Квадратная варона
Ігар Сідарук
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 122с.
Гародня, Полацк, Кобрын 2000
—Прузына, — нарэшце цьвёрда вымавіла Прузына, яшчэ некалькі глыткоў ужо прапахлае валяр’янаю вады каўтнуўшы.
—Вой, Прузынка! Ай, як добранька! замілавана пляснула даланямі Матруська, а Міхаська шырака пасьміхнуўся. Гэта ж вы Ефрасінькаю будзеце!..
—Ефрасіньняю?.. цётцы нешта далёказнаёмае прыгадалася: можа, запіс у “мэтрыках”, а можа, і тыя цёплыя словы, якія калісь яшчэ ейны Бутрымка, калі быў маладзёнам, шаптаў...
—Ну так! Сыйшоўшая з маляванкі Матруска аж сьвяцілася. He! Калі напраўдзе панашаму, панацыянальнаму, то —Аўфрасіньняю!
Тут, знаёмае слова пачуўшы, цётка зьлёгку здрыганулася і, мала ўважаючы на апошняе, перапытала:
26
—Што?.. Як вы сказалі?
—Аўфрасіньняю!
—He. Да гэтага... Пра Нацыю нешта.
—Аа! Ну дык як жа! Мы нацыя й ёсьць. To й імёнейкі ў нас нацыянальныя быць мусяць.
Прузына ўжо неяк паіншаму разглядваць стала і гаспадароў, і пакой, у якім сядзела. На сьценах карцінкіфота нейкіх сур’ёзных дзядзькоў з жанчынамі, на стале карункісурвэтачкі вязаныя, а на іх збанкі ды глечыкі гліняныя, у адным куце пралка стаіць вясковая, без кудзелі, праўда, затое бліскучым тлустым лакам узятая, у другім драўлянае кола ад возу, яшчэ болей блішчастае ды ў рамонкі расфарбаванае...
Хто іх ведае, калі толькі ня хлусяць, то, можа, і ўпраўду гэтая прыязная, ва ўсім чысьцюткім ды вышываным жанчына ды гэты пасьміхастамаўклівы дзядзька ў падобнае ж вышыванцы і ёсьць... тая самая... Што абое то нічога, можа, прозьвішча ў іх такое? Але, здаецца, прозьвішча сваё яны называлі. Ну то, му(і « . мянушка?..
—Тады, людцы, да вас я.
—Да нас, да нас! Вось і хорашанька, вось і цудоўненька! зноў засакатала Матруська. Зараз мы гарбатачкі зь зёлачак, з блінцамі ды з сочывам, з пампушачкамі ды зь печывам!
I пакуль Прузына аднеквалася ды дзякавала, стол вокамгненна ў цудоўны абруссамабранку ператварыўся. Ужо праз хвілінаў пяць на ім курылісяпарыліся, паднябеньне казыталі кулябяка зь верашчакаю, зяленівам ухвошчаная смажаніна з дымлянінаю, сьвіная мачанка з грыбною пражанкаю, сытныя тварожнікі з галушкамі ды лазанкамі, у' сьмятане патанулымі, тонка нарэзаная саланіна з добра ўсмажанымі, так на самой патэльні й пададзенымі карасямі; у дадатак да гэтага ўсяго разрываючая наздрыны разнастайнейшымі спэцыямі юшка, сабраная зь ня меньшай колькасьці гародніны ды іншае адмысловае запраўкі салянка, тлусты наварысты боршч з гордым узвышшам таўшчэзнага кавалу мяса, і яшчэ, што заслугоўвала ўвагі значна меньшае, — аблітыя сочывам розных гатункаў кнышы, лянівыя варэнікі, з дробна нашынкаваным шмальцам дранка, маленькая бабілёнская вежа фантастычна прывабных піражкоў, крутабокая горка пышнацелых, самлелых у масьле аладак; а астатняе цётка Прузына, калі б і хацела, то відавочна ў сваёй памяці ўтрымаць не змагла б. I над усім задзіраў горда нос пузаты гарбатнік такіх неверагодных памераў, што, здавалася, трэба было некалькі вёдраў вады ў яго заліваць, каб з добры венік зёлак запарыць.
Адно цётка ведала: калі яна гэта зьесьць, то памрэ адразу, што называецца, ад стала не адыходзячы. Нават калі ня зьесьць, a толькі па малюпасенькаму кавалачку ад кожнае стравы адшчыкне, то сёньня ёй забясьпечана калі не рэанімацыя, то карасканьне
27
на сьцяну дакладна. Зь неадольйым жахам, амаль зьдзічэла, узіралася яна ва ўсё гэтае багацьце. I тут мозг, усім убачаным ды зьнюханым перапуджаны, выратавальную думку ёй падказаў:
—А дзякаваць вам, людцы мае мілыя, дзякаваць! Толькі ж я да вас не за гэтым.
—А за чым? адначасна бровы гаспадары пераламалі ды ўскінулі.
—Ды паслалі мяне... пазычку забраць.
—Якую пазычку? бровы гаспадароў апусьціліся, а твары пасур’ёзьнелі.
—А каб я памятала! Забыла, забыла баба старая! To, можа... вы самі... якнебудзь?
Гаспадары лбы напружылі, аднак адказ Прузыне далі несуцяшальны:
—He. Ня памятаем штосьці, каб у некага пазычаліся. Дый што канкрэтна, цётухна?
—А каточкі ж вы мае! Кажу, ня памятаю! А вы пачакайце, пачакайце, я зараз! і цётка бордзенька з пакою да выхаду памкнулася. Недзе запісана ж было. Мо, у суседзяў пакінула?
—He жывіце там доўга! ужо сьледам ёй пярэрваным чаяпіцьцем крыху засмучаная Матруська гукнула. A то ахалоне ўсё нясмачным будзе.
—Ага, ага, — толькі й пасьпела адказаць Прузына. Цяпер яна ведала дакладпа: у хватэры, ёю пакінутай, жыла ня Нацыя. Бо дзе гэта вы бачылі, каб, з пазычак жывучы, такі гэпікурэйскі стол для першае стрэчнае ладзілі?.. Урэшце, слова “гэпікурэйскі” цётка ў думках, можа, і не ўжывала, аднак сутнасьць ад гэтага не мяналася.
7.
Між тым, дзень даўно на другую палову перакінуўся, а цётка яшчэ нават і аднога пад’езду не абышла. А іх у гмасе высачэзным было з дванаццаць, ня меней. У верасьні ж ( а справа бала якраз па гэтае пары) надвор’е можа сапсавацца нечакана, сьцямнець раптоўна ды хутка, і тады Прузыне, прыехаўшы апошнім аўтобусам, цераз густы цёмны пералесак да свайго Забалацьця перціся прыемнасьцяў будзе мала.
I хоць абавязак патрабаваў: абыйсьці ўсе хватэры без вынятку, чуйная жаночая натура на гэты раз падказвала: занятак гэты беспэрспэктыўны ды марны. Таму цётка Прузына вырашыла: у яшчэ адно жытло, няхай некалькімі паверхамі вышэй, зазірнуць, а ў Забалацьці грамадзе, можа, упершыню ў жыцьці схлусіўшы, сказаць, што тая самая хватэра пад № .... у якой жыве тая самая Нацыя, зачыыеыаю стаяла. А так яно магло й быць на самой справе.
28
* * *
I вось, унутрана сабраная й да ўсяго гатовая, што толькі перад людзкімі вачыма можа паўстаць, цётка цісьне на кнопку чарговага, на шчасьце, як яна думае, для яе апошняга (!) званка чарговае хватэры пад № ... Тут цётка каторы раз за сёньняшні дзень вочы працірае, бо на дзьвярох прыбітыя ясныя й дакладныя тры нулі: “ООО”. Паколькі яна пра “обіцество с ограннченной ответственностыо”, у сваёй вёсцы амаль безвылазна седзячы, і чуць ня чула, але ведала, што на грамадзкіх прыбіральнях звычайна “00” прышрубоўваюць, то й рэакцыя ейная была адпаведнаю: пільна паветра сваім цопкім носам уцягнуць, што ад дзьвярох хватэры зыходзіць.
Нічым такім, аднак, што б цётчын успамін нагадвала, не пахне. А пахне хутчэй прусакамі, зь якімі сёньня ёй сутыкацца даводзілася, і якія цётку палохалі мала. Ды раптам такое яснае лёгікі думкі Прузыны нечая дужай й хопкая рука перапыняе ды за дзьверы хватэры яе ўцягвае, на адступленьне ані каліўца надзеі не пакідаючы.
—Каго табе? перад ёю стаіць высачэзны мужыдла, аднак чамусьці ў форму колішніх бойскаўтаў апрануты, яра трэснутую па швох ды ўмяшчаць магутныя суглобы ды цягліцы грамілы яўна не жадаючую.
—Нацыю... — ціха выціскае зь сябе Прузына, і рэшткі хоць якое надзеі поўнаю безнадзейнасьцю зьмяняюцца.
—Аа! Ну то будзь. Глядзі. Вешайся!
—А галуба ж ты мой! To хто ж ты такі?.. Каб мне!.. і вось так!.. Вешацца! загаласілазаеньчыла жанчына.
—Як хто? Галоўны. Сама сказала. Нацыянал!
—Хай сабе й Нацыянал! Дык па якому праву і мяне у пятлю?
—А ў нас “ООО”. Hi за што не адказваем, цётка!
—Як жа ні за што, дык як жа ні за што? А як прыйдуць і знойдуць? Мяне? Тут? Цёплую?..
—Агагага! рагоча грамідла задаволена. А мы любім! Яшчэ цёплых!.. Мы, нацыяналы, усе такія! Я табе казаў глядзі дык глядзі! Праходзь! Вешайся! і прадаўжальнік слаўных справаў бойскаўтаў далей сабе рагоча й рагоча, пакуль цётка, якая са сваёй незайздроснаю доляю быць засіленай у гэтай клятай апошняй хватэры ўжо зьмірылася, раптам не заўважае: а нешта ж з гэтым зьдзіцянелым цеплюком відавочна ня тое...
I яна прайшла. I пакой, усім мяккім абабіты, ды пад самую сталешню досыць разнастайным людам напакаваны, убачыла. I нават самім стрэўшым яе грамідлам прадстаўлена была:
—Во, баба прыйшла. Вешацца будзе. Цікавіцца нацыянальным пытаньнем!
Тут, апошнія словы ўчуўшы, нейкі наскрозь працьвілы, плюгасты мужычок наперад выскачыў ды кулакамі ў пустое паветра замалаціў:
29
—Нацыя ёсьць адзіны й непадзельны, неабвержаны канглямэрат пернікажэраў і мясыскаглыкаў! і рашуча запатрабаваў: “Пернікаў! Пернікаў! Пернікаў!”, чамусьці, аднак, на мяса забыўшыся. Няйначай, сам ён мясыскаглыкам ня быў.
Можа, ён і яшчэ нешта сказаць хацеў, аднак плюгастага прамоўцу цяжэзны чугунны прас, што апусьціў яму на голаў, відаць, ягоны апанэнт па нацыянальным пытаньні, перапыніў. Першы, аднак, у перадсьмяротным кандраціі не захрыпеў, а толькі шчасьліва засьмяяўся ды, можа, зьнянацку, а можа, сьведама, на непрыстойныя прыпеўкі перайшоў:
Як у Івана Кузіна
Таккая кукурузіна!
Ад тое кукурузіны
Хаджу я ўвесь згарбузены!
Опа! Опа!
Зрслася зь неч.ым жопа!
Гэтага ня можа быць:
Бо прамежак вінен быць!
А ўвогуле, сьмяяліся рупліўцы гэтага незвычайнага “ООО” пастаянна, а калі не сьмяяліся, то горка, безуцешна, узрыгам плакалі.
Далей падзеі раскручваліся імкліва. Уладальнік чугуннае жалязякі, ініцыятыву ў плюгаўца перахапіўшы, басавіта яго перакрыў:
—Нацыя, ёлы палы! Гэта ж як два пальцы у разетку і ў рот! Во, дэманструю!
I ён, насамрэч, абяцанае сьцьверджваць ужо пачаў, аднак у разетку пальцы ўсунуць усунуў, але да рота паднесьці не пасьпеў. Адразу тры ці чатыры чарговых дыскутантаў высунуць пальцы назад басавітаму проста не далі й каля разеткі да тое пары яго трымалі, пакуль ён сьвяціўсясьвяціўся ды ня стухнуў ушчэнт. Праўда, пры гэтым сьвяціліся ды гэтак жа патухалі й яны, але зноў жа з радасным сьмехам ды задаволенымі павіскваньнямі.
Дыскусыя, так шчасьліва распачатая, магла зачахнуць на карані. Ды на тое й быў да іх галоўным нацыяналам перарослы бойскаўт прыстаўлены, каб падобныя дыскусіі на карані ня чахлі.
—А ну! толькі ён выгукнуў, і ўсе зьнерухомелі. Пытаньне вырашаецца проста. Калі нацыя ёсьць, то яна павінна што?..
—Што? у адзіным парываньні да лідара пацягнуліся “000”наўцы.
—Павесіцца! падагульніў ён пераможна. Плачце, нацыяналы!
I нацыяналы заплакалі. Усе. Спачатку ціха, потым усё грамчэй, пакуль нарэшце не перайшлі на такі роў, на такі зубоўны
30
скрыгат ды скавытаньне, на такія адчайныя глюкаусхліпы, нібыта аснову асноў яны трацілі, нібыта іх толькі што ўтапіць, як сьляпенькіх кацянятак, родная мама зьбіралася, нібыта пейкіх няшчасных паўрубля да жаданае пляшкі ім не хапіла, нібыта ў плачы гэтым ад агульнага й добраахвотнага павешаньня выратаваньне адзінае было. I пакуль яны так раўлі, пакуль па кафельнае падлозе качаліся ды галовамі ў мяккія сьцены біліся, тым відавочна незадаволеныя, што ад удараў гэтых аніякага гукавога эфэкту няма, цётка Прузына да выхаду ціхенька падалася ды, здаецца, нікім з дыскутантаўзаўзятараў па нацыянальным пытаньні не прыкмечаная, хватэру пад дзіўным нумарам “ООО” шчасьліва пакінула.