Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі

Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 128с.
Мінск 1995
29.47 МБ
Расходы Мінскага губернскага земства на народную асвету ўзрасталі з 327 тыс. руб. у 1911 г., што складала 16 % усёй сумы расходаў, да 1588 тыс. руб. у 1914 г. — 13 % усіх расходаў. У 1911 —1914 гг. у Мінскай губерні павятовыя земствы пабудавалі і запраектавалі 150 школьных будынкаў, а расходы на школьнае будаўніцтва склалі: са сродкаў земства — 50,5 %, Міністэрства народнай асветы — 45,9 %, сялянскіх таварыстваў і ахвяраванняў — 3,4 %. У 1911 г. у Віцебскай губерні на ўтрыманні земства было 882 школы, у той час як МНА — 122 народныя і 312 царкоўнапрыходскія школы.
Вялікі ўклад унеслі земствы і ў развіццё прафесійнай адукацыі, асабліва ў распаўсюджванне сельскагаспадарчых ведаў. У прыватнасці, Мінскае губернскае земства распрацавала па прыкладу Маскоўскага земства падрабязную праграму для шасцігадовай школы, у якой адзначалася, што новая пачатковая школа павінна садзейнічаць пашырэнню сельскагаспадарчых ведаў, а ўвага вучняў павінна быць накіравана на «ежедневную работу крестьян».
У пачатковай адукацыі, згодна з заканадаўчым палажэннем, уведзеным з 80-х гг. XIX ст., насаджваліся школы царкоўнага ведамства і адначасова ўзнікалі перашкоды для распаўсюджвання народных вучылішчаў ва ўсходніх губернях Паўночна-Заходняга краю. Палітыка царскага ўрада і дзейнасць кіраўнікоў Віленскай вучэбнай акругі былі накіраваны на тое, каб у губернях з праваслаўным насельніцтвам — Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай — пашыраць школы царкоўнага ведамства. А развіццё сеткі пачатковых школ, на думку наглядчыка Віленскай вучэбнай акругі (1904), неабходна было сканцэнтраваць у Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губернях, у якіх большасць насельніцтва адмаўлялася ад праваслаўных царкоўных школ.
Найбольшага развіцця сетка школ царкоўнага ведамства на Беларусі дасягнула напярэдадні рэвалюцыі 1905— 1907 гг. Ha 1 студзеня 1905 года тут было 4990 царкоўных школ (1217 царкоўнапрыходскіх і 3773 школы пісьменнасці) са 156 812 вучнямі. 3 іх двухкласных (з 4— 5-гадовым навучаннем) было толькі 26 школ, астатнія — аднакласныя з трохгадовым навучаннем. 3 1906 г. у выніку шырокай незадаволенасці насельніцтва гэтымі школамі іх колькасць пачала скарачацца. Ha 1 студзеня 1908 г. было 4027 царкоўных школ са 143 670 вучнямі. Ha 1 студзеня 1914 г. засталося 2813 школ з 136 900
вучнямі. Параўнанне колькасці вучняў у міністэрскіх і царкоўных школах паказвае, што калі ў 1905 г. у першых было на 50 тыс. вучняў менш, то ў 1914 г. — на 167 тыс. больш, чым у сінадальных школах. Галоўнай прычынай рэзкага падзення колькасці царкоўных школ трэба лічыць нізкі ўзровень у іх вучэбна-выхаваўчай работы. Як адзначалася ў рапарце магілёўскага губернатара ад 23 верасня 1903 г., «толькі вучылішчы Міністэрства народнай асветы можна лічыць рассаднікамі пачатковай адукацыі, бо школы пісьменнасці ніякай карысці не нясуць, а царкоўнапрыходскія школы пастаўлены вельмі нездавальняюча». У большасці з іх выкарыстоўваліся неэфектыўныя, устарэлыя метады навучання (дыктоўкі, літараскладальны спосаб навучання пісьменнасці і чытанню, зубрэнне стараславянскіх тэкстаў і малітваў). А ў школах пісьменнасці за адну-дзве зімы большасць дзяцей не паспявала засвоіць нават навыкі чытання. Царква лічыла галоўнай задачай школы рэлігійнае і вернападданніцкае выхаванне, а не ўзбраенне ведамі. У сотнях царкоўных школ не было выпуску, выкарыстоўвалася фізічнае пакаранш
Акрамя міністэрскіх і царкоўных школ, пачатковую адукацыю на Беларусі ў пачатку XX ст. можна было атрымаць таксама ў нешматлікіх, але добразабяспечаных чыгуначных, гарадскіх, грамадскіх і габрэйскіх школах. Так, у 1910 г. сярэдні расход грашовых сродкаў на аднаго вучня ў год быў вышэй за ўсё ў чыгуначных і габрэйскіх школах: адпаведна 25,6 і 21,6 руб., а ніжэй за ўсё — у царкоўнапрыходскіх школах і школах пісьменнасці — 7,9 і 2,5 руб. Па Віленскай вучэбнай акрузе сярэдні расход складаў 10,8 руб., у гарадах ён быў роўны 19,3 руб., а ў сельскай мясцовасці ў 2 разы меншы — 9,6 руб. Па губернях акругі гэты паказчык быў найвышэйшым у Ковенскай, а найніжэйшым — у Мінскай губерні.
Ролю павышанай пачатковай школы для «сярэдніх» слаёў гарадскога насельніцтва — дробнай буржуазіі, рамеснікаў, служачых і гандляроў — адыгрывалі гарадскія вучылішчы (па палажэнню 1872 г.). Яны былі закліканы замяніць павятовыя вучылішчы, дзейнасць якіх урадам і грамадскасцю была прызнана нездавальняючай. На Беларусі працэс рэарганізацыі павятовых вучылішчаў у гарадскія быў завершаны толькі ў 1902 г. Знаходзіліся гарадскія вучылішчы ў асноўным у павятовых цэнтрах. Іх колькасць у канцы XIX ст. не перавышала паловы
колькасці гарадоў у беларускіх губернях. Ha 1 студзеня 1905 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі было 39 гарадскіх вучылішчаў з 37 344 вучнямі. 3 прычыны вельмі абмежаванай колькасці гэтых вучылішчаў атрыманне павышанай пачатковай адукацыі для большасці насельніцтва было надзвычай цяжкім. Дзеці гарадской і вясковай мелкай шляхты складалі ў 1904 г. ад 70 % да 80 % вучняў гарадскіх вучылішчаў беларускіх губерняў. Большая частка дзяцей рабочых не мела матэрыяльнай магчымасці для доўгага 6-гадовага навучання ў гэтых вучылішчах. I тым не менш гэтыя ўстановы адкрывалі дзецям працоўных доступ да павышанай адукацыі, карысталіся папулярнасцю, а іх колькасць усё ўзрастала. У 1905—1914 гг. сетка гарадскіх вучылішчаў (з 1912 г. — вышэйшых пачатковых вучылішчаў) узрасла на Беларусі з 39 да 82, а колькасць вучняў — з 7344 да 12 432.
Вялікім недахопам гарадскога вучылішча было тое, што яно не давала магчымасці пераходу яго вучняў у сярэднюю вучэбную ўстанову. Даючы адукацыю, якая прынцыпова адрознівалася ад агульнаадукацыйнай праграмы сярэдняй школы, гарадскія вучылішчы сталі ізаляванымі, тупіковымі вучэбнымі ўстановамі ў сістэме школьнай адукацыі. Толькі невялікая колькасць выпускнікоў гарадскіх вучылішчаў (у асноўным дзеці заможных бацькоў) пасля падрыхтоўкі за аплату па дадатковых прадметах мелі магчымасць паступіць ці ў настаўніцкія інстытуты, ці ў гімназіі. Для астатніх адзінай рэальнай перспектывай была практычная дзейнасць.
Стан пачатковай народнай адукацыі найбольш красамоўна характарызаваў паказчык адукацыі, г. зн. працэнт вучняў пачатковых школ да ўсяго насельніцтва. Паказчык адукацыі для беларускіх губерняў у 1894 г. быў наступны: Магілёўская — 3,8 %, Гродзенская — 3,3 %, Мінская — 2,5 %, Віцебская — 2,1 %. У 1911 г. сярэдні паказчык адукацыі беларускіх губерняў (4,7 %) ужо перавышаў сярэдні агульнарасійскі ўзровень (4 %), уступаючы толькі Маскоўскай, Амурскай, Харкаўскай і Прыбалтыйскім губерням і апярэджваючы Кіеўскую, Чарнігаўскую, Варшаўскую, Чарнаморскую і іншыя губерні. 3 чатырох беларускіх губерняў самая высокая ўдзельная вага вучняў пачатковай школы да колькасці жыхароў была ў Магілёўскай губерні — 5,6 %, што перавышала нават узровень Маскоўскай губерні (5,5 %), а самая нізкая — у Віцебскай і Мінскай губернях — 4,1 %, што тым не менш было вышэй за сярэдні агульнарасійскі паказчык.
Калі ўлічыць, што ў 1894 г. сярэдні паказчык адукацыі ў беларускіх губернях складаў 2,9 %, то гэта значыла, што за 16 гадоў ён узрос на Беларусі ў 1,8 раза.
Сярэдняя адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці XIX ст. развівалася марудна. Калі ў 1868 г. тут было 18 сярэдніх вучэбных устаноў з 3255 вучнямі, то ў 1899 г. — 20 з колькасцю навучэнцаў каля 5 тыс. У пачатку XX ст. тэмпы росту колькасці сярэдніх вучэбных устаноў паскорыліся. У пачатку 1905 г. на Беларусі было 23 сярэднія ўрадавыя вучэбныя ўстановы (8 мужчынскіх і 10 жаночых гімназій, 1 мужчынская прагімназія, 3 рэальныя і 1 камерцыйнае вучылішча) з 9117 навучэнцамі. У сетку прыватнай сярэдняй школы ўваходзілі 2 вучэбныя ўстановы I разраду, 12 — II разраду і 65 падрыхтоўчых вучылішчаў III разраду, у якіх навучалася ўсяго каля 7 тыс. чалавек. У 1914 г. на Беларусі было 13 мужчынскіх і 17 жаночых урадавых гімназій, 7 рэальных і 1 камерцыйнае вучылішча, 16 мужчынскіх і 23 жаночыя прыватныя школы I разраду, 5 мужчынскіх і 40 жаночых — II разраду. Ва ўрадавых і прыватных сярэдніх вучэбных установах навучалася ўсяго 31 328 чалавек. Сярэднія школы былі цяжкадаступнымі для дзяцей рабочых і сялян з-за высокай аплаты за навучанне. У 1913 г. у гімназіях Віленскай вучэбнай акругі дзеці шляхты, чыноўнікаў і духавенства складалі 43 %, гарадской буржуазіі, гаспадароў, мяшчан — 37 %, заможных сялян — 20 %. Прыкладна такі ж сацыяльны састаў вучняў быў і ў іншых сярэдніх школах.
На пачатку XX ст. пашырылася сетка сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў, галоўнае месца па колькасці сярод якіх займалі настаўніцкія семінарыі, што выпускалі настаўнікаў для пачатковых школ. У 1905 г. на Беларусі былі 4 настаўніцкія семінарыі ў Маладзечне, Полацку, Нясвіжы, Свіслачы. У 1909—1916 гг. зноў былі адкрыты 5 настаўніцкіх семінарый: мужчынская ў Рагачове і 4 жаночыя ў Оршы, Барысаве, Гомелі і Бабруйску.
Значным крокам наперад у справе падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў было адкрыццё на тэрыторыі Беларусі трох настаўніцкіх інстытутаў: у Віцебску — у 1910 г., Магілёве — 1913, Мінску — 1914. Настаўніцкія інстытуты не з’яўляліся вышэйшымі вучэбнымі ўстановамі, аднак праграма навучання ў іх была шырэйшая, чым у семінарыях. Яны рыхтавалі настаўнікаў для пачатковых школ павышанага тыпу. Педагагічных вучэбных устаноў па падрыхтоўцы настаўнікаў для гарадскіх вучы-
лішчаў і сярэдніх школ на Беларусі не было. Настаўнікаў для іх прысылалі з Масквы, Пецярбурга, Кіева.
Узровень падрыхтоўкі настаўнікаў у разгледжаны перыяд павысіўся. Калі ў 60 — 70-я гг. XIX ст. настаўнікамі ў народных школах былі людзі без спецыяльнай адукацыі, то ў 1899 годзе настаўнікаў, атрымаўшых спецыяльную падрыхтоўку, было ў сярэднім 30—35 % ад агульнай колькасці настаўнікаў пачатковых школ. Тым не менш і ў наступныя гады нездавальняючыя тэмпы росту кантынгенту навучэнцаў педагагічных вучэбных устаноў вялі нават да пагаршэння забеспячэння школ кваліфікаванымі кадрамі. Так, у Магілёўскай губерні ў 1909 г. 56,7 % настаўнікаў народных вучылішчаў не мелі педагагічнай адукацыі, а ў 1913 г. — ужо 73 %. Кваліфікаваных настаўнікаў не хапала і ў іншых губернях.
Пасля таго як у 1864 г. Горы-Горыцкі земляробчы інстытут Магілёўскай губерні быў пераведзены ў Пецярбург, на Беларусі не засталося вышэйшых навучальных устаноў, хоць патрэба ў вышэйшай школе дыктавалася развіццём эканомікі і культуры, працэсам нацыянальнага адраджэння беларускага народа. Амаль усе губернскія гарады Беларусі выказвалі жаданне мець у сябе вышэйшую навучальную ўстанову. Асабліва актыўна гэтае пытанне абмяркоўвалася ў гарадской думе, прадпрымальніцкіх і шляхецкіх аб’яднаннях, сярод інтэлігенцыі Мінска, якія адзначалі, што ВНУ неабходна адкрыць менавіта ў іх горадзе, бо ён знаходзіцца ў цэнтры беларускіх губерняў і з’яўляецца да таго ж адным з буйнейшых у краі як па колькасці насельніцтва, так і па ўзроўню развіцця прамысловасці. Але мясцовыя ўлады не падтрымлівалі прапановы аб адкрыцці ў Мінску універсітэта, з якой выступіла гарадская дума ў 1903 г. Абгрунтоўваючы сваё адмаўленне, мінскі віцэ-губернатар заявіў: «У Мінску і без таго моцны рэвалюцыйны настрой сярод моладзі».