Квадратная варона
Ігар Сідарук
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 122с.
Гародня, Полацк, Кобрын 2000
13
наю. Мужчына з жанчынаю... Мужчына з мужчынаю... Гэй, мужык, ты тут? Чакаеш? Чакай, я зараз...
Яна выйшла з прыбіральні, усьміхнулася яму неяк нават вінавата. Падыйшла блізка, паклала яму рукі на плечы:
—Толькі без пацалункаў. He люблю сьлінявых... Я й так табе усё, што трэба. Такса па лічыльніку. Але ты, відаць, знаеш па мордзе бачу. Дзе будзем? Наверсе?
Віка пайшла першаю, звыкла дэманструючы свае бясконцыя эфэктовыя ногі. Ён, аднак, стараўся глядзець болей на парэнчы й на сваю руку, чым на дрогкія, ружаватыя жылкі ў падкаленных ямінках той, што йшла паперадзе... Наверсе яна адразу патанула ў мяккім раскашовым фатэлі, і нават заплюшчыла ад задавальпеньня вочы, вялікія тужлівыя вочы ў атачэньні пышных папялісташэрых валасоў. Але ўжо праз хвіліну павярнулася да яго, выпрастала строга сьпіну...
—Тут паляць? і, пе пытаючыся дазволу, дастала свае цыгарэты, нахілілася да ягонай запальніцы. Дык на чым я там спынілася? Ага, татуля мой... Карацей, паехаў ён. Крыша ў яго паехала. Ён жа, зараза, непітушчы ў нас быў. I баб сваіх таксама на цьверазьняк... Вось нэрвы й покнулі. Нэрвыкансэрвы... Мы гэта заўважылі, калі ён у штабкватэру ААН штовечару спрабаваў дазваніцца. Каб сюды, значыць, камісыю па правох чалавека даслалі. У вар’ятні цяпер ён. Маці яму, пакуль жывая была, туды шкарпэткіперадачкі насіла. А потым рукі на сябе наклала. А што, яму добра там асобны пакой, кандыцыянэр, міліцыянэр, тэлевізар. Нейкі, аказваецца, хрэнасос упакаваны, во, тыпу цябе, аб’явіўся. Грошай у яго цэлы мех, запатрабаваў, каб круглы год фрукты сьвежыя былі. У татусі майго, значыць... Гавораць, сынок ягоны, ад аднае крытыкесы, з дужа абвостаным пачуцьцём сэксуальнае недатыкалыіасьці. Сам мільярдамі варочае, нешта там з прыватнай нафтаю ці з мытным рэкетам. А я яго дык у вочы ня бачыла. Вельмі трэба! У мяне, можа, калі ўлічаваць бацькавы вопыт, гэтых братэчкаўсястрынак па ўсім сьвеце параскідана. Ага, адну, праўда, ведаю. У філярмоніі на мандалінетрумбаліне грае. Бацька й пазнаёміў... Калі пры розуме яшчэ быў. У госьці нават запрашала. Ды канфузыя надарылася: турнула яна мяне. Я вазьмі ёй і замачы: “3 такою скрыпкаю, што ў цябе спаміж ног, ты магла б бабкі шуфлем грэбсьці”. Мы піць што будзем?
Ён моўчкі ўстаў, падыйшоў да сьценкі з патаемным барам. Крыху падумаўшы, дастаў адтуль дзьве бутэлечкі кокаколы.
—Гэта й ёсьць твае віскімарцінікальвадосшампань? I, убачыўшы, што ён зусім не зьбіраецца пашыраць сэрвіроўку стала, Віка раптам засьмяялася гістэрычна, зь нейкім нечалавечым падвывам. Ооо, у! Ну, крэцін! Ну, казёл! Неданосак залізаны! На “сухую” захацеў? А жопа балець ня будзе? О, як гэта я забылася! Такія ж, як ты, сьпірытусу ні на губу, ні за шчаку не бяруць! У
14
вас там у охвісах вашых мазгі ад працы перакіпаюць! Разам са спэрмаю! А яна, кіпучая, вам тады ў голаў ды ў іншыя часткі цела й лупіць! Імпатэнты сраныя! Дай выпіць! Табе што шкада? Ці для гвадылезыйскіх дыпламатаў беражэш? Шкура!..
Ён зноў моўчкі падняўся. Дастаў нераспачатую бутэльку “Сталічнае”, прыхапіў спачатку адну, а потым, крыху падумаўшы, і другую невялічкія чарачкі ды жаўтабокую крэпенькую цытрыну. I пакуль нарэзваў яе тонкімі скрыдлёчкамі, пакуль займаўся цукрынкаю, Віка сама зьвярнула накрутку, сама пасунула бліжэй да сябе чарку, наліла, выпіла ды зноў узялася за бутэльку. А потым хвіліну спакойна сядзела, прымружыўшы вочы, услухоўвалася ў тое, што адбывалася недзе ўсярэдзіне...
—Ну, ты яшчэ тут? Віка расплюшчыла вочы. I нават ня сьцелісься? Ці ты возьмеш мяне ў фатэлі? А можа, на падлозе? Скажы хоць слова, кастрат зашморганы! Аа, ты чакаеш! Працягу мае аўтабіяграфіі! Чакаеш, калі я пачну... А ў анальнае засмактаць мяне ня хочаш? Сучара! Ня зыркай! Ня той у цябе інтэрхвэйс, каб я табе пра свае “церніі к звёздам” расказвала! Запомні ды іншым гэткім жа на бідэ падмытым перадай: ніводная жанчына, якая сьпіць з мужыкамі за грошы, не раскажа ім, з чаго ў яе ўсё!.. Пра гэта нават песьня ёсьць, хочаш?
Што было то й было,
А што будзе на тое з башэннага крану насраць!
Але вы ў нас культурныя, спэцыяльна для вас заменім на больш мяккі варыянт “А што будзе, на тое з башэннага крану... начыхаць”! Ну як, так нармалёва? Усё, стамілася я. Давай, нясі мяне ў ванну. Ладна, адвалі. Сама дайду. Дзе яна ў цябе? Там, унізе? О Божа, ногі пераламаеш. I яна пацягнула ўверх кароценькую сукенку. Ажурная чорная бялізна, здаецца, асьляпіла вочы...
—Чакай, — раптам вымавіў ён.
—О! Ды вы гаворыце! I нават прыемным голасам! He, гэта ты чакай. Асьвяжуся перад мёртваю схваткаю з такім імпазанцікам! Сьцялі пасьцельку, коцькамаркоцька. Ужо я цябе там паслухаю. Можа, ты мне пра курс акцыяў на Франкфурцкай біржы раскажаш? А члены кабялячыя там не катуюцца?..
—Віка, чакай...
Аднак стройныя ногі ўжо лёгка краналіся драўляных сходаў, імкліва зьбягаючы ўніз.
* * *
—Ну, як я табе?
Віка стаяла перад ім аголенаю, трымаючы ў руках майткі й станік, бессаромна дэманструючы сваё цела, адчайнапранізьліва
15
гледзячы яму проста ў вочы. I толькі лёгкія дрыжыкі краналі ейныя безабаронныя падпашкі...
—Віка, Віка...
Ён узяў яе, узяў памужчынску груба, жорстка, гэтак жа моўчкі, проста сярод пакою, ссунуўшы на падлогу бухматую скуру нейкага невядомага зьвера: можа, белага мядзьведзя, а можа, яшчэ каго...
I гэтак жа пранізьліва глядзела яна яму ў вочы пасьля.
Ён нібы толькі зараз заўважыў віччын пагляд. Марудна, падоўгу затрымліваючыся на кожным радзімчыку й кожнай лагчынцы, агледзеў ейнае прывабнае цела. I раптам рэзка ўзьняўся, нахіліўся пад столік, ірвануў адтуль чорны шыкоўны кэйс. Кінуў яго ў фатэль, дзе яшчэ зусім пядаўна сядзела Віка, ды прамовіў, акуратна й коратка вымаўляючы кожнае слова:
—Я твой брат. Тут грошы. Шмат грошай. Табе хопіць. На ўсё. I надоўга. Толькі ніколі не хадзі па барах.
Віка, напятая нібы струна, толькі ціха войкнула, зграбла бялізну, прыціснула да грудзей, пацягйулася за сваёй сукенкаю. Скамячыла яе ў вахапак, пачала мітусьліва шукаць вачамі сваю скураную торбачку. А потым раптам адкінула ўсё прэч, тузанула да сябе імпартовы кэйс, той расчыніўся, адтуль пасыпаліся тугія хрумсткія пачкі даляраў.
—Крэцін! Ну, крэцін! і першы пачак даляраў паляцеў яму проста ў твар. Другі трапіў у плячук, трэйці зноў у твар, яшчэ некалькі адскочылі ад грудзей і ад голага, прыпалага жывата.
Ён стаяў нерухома, зусім не ўхіляючыся ад патрапляючых у яго пачкаў. I паранейшаму неадрыўна глядзеў у віччыны вочы.
Тады яна зноў схапіла свае майткі, зьвераватым ваўчком падскочыла да яго ды рэзкім рухам нацягнула іх яму проста на галаву. I ўжо сама не адрываючы ад яго пагляду, падабрала сукенку й торбачку, бы зачараваная, падалася назад да лесьвіцы. Адступіла па першае прыступцы, потым яшчэ, яшчэ...
—Крэцін... Крэцін! Ну, крэцін!
А потым, давячыся вар’яцкім рогатам, разьвярнулася, яшчэ раз азірнулася ды зьбеглазьляцела ўніз...
* * *
У васабнячку, які яна пакінула, было ціха.
Жнівень1993, 5 ліпеня 1998 г.
ЯК ЦЕТКА ПРУЗЫНА НАЦЫЮ ШУКАЛА
Фантасмагорыйка
1.
“Ну й дзе шукаць тую Нацыю?” бедавала цётка Прузына, узіраючыся ўжо крыху сьлепаватымі вачыма ў добратакі зашмальцаваную, школьнае клеткі паперыну. На ёй была накрамзолена досыць мудрагелістая адрэса: “У месте наскім, у гмаху высачэзным, у хватэры пад № ...”
* * *
А яшчэ нейкі час таму, з добры месяц ці болей, прыйшла ў Забалацьце, у якім нарадзілася, жыла й нават выжыла цётачка, бяда вялікая. Безь нічога ніякага ды за няма што рагулькікарміцелькі па хлявах пачалі раўсьціраўсьці дый за які дзень акачурвацца. Вада ў калодзежах сьмярдзюшнай плеўкаю пакрылася, ад якой малых прабіраў капітальнейшы дрыст, а ў дарослых жываты рэзалапушыла ды недзе за вухам аддавала. Куры сталі несьціся бесшкарлуповымі яйкамі, якія, аднак, разьбіць было амаль немагчыма, а калі й хто разьбіваў, то ўпадаў ад таго ў вялікую шкадобу: выплюхнутае на патэльню яйка ня толькі патэльню разьядала, але й печку або пліту газавую ёдкасьцю сваёй паходжаньня невядомага трушчыла. I нават каты вясковыя, да марцаваньня заўсёды ахвочыя, хадзілі нейкія прыбітыя ды адначасна ашалелыя, пастаянна на заднія лапы прыпадаючы ды пад хвастом сабе з вуркатаньнем зьверскім падлізваючы.
Карацей, хаты развальваліся, быдла калела, дзеці бесперастанку саплівіліся, людзі нурыліся, а хтоніхто, бадай што, і да Кузьміцкага па піва з кляцьбою ўсіх ды ўся зьбірацца пачаў.
Ды не такія былі людзі забалотныя, каб адразу Вогу сьвечкі ставіць ці Д’яблу паклоны біць. Сабраліся яны на сход свой вясковы ды раду трымаць пачалі: а што б такое зрабіць, каб навалу гэткую няпрошную ды жудлую ад Забалацьця адсунуць? Праўда, спачатку шмат хто маўчаў, панасуплены, а тойсёй усялякую непатрэбшчыну выгукваў: маўляў, і хаты заражоныя трэба папаліць, і катам штукі іх сьвярбячыя выразаць, і адзінага жыда на вёску ўсю Ахрэмку Мамоньдэра з мосту ў вір забугдырыць. Можа, і ад вялікага розуму тое прапаноўвалася ды, ясная рэч, у шчымлівы момант сучаснасьці не патрапляла.
I тут нехта ці найбольш разумнейшы, ці найбольш памятлівы, а такім аказаўся сівізны, аднак яшчэ досыць рухомы хоць і рассыпны дзядок, гэтак важнецка зрок: “А людкі, што ўспомніў! To ж у гараду, у месте, значыць, наскім, Нацыя жыве!” “Якая 'шчэ к д’яблу нацыя?” загаманілі забалацюкі. “А такая! працягваў салідовецстаражыл глыбакадумна. Яна ў нас таго... пазычку
17
ўзяла калісьці. Час аддаць даўно, а яна, бач, і ня думае. 3 таго, я так мяркую, і зрынула ўсё.” “Чагочаго пазычыла? У каго?” напіраў сход высокі на дзедарассыпушу. “А гэтага, браточкілюдачкі, я вам от так, усім агулам, і не скажу”. “Як так?” “А так. Нацыя, што ў месьці наскім жыве, штучка тонкая. Да яе з падыходам трэба. Тут якую цётку трэба, добрую ды пэўную, правераную”.
Далей раду радзячы, у глыбіннанязьведныя нюансы развагаў дзедавых сход унікаць ня стаў, а цётку добрую ды правераную са шчыльных шэрагаў сваіх вылучыў: ехаць да гораду ды Нацыю шукаць найлепей выпадае цётцы Прузыне: і кабеціна разважлівая ды строгая, хоць і адзінокая, і быдла ў хляве не раве не тужлівіцца, а за маленькім падсьвінкам суседка прыгледзіць. На тым усе й пастанавілі.
Ехаць дык ехаць што ж, калі грамада так рашыла. “А што за пазычка, дзеда?” толькі цётка й спытала, ужо прыкідваючы, што ў торбачку сваю дарожную ўзяць ды якою хусьцінкаю пакрыцца.