Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 128с.
Мінск 1995
Ля вытокаўо нацыянальнам педагогікі
С.В. Снапкоўская
Ля вытокаў,, нацыянальнан педагогікі
3 гісторыі школы і педагагічнай думкі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст.
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1995
ББК 74.03(4Бен) С 53
УДК 37.01 (476) 09
Снапкоўская С. В.
С 53 Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі: 3 гісторыі школы і педагагічнай думкі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Нар. асвета, 1995. — 128 с.
ISBN 985-03-0232-1.
Кніга прысвечана даследаванню стану асветы, асноўных напрамкаў і тэндэнцый развіцця школы і педагагічнай думкі Беларусі ў 1890—1917 гг. Аўтар вяртае з небыцця шэраг забытых імёнаў таленавітых настаўнікаў і педагогаў Беларусі.
Адрасуецца настаўнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй культуры і асветы Беларусі.
37000000000—043
М 303(03)—95
ББК 74.03(4Бея)
Навукова-папулярнае выданне СНАПКОЎСКАЯ Святлана Валянцінаўна ЛЯ ВЫТОКАЎ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПЕДАГОГІКІ
Загадчык рэдакцыі М. А. Нікітка. Рэдактар В. У. Назарэўская.
Вокладка мастака М. М. Грыбава. Мастацкі рэдактар Л. 4. Дашкевіч.
Тэхнічны рэдактар 3. У. Раманкевіч. Карэктар /. С. Яромчык.
Здадзена ў набор 23.09.94Падпісана ў друк 27.02.95. Фармат 84ХІ08'/зг. Папера друк.
№ 2. Гарнітура літаратурная. Афсстны друк. У.моўн. друк. арк. 6.72. Умоўн. фарбаадб. 6,83. Ул.-выд. арк. 7,63. Тыраж 5000 экз. Заказ 927.
Выдавецтва <Народная асвета> Міністэрства ку.іьтуры і друку Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 4. 220600, Мінск, праспект, Машэрава, II.
Друкарня «Перамога». 222310. Маладзечна, Таўлая, 11.
ISBN 985-03-0232-1
© С. В. Снапкоўская, 1995
УВОДЗІНЫ
Вывучэнне гісторыі школы і педагагічнай думкі Беларусі канца XIX—пачатку XX ст. застаецца важнай задачай сучаснай педагагічнай навукі. Адзін з галоўных аргументаў на карысць звяртання да дадзенай праблематыкі заключаецца ў тым, што даследаванне стану і тэндэнцый развіцця асветы, школы і педагагічнай думкі перадкастрычніцкай эпохі дазваляе ў вядомай ступені знайсці адказ на пытанне: з якім духоўным, маральным і інтэлектуальным патэнцыялам падышоў беларускі народ да кастрычніцкага рубяжа 1917 г.
Працэсы станаўлення нацыянальнай дзяржаўнасці і дэмакратычнага абнаўлення, якія адбываюцца ў наш час на Беларусі, вывелі гэтыя пытанні з вобласці навуковатэарэтычных даследаванняў вузкага кола вучоных-прафесіяналаў у сферу ідэалогіі і рэальнай палітыкі, зрабілі іх прадметам дыскусій сярод шырокіх колаў грамадскасці, розных сацыяльна-палітычных сіл. У такіх умовах неабходна скінуць цяжар старых падыходаў, пераадолець ідэалагічныя стэрэатыпы, якія складаліся на працягу дзесяцігоддзяў.
Вывучэнне гісторыі асветы і школы дакастрычніцкага перыяду пачалося на Беларусі ў 20-я гады ў працах Я. Лесіка, А. Цвікевіча, У. Пічэты, У. Ігнатоўскага. У 30-я і 40-я гады сур’ёзных распрацовак у гісторыкапедагагічных даследаваннях не было ў сувязі з разгулам рэпрэсій сталінскага рэжыму пад лозунгам барацьбы з «нацдэмаўцамі» супраць беларускай інтэлігенцыі, умовамі ваеннага часу, заідэалагізаваным падыходам грамадазнаўцаў да гісторыі беларускага нацыянальнага адраджэння. «Адліга» ў другой палове 50-х гадоў суправаджалася ўзмацненнем інтарэсу даследчыкаў да гісторыі народнай адукацыі, да вывучэння педагагічных ідэй прадстаўнікоў беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху. Праблемы пачатковай школы і педагагічнай адукацыі на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст., педагагічныя погляды Цёткі (А. Пашкевіч) і ЯКоласа знайшлі адлюстраванне ў працах I. А. Алісіевіч, Л. В. Арабей, П. С. Івашчанкі, М. К. Кірылава, A. 1. Краўцова.
У 60-я гады адбывалася пашырэнне і паглыбленне тэматыкі гісторыка-педагагічных даследаванняў (працы М. Н. Аўраменкі, 3. А. Пастуховай і інш.), з’явіліся першыя абагульняючыя працы па гісторыі народнай адукацыі і педагагічнай думкі Беларусі («Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі»).
У 70-я гады вучоныя звярнуліся да даследавання педагагічнай журналістыкі, дзейнасці педагагічных таварыстваў, жаночай адукацыі, адукацыі на роднай мове, поглядаў асобных прадстаўнікоў педагагічнай думкі Беларусі (працы Г. Р. Сянькевіч, A. В. Трухан, В. КЖураўлёва, С. В. Лузгіной, У. Н. Радыёнава).
80-я гады адзначаны паглыбленай распрацоўкай асобных праблем дадзенага перыяду, а таксама першым вопытам стварэння спецыяльных навуковых даследаванняў па гісторыі школы і педагагічнай думкі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст. (М. С. Мяцельскі).
Дасягненнем гісторыка-педагагічнай навукі рэспублікі стаў выхад у свет у 1985 г. абагульняючай працы «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г.», якая больш поўна і грунтоўна ў параўнанні з «Нарысамі гісторыі асветы і педагагічнай думкі Беларусі» асвятляе тэму. Каштоўным і цікавым выданнем стала «Антологая педагогнческой мыслн Белорусской ССР», у якой прадстаўлены работы асветнікаў, пісьменнікаў, вучоных, педагогаў, грамадскіх дзеячаў канца XIX — пачатку XX ст.
У 80-я гады пытанні народнай адукацыі, прававога і матэрыяльнага становішча настаўніцтва і падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў перадкастрычніцкага перыяду сталі прадметам разгляду гісторыкаў Н. В. Каменскай, Е. К. Новіка, A. А. Первачук. Е. Г. Андрэева даследавала гісторыю дашкольнага выхавання ў дасавецкай Беларусі. У 1991 г. у Маскве выйшла кніга «Очеркн нсторнн школы н педагогнческой мыслн народов СССР. Конец XIX — начало XX в.», дзе ў сканцэнтраваным выглядзе адлюстраваны працэсы адукацыі і педагагічнай думкі на Беларусі.
Сказанае вышэй сведчыць аб тым, што гісторыкапедагагічнай навукай Беларусі зроблены пэўныя крокі па шляху даследавання складанай і супярэчлівай праблемы развіцця асветы і педагагічнай думкі ў краіне. Аднак цэлы шэраг пытанняў, звязаных з развіццём асветы, патрабуе сур’ёзнага вывучэння і дасканалага асвятлення з сучасных пазіцый. Уведзеныя ў навуковы абарот не да-
следаваныя раней і не выкарыстаныя архіўныя дакументы і матэрыялы дазволілі аўтару кнігі наблізіцца да аб’ектыўнага аналізу стану і развіцця беларускага нацыянальнага адраджэння і школы канца XIX — пачатку XX ст.
На працягу многіх дзесяцігоддзяў навуковы, узважаны падыход да даследавання развіцця нацыянальнай школы і гіедагагічнай думкі не ўяўляўся магчымым. Таму прапанаваная чытачу кніга ставіць мэту перш за ўсё скінуць цяжар старых падыходаў, пераадолець заслону ідэалагічных стэрэатыпаў. Аўтар імкнецца па заслугах ацаніць інтэлектуальную і маральнадухоўную спадчыну прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага адраджэння, дзейнасць якіх заклала асновы беларускай нацыянальнай школы, педагогаў-даследчыкаў, народных настаўнікаў.
У сувязі з вышэйвыказаным аўтарам пастаўлены наступныя задачы: даследаваць асаблівасці развіцця народнай асветы і яе сувязь з грамадска-педагагічным рухам на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце нацыянальнага адраджэння; прааналізаваць асноўныя падыходы ва ўдасканальванні зместу, форм і метадаў вучэбна-выхаваўчага працэсу ў пачатковых і сярэдніх школах беларускіх губерняў; паказаць вядучыя фактары і ўмовы развіцця школы і педагагічнай думкі Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст.
Пры напісанні дадзенага даследавання аўтарам выкарыстана значная колькасць крыніц. Гэта — дакументы і матэрыялы фондаў Беларускага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Мінску, Гродне, Гістарычнага архіва Літоўскай Рэспублікі ў Вільні, Літаратурнага музея М. Багдановіча ў Мінску, краязнаўчых музеяў Беларусі (Мінск, Гродна, Гомель); публікацыі па пытаннях народнай асветы ў часопісах «Журнал Мнннстерства народного просвеіцення» (ЖМНП), «Народное образованне в Внленском учебном округе», «Цнркуляр по Внленскому учебному округу», «Внленскнй вестннк», «Голос учнтеля», «Белорусскнй учятель», «Белорусскнй учнтельскнй вестннк», «Лучынка», «Русская школа», а таксама ў газетах «Наша доля», «Наша ніва», «Школа н жмзнь», «Гродненскне губернскяе ведомостн», «Внтебскне губернскне ведомостн» і інш.; педагагічныя, вучэбна-метадычныя, літаратурна-крытычныя, гістарычныя і мастацкія працы прадстаўнікоў педагагічнай думкі Расіі і Беларусі канца XIX — пачатку XX ст.
НЕАБХОДНАСЦЬ ПЕРАБУДОВЫ ШКОЛЬНАЙ СПРАВЫ
У адпаведнасці з патрабаваннямі жыцця
У канцы XIX ст. тэрыторыя Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі, адставала ад цэнтральных губерняў краіны па важнейшых паказчыках развіцця народнай адукацыі. Такое становішча было абумоўлена агульным сацыяльна-эканамічным і культурным адставаннем, але перш за ўсё мэтанакіраванай русіфікатарскай палітыкай царскага самадзяржаўя, якое ў апошнюю чаргу і толькі пры крайняй неабходнасці клапацілася аб развіцці адукацыі і пісьменнасці на ўскраінах сваёй імперыі, населеных нярускімі нацыянальнасцямі.
Беларускі народ на працягу ўсяго XIX — пачатку XX ст. знаходзіўся ў неспрыяльных умовах сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту. Працэс фарміравання беларускай нацыі ажыццяўляўся марудна і супярэчліва, узровень нацыянальнай самасвядомасці народа быў вельмі нізкім. Большая частка пануючых класаў, якая выходзіла з беларусаў, падверглася глыбокай дэнацыяналізацыі. Шляхта, зямельныя магнаты, багатыя гараджане лічылі сябе палякамі, літоўцамі, рускімі, але не беларусамі.
Царскі ўрад пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі стаў праводзіць палітыку русіфікацыі. У 1840 г. урад Мікалая 1 афіцыйна забараніў ужыванне назвы «Беларусь», і яе тэрыторыя стала называцца ПаўночнаЗаходнім краем. Палітыка русіфікацыі беларускіх зямель узмацнілася пасля падаўлення паўстання 1863 г. Беларускае друкаванае слова заставалася па-за законам. Акрамя таго, свой традыцыйны ўплыў на беларускае насельніцтва імкнуліся захаваць і ўзмацніць польская шляхта і каталіцкае духавенства, якія праводзілі лінію на апалячванне і акаталічванне беларусаў.
Адмена прыгоннага права адкрыла шлях да развіцця капіталізму, значна паскорыла працэс кансалідацыі беларускай нацыі, дала штуршок для фарміравання беларускай нацыянальнай мовы, для ўзрастання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, фарміравання белару-
скага нацыянальна-вызваленчага руху. У канцы XIX ст. пачаўся новы этаіі нацыянальнага адраджэння Беларусі.
Аднак нацыянальнае адраджэнне і прагрэсіўнае развіццё беларускага грамадства былі немагчымымі без распаўсюджвання пісьменнасці (перш за ўсё сярод сялянства — асноўнай часткі. беларускай нацыі), развіцця народнай асветы, культуры і навукі, прафесійных ведаў, свабоднага функцыяніравання роднай мовы. Неабходнасць развіцця капіталізму таксама востра ставіла пытанне аб масавай падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых, спецыялістаў з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй. Сістэма народнай асветы, якая склалася ў сярэдзіне XIX ст. у Расіі, ужо не адпавядала патрабаванням часу, і таму паўстала неабходнасць у глыбокіх рэформах і дэмакратызацыі. Недахопы і заганы адукацыйнай палітыкі царызму, яе саслоўна-класавы характар і русіфікатарская сутнасць асабліва выразна праяўляліся ў адносінах да нацыянальных ускраін Расійскай імперыі, адной з якіх з’яўляўся Паўночна-Заходні край.