Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 128с.
Мінск 1995
Hi адна з палітычных партый ці арганізацый, што дзейнічалі на тэрыторыі беларускіх губерняў і прэтэндавалі на ўплыў у масах, не магла ігнараваць або недаацэньваць важнасці пытанняў развіцця беларускай культуры і школы, асветы і адукацыі. Першымі на гэтыя праблемы адгукнуліся народніцкія гурткі студэнтаў — ураджэнцаў Беларусі, якія ўзніклі ў Маскве і Пецярбургу, а затым іх паставіла ў сваёй праграме Беларуская сацыялістычная грамада — першая нацыянальная палітычная партыя рэвалюцыйна-дэмакратычнага напрамку. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі Паўночна-Заходняга краю, адмаўляючы правы беларускага народа на самавызначэнне, разглядалі беларусаў як этнаграфічнае адгалінаванне рускай нацыі, а беларускую мову — як гаворку рускай мовы, рабілі акцэнт не на беларускую школу, а на ўсебаковае абавязковае і бясплатнае навучанне.
Такая пазіцыя, якая паслабляла нацыянальную прыцягальнасць бальшавіцкіх патрабаванняў, была папраўлена летам—восенню 1917 г.
Пытанні адукацыі і школы былі пастаўлены ў рад з дэмакратычнымі патрабаваннямі буржуазна-ліберальнага і рэвалюцыйна-дэмакратычнага лагера ў перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гг. Беларускія навучэнцы, студэнты, настаўнікі выступалі на баку гэтых сіл у барацьбе супраць самадзяржаўя, разглядаючы яго знішчэнне як галоўную ўмову перабудовы народнай асветы на дэмакратычных пачатках. Актыўны ўклад у рэвалюцыйны рух навучэнцаў унеслі выхаванцы духоўных семінарый.
Пад націскам рэвалюцыйна-дэмакратычнага і грамадска-педагагічнага руху царызм быў вымушаны пайсці на ўступкі, якія былі, аднак, затым ліквідаваны ў гады рэакцыі. У 1907—1917 гг. працягваўся грамадскі рух за народную школу, аб гэтым сведчыць моцная цяга сялян да адкрыцця ў іх вёсках новых школ. Фарміраваўся новы тып вясковага настаўніка, які быў настроены супраць самадзяржаўнага ладу, карыстаўся значным уплывам на сялян. Знішчэнне самадзяржаўя і прыход да ўлады буржуазнага Часовага ўрада стварылі больш
спрыяльныя ўмовы для дэмакратызацыі школьных спраў. Аднак Часовы ўрад не прызнаваў за беларускім народам права на самавызначэнне, а кіраўніцтва Віленскай вучэбнай акругі замаруджвала дэмакратызацыю народнай адукацыі, таму працоўныя масы актыўна сталі выстаўляць патрабаванні ўвядзення беларускай мовы ў школах, стварэння ВНУ, развіцця цэлых ланцугоў культурнаасветных устаноў. Гэтыя пытанні атрымалі адлюстраванне ў сацыяльна-палітычнай барацьбс і грамадска-педагагічным руху на Беларусі ў перыяд паміж Лютым і Кастрычнікам 1917 г.
За адукацыю на роднай мове!
На працягу XIX ст. кансалідацыя беларускай нацыі і фарміраванне беларускай літаратурнай мовы адбываліся ў вельмі неспрыяльных умовах нацыянальнага прыгнечання, якое адчуваў беларускі народ як з боку царскага самадзяржаўя з яго палітыкай русіфікацыі, так і з боку польскай шляхты і касцёла з іх намаганнямі паланізацыі беларусаў. Пануючыя класы Беларусі — рускія памешчыкі і чыноўнікі і апалячаныя мясцовыя землеўладальнікі — разглядалі беларускую мову як «простую, мужыцкую, грубую, хамскую», якая не з’яўлялася, на іх думку, паўнацэннай і павінна была падпарадкоўвацца «панскай» мове — рускай ці польскай. Прывілеяваныя колы беларускага грамадства, у тым ліку і мясцовая інтэлігенцыя, карысталіся пераважна рускай мовай, часткова — польскай. Але сялянства, якое складала большую частку насельніцтва Беларусі, размаўляла на беларускай мове, ці, як яе тады называлі, мясцовым дыялекце.
Важнейшым напрамкам русіфікатарскай палітыкі была забарона беларускай мовы і распаўсюджванне рускай. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі афіцыйнай дзяржаўнай мовай у Паўночна-Заходнім краі стала руская мова. Гэта моцна садзейнічала яе распаўсюджанню ў самых розных сферах: дзяржаўнай, грамадскапалітычнай, сацыяльна-эканамічнай, культурна-асветнай і адукацыйнай, рэлігійна-культавай і бытавой. Русіфікацыя, ці, па афіцыйнай тэрміналогіі, «абрусенне» Паўночна-Заходняга краю, асабліва ўзмацнілася пасля падаўлення народнага паўстання 1863 г., якое праходзіла галоўным чынам пад польскімі нацыянальнымі лозунгамі. У барацьбу за «ўвядзенне рускага элемента» і
ператварэнне Беларусі ў «сапраўды рускі край» уключыліся не толькі царскія чыноўнікі, але і школьныя ўлады, праваслаўнае духавенства.
Па ініцыятыве Віленскага генерал-губернатара М. М. Мураўёва адхіляліся ад службы настаўнікі-католікі, сярод якіх было нямала беларусаў. Яны замяняліся добранадзейнымі выхадцамі з унутраных губерняў Расіі, якія былі закліканы садзейнічаць «распаўсюджванню праваслаўна-хрысціянскага вучэння і абуджэнню ў народзе свядомасці, што ён рускі». Школа аддавалася пад кантроль праваслаўных свяшчэннікаў. У 1864 г. былі заснаваны спецыяльныя настаўніцкія семінарыі, дзе з беларускай моладзі рыхтавалі русіфікатараў у духу праваслаўя і адданасці прастолу. У 1867 г. быў выдадзены спецыяльны закон, які забараняў друкаваць кнігі на беларускай мове. Беларускія пісьменнікі былі прымушаны выдаваць свае творы за мяжой. На працягу XIX ст. на беларускай мове не выходзілі легальна ні адна газета, ні адзін часопіс, беларускі народ не меў сваіх культурнаасветных устаноў, школ на роднай мове.
На беларускай мове дазвалялася друкаваць толькі фальклорныя матэрыялы, гістарычныя дакументы і помнікі. За ўсё XIX ст. на ёй было выдадзена толькі 75 кніг, а з 1901 па 1916 г . — 245. Беларускія выданні да самай рэвалюцыі 1905—1907 гг. друкаваліся, як правіла, лацінкай. Аднак і выданне беларускіх твораў лацінкай праследавалася царскімі ўладамі, мэтай якіх было не дапусціць «узмацнення ўплыву польскага элемента ў Паўночна-Заходнім краі».
3 беларускамоўнай вучэбнай літаратуры, што выйшла ў XIX ст., можна адзначыць выдадзены ў Вільні ў 1845 г. катэхізіс, «надрукаваны для выкарыстання ў сялянскіх школах і школах рымска-каталіцкіх». Па некаторых даных, да 60-х гадоў XIX ст. выдаваліся беларускія буквары. Самы вядомы з іх — надрукаваны ў Варшаве ў 1862 г. „Elementarz dla dzietok katolikov". Гэты буквар быў выдадзены польска-каталіцкімі коламі.
Да 60-х гадоў XIX ст., калі руская мова яшчэ не атрымала шырокага распаўсюджвання ў пачатковых школах Беларусі, царскімі ўладамі рабіліся спробы выдаваць падручнікі для гэтых школ на беларускай мове з мэтай аблягчэння русіфікацыі. Пры М. М. Мураўёве ад такой замаскіраванай тактыкі адмовіліся і перайшлі да гвалтоўнага абрусення. Багатыя апалячаныя землеўладальнікі ў адказ пачалі адкрываць тайныя польскія
школы. Такіх тайных беларускіх школ, пісаў Я Лёсік, нават пры вялікім жаданні не магло быць, бо для іх утрымання былі патрэбны сродкі, якіх не было ў беларускіх сялян. Разам з тым сляды беларускай літаграфаванай брашуры «Хадзіў бай па сцяне» сведчаць і пра існаванне ў канцы XIX ст. тайнага навучання на роднай мове.
Беларускія аўтары былі вымушаны друкаваць свае творы ці за мяжой, у большасці выпадкаў у Жэневе, Парыжы і Лондане, дзе былі патрэбныя шрыфты, ці размнажаць іх у рукапісным выглядзе. У Жэневе ў друкарні «Грамада» было надрукавана некалькі беларускіх кніг, у тым ліку і выдадзеная ў 1881 г. невялікая, на 32 старонках, кніжачка пад загалоўкам «Пра багаццс і беднасць». Надрукаваныя за мяжой кніп кантрабандным шляха'м пера'праўляліся праз расійскую мяжу і дастаўляліся ў Вільню і Мінск, адкуль і распаўсюджваліся сярод беларускага народа.
Масавае адкрыццё рускіх школ пасля 1863 г. беларускае сялянства сустрэла непрыязна. Некаторыя маці ў сёлах крыжамі клаліся на парозе, калі прыходзілі забіраць ці запісваць дзяцей у школу, баючыся, што іх дзяцей «ператвораць у маскалёў». «Страх і непрыязнасць да расійскай школы выхавала ў беларускім сялянстве руская адміністрацыя палітыкай абрусення, насільным схіленнем да праваслаўя», — адзначаў Я. Лёсік.
Характэрны прыклад пра адносіны школьнага начальства да беларускай мовы прыводзіць брат Я. Лёсіка А. Лёсік. Інспектар народных вучылішчаў з Мінска ў час рэвізіі яго школы ў Койданаўскай воласці Мінскай губерні ў 1892 г. зрабіў наступны запіс у школьным журнале: «Настаўнік не толькі не выпраўляў вучняў, калі яны гаварылі па-беларуску, але і сам гаварыў пабеларуску, напрыклад: «пяць», «чытаць», «хадзіць» і г. д.» Інспектар паставіў у віну А. Лёсіку «цэканне і дзэканне, чаго не магла выбіць у семінарскіх выхаванцаў ніякая русіфікацыя». Гэты запіс дырэкцыя народных вучылішчаў пераслала ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую скончыў А. Лёсік. Яе дырэктар з-за гэтага змяніў ранейшыя добрыя адносіны да А. Лёсіка на варожыя, а самому факту запісу інспектара быў нададзены «палітычны характар».
Асаблівую ўвагу ў справе правядзення рўсіфікатарскай палітыкі царскія ўлады ўдзялялі падрыхтоўцы
настаўніцкіх кадраў. Для настаўніцкіх семінарый Паўночна-Заходняга краю Міністэрства народнай асветы распрацавала асобыя навучальныя планы і праграмы, правілы ўнутрышкольнага распарадку (вучэбны рэжым) з тым, каб вытравіць у выхаванцаў нацыянальную самасвядомасць. 3 гэтай мэтай у настаўніцкіх семінарыях пад кіраўніцтвам выкладчыкаў сістэматычна праводзілася чытанне рускай мастацкай літаратуры. Педагагічныя калектывы настойліва праводзілі работу па прывіццю выхаванцам правільнай рускай размоўнай мовы як на занятках, так і ў быце. Было вельмі строга забаронена карыстацца роднай беларускай, «мужыцкай» мовай. ЯЛёсік пісаў: «Настаўніцкія семінарыі і інстытуты былі спецыяльнымі школамі абрусення... У гэтых школах-муштрах усё роднае, мясцовае, беларускае знішчалася і ўтоптвалася ў бруд...»
Штабам русіфікатарскай палітыкі ў галіне народнай асветы было кіраўніцтва Віленскай вучэбнай акругі. Напрыклад, В. А. ІІапоў — папячыцель акругі ў 1899— 1906 гг., які з’яўляўся, як і ўсе яго папярэднікі, рускім па паходжанню і лічыў Беларусь «спрадвеку рускім краем», быў паслядоўным абаронцам «цара і бацькаўіпчыны», шчыра клапаціўся пра развіццё адукацыі, далучэнне да ведаў мясцовага «рускага» насельніцтва».
У якасці навуковага абгрунтавання сваёй русіфікатарскай палітыкі царскі ўрад выкарыстоўваў ідэалогію «заходнерусізму», якая адмаўляла існаванне беларускай нацыі і беларускай мовы. Прыхільнікамі «заходнерусізму» з’яўляліся вядомыя рускія мовазнаўцы A. А. Патабня, I. I. Сразнеўскі, A. I. Сабалеўскі, якія разглядалі беларускую мову як адгалінаванне, дыялект ці — згодна з тагайаснай тэрміналбгіяй — «гаворку» велікарускай мовы, але-не як самастойную мову. Ім пярэчыў вядомы вучоныславіст, выхадзец з Беларусі, акадэмік Я. Ф. Карскі, які адстойваў самастойны статус беларускай мовы. Тым не менш і ён быў вымушаны аддаваць даніну афіцыйнай тэрміналогіі, адступаць ад якой не дазвалялася. Таму Я. Ф. Карскі ў сваёй галоўнай працы «Беларусы» побач з тэрмінамі «беларуская народнасць», «беларуская мова» выкарыстоўваў выраз «беларускае племя», «беларуская гаворка». Ен таксама лічыў галоўнай сферай выкарыстання беларускай мовы школьнае выкладанне і меў сумненні наконт магчымасцей распаўсюджвання беларускай літаратурнай мовы, што было апраўдана