• Газеты, часопісы і г.д.
  • Квадратная варона  Ігар Сідарук

    Квадратная варона

    Ігар Сідарук

    Выдавец: Полацкае ляда
    Памер: 122с.
    Гародня, Полацк, Кобрын 2000
    33.74 МБ
    —Я ведаю лепей, як лепш!  у барацьбітовым запале выгукнуў апошні.  Вось глядзіце: я станаўлюся тварам на Поўнач, і нішто нават здалёк не павіпна нагадваць, што нехта ці нешта глядзіць на Ўсход! Нішто, ніводзін валос, ніводная пярхоціна!
    I хоць урокі гэаграфіі цётка праходзіла яшчэ за “Польшчэю”, ды нават яе просты розум зьмякіціў: гэты ўвесь у скураных рамянях малы вярзе нешта ня тое...
    —Паслухай бабу дурную: а як тварам на Поўдзень станеш дык усё наадварот атрымаецца?
    —He, толькі на Поўнач! I гэта будзе наш апошні адчайны кідок! Мы пойдзем шчыльнымі радамі, мы ўзрушым усе завалы, мы павядзем за сабою ўсю нацыю! He, гэты вы яе павядзеце, бо на такіх простых вясковых жанчынах, як вы, яна й трымаецца!
    Знаёмае слова пачуўшы, цётка раптам сьцепанулася й міжволі за сьпіну зірнула: як тая самая праклятая Нацыя магла незаўважна ёй на плечы ўскараскацца ды нахабна такі працяглы час езьдзіць? Аднак, нікога ня ўбачыўшы, жанчына расчаравана слухала гаспадара далей. Але ён нечакаыа сам сябе на паўслове абарваў:
    —Хопіць, аднак, балбатні!
    Рамяні рыпнулі, боты грукнулі, кружэлка зайшлася чарговым бравурным маршам. А цётка Прузына ў сваіх руках страшэнны цяжар супрацьтанкавага гранатамёта раптам адчула ды вочы свае ад жаху вырачыла.
    —Вось, трымайце! I вядзіце нас у вапошні й рашучы бой! твар байца аж сьвяціўся ад невыноснага, непераадольнага шчасьця.
    22
    —I... йі... — зноў да горла Прузыны гнюсная гікаўка падкаціла.  I дзе ж тая Нацыя?
    —А я адзін і ёсьць нацыя!
    —Можа і так, сынку. Ды... ўсё ж пеяк непадобны. Выбачай ужо бабе старой. I... і штуковіну гэтую... ад мяне лепш забяры, вазьмі. А то  сам ведаеш, у бабы й спадніца... бывае, страляе, — і цётка ціхенька, з сапэрскай асьцярогаю, гранатамёт да сьцяны прыставіла.  А на ноч малачка папі цяпленькага... зь мёдам. Як няма  то я табе пакіну, — і побач з граыатамётам крыначка малака апусьцілася, акуратна матузком абкручаная.
    Цётка Прузына зноў да выхаду падалася, а ў вачах гаспадара, што неадрыўна глядзеў на яе, чыталася неадольная туга ды расчараваньне.
    5.
    Волей хватэр на пляцоўцы не было. Уздыхнуўшы, цётухна пашыбавала паверхам вышэй. У хватэры пад № 3 ніхто не адчыніў, а за дзьвярыма пад № 4 так апантана грукалі, пілавалі ды паміналі ўсіх сьвятых ды заклятых з такім асьцервянеьнем, што Прузына спакушаць лёс у чарговы раз ня стала ды ў пошуках Нацыі яшчэ вышэй паднялася...
    Адчынілі ёй не адразу. Спачатку сьціхлі нейкія неверагодныя й таемна выразныя стогны (але цётка вырашыла не зьвяртаць увагі ні на што, абы толькі ў гэтым гмаху высачэзным няўлоўную Нацыю адшукаць), потым замёр зацяты, ашалелы сьмех, нават ня сьмех, а паўпрыдушанае скірліганьне, урэшце стала больш прыціснутым разарвананеўразумелае мармытаньне ды рыпеньне (спружынаў старога матрацу?.. прадаўленае канапы?), і нарэшце пачулася адразу некалькі танклявых галасоў, як быццам супакойваючых адно адное...
    —Мне б толькі Нацыю, — выдыхнула цётка, калі ёй неўзабаве загадкавая асоба адчыніла, апранутая ў... словам, ёсьць такое адзеньне, яшчэ са старажытных часоў распаўсюджанае, як касьцюм прамацеркі Эвы. Бадай, такім шыкоўным уборам ягоная ўладальніца відавочна ганарылася, таму, са смакам прысмальваючы новую цыгарэту ад ужо амаль стухлае, у крутыя свае бокі ўзялася ды некуды ўглыб гукнула:
    —Нат, цябе!
    I да цёткі выйшла Нат. I цётка ў чарговы раз пашкадавала, што ў гэтую згубную авантуру з дурное свае галавы ўгрэмзалася. Мала таго, што строі чарговае насельніцы новага котлішча нічым не адрозьніваліся ад, так бы мовіць, апранахаў ейнае папярэдніцы, мала таго, што цела ейнае было расштукавана сінястымі малюнкамі ды эпістоламі такога сакрушальнага зьместу, а ў вачах мільгацеў такі ўсеабдымны шал, мала таго, што адною рукою яна пагладжвала грудзь такіх неабсяжных памераў, што нават цётка
    23
    Прузына, якая ніколі на велічыню гэткага дабра не пакутавала, і тая ўразілася невыказна, дык яшчэ трымала яна нейкую мудрагелістую штуковіну, што нагадвала здалёк, як падалося Прузыне спачатку, ня вельмі зручную таўкучку для бульбы, а пры больш пільным розглядзе той самы ворган, які звычайна забалотныя мужыкі рукамі прыкрывалі, у халодпы вір пасьля опапяляючае пары вясковае лазьні кідаючыся...
    Аднак самым глуздадробным было нават ня гэта. Там, дзе ў любое нармальнае жанчыны павінна быць тое, што й павінна, знаходзілася відавочна мужчынская прылада, прычым выразная яе структура ды стан ні з чым іншым зблытаць не дазвалялі.
    —Ну, чаго табе, цётка?
    Але цётка, гэткай жудасьцю агаломшаная, толькі й здолела, што зноў яра перажагнацца ды, запінаючыся, зь сябе наступнае выціснуць:
    —А Божухна! Ды хто ж ты ёсьць?!
    —Як хто? Нат.
    —Вой, я не пра тое. Ммужык ты... ці баба?
    —Аа!  у голасе Нат (ці то Ната?!) пачулася расчаравапьне. А мы й самі ня ведаем.
    —I... і...  у які ўжо раз невыносная гікаўка замуляла ды ў даўкі камяк ператварылася, які яна дарэмна пракаўтнуць спрабавала.  I многа вас такіх?..
    —Ды ўсе, — адказ быў настолькі просты й нечуваны, што ў Прузыны нават камяк пракаўтнуўся, затое паздрадніцку частачаста заторгалася спачтаку левае, а потым і правае павейкі. За адказам чакала цётку й сапраўднае адкрыцьцё: аказваецца, тая (ці ўсё ж тое?!), што выйшла першым, ні чым ад Нат не адрозьнівалася. Тут у Прузыйы, як ёй падалося, ня толькі павейкі, але й рукі з нагамі заторгаліся.
    —Ды каго вам трэба?  млосна пацягнулася першая мужыкабаба, як пра сябе цётка Прузына яго (ці ўсё ж яе?) ахрысьціла.
    —Мне? Нацыю!
    —Аа! Дык ня Нат?
    —Я ж кажу, Нацыю!
    Нешта нарэшце ўцяміўшы, Нат усё яшчэ ў поўнае аслупянеласьці жанчыне недвухсэнсоўна падміргнула ды за сабою яе пацягнула. У пакоі, мэблю якога складаў адзіны, затое неабсяжны, вялізны ложак, гарэла цьмянае, бляклааранжавае сьвятло, і вочы Прузыны, за не такое ўжо й малое жыцьцё натомленыя, не адразу на тым вялікім ложку вялікі рух і борздкае шавяленьне разгледзелі. А разгледзеўшы, не марудзячы шлях вылузваньня са сваіх арбітаў шукаць пачалі.
    Сказаць, што гэта быў клубок туга пераплеценых, спатнелых, горача дыхаючых, ахутаных неверагодным букетам пахаў, сярод якіх пах стухлых селядцоў водарам парнаскае амброзыі здаваўся.
    24
    аргазмуючых целаў  значыць, не сказаць нічога. Бо нават у зморным начным кашмары валасатых, даўгалыгіх істотаў з парослымі жудаснай, дротавай поўсьцю жаночымі грудзьмі, дарэчы, у некаторых яшчэ й з бародамі, Прузына ня ўбачыла б. Ужо ня кажучы пра гладкапаголеных, як на першы погляд, дзяўчат, але (тут цётка як прыклала руку да сэрца, дык болей да самага заканчэньня свайго закалотнага візытанцтва не адрывала) зь нейкімі мужчынскімі чэлясамі, прычым мацаваліся яны часьцей не на сваім “прыродным”, калі толькі тут магчыма ўжыць гэтае самае слова, мейсцы, а дзе ім ўздумаецца: на сьпіне, крыху вышэй калена й нават падпашкамі; коўзалася па ложку й нешта сабакападобнае, аднак з чалавечым тварам, затое з адным вокам пасярэдзіне, якое адначасна, як магло падацца спачатку, з функцыяй похвы стасавалася, аднак дробныя зубкі па краёх маглі зьбіць з панталыку ня толькі такога шматдасьведчанага, а хутчэй міжвольнага назіральніка, як цётка Прузына, але й якога сацыяльнага фантаста Брэдбэры, чые творы, яспая рэч, яна ніколі не чытала. Урэшце, убачыла яна там і такое, што ў простых цётчыных словах апісаньню не паддаецца, а выдумляць абы што, успамінаючы потым галавакружную сваю вандроўку, яна не толькі не хацела, але, каб і хацела, проста не змагла б.
    Што зь ёю, дзе яна  цётка ўжо ня ведала. Адно яна ўцяміла дакладна: нацыю яна тут ня знойдзе.
    I, нібыта ейныя думкі пачуўшы, усё тая ж Нат, што за цётчынай сьпінаю стаяла, юрліва ўнікуды гукнула:
    —Оуы! Мм!.. Нацыя! Вылазь! Да цяббе прыыйшлі!
    Куча на момант зьнерухомела. Усё савакупленыя ў адзіным парыве энтузіязму істоты ў Прузыну ўтаропіліся. I тут зпад самага нізу той, хто найболей на мужчыну паходзіў, вылузаўся, прагна глынаючы, а часьцей сабе сьліну на падбародьдзе губляючы, узьнёсла загаварыў:
    —Вы што, усе забыліся?! О, так, вы забылі, забылі, натхнёныя! Гэта ж мы  штоночы, штодня, штохвіліны  ствараем! Ствараем йовую нацыю, па вобразу ды падабенству свайму! О, прамяністыя! О, на шлях дзікарослых церніяў закліканыя! Пладзіцеся й памнажайцеся, памнажайцеся й пладзіцеся! Хто ты, прышэліца?
    —Я?  цётухна, зьніякавелая аратарствам мужападобнае істоты, спачатку заслухалася, аднак пры згадцы аб ейным прышэльстве ўраз аддранцьвела.  Прузына. Баба я...
    —Баба? I ў цябе ўсё ёсьць?
    —Анягож! Пэўне, ёсьць, калі баба...
    —О, праўдзівая! Дык гэта ты, ты закладзеш пачатак! Ты дасі здаровы й нераскушаны плод! Ты будзеш!.. Ты станеш!..Ты панясеш!..
    I тугі клубок на асобныя жудлагідкія стварэньні рассыпаўся,
    25
    і ўсе яны завуркаталізаюркаталізагагачыліся, і прагныя, плюгкія, ліпкія капечнасьцілапы да паўмёртвае цёткі Прузыны пацягнуліся. Да Прузыны, якая зразумела, што яшчэ імгненьне,— і яна ўпадзе, згубіць прытомнасьць, і ўперад нагамі яе адсюль вынесуць...
    6.
    —Цётачка, родненькая, ды чаго вы так напалохаліся?  супакойвала яе нейкая зграбная кабецінка ў хватэры пад № ці то 6, ці то 666, у якой Прузына хоць забі як апынулася ня памятала. Шклянка з халоднай вадою ў ейнай руцэ хадзіла ходырам, а калі цётка адглынуць спрабавала, дробнадробна па зубах калаціла. Ну? Ну?.. Ясачка мая, ачомайцеся!
    Ачомацца Прузына ачомалася, але належным чынам варухнуцца яшчэ не магла.
    —Дзе я?  толькі вымавіць і здолела.
    —Як дзе, як дзе, — прыязна сакатала кабецінка.  У нас, у Праўдзецкіх. Вой, ды це калаціцеся вы так! Міхаська!  паклікала некага гаспадынька, і да іх выйшаў Міхаська.
    У гарадзкой кватэры выглядаў ён, мякка кажучы, падзівацку. Так апраналіся хіба што напачатку стагодзьдзя заможныя ды крэпкія сяляне або тая частка купецтва, што толькітолькі сваю справу распачынала, але ўжо пасьпяхова тагосяго накрасьці пасьпела. Апісаньне ягоных строяў, бадай, будзе тут залішнім, а каб іх уявіць, дастаткова ўспомніць аднодругое выразнае фота ці карцінку з этнаграфічнага даведніку або якое энцыкляпэдыі. Зрэшты, так выглядаў ня толькі Міхаська, але й сама Матруська (так зваў сваю пракаветную з такой жа чысьценькае маляванкі Міхаська).
    —Міхаська, — паўтарыла кабеціна, калі той моўчкі зьнерухомеў побач, машынальна сарочыцу разгладзіўшы.  Госьцейцы ў шкляначку  валяр’яначкі крышку. Вой, а як вас, цётачка, і не спыталася!