Квадратная варона
Ігар Сідарук
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 122с.
Гародня, Полацк, Кобрын 2000
I кроў цёплая, яшчэ не астылая, пырснула; а на згукі пабоішча сьмертазабойнага выпер чорт з гасьцёўні ўдоўчынае суседку, што крупадзёрку пазычаць прытупала, ды трое ейных унучкаў, якіх сын зь нявесткаю са сталіцы на лета падкінулі, і якіх яна за сабою да Марлецкае пацягнула, гарохам высыпалі... He пасьпела кагалішча гэткае ў лямант ратунскі кінуцца, як пайшла гопацьчвэхаць каталка ў крывавых руках Касташавых і па іхніх хрумстачных макавіначках.
Набраў прыгаршчу гарачае, іртутнабарвовае юхі Касташ, кінуўся назад да Макрэны. А яна ўжо ў ложку расьцеленым, ля
76
жыцьзавалілася, ведае, што ўсё споўніць рыбарочакзалётнік ейны, што, як спатрэбіцца, то й не адну прыгаршчу прынясе. I такое там зачалося!.. Папёрла, паехала, пагрукацела калымагаю па ярамстаеросам.
I прапаў назаўжды Касташ.
Пераламаўся, схібіўся, выцек. Як леташні сьнег, стаяў. I пальнула раптам яму ў голаў ясьнеча. Разгледзеў, як убачыў упершыню, рукі свае крывавыя. А пад сабою хвост; мокры, агідны, склізэзпы. Паварушыла Макрэна хвастом, і адразу ў жываце Касташа забалела. I ня толькі ў жываце, — таксама пад нізам, нібы праглынуў ёы з гарачкі цьвік крохкі, іржавы, і то зараз той цьвік цераз чэляс ягоны выходзіць...
Усхапіўся з ложку Касташ, кінуўся рукі мыць з мылам пад медзяным рукамыйнікам. He адмываюцца рукі! А тут у дзьверы грукаюць, лезуць у дзьверы удовічка Сонечка Марцылецкая з галавой праламанаю, цестам крывавым зьмешаную, а за ёю й суседчыны выпладкі з раточкамі рванымі, расшкамутанымі, ух, і даўжэзныя рукі ў іх, так да гарлячкі касташавае й дацягваюцца, ды пеннай ружовасьцю раты гэтыя сапляюццаплююцца, і нясьцерныя пляўкі гэтыя, а Макрэна сьмяецца, рагоча паконску, здаецца, і не яна ў ложку ляжыць, а галава канячая, разам з шыяй адрэзаная, і касташавы чэляс спаміж зубоў коневых гнілых, аўсом сточаных, захраснуты...
Закусіў рукаво Касташ, каб не памерці ад крыка. Кінуўся, выбіў як быў голы плячом аканіцу. Выпаў Касташ у ноч. Бразнуўся аб зямлю, тузануў штыкеціну, падпер ёю дзьверы ўваходныя. I ўжо пальцамі дрыгаломнымі сярнічкі ў кішэні намацваў, ужо сваю хату, бы скончаны ідыёт, падпальваў. Хоць і суха было, ды не хацела гарэць разгараньне.
—Ну гары ж ты, гары! чавіўся сьлязьмі ён сухімі.
I, як толькі сказаў, адразу анакондамі пабеглі пад дах агні, загуло, зашугала, запалымнела. Здаецца, крычала ў хаце Макрэна. Русалачкаруцечка, лярвотка мая ты мілотная... Гутата, гуляля, пакрычы, пакрычы, выканаў я ўсе твае жаданьні. I ў вусначкі цалаваў, і грудзі мілоціў, і прасьцірадлы камячыў. А яшчэ ты тужлівасьцю йшла, як жа я пазбаўлюся ад цябе? А от так і пазбавіўся! Гутата, гутата! Добра гарыць, наўрад ці да раньня патухне.
Пастаяў Касташ, ва ўсе вочы гледзячы, як гарыць хата ягоная не вагнём прагнажарым, а сьветлай, дзіцячай крывёю.
Пастаяў, пастаяў дый у вагонь як ёсьць быў кінуўся. Толькі рогат пераможніцкі, адчаёвы “Гутата, гуляля!” нейкі час яшчэ над усім палыміскамшугаломам гучаў...
I сьвяціліся ў небе зоры. Добра так, ціхапакойна сьвяціліся.
Жнівень, 1998 г.
“ТАБЕ ШТО БОАЕН ТРЭБА?.."
Клім Пустэча, добра ды смачна пасьнедаўшы, перахапіўшы пры гэтым грамаў трыста ці нават чатыраста першачку, выйшаў са сваёй хаты ў двор, гучна пашкрэб жывот, голасна адрыгнуў і раптам убачыў, як за суседзкім плотам проста на грушы боўтаецца на вяроўцы, непрыгожа высалапіўшы счарнелы язык, ягоны даўнейшы кум і прыяцель Янка Несамавіты. Кліму аж стала млосна, так уразіла яго гэткае ранішняе відовішча.
—А Божа ты мой! Божа ты мой! усё прыгаворваў ды прыгаворваў Клім Пустэча, ад вялікага хваляваньня забегаўшы па двары ды замітусіўшыся па прыбудовах, усё нечага шукаючы й ня могучы адшукаць аніяк. Ну хто ж так... Ну хто ж так, а каб ты здох!.. сплюнуў зялёнай саплёю ён, калі нарэшце знайшоў тое, чаго так упарта шукаў.
А знайшоў ён амаль такую ж вяроўчыну, на якой ціхамірна раскачваўся нябожчычак Янка, хіба толькі ў разы тры даўжэйшую. 3 гэтай самай вяроўчынаю падзёрся на дах свае хаты, там прытарочыў яе да цаглянага коміну, і опля! хвацка скруціўзладзіў адмысловую пятлюпэлечку, з размаху сунуў у яе голаў ды ступіў некалькі крокаў на край дахоўкі...
Пачуўшы дурны сьцяты крык, Ахрэм Цьвік кінуў лыжку ў пустую поліўку, у якой калупаўся да гэтага без кольвек якое ахвоты, выбег таксама ў двор ды ўбачыў што зьлева што справа у суседзкіх сядзібачках ужо нежывых Янку ды Клімку двух самагубных вісельнікаў.
—От дурныя! От, дуррныя! аж зацягваўся сьлінаю да смакаваньня Ахрэм. Яшчэ трохі паўзіраўшыся ў апухлыя, расплылыя твары богу аддаўшых душы суседзікаў, Ахрэм Цьвік тузануўся ў пунечку, нечым там бразнуўшы ды ляскатнуўшы, выскасчыў адтуль з крывою касою ды нейкаю жоўтаю бляшанкаю. У бляшанцы быў звычайны мазут. Загрэбшы яго добры жмутак, Цьвік мазануў ім па голае шыі, прымерыўся як мага лацьвей адкляпанаю ды войстраю што твая брытва “літоўкаю” і... Расістая трава ля прызбы яшчэ болей стала расістаю ад шчодрае, ліпучадымнае барвяністасьці.
Сям’я Дрэвазубчыкаў нават не выходзіла з хаты. Ускалмачаны мужык з развэрзанаю жонкаю ды перамурзанымі дрэвазубчанятамі, што вечна глыдалі, ня могучы наталіцца, займшэлыя цьвілыя сухары, млява па чарзе вызірнулі ў вакно, нешта самі сабе толькі прамычалі й, пазаганяўшы ў шчыліны на раскірэчным стале старыя, крывыя відэльцы, проста гваздануліся на іх сваімі галовамігалавёначкамі ...
Юрка Хітры, які зайшоў да іх, каб пазычыць сякерку, таму як ягоная надта затупілася, хоць усе ведалі, што ён проста яе
78
занадта беражэ й лішні раз ня высячэ нават сухастоіну, пабачыў вышэйзгаданы самаразбор, тут жа забыўся на сякерку, пляснуў сабе па лытцы ды пабег на край селішча, дзе месьцілася закінутая лесапільня. Там ён тузануў на сябе рубільнік, крутаНУЎ рукавятку, ціскаыуў прысьцібку, і піла здрыганулася, загула, завішчала. Вішчаў і Юрка, калі пажываму рвалішкамуталі бязжальнауедныя зубы пілы спачатку яму адну руку, затым другую, а потым і не вішчаў ён ужо, бо зваліўся ад шоку проста голым тварам на цыркулярку, а яна зрабіла справу сваю дакладна, разьмерана й тупа.
He пасьпела як сьлед разднець, як жывымі ў паселішчы заставаліся толькі двое: Грынь Боўдзіла ды Міхал Шпакоўскі. Першы бегаў ад хаты да хаты, рачачы на ўсіх вочы ды рвучы на сабе валасы, а другі сядзеў спакойна на парозе свае хаты ды глыбакадумна зьбіваў развалены ад занадта доўгага выкарыстаньня драўляны зэдлічак, жуючы самасад.
—Усё кляпаеш?!. ледзь не самлеў упараны Боўдзіла, калі ўрэшце дабег і да Міхала.
—Бгу... — нават і кашлянуць Шпакоўскаму было занадта лянотна.
Тады Грынь трасучнымі рукамі рвануў на сябе зэдлік, грабануў ім аб плот ды яшчэ ляснуў па абломству для большае пераканаўчасьці голаю пятаю.
—От, бля, кляпака! Ты хоць знаеш, што вакол робіцца?!
—Кхм! Крха!.. суха перхануўшы, узьдзеў вочы Шпакоўскі ua Грыня, нібы на сапраўднага дурня.
—От табе й “кха”! басотны Грынь дробнадробна заперабіраў нагамі ды сходу зачахаўзабалабоніў: — Усе ж пайшлі!.. Усе, як адзін, бля!..
—Куды... Пайшлі?
—Туды!! узьдзеў угару брудны, абгрызены палец Боўдзіла. Прычым, чуеш, Міхал? самаахвотна!
У вачах Міхала з напругай варочалася туга й незразумеласьць. Ёп нават перастаў жаваць табаку.
—А я табе раскажу!.. He! Ты сам лепш прайдзі! усё часьціў усхаломшаны Грынь. Мацьвейчыкі ляжаць, электрадротам абмотаныя! Усе, радком!.. Яшчэ ўздрыгваюць!.. Палашка Гарачава ў сячкарню голаў чах, чах! і гатова!.. А Піліпка Кацюбкін і сябе, і сямейства ўсё па кавалу свайму ж кныру скарміў!.. Таратайкі зварыліся, Манюха Сідорчык тры тэрмомэтры ртутных зьела, стары Стас на кале сядзіць, Кузьма Анохін з бульдозера і пад гусень жжа!..
—Нум?... — зноў мыкануў Шпакоўскі, углядаючыся з болем у разьбіты адкінуты зэдлічак.
—Ну што, што “ну”? аж падскокваў перад ім босы Боўдзіла. Ня ясна табе, ці што?..
79
—Што? ня ведаючы куды дзець рукі, Міхал асьцярожна выцер іх аб белае крысо хатняе кашулі.
—Што? To ж, таго!.. I нам!.. Раз такое пайшло, значыць!
—Куды... што пайшло?..
—Ты дурны, дурны? замахаў маленькімі кулачкамі перад тварам Міхала перакрыўлены Грыць. He разумееш быццам!..
—Ідзі адсюль, — толькі й сказаў насустрач ягоным скокам Шпакоўскі.
—Ага! Так табе, значыць, болей трэба?! Так?.. Т...т... — шукаў і ня мог падабраць слова Грынь. Куркуль ты! раптам зноў наскочыў ён, бы той абадранахаробры певень, на Міхала. Уу, куркуліна! Разумпым хочаш быць? Рразумным? Ну то глядзі, разумнік!
I Грынь Боўдзіла апараным ракам выдзерся прэч з двара, бразнуў весьнічкамі ды з усяго размаху пляхнуўся пузам у брудную калюжыну. А там, стоячы пасярод вокраччу, пачаў хутка глытаць, лыкаць, засёрбвацца сінеглейкаю гразёю. Ён зачэрпваў яе прыгаршчамі, ён глытаў яе й глытаў, страшна ды праклята перхаючы, кашляючы, зблёўваючы ёю назад у лужыну, аднак зноў і зноў зачэрпваючы ды ушчэнт забіваючы сабе рот. Вось мулкі, вільготны пясок поўнасьцю заляпіў Грыню горла, і ён, абхапіўшы рукамі шыю ды жудасна засіпеўшы, толькі ўтаропліва вырачыў у калюжыну вочы, якія восьвось мусілі вылузацца ва ўскалмачаную ім жыжку ды патануць там ужо назаўсёды.
Міхал нейкі час тупа глядзеў на яго, а потым, нібы крадучы нешта, нібы робячы штосьці страшэнна забароненае, падцягнуў да сябе нагою, падняў зь зямлі раскурочаны зэдлічак ды пачаў ціхаціха, асьцярожнаасьцярожна заганяць крываваты цьвічок на сваё належнае мейсца.
2628 еерасьня, 1998 г.
АЎГОБУС КОЛЕРУ БЭЗ
—Гамон, мужыкі! Залазьце ў аўтобус, паедзем.
Мужыкі, што сьвежавалі ў двары забітае парася, змрочна азірнуліся. Пры дарозе стаяў памяты, пашкамутаны ПАЗік нейкага дзіўнаватага бэзавага колеру. Адкуль і калі ён пад’ехаў ніхто нават не пачуў. У кабіне сядзеў ыевыразнага, зусім бляклага выгляду кіроўца ды мэтадычна кідаў сабе ў рот з пачка кукурузныя □алачкі.
—Куды паедзем? амаль што ашалела запытаў у яго гаспадар дворыска, машынальна пераварочваючы парсючка за заднія ногі.
—Туды й паедзем, кінуў чарговую палачку ў рот кіроўца. Арыштаваныя вы, ясна?..
—Чаго?!. аж узьняліся ў поўны рост мужыкі ды, грозна сьціскаючы нажыцесакі, пасунуліся да бэзавага аўтобусу.
—А ну, каціся адсюль, пакуль колы цэлыя!
—I морда!..
—Бач ты, паскуда!
Кіроўца спакойна скамячыў пусты папяровы пачак, шпурнуў яго ў гародчык, абнесены акуратным штыкетнічкам.