• Газеты, часопісы і г.д.
  • Квадратная варона  Ігар Сідарук

    Квадратная варона

    Ігар Сідарук

    Выдавец: Полацкае ляда
    Памер: 122с.
    Гародня, Полацк, Кобрын 2000
    33.74 МБ
    * * *
    Да сажалкі ён дадзёрся тады, калі дождж паранейшаму моцна малаціў па дрэвах. Пра якое сушэйшае ды зацішнейшае мейсца не было чаго нават думаць. Хіба што пад разрослаю густою алешынаю было хоць трохі лепей, чым паўсюль. Дзяленьдзік абтросься, бы ўшчэнт змакрэлы сабака, агледзеўся, змрочна сплюнуў у ваду ды пачаў раскручваць свае вудзільні.
    Нясьцерпна хацелася закурыць. Ён палез у кішэню прыліплых да ног штаноў, дастаў размоклы пачак гарадзенскае “Пушчы”, паспрабаваў выкалупаць хоць бы якую цэлую цыгарэціну. Дарма: усе яны разьлезьлісяпачавіліся, і Дзяленьдзіку нічога не засталося, як з жалем адкінуць скамечаны пачак прэч. Тое ж было й з запалкамі.
    Тады ён зноў ўзяўся за вуды.
    Калі голыя гачыкі змрочна блісканулі ў срэбры дажджовае смугі, Касташа скалануў нэрвовы рагаток. Як каму, а яму ў гэты час ды ў гэтым мейсцы было ад чаго сьмяяцца: усе ягоныя прынады засталіся дома. Усё канфорыстае цеста ды параная груца, усе гэтыя чарвячкішыцікі, ладныя боблешкі маладзенькае бульбы усё, дбайна запакаванае ды наладкаванае, засталося ляжаць забытым у сенцах.
    А калі рагаток яго адпусьціў, Дзяленьдзік у поўнае адчаюзе ды з усяго замаху бабохнуў гэрманскім, ды толькі зараз нікчэмным вудзілам па сажалковае мутнасьці. Бабохнуў раз, а затым і другі, для большае пераканаўчасьці яшчэ й джвагнуў нагою па мокрае ўтравелае купіне. Яшчэ адна імпартовая вуда, што ляжала ўжо раскручанаю на берагавых чарацінах, раптам зьехала ў ваду, і не пасьпеў рыбар зразумець што да чаго, як яна пачала павольна адплываць ад берага. I тут цярпеньню Дзяленьдзіка прыйшлі капцы. Тым самым вудзілам, якое трымаў у руках, ён расьсек паветра ды добратакі, нават з падгакваньнем, пляснуў па плывучае вудзе.
    68
    Яшчэ не разышліся ды ня зьнікнулі ў нябыце вадзяныя кругі, як раптам паплавок гэтай самай вуды рэзка пайшоў убок, абмінуў зялёную стрэлачку водарасьцяў ды зьнікпатануў у бяздонным чарноцьці.
    Касташ вырачыў вочы, а затым як стаяў так і пляснуўся ў ваду (шчасьце, што ў апошні момант схапіўся за купіну чарацінаў, інакш вечным пакоем скончылася б ягонае цяперашняе рыбарства...), a затым учапіўся ў вуду, як чапляецца клешч у дурную авечку. Неяк вытрапеўшыся з вады назад на бераг, ён лацьвей перахапіў вуду ды тузануў яе на сябе ў халоднаузмакрэлым прадчуваньні. Лёска напялася, зазьвінела й... нават не зварухнулася. Гэта было ўжо сур’ёзна. Дзяленьдзік раскірачыў на беразе паматроску ногі ды пачаў барадзьбу на сьмерць. О, які гэта быў кляс вуджэньня, які вышэйшы пілятаж на працягу добрае паўгадзіны ці болей! Няма такіх слоў, каб апісаць усё гэта. Хіба толькі сказаць, што куды там якому Хэмінгуэю зь ягоным Старым ды Морам!..
    Пра нячыстую сілу Дзяленьдзік успомніў тады, калі лёска значна аслабла, і да яго зноў пачала вяртацца рыбарская ўпэўненасьць. Аднак ні мейсца, ні знаку не засталося ад яе, калі раптам з вады паказалася... О, хто паказаўся раптам з вады!
    Карацей, праз яшчэ пару хвіляў наш адмысловы, мокры, упацелы вудляр сядзеў, ашалелы, на беразе бруднае сажалкі й з ашызьдзіненьнем уваччу разглядваў тое, што з такою ўпартасьцю ён выцягнуўтакі на сьвет Божы.
    Сапраўдная, як можа быць сапраўдным жыцьцё, русалка сядзела перад ім на беразе. Так, вільготнавалосая, гладкаскурая й глыбіннавокая руцечкарусявачка.
    He пасьпеў Дзяленьдзік перажагнацца, як яна крывагорка ўсміхнулася яму ды голасам, поўным крыўды ды болю, правуркатала:
    —Ах, Касташ, Касташ!.. Што ты ж ты зрабіў, Касташ?!.
    —Я... Мм... Кха!  мармытаўчавіўся невымоўнымі словамі зьбялелы Касташ.  Адкуль ты ведаеш, хто я?..
    —Адтуль і ведаю, — пакуль не зьбіралася палагоднець перад гэткім зухаммарухам русалка.  Ня кожнаму ўпаляваць мяне дадзена. А каму дадзена  няхай ахутаецца асьцярожнасьцю...
    —Ввух!  аж страсянуў галавою Дзялепьдзік. Ну нічога ж ue...
    —А ты зірні на мяне, — не дала дакончыць яму бядотная руцечка.  Добра зірні. Тады й зразумееш!..
    I Касташ Дзяленьдзік зірнуў. Добра зірнуў, як яна й яму раіла. Ох, лепей бы ён адразу кінуўся ў ваду ды захлынуўся б у ёй назаўсёды!.. Праўда, Дзяленьдзік захлынуўся й без таго. Але не ў вадзе  у неабмежных, ва ўсепаглотных, у цнатлівааквамарынных вачах русявачкі.
    Канчатковы вырак быў падпісаны яму: без паперы, бяз судьдзяў, без нікчэмнага бляклага атраманту.
    69
    Аднак маўчаў Касташ, чакаючы, чаго ж яшчэ скажа яму русявачка.
    —Як жа табе зараз ад мяце пазбавіцца?  памаўчаўшы, вымавіла яна.
    —А... — сьцепануўся рыбар.  А можа, я й зусім не жадаю ад цябе пазбаўляцца?  сказаў ён ды сам бязьмежна зьдзівіўся гэтакае свае абсьмялеласьці...
    —He жадаеш?  здаецца, гэта толькі ўзрадавала русалку.  A не пашкадуеш?
    —Дай падумаць... — раптам плямкнуў вуснамі Касташ.
    —А ня думаючы?
    —А ня думаючы  дык так!  і зноў буйныя кроплі гарачага поту зьбеглі па запалых шчоках Дзяленьдзіка.
    —Ну, калі так... то так!  узьняла ў чарговы раз на яго свае маркотнашалыя вочы руцечка, нібы зацьвярджаючы тое, што было падпісана хвіляй таму...
    Усю дарогу назад нёс Касташ на руках сваю здабычу, кінуўшы на беразе сажалкі вуды, забыўшы пра іх, здаецца, ужо назаўсёды. I ўсю дарогу глядзеў ён у вочы русалкі, з жахлівасьцю разумеючы, што ніколі ўжо ня знойдзе ён адтуль выйсьця...
    А калі прынёс і асьцярожна ўсадзіў на самае лепшае мейсца на крэслакачалку пасярод сваёй хаты, калі з хвілю глядзеў, як лагодна яна ў гэтым крэсьле качаеццараскачваецца, толькі тады запытаў, бы дурны сарамлівец:
    —Можа, скажаш, як зваць?..
    —Ну, пэўне ж, скажу!  ізноў атакавала яго руцечка ўсьмешкаю зногзьбівальнаю. Макрэнкай мяне завуць. Марусяй павашаму...
    —Марусяй?..
    —Ага. Дык давай...
    —Што... давай?  зноў пайшоў буйным потам Касташ.
    —Вып’ем давай. За знаёмства, — вочы Макрэнкі так і сьвяціліся зманлівым полымем.  Як прынята...
    —He!  рашуча матлянуў галавою Касташ.  Я ня п’ю.
    —Што, зусім?  шчыра стала дзівіцца руцечка.
    —Зусім. Цьвярозьнік я.
    Было бачна, што апошнія словы рыбара Макрэнка яўна не ўпадабала. Яна нават перастала раскачвацца ў крэсьле й нахінулася да яго бліжэй:
    —I нават дзеля мяне? Хоць кропельку? Хоць губку ўмакнуць?..
    Касташу зусім не хацелася піць. У чарапку забарабанілі думкі: а як пакрыўдзіцца?.. а як у сажалку назад папросіцца?.. а як падумае, што я... дундук нейкі, а не мужык?.. а як... А вусны, між тым, самі сабою скрывіліся:
    —Ды ў мяне й гарэлкі дома... нямашака.
    Гэта, аднак, зусім не ўстрывожыла руцечку. Яна толькі на стол пагляд свой хітраватаспакусьлівы кінула ды прамовіла:
    70
    —Іншым разам і вадою калодзежнаю прычаркавацца можна. Каб толькі схацеў... Дык як? Вып’ем мы сёпьня ці не? За знаёмства, значыць, для цябе й для мяне нечаканае...
    I Касташ, як і там, на лесавым беразе, зусім не чакаючы такогагэткага ад сябе, раптам рашуча рукою паветра расьсек:
    —Вып’ем!
    I яны насамрэч прычаркаваліся. Той самай вадою калодзежнаю, пра якую Макрэнка гаварыла, зь вядра ацынкаванага чарпануўшы.
    Як толькі апошняя кропелька прабегла праз дзяленьдзікавы кадычок, як толькі пякучая гаркота нечуванапрыемна асмыліла ягонае непраалькаголенае нутро, і як толькі яшчэ раз акінуў паглядам госьцю сваю нечаканую, ён раптам аж закрыў твар рукамі ад сполаху.
    Ух, якая гэта была прыгажосьць! Ах, якое вочаколеньне ды ўзрушэньне! У чароўнае туманістасьці сьвітаньня русалка выглядала, нібы... ён і слова ня мог падабраць, як яна выглядала! Вясёлкавым бляскам адлівала кожная лусачка, медзяны вадаспад доўгіх кос хваляваў кожным сваім уздыхамузрухам, ледзьледзь прыкрываючы, а болей адкрываючы красу ўсёй красы русальчыны пругкія, зманнасалодкія персі, бы жнівеньскія набрынялыя даўкім сокам дулі, а рукі... вой, гэтыя рукі! Так і жадалася, каб сьціскалі яны вас у вабдымках сваіх да безваротнай сьмяротнасьці!..
    Вядома, нічога такога на словах Касташ палоньніцы сваёй добраахвотнае не сказаў. Дый ня мог, бо раней ніколі нікому нават і не спрабаваў сказаць такое. Перад вачыма ўсё плыло, у дадатак нечакана яму гучна йкнулася. I ён толькі й змог, што вымавіць ціхаціха:
    —А можна... можна пацалаваць цябе, МакрэнкаМарусечка?
    I яшчэ адна нечаканасьць звалілася на Касташа: ён заплакаў. He пасьпеў ён дакончыць выраз свой, як бязгучныя сьлёзы пакаціліся па ягоных азызлых шчоках, ён пачаў размазваць іх сваімі рыбарскімі кулачыдламі, разпораз шморгаючы носам, бязьмежна шкадуючы й самога сябе, і жыцьцё сваё халасьцяцкае пікчэмнае, успамінаючы, як нечага саромеліся яго вечпа дзеўкі на местачковых танцульках, як круцілі насамі, калі ён, набраўшыся сьмеласьці, загаворваў зь якойніякой зь іх на вуліцы, як хацелася плюнуць тады гэтым наравячкам у сьпіну, але замест гэтага ён толькі закідваў на плечы вуды ды цёгся рыбаліць плотак на возера...
    Аднак вадаземная Маруська сьлёзаў гарачых ягоных, здаецца, нават не заўважала. Яна толькі кульнула чарговую чарачку калодзежнае аквавіты ды спакойна так у Дзяленьдзіка вочкамі стрэліла:
    —А хату спаліш?
    —Хату?.. Якую хату?  няўцямна вырачыўся на яе Касташ,
    71
    і нават сьлёзы ягоныя, што так неспадзявана пырснулі, перасыхаць пачалі.
    —Ну, вядома ж, не сваю.  У крыўдачцы лёгкае, руцечка брыво сваё вабнае на гаспадара няўцямнага ўскінула.
    —А... навошта? плямкаў той, нібы выкінутая на бераг рыбіна.
    —Пацалаваць мяне хочаш?
    Касташ маўчаў. Голаў мутнеў ды наравіў некуды паплыць ад яго прэч... Ён аніяк ня мог дапяць, як гэта так: за пацалунак нейкае дзівы падводнае  і падпаліць к чорту матары чужую хату?! Гэта ж дадумацца!.. Уу, вірлавоцтва нахабнае! От зараз палешняю як трэсьне ёй паміж броўкаў гэтых самых!.. Хутка з качалкі дагары нагамі перакуліцца!.. Ці дагары хвастом, чорт бы яе пабраў, машынальна падумаў Касташ.
    Але й пацалаваць гэтае вірлавоцтва ух як карцела. Бо калі яшчэ... каб русалку... каб сапраўдную! Ім самім злоўленую!.. Вось гэтымі  во!..во!..  рукамі! А то ж зноў  сьмяяцца пачнуць... Пальцам паказваць... Усялякімі словамі дурнавеннымі называць!.. He, ня сьцерпіць такое Касташ, до, нацярпеўся!
    Ён зноў узьняў вочы на руцечку.
    Ай, вусны смакотныя! Ну, вішні ж марожаныя, ей бо! Ну, сучка зялёнахвостая! Ды ён, бляха, ня тое што хату  вуліцу ўсю, не! усё, на хрэн, мястэчка дымам здыміць, каб толькі да губак Макрэнкі дапяць!..
    —Пасадзяць, — між тым, нібы сам па сабе вымавіў рот ягоны.