Квадратная варона
Ігар Сідарук
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 122с.
Гародня, Полацк, Кобрын 2000
Язэп прымасьціўся азадкам на вежы, зьвесіў ногі ў люк, нейкую хвілю павагаўся і... Нібы тапелец у вір, нырнуў у змрочнае танкавае нутро.
54
—А, карроста!.. вылаяўся ён, моцна збіўшы плячук аб нешта цьвёрдае й войстрае.
Нейкі час ягоныя вочы прывыкалі да цемры. Але вось паступова перад ім сталі праступаць нейкія абрысы, набываючы ўсё большую рэальнасьць ды прыкметнасьць. Язэп асьцярожна працягнуў рукі наперад; ага, гэта прыборны шчыток, гэта пейкія тумблёры, гэта ручкі (ці рычагі?.. а чорт іх ведае!) кіраваньпя... Трэба сказаць, да гэтага яму ніколі не даводзілася сядзець у танку, A таму што тут да чаго Каравайчык ведаў цьмяна. Дакладней, ня ведаў зусім. Дрыжачымі пальцамі ён абхапіў нейкі тумблёрчык, і... у тры качарыжкі й сем керагазаў мацьі.. пасунуў на сябе. Пачулася сухая пстрычка, Язэп уцягнуў голаў у плечы, і раптам чэрава танка залілася трошкі цьмяным, аднак досыць роўным сьвятлом. Перачакаўшы яшчэ з хвілю, Язэп ціха паварушыўся. Здаецца, болей у танку не адбылося ніякіх зьменаў. Ён агледзеўся.
Усё было чыста, акуратна; дзе належыць, як мае быць змазана, дзе патрэбна, моцна прыкручана, іржа нічога не кранула нават і блізка. Каравайчык павярнуўся й затросься: у васобным адсеку трыма роўпымі радкамі ляжаў поўны танкавы боекамплект. Добры тузін снарадаў з рознаю маркіроўкаю на войстрых дзюбках. Яму адначасна захацелася ўскрыкнуць, пукнуць ды дакрануцца да снарадаў рукамі. Але тут ён заўважыў проста перад сваімі вачыма нейкі невялічкі акуляр ды з асьцярогаю прыпаў да яго. Маці сьвента!.. Усё шырокае поле, усе лецішчы ды збудаваньні, азерка наводдаль і прасёлкавая дарога, што вяла ад участкаў да хуткаснае бятонкі, — усё было перад ім, як на далоні. Побач з акулярыкам тырчэла нейкая ручка. Язэп крутануў яе, кут зроку раптам зьмяніўся, і ён адразу пабачыў тое, што рабілася ў яго амаль за сьпінаю. Ён адарваўся ад акуляра й зноў зірнуў на снарады. Так, гэта рэальнасьць, можна нават ня шчыкаць сябе за вуха.
Рэальная рэальнасьць, як рэальная гэтая кулямётная гашэтка, што працягні толькі руку ды й!..
I тут на Каравайчыка накаціла нейкая дурная сьмеласьць. Ён запстрыкаў тумблёрчыкамі адзін за адным, ён пачаць тузаць нейкія рукавяткі ды націскаць на нейкія кнопкі. Эх, каб гэтая грувашчэча дый яшчэ завялася!.. От бы ўжо ён і даў!!! Ох, бы ўжо ён і паезьдзіў!.. Аднак эфэкт ад ягоных адчайных пстрыканьняў быў, можна сказаць, нулявы. Танк нават ня чмыхнуў. На Язэпа накаціла лёгкая журбота. Ён хутчэй машынальна, чым сьвядома пацягнуў на сябе нейкую зусім маленечкую рукавятачку, нешта накшталт ручкі падсмоктаваньня у карбюратарным легкавіку, і раптам...Огого, раптам! Танкавае чэрава заскрыгатала, узвыла, засапло, узравела так, што Каравайчык аж закрычаў. Закрычаў моцна, уголас, з падвывам. Здавалася, што скрагошча й раве ў сярэдзіне жывата самога Каравайчыка. Але нават ня гэтыя скрыгі так яго напалохалі. Самае падлючае было тое, што Язэп ня ведаў, як
55
выключыць танкавы рухавік. Ён тузануў на сябе яшчэ адну рукавятачку, пераключыў яшчэ парутройку тумблёрчыкаў, і дамогся толькі таго, што гэтая махінішча ўзравела яшчэ галасьней. “Другі рухавік! Я запусьціў другі рухавік!” здагадаўся бядотны дачнік, хоць ніколі й блізка ня ведаў, колькі на самой справе гэтых чортавых рухавікоў на танку мадэлі Т34...
Каравайчык захацеў выскачыць. Выскачыць ды бегчы ў сьвет вочы ад гэтае мярзотнае жалязякі. Ага, выскачыць!.. Ад страху, здавалася, ён прыліп, назаўсёды прыліп да мулкага, прапахлага машынным маслам, сядзеньня. Добра яшчэ, нагавіцы ня былі мокрыя...
Але ж ён завёў!.. Сам запусьціў “трыццацьчацьвёрку”!.. Гэта ж яна зараз раве ды трубіць, нібы сталёвы мамант. I гэта ж ён, сам Язэп Каравайчык, сядзіць тут у сярэдзіне!.. Сядзіць ні жывы ні ўмерлы, але сядзіць! “Аа, гары яно чорным гарам! можа, нават нечакана для самога сябе прасякнуўся пераможным трыюмфам Язэп. Прарвемся! Як кіем у вока, прарвемся!..”
I ён, колькі было моцы ды сілаў, пацягнуў на сябе абодва крываватыя рычагі, што тырчэлі аднекуль зьнізу, адначасна націскаючы нагою на нейкае падабенства понажаў. Пацягнуў з думкаю вар’ята не адпускаць іх ані, пакуль... Танк узроў, тузануўся, затросься так, што, здавалася, зараз разваліцца на асобныя часткі. Вось ён тузануўся яшчэ раз, адчайна спрабуючы вырвацца з палону тарфяніску, вось штосьці ў ягонай мэханічнай сярэдзіне дзынькнула, клякнула ды зайшлося невыносным скрыгатам.
(“Узарвуся! Мама мая мілая!.. Узарвуся к чарцям сабачачым!..” мільганула ў дурное галаве Каравайчыка...)
Раптам адбылося тое, чаго новасьпечаны танкіст мог чакаць меней за ўсё. “34ка”, ужо скрыгочучы ды скавычучы на нейкіх проста шаленскіх абаротах, нечакана вымкнулася, выдзерлася, выперлася з учэпістай глебы; рэзка памкнула ўперад; Каравайчык, усё яшчэ да ўпору цягнучы на сябе рычагі, гэтак жа рэзка адкінуўся назад, а лёгкі танк, нібы корак, сьлізгануў па нахілу раскапанае яміны й... папёр, папёр!..
Язэпка асатанеў. Ён прырос да танкавых рычагоў, ягоныя вочы, што сталі па яблыку, прыкіпелі да шчыліны назіраньня, па сьпіне беглі гарачыя, буйныя, глейкія кроплі поту. Куды яго нясе, куды яго к чорту нясе! Ёнта за рулём легкавіку сядзеў мо два ці тры разы дый тое па маладосьці!.. А тут цэлы танк!.. Ды яшчэ з поўным боекамплектам! А як куды занясе?!. Турма, ясна! турма яму ўжо запясьпечана.
Язэп адпусьціў адзін рычаг, а другі, ужо ня так рэзка, павярнуў ад сябе. Танк раптам замарудзіў хаду, затым амаль што павольна разьвярнуўся на мейсцы. Тады Язэп паўтарыў камбінацыю кіраваньня, але ўжо мяняючы рухі рычагоў. Танк зноў разьвярнуўся, на гэты раз у супрацьлеглым напрамку. Каравайчык перавёў іх у першапачатковы стан, і “34ка” спынілася!.. Ага! Ха
56
ха!.. Ён можа! Ён можа кіраваць гэтай машынэрыяй! Шчога, тваю маць, складанага!.. I Язэп зноў, ужо як кончаны ды пракопчаны да дзюрак у чорных майтках танкіст, ірвануў рычагі на сябе.
I зноў танк папёр наперад.
А ў ім рагатаў Каравайчык.
Ён рагатаў, ён гікаў, ён амаль што ня плакаў. Ну што, блядзі?.. Хто цяпер супраць яго? Яго Язэпа Каравайчыка, патомнага служачага, уражэнца слыннага мястэчка Крачыйска?!. На чым едзе ён бачыце?! Гэта вам ня бручка з хрэнам у адным цікавенькім месьцейку! Ох, ён вам зараз і ўрэжа! Ох, і ўхадорыць! Ох, ужо й замантачыць! Скразным прыцэлам, прамой наводкаю!!!
I тут Каравайчык, яшчэ раз ці два рагатнуўшы, раптам азмрочыўся. Таму што дакладна ведаў, да каго паедзе першнаперш. Ну, вядома ж, вядома ж!.. Э, не, зусім не да Веркіпадманшчыцы, да гэтай апошняе атрутнае зьмяюкі. Да Кацькі Семяніхі зараз упляжыцца ён на падворак. Так, да той самай Кацькі, да якой сам зьбіраўся пайсьці яшчэ восем гадоў таму, але якая гідка ашчэрылася, пачуўшы такоегэткае, ды адрэзала проста: “He дуры галавы!” Ну, то зараз ён голаў адурыць!.. Во, зараз, толькі выруліць у належным напрамку!
У мястэчку зграбная ды сакаўная ўдавічка Каця Семяніха жыла на вотшыбу.
Яе ані не ўстрывожыла цяжкое ды змрочнае ракатаньне, што пачулася раптам пад вокнамі: ці мала які бульдозэр прыпёр гэткім раньнем рыць па нараду раўчук пад водаправодныя трубы?.. Кацька толькі перавярнулася на другі бок у сваім ложку ды шчыльцей укруцілася ў цёплую, пухнатую коўдру... Аднак праз хвілю, калі па вокнах нешта страшна застрапакокала, і аскепкі войстрага шкла паляцелі ёй проста ў ложак, яна ўжо стаяла босая на пасьцелі ды крычала агаломшана:
—Вайна, вайна!.. Ратуйце, аа, людцы мае, ратуйце!
Але пакуль ніхто не зьбіраўся яе ратаваць.
—Кацька, сука! прынёс раптам вецер злосны крык са двара. Выходзь, падлюка!.. Апошні вэксэль! Аплоціш!.. За ўсё заплоціш!
Ужо мёртвая ад сполаху Семяніха аднак неяк здолела асьцярожненька спусьціцца з ложка на падлогу, ціхаціха прабралася да вакна ды, прыкрываючы рукамі й не паказваючы вонкі голаў, вызірнула на вуліцу. Людцы мае мілыя! Проста сярод двара ракатала неякае чорнае залезнае страхоцьце, і на самым версе гэтага страхоцьця, адкінуўшы накрыўку, сядзеў Язэп Каравайчык.
—Язэпка!.. Язэпка! Ты што?! зьбелянела кужалем Семяніха.
—Я што?.. Я нішто! драў горла, спрабуючы перакрычаць танкавае ракатаньне, Каравайчык. Гэта ты!.. Тады, памятаеш?! Я ж з усёй!.. А ты!.. “He дуры, не дуры!..” Усё мне!.. Як кату, бляха!.. Усё пад хвост, бляха!
57
—Пад які хвост, родненькі?.. А мой ты Божачка! А вярні ж ты яму яго розум! галёкала Кацярына.
—Пад чорны! Пад чорны сьмярдзючы кацячы хвост!.. усё болей блажэў Язэп. От жа цяпер і трымай, гадаўка!..
Язэп раптам праваліўся некуды ўніз, накрыўка ляскатнула, і, не пасьпела Семяніха зараўсьці дурным голасам, молячы ратаваньня хоць у каго, як танкавая руля марудна папаўзла ў ейны бок, на момант прыпынілася, а потым рэзка плюнула вогненным слупам, а сьледам бабохнуў такі гром, якога ўдавіца ніколі ня чула (...сьпявайце, анёлы, і ніколі ўжо не пачуе!..) ў сваім жыцьці.
Танкавым стрэлам разьнесла ўсё ўшчэнт. Калісьці такая вабнотная, а цяпер адарваная пажывому жаночая рука пляснулася аб корпус “трыццацьчацьвёркі”, і Язэп Каравайчык задаволена пра сябе адзначыў, што першы вэксэль ужо праплочаны. Ён развярнуўся на пустэчным падворку, няшчадна распляжыў гусеніцамі тое, што яшчэ заставалася ад драўлянай хаціны былое ўдавічкі (хай знойдзе яна лёгкі шлюб з анёламі на нябёсах!..), ды паляскатаў на танку далей.
Далей да свайго суседа Хвядоса Бабоскі. Да таго самага Бабоскі, які хадзіў у пазычках у Каравайчыка яшчэ з гарбачоўскіх сьветлых часінак. I ў тыя самыя сьветлыя часінкі Хвядос пазычыў у Язэпа сапраўдную дарэформенную траячку. Ого, як для каго, а для Язэпа на той час гэта былі сапраўдныя грошы!.. Потым Бабоска безьліч разоў абяцаў аддаць траячку з “новай палучкі”, але так, свалота тлустазадая, і не аддаў; ні з новай, ні са старой, ні з тойякойаніякай!..
—Хвядоска! Выходзь! Ттваю маць!.. коратка гыркнуў з танкавай вежы Язэп, калі гусеніцы “трыццацьчацьвёркі” сталі мясіць усё ахайнадамейсцапрыгнанае начыньне ладненькага падворку Бабоскі.
Бы апараны, вылецеў Хвядос з хаты.
—Ты што?! Язэп, ты што?! толькі й здолеў выпхнуць счаўленым камяком са сваіх грудзёх Хвядос.
—Нічога!.. да зьбяленьня ў абкусаных пальцах учапіўся ў накрыўку люка Каравайчык. А ну, мордаю ў гразь!..