• Газеты, часопісы і г.д.
  • Квадратная варона  Ігар Сідарук

    Квадратная варона

    Ігар Сідарук

    Выдавец: Полацкае ляда
    Памер: 122с.
    Гародня, Полацк, Кобрын 2000
    33.74 МБ
    Нечакана апошняя рэпліка трохі дадала лагоды ў мітрохаву душу. Ага, значыць, заўважылі!.. Значыць, не агурок жа ён маласолены, а нармалёвы, звычайны чалавечына!.. А што ён стаіць тут перад усім сьветам голы, без нагавіцаў  дык не ягоная ў тым
    63
    віна! I зноў, толькі так падумаўшы, Мітрох сьцяў зубы. Яму нават падалося, што ўсё піва ў іхнім мястэчку стала цёплым, перабрадзілым, нясмачным.
    —Пляшку... He! Дзьве пляшкі гарэлкі!  хутчэй ня ён, а ягопая чорпая крыўда вымавіла раптам у сьцярвозныя вочы магазінпічыцы катэгарычная словы.
    Маладзічка пляснула перад Мітрохам дзьве бутэлькі “Палескае”, і чарга ўздыхнула з палёгкаю. Атрымаўшы на рэшту пару зьліплых цукерчынаў, ён схапіў хутчэй свае пляшкі, моцна прыціснуў іх да грудзей да падаўся, пе азіраючыся, зь непрыветнае крамы прэч.
    Ужо на вуліцы ён агледзеўся. Тудысюды сноўдалі людзі, зноў жа  ну зусім не зьвяртаючы ўвагі на ягоныя голыя, парослыя рэдкаю, чорнаю поўсьцю ногі. Нібы кожны дзень па вуліцы ходзіць ён ці яшчэ хто ў адным толькі споднім, і гэта лічыцца за абсалютную нармалёвасьць. На добры розум, усе павінны былі яго шугацца, крыцаць, лаяцца, абурацца, круціць пальцам ля скроні, апэляваць да якога міліцыянта, а тут  дурдом нейкі!.. Ад невыказнае злосьці Мітрох заскочыў за рог крамы, сарваў зубамі бесказырку зь першае пляшкі “Палескае” ды й з гарачкі засандаліў яе ўсю проста з рыльца, не пераводзячы нават дыху. Укінуўшы ў рот расталую карамельчыну, ён, нават не пражаваўшы, ускалаціў, засціснуўшы моцна ў руцэ, другую пляшку ды зноў пацягнуўся зубамі да срабрыстае бесказыркі...
    Гэтую ён піў марудна, доўга, з выразам поўнае, нават абсалютнае агіды на ўчырванелым твары, чавячыся ды абліваючыся крэпкаградуснай вадкасьцю, спрабуючы перакаўтнуць глыбіннавантробную цягу на неадкладнае ванітаваньне. А калі выпіў, калі добра гікнуў ды зблюнуўтакі ў чэзлую ўтравеласьць палову ўсяго прынятага на разьняшчасную грудзь, дык толькі тады з усёй неабвержнасьцю ўсьвядоміў нарэшце без вынятку й да канца гэты паскудны факт: то ж у гэтае блядзкае краме ў яго скралі нагавіцы!.. I не абы якія, а самыя што ні на ёсьць выходныя! Шыкоўныя нагавіцы клятчастае масьці, куплёныя “шчэ ў часы, калі грошы былі грашыма, вараная кілбаса  кілбасою, а лыжка стаяла ў баршчу вэртыкальна.
    Ну, добра. Прыйдзе зараз Мітрох дахаты і ўва што ён усунецца? У выцягнутае на каленях, мытаепераматые да белых плямінаў на азадку калісьці сіняе, . цяпер бляклаблакітнае абвіслае трыко? Ці ў той брудны камбез, у якім ён штодня, месяц за месяцам, год за годам, круціць і круціць, круціць і круціць, круціць і круціць, каб вам шыю скруціла, гайкі са шрубамі, шайбы зь вінтамі на адзіным местачковым аўтарамонтным заводзіку? Болей у мітрохавым гардэробе нічоге не было, акрамя некалькіх маек, дзьвюх халасьцяцкіх тэнісак ды выцерлага на локцях пільчачочка. Але ж яго ну ніяк не ўзьдзярэш замест нагавіцаў пры ўсім
    64
    жаданьні. I ўсё ж найгалоўнейшае паскудзтва было ня ў гэтым. Яно было ў простай, як самое жыцьцё, фактычнасьці: на сёньняшні дзень у Мітроха ў кішэнях начаваў толькі адзін тлусты й нахабны жыж. Праўда, гэты жыж там начаваў даўно, ён даўно ўсё пад’еў, падабраў, падчысьціў, а тое, што пя зьеў, сам Мітрох паволі прасабачваў на піва. Ну, не адкладваў чалавек лішняй капейчыны на новыя нагавіцы, таму як і ў старых адчуваў сябе вольна, утульна, шчасьліва. Дый якія яны былі старыя?!. Насіліся б яшчэ сто гадоў! I, галоўнае, за што?! Што ён каму зрабіў дурнога, каб вось так дзёрска рабавалі яго ды нават не прабачаліся?!
    —А тваю ж раскаросту!.. выскачыў Мітрох зза рога крамы ды, раптам напароўшыся на нейкага сьсівелага дзядочка, трэснуў яму кулаком у сківіцу так, што дзядок бразнуўся на тратуарчык і толькі захрыпеў. Пастаяўшы яшчэ побач ды пераканаўшыся, што дзядок, хоць і цераз хрыпы, але дыхае, Мітрох пераступіў яго да падаўся прэч. Прэч, прэч, як мага далей ад гэтай чортавай крамы!..
    Прыбегшы дахаты, ён адразу кінуўся... не, не да шафы, і не да крэсьліца, ыа якім бязладна была скінутая такаясякая адзежыца. Ён утабурыўся на кухню, тузануў на сябе шуфляду з лыжкамівідэльцамі, запузырыў туды, бразгаючы мэталічнымі прыборамі, адразу дзьве рукі ды выцяг недзе зпад нізу такі вялізны сталовы нож, які ня йшоў ні ў якае параўнаньне з гіганцкімі фаласамі няўтомных нэгроідаў у парнаграфічных часопісах.
    Мітрох зноў выбег з хаты.
    Уважаць на тое, што ён так і вышалёпваецца тудсюд без штаноў, не было калі.
    Выбегшы, ён спыніўся. А потым, памарудзіўшы якую хвіліну, раптам зноў падаўся туды, адкуль пер толькі ледзь ня подскакам.
    Дзядок ляжаў там, дзе яму ўбабохаў Мітрох. Аднак ужо варушыўся, ужо спрабаваў паўстаць, хоць разпораз зноў адкідваў зьнясільна голаў на прымятае лапушыньне.
    —Ах, ты ж скукожства старое!.. Ляжы, як ляжаў!
    Мітрох сеў на старога проста сярод жывата, як сядае гвалтоўца на пераляканую ахвяру. Сваім веліканскім нажом ён пачаў калоць дзеду пад рэбры ды, сыкаючы й плюючыся, прыгаворваць:
    —Ты ў мяне зараз штаны здымеш!.. Ты ў мяне зараз галавой патрасеш! Ляжы ціха, гніда паганская!
    I, не перастаючы націскаць нажом у бочыну абамлелага дзядочка, адною рукою ўчапіўся яму ў папружку, бы дурны, ірвануў яе пад сабою, сасьлізнуў уніз і, нечакана лёгка й нават імкліва садраў са старога ўшчэнт заношаныя, як бадай што ва ўсіх старычкоў, штануленцыі. Той толькі ціхенька заскуголіў, бы кот, што патрапіў у пацучыную пастку. А Мітрох ужо насабачваў на сябе ягоныя даматкастыя порткі, упорваў ногі ў халявы, і нават неба здавалася ўжо яму больш сінейшым...
    65
    —О, дзед! А ты казаў!..  хляпнуў ён задаволена сябе па чэраслу, адыйшоўшы ад таго на некалькі крокаў з думкаю, што нарэшце падводзіць шчасьлівую рысу пад усім гэтым пракляцтвам.
    Як раптам дзед здолеў стаць ua траве рачкі ды папоўз проста на Мітроха:
    —Штаны... Аддай... Аддай назад мае штаны!  скуголеньне ягонае паволі рабілася проста нясьцерпным.
    I Мітрох павярнуўся да яго тварам.
    А калі стары падпоўз пад самыя ногі, калі стаў качаццаваляцца перад ім, вымольваючы назад свае штаны, бы жабрак скрадзеную міласьціну, усадзіў яму нож у самы карак, трохі абламаўшы пры гэтым тупы канец лёза. Стары зваліўся, аднак яшчэ быў жывы.
    —Штаны... Аддай... — і з раскавеляным чарапком, тлумна ўпарціўся ён.
    Партвэйнакалёрная чырвань заслала мітрохавы вочы.
    —У сраццы твае штаны! У сраццы! У сраццы!..
    Ён біў старога зламаным нажом куды папала, ён парэзаўся сам, з кожным новым ударам у яго балела рука, пакуль, нарэшце, Мітрох паволі не супакоіўся. Трохі яшчэ пастаяў над старым, паглядзеў у ягоныя перакуленастухлыя вочы. Потым закінуў нож як мага далей у лапушыньне, абцер аб траву абкрываўленыя свае рукі. У кішэні дзедкавых портак ляжала некалькі зашмальцаваных пяцітысячак. Ён акуратна разгладзіў іх у сябе на рукаве ды зноў падаўся ў краму. Па піва. Каб, значыцца, трохі ахалонуць ды забыць пра гэтае ўсё паскудзтва.
    Па вуліцы сьпяшаліся людзі, як заўсёды, ні на што не зьвяртаючы ніякае ўвагі.
    8 ліпеня, 1998 г.
    РУТАМЯТА
    Касташ Дзяленьдзік, няйпярвейшы ў мястэчку рыбар і непітушчы мужчына, даўно прымерваўся да гэтае сажалкі. Ня тое, каб рыбы было там суцэльпая прорва ці месьцейка ціхае, непрыкметнае, па ўсіх кліматычнапрыродных паказчыках вабнае. He, дрэвы вакол расьлі тут крывыя, трава  чэзлая, вада ў сажалцы была нейкая каламутная, і было вакол зусім пе прывабна, а нават трохі й страшна. Рыбы ў сажалцы не было зусім. Гэта ведалі ўсе, хто кольвек уздумваў размотваць тут вуды ды закідваць іх што паблізу ад берага, што як мага далей ад яго. Акрамя чорных, утравелых карчагаў ці якое дурйое жабіны, болей тут на кручок не траплялася анічога.
    Але зь нейкай пары ў цёмнай вадзе бяздоннае сажалкі стаў мільгаць нейкі мірсьлівы цень, а на паверхні разпораз пляскала нешта цяжкое, уважыстае... Няйначай, старызны, пудовы самідла, думаў тады найпярвейшы ў мястэчку рыбар Касташ. А калі чуў гэты плёскат і раз, і другі, і трэйці, то сэрца ягопае проста заходзілася ў высакародным рыбарскім перагруку. Ясная рэч, ён ня мог трываць гэты іспыт бясконца. Аднак, колькі меў цярпеньня й сілы, адцягваў момант свайго патаемнага візытанцтва да змрочнае сажалкі ў глухім пералеску  і тым большае наталеньне магчымаю ўловістаю прыгодаю прадчувалася ім наперадзе. Праўда, да яго ўжо спрабавалі закінуць вуды ці нерат у гэтае чорнасіняе водзіва, аднак траплялі гзтым нецярпякам толькі ўсё тыя ж ціністыя карчагі... А цень, між тым, мільгаў, а па вадзе ўсё нешта плёхала. Некаторыя нават пачалі пагаворваць, што, няйначай, тут нешта ёсьць ад нячыстай сілы: маўляў, сядзіць там які лысы чорт ці распусная вазёрная дзеўна ды толькі чакае, каб каго завабіць на самае дно з усімі вантробамі...
    Гэткае дурное малаценьне няўтомнымі языкамі яшчэ болей разьвярэджвала цьвярозую душу Касташа. Урэшце, калі чарговы няўдачысты вудляр прыцёгся ад сажалкі з абарванымі гачыкамі й перамурзаным у чорны глей тварам, ды яшчэ, калі добра прыгледзецца, з зацятым сполахам у мітусьлівых вачах, ён ціха, але ўпэўнена сказаў сам сабе: “До!..”
    I Дзяленьдзік Касташ пачаў рыхтаваць вуды.
    Надвячорак дыхнуў вільготыым цяплом у твар, калі ён зрабіў першы крок з хаты. Хрась!  зачапіўся раптам Касташ кішэняю брызэптоўкі за ручку дзьвярэй. Ён няўдала тузануўся, шво паехала, разадралася яшчэ болей, і куртка адразу стала нагадваць нейкае жаласнае драньцё. Стараючыся не памінаць чорта к ночы, Касташ ступіў уніз па драўляных сходах і на самым нізе няўдала падвярнуў левую нагу. Нейкую долю хвіліны ён вагаўся, ці не павярнуць яму назад, у цёплую заспакоенасьць хаты, аднак дур
    67
    ная рыбарская ўпартасьць адмяла сходу прэч усе ягоныя здрадніцкія сумненьні.
    Да пералеску заставалася, мо, якіх мэтраў трыстачатырста, як раптам проста перад вачыма мільганула нейкая жахлівая электрычная зьмяюка, адразу нешта бохнула, трэснула, і зь неба на голаў Дзяленьдзіка ды на ўсё навокал абрынуліся нястрымныя патокі залевы. Халодныя кроплі бязжальна хвасталі па голае шыі, па руках, па твары; бліскавіцы паласавалі паўсюдна неба, і Касташ ужо трохі нават панічна прыкідваў: ці спаліць маланка яго тут, у голым полі, ці жахне ў першае ж дрэва, да якога ён пасьпее дабегчы. Закрываючыся ад дажджу падхватнікам ды вудамі, ён то подбегам, то хуткай хадою неяк дапяў да пералеску й зашыўся ў густую папараць, каб аддыхацца...