дачушка, еш! толькі ціха вымавіла маці, кранаючыся цёплым мясам сшэрхлых вуснаў дзіцяці, ужо бяз хоць бы якое надзеі.
На дзіва, Ганначка заварушылася, затрапятала, расплюшчыла вочы. Яна асьцярожна разьляпіла ссохлыя вусны, пацягнулася ротам да дымнае стравы.
—Што гэта? раптам здолела вычавіць зь сябе колькі гукаў зьнясіленае дзяўчо.
—Гэта сэрца, дачушка... сьлёзы так і заблішчэлі бяздоннаблакітнымі вазёркамі ў глыбіні вачох маці.
—Якое смачнае!.. толькі й вымавіла Ганулька, зь цяжкасьцю глынаючы амаль неразжуты кавалак стравы. А можна яшчэ?
—Можна, можна, а як жа!.. замітусілася маці, памкнуўшыся да стала, дзе астатнія дзеці яшчэ не прыкончылі едзіва. Яна адрэзала такі ж тонкі скрыль ад таго, што заставалася, і хуценька вярнулася да Ганулі. Цяпер ў вачох дзіцяці было заўважна ўжо болей жыцьця ды, адпаведна, прагнасьці. Яно ўжо ня так страшна чавілася мясам, а таму прыкончыла другі кавалак намнога хутчэй, чым першы.
—Ну, гэта ж і праўда смаката, матуся! проста лагоднела ды сьвятлела аблічча Ганначкі, А дзе татка? раптам спытала яна.
—Татка?.. Ваш татка... Ваш татка болей...— але ня здолела вымавіць да канца ўсе словы маці, усхліпнула голасна, выхапіла зпад бруднага фартуху нейкую паперчыну, пачала шкамутаць ды смаркацца ў яе.
Усё раптам паднялосязавіхурылася ў галаве няшчаснае, зьнясіленае жанчыны: і апошнія карткі на няісныя крупы ды на гарэлку, і пяць хлябоў ды дзьве рыбіны з кніжачкі Дабравесьця, зачытанай імі доўгімі нуднымі вечарамі да сшэрхлых дзюрак, і тая акрываўленая сякера пад лаўкаю, і суседка вялікая аматарка пяцёх лыжак заціркі на дарэмшчыну, і выбарчыя ўчасткі зь
43
бязьмежжам местачковага піва ды польскіх селядцоў, якіх некаторыя адважвалісятакі купляць у складчыну, а потым, дзелячы іх на шматку бруднае газэціны з выяваю ўсьмешлівага прэзыдэнта, сварыліся да голае крыві, каб толькі не займець самую пенаедыую частку касьцісты голаў, і той разрабаваны эшалён на стайцыі, дзе ў велізарных лядоўнях былі адно скалелыя сабакі, сабакі, сабакі, бясконцая чарада вагонаў адно толькі з сабакамі, сярод якіх дзенідзе трапляліся, аднак, струпянелыя пацукі й цават каты, і тая тужлівая ноч, калі бацька, ужо ня могучы нават дыхаць ад роспачнае, пачварнае існасьці, стаяў з нажом над сьпячаю дзятвою, а яыа, ашалелая маці, зь бязгучным енкам вісела на ягонай руцэ...
Дзеці толькі ніжэй унурылі галовы ды больш шпарка запрацавалі сківіцамі...
Аднак праз нейкую хвілю маці, прыкрываючы рот, пудліва сьцішылася, адвярнулася да вакна і пачала разгладжваць скамечапы аркуш. “Чыстасардэчнае прызнаньне” было выведзена ўверсе старонкі ня надта роўнымі літарамі.
Заўтра яйа перапіша яго нанава і панясе ў местачковы пастарунак. А сёньня...
Сёньня ўрэшце дзеці наеліся.
14 сакаеіка, 1998 г.
ДАЧУШКА ГАДА
—Выводзьце, на фіг, усіх!!!
3 чыстаю стужкаю на рукаве, у наваксаваных да вемагчымага бляску ботах, ён стаяў ля сьцяны, трымаючы ў танклявых пальцах шыкоўную дарагую цыгарэту, і ведаў, што зараз да сьценкі яны паставяць зацятага ягонага ворага. Столькі гадоў, столькі доўгіх марудных гадоў чакаў ён гэтага моманту! He, не чакаў: сказаць “чакаў” будзе сказаць няправільна. Ён рабіў яго, ён набліжаў яго гэты момант. Набліжаў, калі з вадамётаў разьмяталі ўшчэнт іхнія напачатку нешматлікія сходы пратэсту, набліжаў, калі ўначы на працягу дваццацёх пяцёх дзён запар яны з Аднадумцамі ўздымалі на Галоўнай Вудыніне сталіцы Іхні Сапраўдны Сьцяг, йабліжаў, калі ў камэры папярэдняга сьледзтва падасланыя зэкі выбілі яму пярэдніх два зубы, набліжаў, калі, уцёкшы з турмы, хаваўся ў лесе ды харчаваўся амаль што аднымі перакручанымі карэньчыкамі ды чарвякамі, набліжаў, калі ПАЧАЛОСЯ ЎСЁ ГЭТА, ды ён быў адным зь першых сярод тых, хто без агляду зрынуў з пастамэнту нянавісны сымбольны Танк...
Ён добра, вельмі добра памятаў, хто стаяў за тымі людзьмі, якія кінулі яго на нары ды зьвялі надта рана на Той Завоблачны Сьвет ягоных бацькоў... Бы жывая, стаіць Маці перад ягоным тварам і цяпер. Вось яна падымае на яго блякласінія вочы, поўныя бязьмежнай тугі, бы просіць, каб ён застаўся дома, каб ня лез, каб не хадзіў, каб ня сьвяціўся сярод Тых... Што ж, каб сапраўды ня лезне хадзіў, можа, былі б ягоныя бацькі яшчэ жывыя. Ды так было трэба! I аніхто ва ўсім белым сьвеце не пераканае яго, што ён памыляецца.
Але штосьці ён надта расчуліўся. He да мейсца. Таму што нарэшце. Таму што час. Час адказваць па ўсіх рахунках таму, хто павінен быў па іх адказаць яшчэ ўчора.
Кожнае начы, засынаючы на мулкіх нарах, ён бачыў сёньняшні дзень. Таму што тады ўжо ведаў, як гэта ўсё будзе. Ён бачыў, як ягоныя Аднадумцы зь Легіёну Маладых Патрыётаў акружаюць змрочнамаўклівы дом, як высаджваюць нагамі дзьверы, як валакуць цераз парог зьбялелага гаспадара ды ашалелую ад жывёльнага страху жонку. Так, яна вінаватая таксама. Таму што маўчала, калі ён падпісваў свае нялюдзкія загады. Таму што згодна хітала галавою, калі ён прыходзіў, натомлены, са свае людаедзкае працы ды, ахайна мыючы пахоткім мылам рукі, з усьмешкаю распавядаў пра гэтых звар’яцелых недаробкаў, што за сваё “незалежыіцкавольніцкае паветра” згодныя хоць засіліцца, а потым ставіла важнецкаму супругучыну на стол смачную дымляніну ды крапіла ў чарачку кропельку каньячку, у той момант, як ён ыа зоне крэмзаў на часткі, крышыў, душыўся скамянелаю, смуроднаю махрою, зь нязломным спадзевам, што калінебудзь ён на поўныя грудзі
45
ўсё ж удыхне гэтага самага незалежніцкавольніцкага паветра...
Ён соладка зацягнуўся доўгай цыгарэтай “Ронхіл’у”. Усё, усё адбываецца так, як ён тады бачыў. Хіба што сьледам за жонкаю маладыя легіянеры выцягнулі яшчэ нейкага старога (хутчэй за ўсё, бацьку; калі так, то ў распыл і яго таксама, гэта ж трэба вырасьціць гэткага сыночкавылюдка), вось нечакана рэзка тузанулі яго назад ды гэтак жа рэзка штурханулі наперад; стары бразнуўся проста лбом аб вушак, адразу па шчацэ ад скроні пабегла гарачая юха, маладыя зарагаталі нармальным, здаровым сьмехам; вось сьледам за старым з пашчы дзьвярэй выпхнулася нейкая неабмежнае таўшчыні кабеціна, хто б гэта ні быў і яе таксама да сьценкі, у гэтым доме нармальных людзей быць ня можа; вось... I тут ён, раптам папярхнуўшыся дымам, ледзь не закашляўся ўголас. Аднак справіўся зь няёмкім цяглом да перханьня, стараючыся ані выдаць сябе, адкінуў цыгарэціну прэч.
Ён убачыў яе маленькую, нязграбную і сьветлавалосую, як самое Жыцьцё. Яе асьцярожна вынес на руках самы высокі зь іхняе усяе каманды легіянер, і па ўсім было відаць, што легіянер яе таемна любіў. Сьцяты дрыжлівы камячык тузануўся ў яго на руках, быццам выдатна ведаў, што гэтыя грозныя дзядзі прыйшлі сюды не з цукеркамі...
—Опомннтесь, что мы вам сделалн? раптам змрочна загаварыў да іх Прыгавораны, увесь напяўшыся ды памкнуўшыся да дзяўчынёшкі. Вы бы хотя бы... Хоть бы радн неё, Агафьюшкн!..
Ён паправіў нарукаўніцу, скінуў нябачнае смецейка са складкі каўнеру ваеннага фрэнчу.
“Бач ты, сутнасьць акупанцкая! Нават аб літасьці палюдзку папрасідь ня можа! I дачушку таксама “нсконным” акупанцкім імем назваў!.. Але чаму яны нас ніколі не шкадавалі, а мы іх, гадаў, толькі за адныя не да часу пушчаныя дзіцячыя сьлюнчыкісапельчыкі шкадаваць павінны?! He, дзядзя, на гэты раз такі нумар ня пройдзе!..”
Ён ужо хацеў апошнюю сваю думку выказаць услых і тым самым канчаткова закрыць узьнятую гадам тэму, як раптам чысты пагляд дзяўчынкі знайшоў (а хутчэй, проста сустрэў...) ягоныя суворыя вочы. Ён глядзеў неадрыўна ў гэтыя вочы, ён да немагчымага болю пазногціў сабе далоні, ён раптам уявіў, як адзіны сухі пісталетны стрэл разьнясе на друз, на перасьпелы кавун, на сухі струк гароху, на пырскі сьвежазамешанае гарчыцы, на расчаўлены гнілы яблык, на расьціснутае макавіньне гэтую маленькую, зіркасьценькую галоўку, і ўрэшце ня вытрываў, адвярнуўся, і нястрымныя, гарачыя сьлёзы захінулі сабою ўсё Неба...