• Газеты, часопісы і г.д.
  • Квадратная варона  Ігар Сідарук

    Квадратная варона

    Ігар Сідарук

    Выдавец: Полацкае ляда
    Памер: 122с.
    Гародня, Полацк, Кобрын 2000
    33.74 МБ
    8.
    Забалацьце спало глыбокім, хоць, мяркуючы па рэдкаму брэху сабак, і чуйным сном, калі зьнясіленая гэтым вар’яцкім днём цётка Прузына дабралася нарэшце да сваёй хаціны.
    Яна сяктак павячэрала халоднай бульбаю, расправіла настылы за дзень у няпаленай хаце ложак адзінокае кабеты і таксама правалілася ў сон, яшчэ глыбейшы за той, якім спала вёска.
    * * *
    Сьнілася ёй страшнае. За неабсяжным абедзеным сталом сядзеў велізарны белы чарвяк у шынялі ды генэральскае папасе й жэр, жэр, жэр мэтадычна ды бесьперапынна напітых, укормленых прусакоў з даўжэзнымі вусідламі, апошнія трусы з майкаю голага п’янюгі, наваксаваныя да бляску рамяні з ботамі, па ходу дзела выкалупваючы з зубоў скураное шмацьцё навюткім гранатамётам, расьпісаную татуіроўкамі мудрагелістую штуковіну, якую цётка з таўкушкаю для бульбы цяпер ня зблытала б, барадатых жанчын, крывячыся пры гэтым ад іх як ад горкіх, але неабходных для падтрыманьня ці то генэральскага, ці то чарвяковага тонусу, пігулак, пралку з колам, закручаным у карункі, сурвэткі ды вышыванкі, аблітымі такім несакрушным лоем, што для таго, каб яго пракаўтнуць, чарвяку давялося прыкласьціся некалькі разоў да носіка неабдымнага гарбатніка; розныя дымлянінывэнджаніны чакалі яшчэ свае чаргі на краечку стала, а дэгустатар ягоны разьдзелваўся з бойскаўцкай формаю, сьледам прагна запіхваючы ў свой ненажэрны рот шматок за шматком мяккае сьцянное абабіўкі ды адрыгваючы асабліва няўварных, аднак упарта рагочучых і ў такі зусім не спрыяльны для іх час нацыяналаў.
    А насупраць гэтай кашмары, гэтага ненажэры й гадзтва сядзела зьніякавелая, з туга зашморгнутай вяроўкаю на шыі цётка Прузына, якой разпораз чарвячына ў папасе дыхала сьмярдзючай сваёй пашчаю ў твар ды падурному раўла: “Я табе пакажу Нацыю! Пазычку! Пазычку аддай! Пазычку вярні, гадаўка!”
    31
    9.
    ...Прачнуўшыся ў халоднае змакрэласьці, цётка Прузына ясна й дакладна ўжо ведала, што ёй рабіць надалей. Першнаперш, яна, яшчэ босая, злазіла ў падпольле, дзе, зь месца не зыходзячы, загасіла бяз шклянкі паўнавартую пляшку мутнасівога первачыны ды пры гэтым смачна крэкнула й нават вуснаў не абцерла. А затым, без ваганьняў і дрыжыкаў, пасунула з патаемнае хованкі надзейна змазаны, ды яшчэ ў вайну прыхаваны кулямёт, з анучкі выкруціла ды на цыцкі сабе павесіла, папярэдне адну зь іх на волю выпхнуўшы ды, ужо наверсе каля печы, даўжэзнай нізкаю грыбоў сушаных падперазаўшыся. Станоўча па масьціне пяткай гэпнуўшы, зачарпнула за халоднымі чыгункамі чорнасіняе сажы, тлустымі пасамі яе на шчокі сабе нанесла, крутнуўшыся на адной назе, рэзка чахнула другой па паленіцы, ды так, што толькі трэскі разьляцеліся па падлозе, а затым, урэшце ў ботыкірзачы нябожчыка Бутрымкі ўскочыўшы, выйшла.
    Выйшла, каб расправіцца з чарвячынаю ненажэрнай, уратаваць ад пагібелі немінучай сваё роднае Забалацьце.
    Верасеньлістапад 1995 г.
    ПСЯЮГA
    Першым пайшлі глядзець Цімоха. Як хораша пахла ў хаце! Было ціха. Толькі прасьветлены шэпт мяшаўся з гаркаватым настоем хвоі:
    —Ляжыць  бы на картачцы!
    —He раўня  галубок!
    —А кветак, гляньце: і настуркі, і браткі, і во  нават з магазіну  толькі зваць як забылася...
    —Ах, як хораша, як хораша!..
    Пастаялі яшчэ. Памаліліся. Радасна паўздыхалі.
    У хаце Тадоры адпявалі дзяцей. Двух малых жэўжыкаў. Што ўчора яшчэ круціліся ваверчанятамі пад нагамі, а сёньня так ціха, так затоена шчыра падаліся да Нябёснага цалаваньня. Маляванымі лялькамі ляжалі яны ў абабітай чыстым блакітам труначцы. Здавалася, што зараз панясуць іх анёлікі на сваіх лёгкіх крылцах... Тадора стаяла побач, Тадора хавала ў глыбокіх сваіх самотных вачах дрыготкую, ледзь улоўную ўсьмешку.
    Потым перайшлі да Мацея. Ён толькі прымерваўся, толькі зьбіраўся. Сам агледзеў уважліва сьвечкі, што прынёс, сытны сьняданак прадчуваючы, апошнімі днямі ўсюдьіісны кругленькі царкоўны служка, сам запаліў дрыготкі агеньчык, сам апрануўся ва ўсё белае.
    —Ну, людцы, мае харошыя, бывайце! Я зараз, ужо... — толькі й вымавіў.
    Калі хто й плакаў, то ад неадольнай тугі, ад невымоўнага ўсьведамленьня: Божа! За што такая Ўзнагарода?.. за што такая Міласьць Твая?!
    Побач з Мацеем лягла, аціхла, прымружыла сьветлыя вочы свае ягоная Ганка. У белай хусьцінцы, на белым, адпрасаваным руплівай, ужопадрыхтаванай рукойпрасьцірадле.
    Так і хадзілі яны ўсе, ад хаты, да хаты, ад раньня да вечара, цалавалі трапятліва ўзьнёсластрогія вусны Пайшоўшых, мілажальна слухалі ўрачыста дрогкі трэск памінальных сьвечак...
    I тут  надарылася. I хто толькі цягнуў яго за язык, і хто толькі даў яму волю!
    —Людзі! Паслухайце! Пагляньце!.. Ды вы што?! Няўжо вочы зацяла вам, попелам магільным зацерушыла?! Мы ж дохнем, дохнем! Трупянеем, як тыя мухі!  гаварыў, як рэзаў, маладзён  не маладзён, аднак яшчэ не стары чалавек, што жыў на краі селішча, хадзіў заўсёды маўкліва, глядзеў на ўсіх зпад ілба, а як звалі яго  аніхто ня ведаў.  У чым вы бачыце сьветласьць, у чым вы бачыце красоцьце? У тым, што ў гэтых во  палеглых ужо навечна  і ў жывых яшчэ гніль ёдкая кішкі разрывае, і сьмярдзючым гноем яны чавяцца? А дзеці каменнай крывёю харкаюць? I скура шмацьцём аблазіць з нашых бабаў самых прыгожых і гладкіх ка
    33
    лісьці? А ў мазгах такі боль, нібы цьвікі ў вочы!.. А пазногці  бы шалупіньне, а па целе ўсім  што ржавым пілаваньнем, а вантробы выкручвае разам са срачкаю*, а мяса да касьцей, а косьці трэскаюцца і рэжуць, бы шкло, што каменем, каменем!..
    Хвіліну ці якую другую ўсе стаялі ў зацятае моўкнасьці. A потым  напяліся, пасунуліся, выгукнулі:
    —Ах ты, псяюга! Ах ты, курва нярэзаная! Што ж ты робіш, паскуда, тваю разапошнюю маць!..
    Забівалі яго маўкліва, злосна, без шкадобы. Адно толькі гакаў хтосьці, прымерваючыся лаўчэй, адно яшчэ болей разьюшвалі гарачыя пырскі п’янкое струменіцы, адно адыходзілі разьятраныя прэч тыя, хто па мёртваму малаціць рубчастымі ботамі ўжо не адужваў.
    А потым разыходзіліся кожны па сваіх хатах. Пачарнелыя, зь перакрыўленымі тварамі, з назаўсёдным недараваньнем гэтаму невядомцу. Нібы парушыў ён тое, што парушаць нікому ня дадзена, нібы скраў ён у іх самае блізкае і дарагое.
    10 лістапада 1996 г.
    'Панос (дыллект.)
    ЦЬВІКІ БЫЛІ ДОБРЫЯ
    —Ну што, вісіць?
    Лявон Печапь разьдзер некалькі сьвежых струпакоў, адчуваючы невыноснае задавальненьне. Па звычцы аблізаў пальцы. Гной быў кіславаты на смак.
    —Вісіць, свалата! (Паўза.) Куррвіску яго антыблядзкую маць!
    Дрона Качалку аж перасмыкнула ад уласнае лаянкі.  Ужо ж трэйці дзень вісіць! I хоць бы гнілым зубам у хрэн!
    —Якую?
    —Што  якую? аблізнуўся няўцямна Дрон. Яго трэсла. Трэсла з тае пары, як памерла ягоная жонка. Жонка памерла ад таго, што наварыла заўсёднага пустога баршчу ў новай алюміневай каструлі, прывезенай ім, Дроыам, з самога гораду і купленай у краме “Тавары за дробны кошт”. Купляць той каструлі Дрон не хацеў. Ды Ганка (жонка) вельмі ж прасіла і нават лішніх некалькі тысачаў на піва тыцнула. Разам з жонкаю з тае каструлі елі дзеці. Дзеці памерлі таксама.
    —Якую, ты сказаў, “маць”?  на мейсцы разадраных лявонавых струпакоў адразу ўскоквалі вадзяныя пругкія пухіры. У іх гной быў сьвятлейшы й не такі кіслы.
    —А... Антыблядзкую!
    Вочы Печаыя надкусіў адвечны вясковы жах.
    —I што...
    —А х... хрушч’яго ведае! Мо, вечарам... Пачакаем.  Дрон сплюнуў. Сьліна трапіла на падбародьдзе. Лявон заўважыў.
    —Гы!
    —А о табе!  не марудзячы, касматы абсьліняўлены Дрон уехаў Лявону ў лыч.  Гы...
    —Яны ўсе там чакаюць, а ты... бьесься!..  размазваючы юху па твары, скугульнуў Печань.
    —Чакаюць?  (Паўза.) А як... не дачакаюцца?
    —Ты што!!!  Лявон нават забыўся на юху, нават сьвярбячка й тая  бы адпусьціла  на хвілю.  Яны ўсе!.. Там!!! Малаха нават галаву разгвэздала! Верыць!.. А дзяцей... Пра дзяцей!.. Забыў?..
    —Ты мне... пра дзяцей... — Дрон аж задохся ад тупое, зацятае разьвярэджанасьці.  Заскарупся!..
    —А буду, буду!..  адбег на бясьпечнасьць Печань.  Здыхлік Міраненчын, што ўсё пальчык смактаў, і таго ўжо ня смокча, вачаняты пад лоб і цюцю!.. А Бабранятка малое? Ручку да кульці прыставіць і трымае, прыставіць і трымае. Плача!.. Ці не  ужо ня плача... Што малыя старыя самыя й тыя ўсе паспаўзьліся! А Міхаліха зусім зь дзірбаноў, голымі рукамі магілку раскопвае, кажа, я сваіх і таткумамку хачу, каб, значыцца, на сьвет белы!.. Паміж
    35
    сабой біцца пачалі  каму, каб першаму, каб упярод, каб хутчэй!.. А ты!.. “He дачакаюцца, не дачакаюцца!” Дурны ці шо? Гы...
    —Ты мне яшчэ “гыкні”, яшчэ “гыкні”! азызлы дронавы твар наліўся барвіскам.  Я яго там не...
    —А хто? Хто? Цьвікі чые? падскокваў на мейсцы Лявон. На смурод гніючае скуры зьляталіся жоўтазялёныя мухі. Адну зь іх ён злавіў, кінуў у рот і разжаваў рэштамі пярэдніх зубоў.
    —Ах ты, гаўно! Сука! Лярво падлючае!  зьнянацку рвануў за брудную кашулю на сябе Дрон Лявона і хадохаў, і хадохаў яму каленкаю, стараючыся трапіць у самыя вочы.  От табе “гы”, падла! От табе “гы”! Гы? Гы, гы? і адсунуў ад сябе прэч, і ўжо бяз злосьці вальнуў нагою пад пах.
    —Ты ж мне... Ты ж мне... вока... Ааа! Вока ня маечкі, гад! пляжыўся сьлязьмі й крывёю на зямлі Печань.
    —А ты схадзі, папрасі  можа, верне.  Дрон зноў сплюнуў. На гэты раз больш трапна: на стаптаны басотным Лявонам пыл.
    —Ты штто  ня верыш? Ня верыш?  нечакана сьціх ды пасур’ёзьнеў той.
    —Я... — (Зноў паўза, на гэты раз даўжэй за звычайную.)  Я... А во як я! і ўжо жохнуў Лявону нагою так, як толькі мог, укладваючы ў замах увесь свой зацяты адчай.
    Ягоны нэрвовы суразмоўца брыкнуўся ды змоўк. На гэты раз надоўга.
    Здавалася, паселішча працяла ціш. Але так толькі здавалася.
    2.
    Яны выпаўзьлі. Усе, адкуль хто мог. I пасунуліся, пацягліся, падзёрліся, пашвэндалі, павалюхаліся, пашкандыбалі, папёрліся, павалачыліся, пагрэбалі, узьбіваючы хто атопкамі, хто босымі пятамі сухі, уедлівы, атрутны пыл няшчаснай дарогі.
    I прыйшлі. I абступілі шчыльна той самы  я г о н ы  буданчык. Нястрымна, пажульніцку здрадна, плакала нечае дзіцятка.
    —Ды прыцісьні ты яго, Божа! Дай сюды!..
    Дзіцятка адабралі, прыціснулі, сунулі назад скавытнасчарнелае маці.
    —Цыць! Будзе жыць.
    Спачатку маўчалі. Нібы баяліся нечага ці чакалі. А потым рвана, брудна, навобмацак:
    —Ну, ты!.. Бач ты, ззараза!.. Давай! Ну!.. Дапаможам, як што... Нацярпеўся, не?.. Мала? Мала, выродьдзе паганае? А нам як, га? Думаеш ты сваёй башкаўнёй сранае ці не? Што ж ты зьдзекі такія з нас?.. Што ж ты  на цьвіках сваіх, га? I рады яшчэ?.. А малыя гэтыя во няшчасныя  ты пра іх, пра іх, га?! Трэскі жарэм!.. Сікі п’ем! Шлаваньнем да ветру ходзім! (Паўза, прыслухаліся.) Ды ён што  не варушыцца там ці што? А воцат?.. Губку з воцатам давалі?