Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі

Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 128с.
Мінск 1995
29.47 МБ
ва ўмовах, калі не было ні граматыкі, ні распрацаванай тэрміналогіі беларускай мовы.
Для беларускіх даследчыкаў была характэрна пэўная супярэчлівасць выказванняў аб статусе беларускай мовы. У сувязі з гэтым можна вылучыць пазіцыю краязнаўцы, гісторыка і грамадскага дзеяча У. К. Стукаліча. У 1898 г. ён выдаў у Віцебску брашуру «Короткая заметка о белорусском наречнн», у якой, з аднаго боку, прызнаваў «беларускую гаворку» самастойнай, а з другога — сцвярджаў, што яе нельга прымаць за «цалкам асобную мову», што яна з’яўляецца «отдельным велнкорусскнм говором». У такой нелагічнасці, непаслядоўнасці аўтара адлюстравалася складанасць і вастрыня моўнай праблемы на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст.
Грамадская думка ў беларускім грамадстве, што склалася пад непасрэдным уплывам пануючых класаў, была накіравана супраць выкарыстання роднай мовы. Я. Колас пісаў: «Беларускае слова асуджалася, высмейвалася, выганялася. Са свядомасці народа вытраўлялася сама назва яго краіны. А на таго, хто выступаў са сваім родным словам, глядзелі як на дзівака, над якім можна было толькі пасмяяцца. Такія былі ўмовы жыцця».
Барацьба за беларускую мову набыла дакладна выражаны палітычны характар. А адкрытая сімпатыя да роднага слова ва ўмовах, калі публічна, як успамінаў рэдактар-выдавец «Нашай нівы» A. Н. Уласаў, «адклікнуцца па-беларуску азначала тое ж самае, што голым паказацца на вуліцы», з’яўлялася знакам грамадзянскай мужнасці, праявай, у пэўным сэнсе, апазіцыйнасці, пратэсту супраць несправядлівага ладу.
У апошняй трэці XIX ст. за адукацыю народа на яго роднай мове выступілі В. Дунін-Марцінкевіч і Ф. К. Багушэвіч. Ф. Багушэвіч першым з беларускіх асветнікаў XIX ст. загаварыў аб беларускай мове як аб важнейшым элеменйе беларускай культуры, грамадскага жыцця і нацыянальнай свядомасці беларусаў, называючы мову «ўбраннем душы». Перспектывы развіцця беларускага народа ён звязваў з захаваннем роднай мовы. Выступаючы паборнікам беларускай школы, Ф. Багушэвіч у лісце да вядомага польскага вучонага Н. Карловіча ад 2 снежня 1891 г. паставіў пытанне аб стварэнні беларускага слоўніка і беларускай граматыкі.
Спрыяльныя ўмовы для пераўтварэння «мужыцкай» мовы ў літаратурную, набыцця ёю легальнага грама-
дзянскага статусу і ўкаранення ў практыцы школьнай справы склаліся пад уплывам рэвалюцыі 1905—1907 гг. У адпаведнасці з выдадзеным царскім урадам у лістападзе 1905 г. законам «Аб свабодзе друку» дазвалялася друкаваць творы беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі на роднай мове. У 1906 г. узніклі першыя беларускія выдавецтвы: «Загляне сонца і ў наша ваконца» ў Пецярбургу і «Наша хата» ў Вільні. У тым жа годзе выйшлі і першыя легальныя газеты на беларускай мове — «Наша дрля» і «Наша ніва».
Аднак гэта былі толькі частковыя ўступкі з боку царызму. Беларуская мова па-ранейшаму не мела права на паўнацэннае функцыяніраванне ў сістэме народнай адукацыі. Яна, як і раней, не дапускалася ў дзяржаўныя і царкоўнапрыходскія школы. У 1910 г. Дзяржаўная дума дазволіла навучанне на роднай мове палякам, літоўцам, немцам, татарам, эстонцам, латышам, армянам, чэхам, грузінам, буратам, калмыкам і яўрэям. Але беларусам і ўкраінцам было адмоўлена ў праве мець школу на роднай мове. Па-беларуску можна было вучыцца толькі ў прыватных школах.
Рэвалюцыя 1905—1907 гг. паклала пачатак новай хвалі дзейнасці беларускага нацыянальнага адраджэння, вядомымі прадстаўнікамі якой былі В. Іваноўскі і К. KaraHeu, Я. Купала і Я. Колас, Цётка і М. Багдановіч, браты A. М. і 3. М. Луцкевічы, В. Ластоўскі і С. Палуян і інш. Яны рашуча і паслядоўна выступалі за адраджэнне беларускай літаратуры і мовы, стварэнне беларускай нацыянальнай школы, разглядаючы гэтыя патрабаванні як арганічную частку нацыянальна-вызваленчай барацьбы і адначасова як адну з галоўных нязменных умоў нармальнага развіцця культуры Беларусі і нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа.
Справу навучання на роднай мове неабходна было пачынаць з выдання вучэбнай літаратуры на беларускай мове, якой пакуль што не існавала. У ІІецярбургу быў арганізаваны В. Іваноўскім «Круг народнай асветы», на базе якога была створана тайная выдавецкая суполка. У яе ўвайшлі В. Іваноўскі, М. Фальскі, С. Багушэвіч. Арганізатарам і старшынёй суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца» быў В. Іваноўскі, які напісаў і выдаў падручнік «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» на лацініцы. К. Каганец (ККастравіцкі) на гэтай аснове апублікаваў кірылічны варыянт лемантара. Такім чынам, В. Іваноўскі і К. Каганец з’яўляюцца ствараль-
нікамі першага беларускага буквара XX ст. Гэта кніга стала першай, выдадзенай таварыствам «Загляне сонца...». Адрасуючы яе перш за ўсё дзецям, выдаўцы мелі сваёй мэтай навучыць чытаць амаль цалкам непісьменную сялянскую масу і навучыць людзей, што ведалі рускую і польскую мовы, беларускаму друкаванаму слову. Сістэма навучання дзяцей пісьму абапіралася на літараскладальны метад, які па эфектыўнасці ўступаў больш перадавому гукавому метаду навучання чытанню. Методыка кнігі была характэрна для многіх буквароў таго часу, у тым ліку і для «Азбукн» Л. М. Талстога.
Уклад К. Каганца ў педагагічную думку не вычэрпваўся толькі выданнем першага беларускага буквара. Ен напісаў «Беларускую граматыку», спрабаваў скласці ўласна беларускую азбуку, афармляў у 1909 г. кнігу Я. Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», распрацоўваў граматычныя нормы беларускай літаратурнай мовы, выкарыстоўваючы ў якасці асновы беларускую народную мову. Шматлікія граматычныя тэрміны, прапанаваныя ім, увайшлі ў сучасную граматыку. С. Я. Палуян бачыў у асобе Каганца нашчадка літаратурных дасягненняў часоў Багушэвіча і папярэдніка Цёткі і Я. Коласа.
Вялікі ўклад у стварэнне беларускамоўнай школы зрабіла таленавітая беларуская паэтэса, асветніца і педагог Цётка (A. С. Пашкевіч). Уся яе грамадскапедагагічная, літаратурная і асветніцкая работа была пранікнута пастаянным клопатам аб адраджэнні і развіцці нацыянальнай культуры і мовы, навучання на роднай мове. У першым нумары першай легальнай беларускай газеты «Наша доля», якая выйшла 1 верасня 1906 г., Цётка апублікавала артыкул, у якім патрабавала адкрыцця школ з навучаннем на беларускай мове, заклікала берагчы і развіваць родную мову, без якой не можа існаваць нацыянальная культура. Пасля таго як у 1907 г. «Наша доля» была закрыта, Цётка пачала друкавацца на старонках «Нашай нівы», дзе выступала за прызнанне беларускай мовы і стварэнне беларускамоўнага навучання ў школе, супраць праследаванняў царскімі ўладамі настаўнікаў, што вядуць навучанне на роднай мове. У 1906 г. у артыкуле «Як нам вучыцца» яна заклікала настаўнікаў новых пачатковых народных школ весці навучанне дзяцей «па-беларуску, каб тлумачылі ім усё па-тутэйшаму, па-свойму, як дзеці гавораць
у хаце з бацькамі і як ім лягчэй разумець». Аўтар падкрэслівала, што засваенне дзецьмі роднай мовы дапаможа ім хўтчэй авалодаць таксама рускай і польскай мовамі; што суседнія народы — літоўцы, палякі, украінцы падтрымаюць барацьбу беларусаў за сваю мову. Цётка звярнулася з заклікам да беларускага народа і яго інтэлігенцыі дабівацца беларускай пачатковай школы.
У 1905—1906 гг. Цётка разгарнула работу па стварэнню беларускамоўных школ на сваёй радзіме — у Гродзенскай губерні. Некалькі школ арганізавала дома ў сваіх бацькоў, прыцягваючы для выкладання патрыятычна настроеную моладзь. Для новых школ былі неабходны кнігі і вучэбныя дапаможнікі на беларускай мове. Цётка адна з першых узялася за іх стварэнне. У 1906 г. у мястэчку Жолкаў каля Львова пад псеўданімам «Тымчасовы» яна выдала кніжку на беларускай мове «Гасцінец для малых дзяцей», надрукаваную лацініцай. Гэта кніга ўяўляла сабой пераклад з украінскай мовы з невялікімі зменамі. У тым жа годзе ў Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца...» Цётка апублікавала «Першае чытанне для дзетак беларусаў». Гэта была хрэстаматыя для чытання, разлічаная на дзяцей першага класа (яна з’яўлялася працягам лемантара).
У «Першым чытанні», якое складалася з невялікіх апавяданняў, баек, казак, прыказак і прымавак, вершаў, знайшлі адлюстраванне як з’явы навакольнага свету, так і нацыянальны каларыт, умовы жыцця, працы і быту беларускай вёскі, характар і псіхалогія беларускага сялянства. Прасякнутыя дэмакратычным духам і рэалізмам, абедзве кнігі Цёткі былі своеасаблівым выклікам школьнай палітыцы самадзяржаўя. «Лемантар», «Гасцінец» і «Першае чытанне» з’яўляліся першымі кнігамі для дзяцей у беларускай вучэбна-педагагічнай літаратуры, якія адпавядалі творчым традыцыям К. Д. Ушынскага, першай спробай комплекснага падыходу ў выхаванні і навучанні дзяцей свайго краю.
Аўтар «Першага чытання» не абышоў і складаных нацыянальна-моўных праблем, якія існавалі ў той час на Беларусі. У апавяданні «Мая вёска» прыведзены прыклад, як у вёсцы Стаўбунцы дзеці навучаліся паруску і па-польску, у выніку чаго атрымалася «каша», паколькі ў гэтых бацькоў адзін сын гаварыў па-руску, другі па-польску. У сем’ях дзеці цураліся роднай мовы: «Мову сваю перадражніваюць, гаворкі роднай саромеюц-
ца, над бацькоўскім словам рагочуць». 3 гэтым не маглі прымірыцца бацькі, якім не было абыякава, на якой мове навучаюцца і размаўляюць іх дзеці. Сяляне сабраліся разам, пагутарылі і вырашылі зрабіць у Стаўбунцах сваю беларускую школу. Знайшлі добрую хату, узялі настаўніка-беларуса, накуплялі беларускіх кніг і пачалі вучыць сваіх дзяцей на роднай мове. 3 гэтага часу справа пайшла на лад, таму што і ў школе, і дома дзеці размаўлялі на беларускай мове.
Цётка актыўна ўключылася ў работу па арганізацыі народных школ пасля свайго вяртання з эміграцыі ў 1911 г. У. Ф. Луцэвіч, жонка Я. Купалы, якая разам з Цёткай адкрывала беларускамоўныя школы, успамінала, што ў 1912 г. на ўскраінах Вільні, у Нова-Вілейцы, на Лідчыне, у тым ліку і на радзіме Цёткі, дзейнічалі беларускія тайныя школы. Гэтыя школы побач з культурна-асветнымі гурткамі набывалі вялікае значэнне, і праз іх ішло распаўсюджванне беларускага друкаванага слова, беларускай нацыянальнай свядомасці.
Настаўніцамі ў школах, што адкрываліся, станавіліся слухачкі настаўніцкіх курсаў. Цётка пасылала іх ва ўсе куткі Беларусі, дзе толькі можна было адкрываць школы. Асабліва шмат намаганняў для адкрыцця беларускіх школ яны прыклалі ў гады першай сусветнай вайны, калі многія пачатковыя школы былі закрыты. Цётка «шукала настаўнікаў, збірала дзяцей, сама кіравала школьнай работай». Улетку 1914 г. яна разам з В. Ф. Луцэвіч адкрыла беларускі дзіцячы дом у Мінску.