• Газеты, часопісы і г.д.
  • Квадратная варона  Ігар Сідарук

    Квадратная варона

    Ігар Сідарук

    Выдавец: Полацкае ляда
    Памер: 122с.
    Гародня, Полацк, Кобрын 2000
    33.74 МБ
    —Што?..  нібыта не зразумеў Хвядос Бабоска.
    —Я сказаў, мордаю ў гразь, мурло сіпатае!..  узроў на танку Язэп.
    —Язэпка, ты што?!
    —Я ссказаў!!!
    Бабоска грымнуўся ў калюжыну, раскідваючы ў розныя бакі брудныя пырскі. А потым заенчыў:
    —Язээп!.. Язэпачкаа!.. He страляй! He страляй!.. Што я табе зрабіў?..
    —Што?!  пайшоў барвовасінюшнымі пляміскамі Каравайчык.  А ты левы бот здымі!..
    —Які бот? Які бот?!.  біў і біў брудным кулаком па краю калюжыны Хвядос і аж тросься.
    58
    —Левы, у якім ты маю траячку хаваеш!
    —Якую?.. Якую траячку?
    —А такую!.. Залатую!  блажэў грозны танкіст Каравайчык.  3 маскоўскім Крамлём, з кутняй вежаю! Здымай бот, кажу!..
    —На, на табе левы! На табе й правы! проста сярод гразі й дажджу стаў адчаёва стузваць зь сябе боты Бабоска. На й гэта!..  у адно імгненьне ён скінуў і нагавіцы.  Толькі прашу цябе не страляй! Пашкадуй! Там жа матка мая, жонка, донечкі... Усё, усё забірай: і хату, і пуню!.. Толькі...
    Толькі нічога гэтага Язэп ужо не пачуў. Раптам ён зноў, як і перад хатаю Семяніхі, праваліўся ў люк; Хвядос, пабабску галосячы, папоўз на голых каленях пад танк, адначасна закрываючы твар рукамі...
    Сакрушальны танкавы стрэл груба парваў на шматкі шчытнае, вільготнае паветра. Хаціна ўспыхнула, бы сухаўё ў гарачым, ліпеньскім лесе. Т34 зрушыў з мейсца, падмяў пад сябе босага, перапэцканага гразёю Бабоску. Затрашчалі сухастоем чалавечыя косьці й мяса, з клякатаньнемкудахтаньнем кінуліся ўросып пераляканыя куры.
    А Каравайчык, седзячы пад пудаўём сталёвае броні, стрымліваючы адначасна і пераможнаскаціністы рогат, і набрынялыя ручаі недаравальнае вільгаці, што запрасіліся раптам на вочы, павёў сваю грозную машынэрыю на чарговыя рубяжы.
    Ад грымотных стрэлаў мястэчка прачнулася ўраз. Людзей, амаль што голых, выпірала па вуліцы, кодла басотных хлапчыскаў ужо бегла сьледам за Т34 з голасным крыкам, але Язэп нічога ня чуў і нікога ня бачыў. Ён, хоць і з дрыжачымі слязьмі на павеках ды шаленствам у горле, але ўпэўнена вёў сваю баявую машыну па вузкіх вулках, усё бліжэй падбіраючыся да цэнтральнага пляцу, да местачковае “мэрыі”.
    Таму што там сядзеў тутэйшы старшыня Сьпірыдон Кандрашоў.
    Той самы Кандрашоў, які калісьці ня даў яму пуцёўку ў ялцінскую санаторыю. От так узяў і ня даў, рыла падлючае!.. Ну, то зараз яму Язэп успомніць! Усё успомніць! I санаторыю, і абсэрваторыю, і хрэнаторыю разам! Дый усе астатнія там  сукі, падлы, заразы!!! Як калінікалі ў які габінэт ня сунесься  толькі гырк на цябе, толькі шварк на цябе, толькі брэхгаў на цябе, ссабакі!.. Якія сабакі?! Фашысты, натуралёвыя фашысты! Недабіткі паскудныя! Куркулі таўстазадыя!..
    Язэп сам не заўважыў, як крычыць гэта ўсё ўголас. Нібы ў тлумным, гарачкавым сьне ўчапіўся ён у кулямётную гашэтку ды націскаў й націскаў на яе, не адрываючы рук. Ад сьценаў “мэрыі” адлятала тынкоўка, у друз разьляталася шкло, покаў бурбалкамі на даху шыфэр, агідна скавыталі сырэны сыгналізацыі ў зачыне
    59
    ных, нерабочых габінэтах. А Язэп даваў, Язэп гасіў, Язэп паліваў кулямётным агнём усё, што бачылі ў глядзельную адтуліну ягоныя, поўныя агромністых, нявыплаканых сьлёзаў, вочы. Паліваў да тае пары, пакуль ня скончыліся патроны.
    Ашаломханае местачковае начальства хоць і наклала адразу ў штаны, аднак проста так здавацца не зьбіралася. Відаць, з галоўных габіэнтаў пасыпаліся званкі ў міліцыю ды КГБ, таму як неўзабаве па пляц сталі вырульваць міліцыянцкія “газікі”, па пэрымэтру выстройвалася ўзброенае АКМамі ды пісталетамі фуражыстае ачапленьне.
    —Прапаноўваю неадкладна пракраціць абстрэл і спыніць безабразія! неслася раззлаванаспалоханае ў жоўты мацюгальнік, які трымаў, ледзь яго не глынаючы, ля падбародьдзя сам начальнік тутэйшай міліцыі.  За нанесеныя ўрон і разбурэньні вы панясяце поўную атветственйасьць!
    “Атветственнасьць?..  прашапацеў сабе, амаль не разьляпляючы вуснаў, Каравайчык.  Гэта вы зараз!.. Панясеце!.. У мяне атветственнасьць!..”
    Ён пераплюхнуўся зь вадзіцельскага сядзеньня на мейсца наводчыка, хапянуў адзін снарад, які падаўся яму занадта лёгкім, адкінуў яго, ірвануў на сябе чым цяжэйшы ды засабачыў яго ў прыёмнік.
    —А! Ага!  шалеў Каравайчык ад каламутнае, дурнавеннае радасьці, што разрывала яго на часткі. Імкліва накручваючы рукавятку наводкі, ён другою рукою аж пляскаў сабе па лытцы  так было яму ўсё гэта ў жылу.  Бранябойным!.. Зараджай!! Агонь!!!
    “Трыццацьчацьвёрка” зноў выбухова стрэліла. Палова фасаду “мэріі” абвалілася, з правалу шуганула чорналюдажэрнае полымя.
    Шэрагі міліцыянтаў паўрасталі ў асфальт. Тамсям сярод пляцу ветрам перакочвала іхнія зьляцелыя, бы восеньскім ліставеем, фуражкі.
    —Неадкладна пракраціця безабразія! Паўтараю!..  злоўчыўся зноў равануць у мэгафон начальнік райаддзелу.
    А Каравайчык між тым зараджаў ужо новы снарад.
    —Бздуны!.. Гаўнажэры! Маць вашу ў дурдом!  кляцнуў Язэп затворам ды стаў павольна падводзіць танк як мага бліжэй да будынку.
    Бабах!!!
    —Я ж вас!.. Усіх разам, ммарухі! Асколачным!..
    Бабах!!!
    —Ну што, караеды? He падабаецца?.. А мне?.. Усе гэтае вашае?!. Думаеце, падабалася?! А во вам! Трымайце! Трымайце фугасію!..
    I зноў  бабах! А потым яшчэ й яшчэ  бабах! Бабах!! Бабах!!! Ад местачковае “мэрыі” не заставалася болей нічога. Ужо й
    60
    мацюгальнік змоўк назаўсёды, ужо даўно разьбегліся хто куды адурэлыя ад гэтага рвучага барабанныя перапонкі абстрэлу, спанталычаныя ды зпанікавелыя ўшчэнт доблесныя ахоўнікі правапарадку.
    А Каравайчык прасаваў, Каравайчык пляжыў мястэчка. Яшчэ былі ў запасе снарады, яшчэ не ахалоў ён ні ад татальнага разгрому, ні ад паўсюдных пажараў ды разбурэньняў. Наадварот!.. 3 кожным грамабойным стрэлам яго трос усё большы рогат, ён учапіўся зубамі сабе ў рукаво ды ледзь ня хроп ад задавальненьня.
    На разбураных вулках займаліся пажары. Тамсям пад танк траплялі аблудныя бедакі, і тады Каравайчыку здавалася, што ён нават чуе, як пад гусеніцамі трашчацьразрываюцца косьці гэтых няшчасных.
    —Ну што, куррвідлы?! Ядры тваю ў дрыст ёбаную качалку! крыў адборнымі мацюганамі ён. Гэта вам за Язэпчыка!.. Гэта вам за Каравайчыка! Гэта вам...
    I тут раптам танк спыніўся. От так раптам стаў, чмыхнуў, гырхнуў і ўсё. Язэп адчайна стаў тузаць ручкі, націскаць понажы, марна спрабуючы зрушыць яго з мейсца. Дарэмна. Т34 болей не падаваў ніякіх прыкметаў сваёй тэхнаваеннай жыцьцядзейнасьці.
    Усё. Гзта была фініта.
    I гэта Каравайчык адчуў сваёй упацелай скураю.
    Жыць болей было ня варта.
    Горкія, буйнотныя сьлёзы, якія ён так доўга стрымліваў, пырснулі зь ягоных вачэй. Усё кончана. Усё, бляха, прапала!.. Ээ, к чортавай матары! Гары яно!.. Каму сьвеціць гэтае неба, каму?!. Анікому! А сонца? А зоры?!. А ветрык, што вее? А салавейкішпачочкі, што горлы дзяруць кожным раньнем?.. А тыя прыгожыя, сьветлыя, няскурвленыя жанчыыы, якія, якія... Дурнавенства нейкае, тваю маць! Во, хрэнадром!.. Сьвінства, а не жытуха!
    Каравайчык уманточыў у боепрыёмнік апошні снарад, выдзерся з танку, адбег на адлегласьць ды паўстаў, плачучы ды скавычучы, проста на ўзроўні рулі. Няхай, няхай і яго...ён сам... зараз!.. прамым пападаньнем! толькі б ня чуць... толькі б ня бычыць!.. толькі б... толькі б... Але ж як мог танк стрэліць сам, без наводчыка?! I Каравайчык зноў кіыуўся ў ягонае жалезістае нутро, і, ужо седзячы ў танку, ірваў на шматкі ды паласаваў сваю кашулю, круціў зь яе жгут, прысабачваў да той самае жалязякі... якую толькі тузані!.. дзёрні!.. жвахні!.. Ого!
    I зноў выпірала Язэпчыка вонкі. Зноў станавіўся ён перад руляю ды спрабаваў тузануць за жгуточак, але толькі абрывоцьце сваёй кашулі трымаў у няшчасных руках...
    —I гэта ўсё?.. Я пытаюся, гэта ўсё?!  узьдзеў вочы ў недасяжную вышынь Каравайчык.
    Ціха й лагодна было ў тых вышынях.
    61
    А ўнізе, на палітай дажджамі зямлі, перад руляю танка, стаяў раскудлачаны чалавек без кашулі ды, непрыгожа крывячы рот, размазваючы брудныя паскі па шчоках, голасна плакаў, нібы кінутае, хворае дзіцянятка.
    За сьпінаю чалавека шугала полымем расстралянае ім мястэчка.
    I як тыдзень, другі, трэйці таму сыпаў дробны, няспынны, халаднаваты дождж ды нясьцерпна пахла бярозамі.
    25 чэрвеня, 1998 г.
    НАГАВІЦЫ КАЯТЧАСТАЕ МАСЬЦІ
    У Мітроха скралі нагавіцы. Крадзёж быў вераломным, нахабным, дзёрскім. Нагавіцы зь Мітроха зьдзёрлі тады, калі ён стаяў у крамнай чарзе па піва. От так стаяў чалавек, марудна рухаўся да прылаўку, думаў пра сьветлае ды высокае будучае, і раптам  тваю ж маць!  стаіць ужо напаўголы: зьверху  кашуля, а ўнізе... A ўнізе  толькі голыя ногі, шкарпэткі ды чаравікі. Усё! Як гаворыцца, каб у вас морда трэснула, але большае абразы для сябе Мітрох уявіць ня мог. Дурнавенства якое!.. Сярод чыстага дня!.. У краме!.. Пры поўным зборы народу!.. I ўзялі ды злупілі з прыстойцага чалавека нагавіцы!
    Мітрох асьцярожна агледзеўся. Побач стаялі такія ж, як ён, звычайныя, нармалёвыя людзі. Хто па піва, хто па гарэлку, хто па лядункі на палачках. He сказаць, каб яны не заўважалі, што ён стаіць без штаноў. Аднак сарамліва адводзілі вочы, глядзелі ў пустэчу або шнарылі мітусьлівым паглядам па крамных палічках. Карацей, не заўважалі Мітроха ані. Нібы так, як ён выглядаў, было й трэба. He заўважалі яго нават бабы, якіх, як заўсёды, у краме было да чортавае халеры. У ім нават варухнуліся бурбалкі патаемнае крыўды: тут у чарзе, каб вы спухлі, стаіць абсалютна голы чалавек, а нікому да гэтага няма аніякае справы!
    —Мужчына, вам чаго?
    Толькі зараз ашаломханы Мітрох заўважыў, што даўно падыйшла ягоная чарга, і што ён стаіць перад самусенькім прылаўкам, зза якога рачыла на яго падмаляваныя, сьцярвознапрывабныя вочы маладзенечкая магазіншчыца.
    —Прабачце, але я... але мне... — бы той валёнак, замармытаў Мітрох.
    —Ну, чаго? Мужчына, не задзержвайце вочарадзі, калі ласка!  у вачах маладзічкі значна прыбавілася сьцярвознасьці ды адпаведна паменела прывабнасьці.
    А, бляха! Яна таксама ўшчэнт не заўважала ці, можа, проста не хацела заўважаць ягонай бясштаннай сутнасьці. Пахаладзелы Мітрох адчуў, што зь ім адбываецца нешта нядобрае...
    —Давай, давай, бяры, што трэба ды звальвай!
    —Яму што  з апахмелу рот гаўном заляпіла?
    —Ну што ты стаў? Мы ж не ў Маўзалеі. Ат, каб цябе перла адсюль ракам!..
    —Думаеш, калі сам без штаноў, дык можаш людзей тут за дурняў дзяржаць?