Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 128с.
Мінск 1995
На Беларусі горш, чым у цэнтральных губернях, фінансавалася народная асвета. Калі ў 1898 г. расходы на яе ў разліку на аднаго чалавека па земскіх губернях Расіі складалі 36,1 кап., то ў Віцебскай губерні — 25,5 кап., Гродзенскай — 19,3; Мінскай — 18,7; Магілёўскай — 10,8 кап.
Больш нізкім у канцы XIX ст. на Беларусі ў параўнанні з Еўрапейскай Расіяй быў і ўзровень пісьменнасці населызіцтва. Па даных перапісу 1897 г., у Пецярбургскай губерні пісьменныя складалі 62 % насельніцтва ва ўзросце. старэйшым за 9 гадоў, у Маскоўскай — 49 %, у той час як у Гродзенскай — 39 %, Віцебскай — 33 %, Мінскай — 24 %, Магілёўскай — 22 %. У цэлым пісьменных ва ўзросце, старэйшым за 9 гадоў, у Еўрапейскай Расіі было 30 %, а на Беларусі — 25,7 %. Сярод жанчын колькасць непісьменных дасягала 90 %.
Беларусь адставала ад цэнтральных губерняў і па ахопу навучання дзяцей. Так, у губернях Еўрапейскай Расіі ў 1898 г. навучалася 42 % дзяцей школьнага ўзросту, а ў чатырох беларускіх губернях — 32 %. Найбольш непісьменнай часткай народа з’яўлялася яго самая шматлікая катэгорыя — сяляне, 90 % якіх не ўмелі чытаць і пісаць.
У суадносінах колькасці вучняў пачатковых школ ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў да дзіцячага насельніцтва
таго ж узросту беларускія губерні, як сведчылі даныя Аднадзённага перапісу пачатковых школ Расіі 1911 г., мелі значна горшае становішча ў параўнанні з цэнтральнымі і некаторымі ўскраіннымі губернямі краіны. Гэты паказчык складаў: у Магілёўскай губерні — 26,5 %, Гродзенскай — 25,5 %, Віцебскай — 20,6 %, Мінскай — 20,3 %, у той час як самы высокі ўзровень гэтых суадносін быў у Рыжскай вучэбнай акрузе, а таксама Маскоўскай, Петраградскай і Яраслаўскай губернях — ад 32 да 40 %. .
Параўнанне па вучэбных акругах колькасці вучняў, якія скончылі курс пачатковых школ, па даных Аднадзённага перапісу 1911 г., паказвае, што Віленская вучэбная акруга, у склад якой уваходзілі беларускія губерні, займала перадапошняе месца сярод усіх 15 вучэбных акруг Расійскай імперыі, апярэджваючы толькі Варшаўскую акругу. Гэты паказчык па Віленскай вучэбнай акрузе складаў 7 % сярод хлопчыкаў і 6 % сярод дзяўчынак. Самы высокі працэнт дзяцей, якія скончылі пачатковую школу, быў у Рыжскай вучэбнай акрузе — адпаведна 16 % і 14 %. У Петраградскай акрузе ён адпаведна раўняўся 13 % і 11 %, у Маскоўскай — 12 % і 8 %. Па колькасці дзяцей, што выбылі з пачатковай школы да заканчэння курса, Віленская вучэбная акруга займала сярэдняе месца — да 18 % сярод хлопчыкаў і 17,5 % сярод дзяўчат.
У беларускіх губернях быў вельмі высокі адсеў вучняў. Большасць дзяцей не вучылася больш за адну-дзве ' зімы. Бацькі забіралі іх са школы ў сувязі з недахопам вопраткі і абутку, для выкарыстання ў хатняй гаспадарцы, адпраўкі на заробкі. Сур’ёзнай прычынай адсеву былі эпідэміі прастудных захворванняў з-за антысанітарнага стану і перапоўненасці школьных памяшканняў, аддаленасці школ ад месцажыхарства дзяцей.
Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне пачатковых школ Беларусі было горшым у параўнанні з Расіяй. Памяшканні школ Віленскай вучэбнай акругі былі ў большасці цяснейшымі, чым у акругах Цэнтральнай Расіі. На адну школу ў Віленскай вучэбнай акрузе прыходзілася 1,2 школьнага пакоя. Каля 6 % усёй колькасці школ не мелі пастаяннага памяшкання. Гэта былі так званыя перасовачныя хатнія школы, дзе настаўнікі карысталіся кватэрай і сталом гаспадароў. «У сувязі з тым, што колькасць вучняў у гэтых школах нязначная (у сярэднім ад 15 да 20 чал.), — гаварылася ў прадмове
да Аднадзённага перапісу 1911 г., — уся сям’я гаспадара лічыць магчымым заставацца ў чарговай хаце ў час кдасных заняткаў; зімой жа, у халодныя дні, у класную хату дапускаецца і мелкая дамашняя скаціна». 3-за нязручнасці памяшканняў сярэдні навучальны год у перасовачных хатніх школах працягваўся не больш за 130 дзён.
Па расходах на школу, на ўтрыманне вучняў і настаўнікаў Віленская вучэбная акруга займала адно з апошніх месцаў сярод акруг еўрапейскай часткі краіны. Так, у сярэднім у 1910 г. на адну пачатковую школу ў акрузе было выдаткавана 620,7 руб., у той час як у Маскоўскай вучэбнай акрузе — 1011,2 руб., на аднаго вучня — адпаведна — 10,8 руб. і 15,3 руб., на аднаго жыхара — 43,2 кап. і 82,5 кап.
У другой палове XIX — пачатку XX ст. на Беларусі адбыўся даволі рэзкі скачок колькасці вучэбных устаноў, перш за ўсё пачатковых школ. Калі ў 1856 г. у Віленскай вучэбнай акрузе было 830 навучальных устаноў з 22 607 навучэнцамі, то на 1 студзеня 1911 г. — 10 287 навучальных устаноў з 544 663 навучэнцамі. За 54 гады колькасць навучальных устаноў узрасла ў 12,4 раза, а навучэнцаў — у 24,1 раза. Як падкрэслівалася ў прадмове да Аднадзённага перапісу 1911 г., попыт на «навуку» зрабіўся даволі моцным, што прывяло да значнага працэнта адмаўленняў у прыёме — 15 % да ўсёй колькасці навучэнцаў. Па словах А. Цвікевіча, у апошнім 20-годдзі XIX ст. «Беларусь пасунулася далёка наперад у сэнсе расійскае асветы».
Сістэма народнай адукацыі на Беларусі, як і ў цэлым па Расійскай імперыі, на мяжы XIX і XX стст. адрознівалася шматтыповасцю школ, адсутнасцю пераемнасці паміж пачатковай і сярэдняй школамі, падначаленнем навучальных устаноў розным ведамствам, наяўнасцю дзяржаўных і прыватных сярэдніх школ, саслоўна-класавым характарам сярэдняй і вышэйшай адукацыі, абмежаваннем для асоб жаночага полу ў атрыманні вышэйшай адукацыі. На працягу разглядаемага перыяду, асабліва ў час рэвалюцыі 1905—1907 гг. і пасля яе, гэтыя характэрныя рысы адукацыі значна змяніліся пад уплывам сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця, а таксама ўзнікшага на Беларусі шырокага нацыянальна-культурнага і грамадска-педагагічнага ружу.
Пачатковую адукацыю давалі народныя і гарадскія
вучылішчы, якія адносіліся да Міністэрства народнай асветы, царкоўнапрыходскія школы і школы пісьменнасці, што адносіліся да царкоўнага ведамства. Народныя вучылішчы былі двух тыпаў: аднакласныя, ці ніжэйшыя пачатковыя з трохгадовым тэрмінам навучання, і двухкласныя (пачатковыя вучылішчы павышанага тыпу) з 5—6-гадовым навучаннем. Колькасць двухкласных народных вучылішчаў, якія пачалі адкрывацца на Беларусі значна пазней, чым у губернях Цэнтральнай Расіі, была нязначнай. Так, на 1 студзеня 1905 г. дзейнічала 1314 народных вучылішчаў (з іх 65 — двухкласныя) са 106 196 вучнямі (у тым ліку з 20 636 дзяўчынкамі), на 1 студзеня 1908 г. — 2034 вучылішчы (з іх 132 — двухкласныя) са 163 659 вучнямі, на 1 студзеня 1914 г. — 4784 вучылішчы (з іх 531 двухкласнае) з 304 745 вучнямі. У пачатку XX ст., па прыведзеных даных, сетка пачатковай школы расла хутка.
Значную ролю ў павелічэнні сеткі народных вучылішчаў, як і ў цэлым у распаўсюджванні адукацыі сярод насельніцтва, ігралі земствы. Да 1911 г. земскія ўстановы ў беларускіх губернях былі прадстаўлены адміністрацыйнымі органамі па кіраванню земскімі гаспадаркамі: губернскімі і павятовымі камітэтамі і ўправамі па справах земскай гаспадаркі. Увосень 1911 г. на Віцебскую, Мінскую і Магілёўскую губерні было распаўсюджана «Палажэнне аб земскіх установах» ад 12 чэрвеня 1890 г. Гэта азначала ліквідацыю папярэдніх адміністрацыйных органаў земскага самакіравання — губернскіх і павятовых земскіх сходаў і ўпраў. У кастрычніку 1911 г. усталяваліся Віцебская, Мінская і Магілёўская земскія ўправы. 3 7 аддзелаў, якія ўваходзілі ў склад структуры ўправы, народнай адукацыяй кіраваў агульны аддзел.
Выступіўшы за ўсеагульную адукацыю, за наданне ёй свецкага характару, дэмакратызацыю і перабудову вучэбна-выхаваўчага працэсу, земствы падтрымалі гэтыя патрабаванні практычнымі крокамі і матэрыяльнымі сродкамі. Яны падкрэслівалі неразрыўную сувязь паміж народнай асветай і нацыянальным дабрабытам. «Вестннк Могялевского губернского земства» пісаў у 1911 г.: «Зараз ніхто не адмаўляе ўзаемнай сувязі народнай адукацыі і набытку: на падмурку першага будуецца другое, і, у сваю чаргу, апошняе з’яўляецца імпульсам першага. Развіваць сродкі народнай адукацыі, зрабіць іх даступнымі шырокім масам насельніцтва — значыць — даць
ім у рукі моцны рычаг, з дапамогай якога падымаецца і павялічваецца набытак, які выкдіча рост новых агульнаадукацыйных сродкаў».
3 моманту ўзнікнення земскага самакіравання як у Расіі, так і ў беларускіх губернях пачалася барацьба паміж земскай і царкоўнай школамі. У адпаведнасці з «Правіламі аб царкоўнапрыходскай школе» ад 1884 г. насаджэнне царкоўных школ разглядалася Сінодам Рускай праваслаўнай царквы як сродак барацьбы з грамадскай земскай школай. Разам з тым духавенства разлічвала сумесна з земскімі расходамі пашырыць сетку царкоўных школ і ўзмацніць свой уплыў у галіне пачатковай адукацыі. Гэтыя спадзяванні з’яўляліся небеспадстаўнымі. Пачынаючы з 1911 г. земскія ўправы Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў сталі даваць у карыстанне епархіяльным саветам значныя сумы на ўтрыманне царкоўнапрыходскіх школ. Па Мінскай губерні яны складалі ў 1912 г. — 70 674 руб., у 1913 г. — 62 888 руб., у 1914 г. — 69 732 руб. Разам з тым у 1906—1908 гг. Мінскае губернскае земства штогод скарачала расходы нацаркоўныя школы ў параўнанні з папярэднімі гадамі суадносна на 18 тыс., 8 тыс. і 9 тыс. руб.
Пад уплывам грамадска-педагагічнага руху ўзмацнілася незадаволенасць сялянства царкоўнымі школамі з-за іх нізкага ўзроўню вучэбнай работы; земствы ўзялі курс на паступовае выцясненне гэтых школ з вёскі. Гэта рабілася як шлЯхам скарачэння расходаў на царкоўныя школы, так і шляхам адкрыцця земскіх школ у мястэчках, якія абслугоўваліся епархіяльным ведамствам.
Адначасова пераходзіла на ўтрыманне земстваў усё большая колькасць народных вучылішчаў, падведамасных МНА. 3 1907 г. большасць народных вучылішчаў у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях адкрывалася земствамі. Земскія ўправы гэтых губерняў накіроўвалі шматлікія хадайніцтвы ў адрас наглядчыка Віленскай вучэбнай акругі аб адкрыцці вучылішчаў, аб павелічэнні ў губернях колькасці інспектараў з тым, каб кожны павет меў аднаго інспектара. 3 1912 г. разам з адкрыццём новых вучылішчаў земскія ўправы пачалі браць на сваё ўтрыманне адкрытыя раней народныя вучылішчы, якія ўтрымліваліся сялянскімі гуртамі. Да пачатку 1914/15 навучальнага года большасць школ МНА знаходзіліся на матэрыяльным утрыманні земстваў.