• Газеты, часопісы і г.д.
  • Квадратная варона  Ігар Сідарук

    Квадратная варона

    Ігар Сідарук

    Выдавец: Полацкае ляда
    Памер: 122с.
    Гародня, Полацк, Кобрын 2000
    33.74 МБ
    —Ды кабанчыкаў маіх бражкаю напаілі, кабанчыкаў! I аднаго зьвялі.
    —Куды?..
    —А я ведаю! Вывялі з хлява й павялі!.. Але ёсьць сьляды.
    —Сьляды?
    —Так. Кроў.
    Пачуўшы пра кроў, Стралкоўскі жэстам паказаў Малюку неадкладна зноў наліць. Малюк наліў. Старшына хлабяснуў поўную шклянку.
    —А ты таго... не выдумляеш?
    —Ды якое выдумляю?
    —Ну, мала чаго. Можа, прысьніў чаго ці з бабаю... не таго...
    I без таго засмучаны ўшчэнт Шупенька, пачуўшы пра бабу, раззлаваўся не на жарт:
    —Слухай, Стралкоўскі, ты прыедзеш да мяне ці не? Тут кроў, кроў, разумееш ты гэта, міліцыянт доўбаны? Навальніца ж пачынаецца. Зараз змые к чорту матары ўсё!..
    Стралкоўскі, відавочна пакрыўджаны на Шупеньку за “доўбанага міліцыянта”, проста зароў у слухаўку:
    —Нічога там не чапаць! Неадкладна выязджаем. Чакай!
    —Што такое, Мікіта?  перапытаў сяржант Малюк у Стралкоўскага, убачыўшы, як у таго чырвоныя вочы наліваюцца проста бурачыньнем.
    —А х... хрэн яго ведае! Магчыма, забойства.  Стралкоўскі спрабаваў запхнуць пісталет у кабур, аднак ён, гадзючына, ніяк не хацеў туды ўлазіць.
    —Цюу!..  сьвістануў Малюк. А потым нечакана скрушна вырачыўся на Мікіту: — Дык, значыць, да Манькі ня паедзем?..
    —Да якой Манькі?
    —Сікірыцкай.
    —Да якой Манькі?!.  роў Стралкоўскі.  Зьбірайся! Да Шупенькі выязджаем. Кабана ў яго скралі.
    —Дык што: і забойства, і крадзёж?
    —Там разьбяромся!  рыпнуў зубамі Стралкоўскі. I, наколькі магла дазваляць яму камплекцыя, паспрабаваў даволі жвава выбегчы зь дзяжуркі да машыны, аднак урэзаўся плечуком аб вушак дзьвярэй ды дакладна бразнуўся б на падлогу, каб ня верны па
    104
    мочнік Малюк, які аддана падхапіў сытага ды пьянога начальніка пад белыя рукі.
    Праз якую хвіліну матор міліцэйскага легкавіку заравеў, і машына пад хвацкім кіроўствам сяржанта Малюка крывой куляю паперла ад дзяжурнае часьці да гасподы Шупенькі.
    А яшчэ праз якіх хвілінаў пятнаццаць перапуджаныя Чаравячкі пачулі ў сваім двары прыцішаныя галасы. Вялікія непрыемнасьці ўжо стаялі на іхнім парозе.
    Грысь хутка пазбавіўся ад здранцьвеньня. Яшчэ толкам не ўсьведамляючы, што ж такое робіць, Чаравячка падхапіў Магамая, калі можна так сказаць, пад пахі й павалок у бакавушку, у якой спачывала іхняя бядовая дачка Наталка. Марыля, як заўсёды, пасунулася за ім. Галасы за вакном пачалі набліжацца, часу на развагі не заставалася. Грысь адною рукою зьдзер коўдру з Наталкі, тая падхапілася на локці:
    —Бацька, маці, вы што?!.
    I якраз у гэты момант нехта пагрукаў у дзьверы.
    Бацька ўмольна ўтаропіўся ў дачку праваламі сваіх вачэй:
    —Ох, Наталка, маўчы. Маўчы й не гавары нічога. Адкінеш коўдру  пасадзяць!..
    —Каго, каго пасадзяць?  а ўбачыўшы вепручка, проста самлела: — Каго вы сюды прывалаклі?
    У дзьверы зноў пагрукалі. На гэты раз грамчэй.
    —Бацьку, бацьку нашага пасадзяць, — зрабіўся адразу мокрым зморшчаны твар Марылі.
    А Чаравячка прыклаў палец да вуснаў:
    —Скрадзены ён, ясна? Тут... хай... пабудзе.
    I Грысь пачаў уздымаць вепручковае цела з яўным намэрам пакласьці яго побач з дачкою.
    Тая завішчала ўголас:
    —Вы што, здурэлі? Прыбярыце яго адсюль!
    —Маўчы, маўчы, дачушка. Ты пацярпі...
    —Я вам пацярплю! Прыбярыце, а то з хаты ўцяку!..
    —Наталачка, дачушачка, няма куды хаваць,  як магла, угаворвала яе Марыля.  Бацьку пашкадуй... Бо пасадзяць, дурня сівога! Хай пабудзе. Потым забяром.
    —Крычаць буду!  выказала нежартоўную пагрозу Наталка.
    Але тут ў дзьверы ўжо загрукалі проста шалёна. I Наталка, якая ўжо шырока ракрыла рот, адразу яго прыкрыла, так і не пасьпеўшы крыкнуць. Скарыстаўшыся гэтай замінкаю, бацька ўваліўтакі ёй у ложак нерухомае сьвінячае цела, і пляхнуў зьверху на іх абоіх шырокую коўдру якраз тады, калі Наталка яшчэ нешта прамычала, аднак пачуўшы зацятае матчына “Міліцыя!..”, спалохана зьнерухомела.
    105
    —Чаго доўга не адчыняеце, вашу маць!  злосьць так і перла са шлунак Стралкоўскага.
    —Ды спалі мы, спалі, — наганяла на сябе, наколькі магла, сонны выгляд, Марылька.  Ці мала хто грукае. I пярун грукае...
    —Я табе пакажу пярун!  міліцыянцкі чын скіраваў сваё пуза на пераляканую жанчыну.  Ну, дзе схавалі?
    —Каго?
    —Каго, пачальнік?  перапытаў сьледам за жонкаю Грысь.
    —Самі далжны знаць!  адрэзаў Стралкоўскі. А ягоны памочнік Малюк падцьвердзіў:
    —Бо ня першы год замужам, я так палагаю?..
    —Ды замужам, замужам, — пагадзілася Марылька.
    —Ты адказвай па форме, калі цябе пытаюць, а не дуры галавы! адрэзаў Малюк. Сыгнал паступіў.  Ён рыгнуў.  Мы правяраем.  I пахіснуўся.  Дзе схавалі?
    —Ды каго, каго? абсьлюмачаны ражок хусьцінкі зноў нырнуў у марылькін рот.
    —A то ня ведаеце, — сьледам за Малюком адрыгнулася й Стралкоўскаму. Ён паспрабаваў узьняць палец высока ўгору, але толькі й здолеў, што ўтрымаць яго на ўзроўні пуза.  Сьляды! Да вас прывялі, вашу маць!..
    —Вой, ня лайцеся, вой, ня лайцеся, — зачасьціла жанчына. Ня зыаем мы нічога й ня ведаем. Якія сьляды? Куды прывялі?..
    —Ну!..  запытаўпадцьвердзіў жончыны сумненьні Грысь.
    —Ты ня “нукай”, а хату паказвай! I падворак!..  адрэзаў на гэта Стралкоўскі.
    —Ды глядзіце, раз трэба, — зьмірыўся з непазьбежнасьцю Чаравячка.
    I ўчастковы з памочнікам пачалі глядзець.
    А паколькі самагонныя пары яшчэ трывала ўладарылі іхнімі целамі ды мазгамі, дык шмон атрымліваўся ў іх нейкі бесталковы. Міліцыянтаў адчувальна хістала. Перад вачыма ўсё плыло. Малюк “зь мясам” абарваў некалькі шафак на кухні, пакуль правяраў іхняе зьмесьціва, не на жарт думаючы, што Чаравячкі да гэтай пары ужо поўнасьцю разьдзелалі вепручка ды расхавалі яго па частках абы куды. Біўся посуд, зьвінелі пустыя вёдры, ляцелі дзяжурныя мацюганы. Трымцела Марылька, як нічога ніякага туліўся ў куточку Грысь.
    —А там піто? паказаў Стралкоўскі на бакавушку й рашуча скіраваўся да яе, ледзь не перакуліўшыся праз бразнутае на падлогу вядро.
    —А, там!.. — раптам запабег яму наперад Грыська.  Дачка там. Сьпіць яна.
    —А мы гэта зараз праверым!  рашуча адстараніў Грыся Стралкоўскі ды шырока расхрыстаў дзьверы.
    I трэба ж было такому здарыцца, што дакладна ў той мо
    106
    мант, калі міліцыянцкі бот улупіў у дзьверы, хмялюга раптоўна пачала выветрывацца са сьвінскай душы Магамая. Ён, спачатку, праўда, ня гучна, зарохкаў ды зьлёгку заварушыўся пад коўдраю. Наталка хацела закрычаць, ускочыць і кінуцца прэч, куды глядзяць вочы. Але раптам, зусім недарэчы, у суцэльнае цемры пад коўдраю перад вачыма пачало зіркацець пагрознае слова “Саўдзельніца! Саўдзельніца!..”, і яна, глыбока ўбіўшыся зубамі ў сваю руку, вырашыла пакуль маўчаць, наколькі будзе хапаць ейных дзявочых сілаў. Невыносна сьмярдзела хлявом, жывым сьвінствам, перабрадзілаю брагаю. Другою рукою Наталка моцна сьціскала Магамаю лыч, каб ён, скаціна, не завішчаў на ўсё моц. Ясная рэч, гэта яму зусім не спадабалася. I тады ён пачаў тузацца больш адчувальна. He магла ўлежаць на адным месцы й Наталка, вымушаная тузацца ў тахт рухам працьверазелага вепручка.
    Здавалася, налітыя волавам вочы Стралкоўскага назаўсёды прыкіпелі да гэтай сцэны. Побач муляўся Чаравячка. У дзьвярох стаяў Малюк, спрабуючы празь іхыія сьпіны годна ацаніць абстаноўку.
    —Дык кажаш, сьпіць?..  прахрыпеў участковы.
    —Ну... — як мог, цягнуў час Чаравячка.  Яна не адна.
    —А хто зь ёю?!
    —Жаніх прыехаў. Ну й пайшло... Зяць, значыць...
    —Які зяць? To ж няма ў вас ніякага зяця!..
    —Ужо ёсьць. Надвячоркам прыехаў.
    —Што, надвячоркам прыехаў і ўжо жаніх?
    —Ну... Ён раней быў. А тут прыехаў... Надвячоркам.
    —Ох, Чаравячка, нешта цямніш!
    Вепручок пад коўдраю нечакана частачаста задрыгаў лапкаю. Наталка ледзь утрымала коўдру, каб тая не зьляцела прэч.
    —Якое цямню?  стаяў проста мёртвы Грысь.  Бачыце, як... разышліся. I ня чуюць нават... Як хочаце, то правярайце. Але ня раю.
    —Чаму гэта?  вырачыўся Стралкоўскі. Ён ўжо гатоў быў сам садраць коўдру ды глянуць проста ў нахабныя вочы гэтаму самаму жанішку.
    —Чорны ён.
    —Як... чорны?
    —Ну... Як! Як негр.
    —Які негр?
    —Звычайны. Чорны. Альбертам зваць.
    —Ты, падла, гавары талкова!  замахнуўся нежартоўна наГрыся Малюк.
    —Я й кажу. Кяніец ён. Дыпламат...
    —Ілжэш, пэўна?
    —Ды каб я ня ўстаў!  збажыўся Чаравячка.  Зь Менску само
    107
    га. Як што ня так  адразу крычыць: “Я ў АОН буду жалавацца!..
    На парушэньне маіх правоў чалавечых!..”
    —У АОН?.. ледзь не ў адзін голас мармытнулі міліцыянты. Стралкоўскі, было бачна, ужо ня так рашуча намерваўся тузапуць на сябе коўдру, пад якой упарта варушыліся Магамай, а сьледам за ім і Наталка.
    А Малюк, памаўчаўшы, злавесна шапатнуў:
    —А дзе ж ён адорву тваю падчапіў?..
    —Ды гэта ня ён, а яна яго падчапіла. Як па Менску надысь гойсала. У тэхнікум не паступіла, ну, а гэтага, во, — падчапіла, зноў натхнёна збрахаў Чаравячка. Яму нават падалося, што небясьпечныя міліцыянцкія абцугі бяруцца за яго ня так хвацка... I як толькі вепручок зноў тузануўся што твой налім у кашы, Грысь балюча штурхануў пад бок Марыльку: “Давай!”
    —Ну, дзела маладое! Няхай адпачываюць!..  адразу скеміла Марылька, чаго хоча ад яе Грысь. I ўжо сама лёганька ўзяла пад таўсматую ручку Стралкоўскага: — Ды хадземце ў прыбудовачку. Вы там яшчэ не глядзелі.
    Цопкі нос участковага імгненна варухнуўся ў прадчуваньні нечага да болю знаёмага.
    —У прыбудовачку?..
    —Ну!.. Каб усё, значыць, абгледзелі. I супакоіліся...
    —Супакойвацца нам няма як, — адразу напусьціў на сябе важнецкасьці старшына.  А прыбудовачку мы праверым.
    I, хоць яму так і карцела ўсё ж упароць вока пад коўдру, каб, значыць, пераканацца ў наяўнасьці там на Наталцы ці пад ёю таго самага кянійскага дыпламатычнага нэгроіда, які так любіць скардзіцца ў ААН на правы чалавека, аднак захавальніцкі інстынкт зашкробся недзе ў ягоным чэраве, і Стралкоўскі мусіў падацца далей ад бяды. А заадно павалакчы за сабою й Малюка, які таксама нежартоўна западозрыў, што ў прыбудовачку Чаравячыха цягне іх не проста так...
    —Ну, Наталка, ну, дачушка!..  няшчасным сьмешыкам зачавіўся Грысь, як толькі бразнула клямка хаты за міліцыянтамі. Век дзякаваць буду!
    —А во вам вашае дзякаваньне!  доччына далонь аж прыкіпела да грысевае шчакі, так уляпіла яна яму адмашную поўху. Потым з агідаю адштурхнула ад сябе барухатага вепручка, ускочыла з ложка, хутка памкнулася да дзьвярэй.
    —Куды ты?  паспрабаваў спыніць яе спалоханы Грысь.