Квадратная варона
Ігар Сідарук
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 122с.
Гародня, Полацк, Кобрын 2000
“А гэта я табе на вуха...” і да сябе дзед цётачку прыхіліў і нешта зусім каротае ёй на вуха прамовіў...
2.
“У хватэры пад №...” зноў вочы ейныя аб крамзольку камечаную спатыкнуліся. Якраз гэты самы №... і не магла разабраць цётка Прузына. Як на дзіва, і места наскае яна знайшла, і да гмаху высачэзнага дадыбала, а вось да хватэры пад №... дапясьці ніяк не магла. Лічбы, трапіўшы на згіб аркушу, сьцерліся ды расплыліся, і нават самы зікрасты маладзён, бадай, іх не разабраў бы. А калі б разабраў, то, хутчэй за ўсё, памыліўся б і назваў бы зусім ня тое, што было напісана. I нават калі б назваў тое, то хто вам скажа дакладна, ці гэта той самы гмах высачэзны, і места наскае, а не якое там небудзь чужынскае?
Таму й круціла паперыну цётка Прузына парознаму, ужо й на сьвятло яе разглядала, і нават, палец сьлінячы, аркуш церла ды блізенька да вачэй падносіла усё дарэмна. Задрала яна яшчэ раз сваю галаву бядотную, сумным паглядам гмах высачэзны акінула ды, перакінуўшы з плечыку на плячук палатняную сваю торбачку, да першага пад’езду падыбалапатупала...
“Пайду, —падумала, — абыйду ўсіх а можа, дзе й знайду тую Нацыю?..” Але нават і не з таго клопату дужа балеў цётчын голаў. На які ляд была Прузыне Нацыя, што яна дамагчыся хацела цётка запамятала. Памятала толькі, што нешта завінавацілася тая самая Нацыя людзям на вёсцы, узяла, здаецца, пазычку нейкую, а аддаваць і ня думае. А вось што канкрэтна, якую такую пазычку, што ёй там дзед на вуха нашаптаў, — хоць забі, бедная жанчына сказаць не магла. Ясная рэч, у 60 год ужо ня толькі ногі ацечныя, але й склероз госьць хоць і нямілы, ды часты...
18
“Анічога, — падумала Прузына, да першых дзьвярэй падыходзячы. Мне б толькі хватэру патрэбную знайсьці ды самую Нацыю пазнаць а там, Бог дасьць, і пазычку ўспомню”. I, машынальна палец сьлінячы, яна рашуча кнопку званочка націснула.
Ніхто ёй не адказаў.
I тады цётка, можа ўпершыню ў жыцьці ня просячыся, адважна ў хату чужую ўвайшла.
3.
“А людцы мілыя! Во папала дык папала!..” у цёткі аж нешта ў сэрцы забулькацела і ў роце пад шчокамі холад зрабіўся, калі яна парог хватэры пад № 1 пераступіла.
Першымі, хто яе тут вочы ў вочы сустрэлі, былі тлустыя, нахабныя прусакі, якія разьбягацца ад нечаканае візытанткі й ня думалі. Яны толькі паварушвалі лянотна сваімі даўжэзнымі вусідламі ды далей сабе нейкую даўкую вадкасьць, разьлітую на падлозе ў вітальні, смакавалі. Дарэчы, і “падлога”, і “вітальня” у дадзеным выпадку паняцьцямі былі досыць умоўнымі й аб сваёй сутнасьці нагадвалі хіба тым, што на падлозе, якая, пры пэўнай долі фантазіі, агучвала плач зьдзічэлае Яраслаўны па ці то скрадзеных, ці то дуба заўчасна даўшых дошках, можна было прайсьціся (рызыкуючы, аднак, зламаць сабе нагу а то й шыю), а ў вітальні, у якой аб былое гасьцінасьці (прынамсі, Прузыне хацелася спадзявацца!) навявала ўспамін толькі недадранае шмацьцё бруднаружовых шпалераў, хіба што сказаць камунекаму “дабрыдзень”. Што цётка Прузына добрасумленна й зрабіла. А, каб гэтага самага “кагонекага” на сувязь адваротную выклікаць, уздыхнула шырэй ды гукнула:
—А ці ё тут хто?
—Ё, ё, каросту тваю растуды! Каго там чорт прэ?
Адказ, наколькі арыгінальны, настолькі й нечаканы, меў на Прузыну надзвычай уражлівае дзеяньне. Яна аж торбачку сваю з рук выпусьціла, хуценька зноў яе падхапіла ды ўжо крок, другі, трэйці да дзьвярэй ступіла.
—Ну й чаго (мацьтак!..) маўчыш (мацьрастак!..) раз прыйшла (цераз растак!..) маць!.. ляцела бясспрэчна глыбакадумнае мармытаньне з пакою. Прычым слова “маць” усплывала ў ім нашмат часьцей за іншыя разборлівыя словы, і было незразумела: ці то гэта паважны зварот, ці нешта больш мудрагелістае. А потым, ужо цішэй, зь неадольнай тугою ды вераю: — Гарэлаўка... ёсьць?
—А мілок жа ты мой, — загаласіла расьпеўна цётка Прузына, нібы голас перад хаўтурамі невядома па кім спрабавала, у пакой зазірнуць усё не рашаючыся. Аднак зазірнула, агледзелася й увайшла. Ды якая ў мяне гарэлаўка? Во крупак ды мучыцы надыбала, сьвінчо трэйці ўжо дзеыь у хляве раве дамешкаў просіць. A гарэлкі Бог барані! I мой Бутрым, хай зямля яму пухам, у губу ня браў, і сама я... баба цьвярозая, во!
19
—Ну то йдзі ты на х..!
За голым сталом, сярод абадраных, парэпаных сьценаў сядзеў гэтакі ж абсалютна голы чалавек. He, нешта на ім было, што здалёк трусы ды майку нагадвала, аднак не сказаць каб дакладна. Абсалютна гола было й ва ўсёй хаце. Хібо што ўсё тыя ж прусакінахабы й тут свой баль правілі, але ўжо на столі, у цеснае колца сабраўшыся, ды, відаць, радзячыся, як і апошнія трусы з майкаю з гаспадара садраць... Ага, яшчэ ў куце ляжаў матрац, ускалмачаны ды сьмярдзючы, бруднымі ды гэткімі ж сьмярдзючымі лахманамі закіданы.
—A to! I пайду, пайду, галубок. Я тут Нацыю... расшукваю. Ды, пэўне ж, абмылілася. Прузына імкліва, наколькі ейны ўзрост ды рухавасьць маглі дазволіць, да выхаду падалася.
—Нацыю?! нечакана голаў ускінуў ды пальцы запусьціў у свае зблытаныя, сечаныя, брудныя валасы чалавек. А мы й ёсьць нацыя! і па сталешні кулаком садануў так, што нават колькі легкадумных і ня надта ўчэпістых прусакоў уніз галовамі пасыпаліся, страсеньне мазгоў атрымліваючы. Гэлька! Чуеш?! Баба нацыю шукае! А ты хто?..
—Хто, хто! Хуй у скураным паліто, — адказалі нечакана лахманы ў куце, заварушыліся дьт на паверхню нешта чалавекападобнае, якое, аднак, пры больш пільным розглядзе жанчыну нагадвала, выпхнулі.
—Гэлька! Сьціхні! Калі ты тут жывеш, калі ты тут ссыш ды гарэлаўку жракаеш, то ты й нацыя, падла! Рукі ў гаспадара трэсьліся, майку на чэзлай грудзі ён ірваў ды камечыў і да такое неверагоднае ступені быў усхваляваны, што нават на імгненьне, на адно кароткае імгненьне ацьверазеў. Мы, бля, тут гаспадары! Мы, а ніякая там курвіна!
—Дурны ты, — нечакана разважліва на гэта апухлая ад гарэлкі жанчына адказала й раптам неапісальна брыдотна, агідна ды гнюсна заплакала, зараўла, заеньчыла: — Ыыыыы! Дыыаай выыыыпіць, гыгыыаада!..
—На! разануў ёй у сківіцу ўскалмачаны знаўца нацыі. Прычым зрабіць ён гэта хацеў зухавата й хвацка, аднак ня ўстояў ды з жанчынаю побач грабануўся.
Далейшую куламесь, рыклівае цубаньне й разьдзіраньне вуха з сыхронным вычаўленьнем вачэй, крыкі й енкі цётка Прузына ўжо ня бачыла й ня чула, бо даўно за дзьвярыма хватэры пад № 1 стаяла ды толькі хуткахутка, пераляканая да гікаўкі, жагналася.
4.
Цётчын пераляк, аднак, досыць хутка мінуўся. Ну, можа й ня так хутка, як ёй самой хацелася, але ўжо празь якіх хвілінаў дзесяць сэрца не старой яшчэ жанчыны адносыа роўна тахкала, a сама яна спачатку ціха й нясьмела, а потым ужо болей настойліва ў дзьверы хватэры пад № 2 грукала. Магла, канешне, і пазваніць,
20
адпак электрычнага званка чамусьці не было ў наяўнасьці, а замест яго блішчастая шыльдачка са скрыжаванымі косткамі ды гладкім чэрапам на дзьвярох была прышрубаваная. Аднак цётку Прузыну падобная змрочнасьць у гэтым незвычайным гмаху высачэзным ўжо мала палохала. Болей турбавала іншае: на ейныя грукі так ніхто й не адказаў, а гучны, рэзкі ды відавочна нечым незадаволены голас, што адначасна з гукамі бравурных маршаў заезджанае кружэлкі мяшаўся, нічога добрага не прадракаў. Ды толькі цётку на парозе бравурнае невядомасьці трымаў грамадзкі абавязак. I хоць нічога такога канкрэтна патаснага цётка не адчувала, аднак на выкананьне ўскладзенае на яе місіі была гатовая пакласьці пя толькі шарачковую торбачку, але й, калі б таго вымагалі абставіны, гаротнае сваё бабскае жыцьцё. У вапошнім, праўда, на гэты раз не было патрэбы.
Бо чарговы цётчын паўгрук раптам пачулі. Нехта цьвёрдым, аніякіх лішніх сумнецьняў ды хістаньняў не прымаючым крокам да дзьвярэй падыйшоў ды наросхрыст іх ірвануў.
Цётка Прузына свой твар тарбешкаю ўжо была засланіла, каб, значыць, зьнянацку ці мала на якія непрыемнасьці не наштурхнуцца, аднак уладар непахісных крокаў раптам радасна засьмяяўся ў гэты самы твар пажылое госьцейцы.
—Чаканая! Маці. Жанчына. Карміцелька!
—А каток жа ты мой любы, — ад такое нечаканае славасловіцы цётка й ня ведала, што адказаць. Ну якая я табе “жанчына”? Так, баба вясковая...
—He! малады чалавек ламануў на сабе рашуча тугія рамяні партупеі. Гэта вы кіньце! Вы й ёсьць цаш непатопны карабель, нават наш крыгалом рэвалюцыі! I гэта вы павядзеце нас заўтра на завалы! сваім красамоўствам упіваючыся ён выразныя погляды ў вялізную люстру, што вісела ў бакавушцы, кідаў, нібыта ацэньваючы: ці ў патрэбным месцы свае палымянае прамовы з патрэбным жэстам руку выкінуў, ці дастаткова зухавата й хвацка абцасамі сваіх да бляску наваксаваных хромавых ботаў прытупнуў.
I цётка Прузына, якая да гэтага моманту ўсё не магла зразумець, з кім жа так незадаволена гаварыў да ейнага прыходу гэта маленькага расточку бядовы хлопчык, раптам уцяміла: гаварыў ён тут сам з сабою, без сумневу, гэтак жа эфэктова ды самазадаволена ў люстру пазіраючы... Аднак спытала яна зусім пра іншае:
—А што жа на рукаву ў цябе, хлопча?
Хлопча горда павязку на рукаве расправіў ды ня мепей ганарова адказаў:
—Салярны знак, маці!
—Пасолены ці што?
—Старажытны знак сонца! I калі ў нас скончацца кулі, а таксама ўвесь выйдзе атрутны газ фасгэн, мы сарвем нашыя нарукаўніцы й будзем душыць імі нашых ворагаў!
21
—Як так: сонцам і душыць? выказала свой бабскі сумнеў Прузына.
—Ніякіх сумневаў! Вы й толькі вы будзеце з намі ца нашых завалах!
—Вой, дзетка! Ці мне на нейкія там “абвалы” перціся?.. Вы, маладзейшыя, ужо самі якнебудзь, безь мяне...
—He абвалы, а завалы, мамуся. Запаветны слоўнік, балонка шаснаццаць: “барыкады” з пранцускае азначаюць завалы! I бяз вас, так і ведайце, нам змагацца будзе архіскладана! матлянуў галавою маладзён. Ды на гэты раз дакладна свайго руху не выверыў, бо купка непакорных валасоў, старанна зачэсаных на лад выкшталцоны, ва ўсе бакі раптам разьляцелася ды нейкую дзіцячую непасрэднасьць і бездапаможнасьць надзвычай на першы погляд сувораму твару надала. Спробы прывесьці фрызуру ў йалежны й першапачатковы стан плёну прынесьлі мала валасы ўкладвацца ў супрацьнатуральнае для іх становішча відавочна не хацелі.
—Ай, ды кінь ты, хлопча! I напраўду як Гітлёр тэй. To ж так табе лепш, — зрашучылася нечакана цётка, сьмеласьці ад самога гаспадара набіраючыся.