• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі

    Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 128с.
    Мінск 1995
    Беларусь уступіла ў эпоху прамысловага капіталізму, маючы нізкія зыходныя пазіцыі ў сферы народнай асветы, уступаючы па важнейшых паказчыках адукацыі цэнтральным губерням Расіі. Патрэбы развіцця капіталізму, кансалідацыі беларускай нацыі дыктавалі неабходнасць шырокай падрыхтоўкі пісьменных работнікаў і адукаваных спецыялістаў, нацыянальна свядомай беларускай інтэлігенцыі. За паўстагоддзя пасля адмены прыгонніцкага права беларускія губерні значна прасунуліся наперад па шляху распаўсюджвання пісьменнасці, пераўзышоўшы па некаторых важных паказчыках народнай адукацыі сярэдні агульнарасійскі ўзровень. Аднак школа ў Паўночна-Заходнім краі, як і ў цэлым па краіне, не паспявала за хуткай плынню жыцця. Напярэдадні першай сусветнай вайны, нягледзячы на пэўныя рэформы, распачатыя Міністэрствам народнай асветы і кіраўніцтвам Віленскай вучэбнай акругі пад уплывам рэвалюцыі 1905 1907 гг., галоўныя задачы, што стаялі на парадку дня беларускага нацыянальна-дэмакратычнага і грамадска-педагагічнага руху, заставаліся нявырашанымі.
    Падмурак дэмакратызму
    Нездавальняючы стан усёй сістэмы народнай асветы на Беларусі ў пачатку XX ст. стаў сур’ёзнай перашкодай на шляху сацыяльна-эканамічнага і нацыянальна-культурнага прагрэсу беларускага народа. Відавочнай была неабходнасць неадкладнай і карэннай перабудовы школьнай справы ў мэтах прывядзення яе ў адпаведнасць з узроўнем развіцця эканомікі, навукі і культуры, патрэбамі грамадства ва ўсеагульным і даступным навучанні, задачамі нацыянальнага адраджэння.
    Дэмакратызацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, глыбокіх змен у школьнай палітыцы царскага ўрада патрабаваў шырокі спектр сацыяльна-палітычных сіл: буржуазна-ліберальныя колы, нацыянальна-дэмакратычны рух, дробная буржуазія, сялянства, пралетарыят і іх палітычныя партыі, інтэлігенцыя і шырокая грамадскасць. Гэты ўплывовы, хоць і разнародны палітычны лагер прывёў у дзеянне новы магутны фактар развіцця народнай асветы — грамадска-педагагічны рух, які стаў адной са складаных частак агульнай вызваленчай барацьбы. Пачынаючы з першых гадоў XX ст. упершыню ў гісторыі Беларусі сацыяльна-педагагічныя праблемы сталі прадметам шырокага грамадскага абмеркавання. I не толькі абмеркавання, але і грамадска-палітычнай дзейнасці.
    Грамадска-педагагічны рух, у якім прымалі ўдзел настаўніцтва, бацькі і вучні, звязаныя з Беларуссю студэнты і выкладчыкі сталічных вузаў, грамадскасць і інтэлігенцыя, аказваў вялікі ўплыў на ўсе бакі жыцця і дзейнасці школы, на развіццё педагагічнай думкі. На пачатку XX стагоддзя ва ўмовах уздыму рэвалюцыйна-вызваленчага руху ўсенародная барацьба за дэмакратызацыю школьнай справы на Беларусі ўздымаецца на якасна новую ступень. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух разглядаў звяржэнне самадзяржаўя як рашаючую ўмову карэннай перабудовы народнай асветы на дэмакратычных пачатках.
    Процістаянне і класавая барацьба паміж трыма галоўнымі палітычнымі лагерамі Расіі ў перыяд буржуазнадэмакратычных рэвалюцый 1905—1907 гг. і 1917 г. — самадзяржаўем, буржуазіяй і рэвалюцыйнай дэмакратыяй — праявіліся і ў такім важным пытанні грамадскага развіцця, як асвета і іпкола.
    Самадзяржаўе, якое было праціўнікам перамен, затарможвала развіццё капіталізму і культуры, стрымлівала
    і скажала буржуазную эвалюцыю рускай школы. Школа з’яўлялася адной з найбольш кансерватыўных частак дзяржаўнай феадальна-прыгонніцкай надбудовы. Таму яе, як і ўсю гэтую надбудову, ахоўваў ад усялякіх радыкальных змен царскі ўрад. Асабліва рэакцыйны характар школьная палітыка царызму мела ў нацыянальных раёнах Расійскай імперыі. Як адзначалася, на Беларусі яна праяўлялася ў прымусовай русіфікацыі, забароне навучання на роднай мове, насаджэнні праваслаўя, стрымліванні развіцця вышэйшай адукацыі.
    Буржуазія, інтарэсы якой у органах асветы прадстаўлялі гарадскія самакіраванні, земствы і настаўніцтва сярэдняй школы, выступала за пераўтварэнне існаваўшай сістэмы адукацыі і навучання, прывядзенне яе ў адпаведнасць з патрэбамі капіталістычнага развіцця. Буржуазныя колы выступалі за ўвядзенне ўсеагульнага навучання, перашкаджалі развіццю сеткі царкоўных школ шляхам скарачэння асігнаванняў на іх забеспячэнне, садзейнічалі пашырэнню сеткі народных вучылішчаў, патрабавалі ўстанаўлення пераемнасці паміж усімі тыпамі школ, адмены пераводных іспытаў, змякчэння ўнутрышкольнага рэжыму сярэдняй школы.
    Гэтыя патрабаванні адлюстроўвалі класавыя інтарэсы буржуазных слаёў. Увядзенне ўсеагульнага пачатковага навучання забяспечыла б вялікі прыток у эканоміку пісьменнай рабочай сілы. У галіне сярэдняй адукацыі прадстаўнікі буржуаз-іі выступалі толькі за ўраўнаванне ў правах з мужчынскімі ўрадавымі гімназіямі ўсіх іншых тыпаў сярэдняй школы. Зацікаўленыя ў развіцці ніжэйшай і сярэдняй прафесійнай адукацыі земствы, гарадскія самакіраванні і грамадскасць садзейнічалі распаўсюджванню прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Імкнуліся яны, як адзначалася, і да адкрыцця ВНУ на тэрыторыі Беларусі, аднак іх спробы скончыліся няўдачай з-за супрацьдзеяння царскага ўрада. У цэлым буржуазія дамагалася ўзнаўлення школьнай працы шляхам рэформы зверху.
    3	90-х гадоў XIX ст. актывізаваўся беларускі нацыяналыіа-вызваленчы рух, асноўнай сілай якога выступала нацыянальная інтэлігенцыя, перш за ўсё студэнцтва і настаўніцтва. Яны разгарнулі вывучэнне гістарычнага мінулага беларускага народа, яго культуры, мовы, фальклору. Ва ўмовах рэакцыі, адсутнасці масавага рэвалюцыйнага руху падобнае асветніцтва было найбольш распаўсюджанай формай праяўлення апазіцыйных, палі-
    тычна не аформленых настрояў, уласцівых беларускай інтэлігенцыі.
    Своеасаблівым маніфестам беларускага нацыянальнага адраджэння з’явілася апублікаванне ў 1891 г. Ф. К. Багушэвічам прадмовы да «Дудкі беларускай», у якой ён упершыню зразумела і выразна сказаў, што беларусы — гэта самастойны народ у сям’і славянскіх народаў, што, нягледзячы на шматвяковы прыгнёт, беларускі народ захаваў сваю мову, культуру, тэрыторыю, што ён павінен заняць адпаведнае месца сярод «пабрацімаў» нашых — славянскіх народаў. Ф. К. Багушэвіч першым з беларускіх пісьменнікаў выступіў у абарону роднай мовы і літаратуры, заклікаў суайчыннікаў не забываць сваю родную мову.
    У 1902 г. студэнцкая моладзь з універсітэцкіх гарадоў краіны і прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі заснавалі ў Мінску партыю пад назвай «Беларуская рэвалюцыйная грамада». Ha I з’ездзе ў Вільні ў 1903 г. яна была перайменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ). Праграма БСГ, прынятая ў 1903 г., патрабавала нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі як федэратыўнай рэспублікі, культурна-нацыянальнай аўтаноміі беларусаў, права свабоднага карыстання роднай мовай, у тым ліку і ў школе, выдання на ёй літаратуры і падручнікаў. 3 надыходам рэакцыі пасля першай расійскай рэвалюцыі БСГ прыняла рашэнне аб роспуску партыі, а яе члены ў асноўным заняліся легальнай нацыянальна-культурнай і асветніцкай работай, аб’яднаўшыся вакол рэдакцыі газеты «Наша ніва».
    Ва ўмовах абвастрэння сацыяльна-класавых і нацыянальных супярэчнасцей, развіцця працэсаў беларускага нацыянальнага адраджэння ўзмацнялася ўвага і інтарэс розных сацыяльна-палітычных сіл да праблем асветніцтва і школы. У друку і педагагічнай перыёдыцы, дакументах буржуазных, дробнабуржуазных, нацыянальнадэмакратычных і рабочых партый і арганізацый, на сходах і сходках рабочых і сялян, настаўнікаў і навучэнцаў, бацькоў, інтэлігенцыі, на педагагічных саветах, настаўніцкіх з’ездах, нарадах выстаўляліся патрабаванні ўсеагульнай пачатковай адукацыі, паляпшэння прафесійнага навучання, аддзялення школы ад царквы і перадачы царкоўных школ земствам, раўнапраўя прадстаўнікоў мужчынскага і жаночага полу на адуканыю, пераемнасці пачатковай і сярэдняй школы, дэмакратызацыі
    ўнутрышкольнага рэжыму, рэформы сярэдняй школы, паляпшэння матэрыяльнага і прававога становішча настаўніка, допуску банькоўскіх арганізацый да ўдзелу ў вучэбна-выхаваўчай дзейнасці школы.
    Грамадска-педагагічны рух ужо не маглі ігнараваць і органы мясцовай адміністрацыі. У прыватнасці, пад уплывам шырокага руху за ўсеагульнае навучанне, які ахапіў Расію ў 90-я гады XIX ст., Мінская гарадская дума выпрацавала ў 1898 г. праект увядзення ў горадзе ўсеагульнага пачатковага навучання дзяцей ва ўзросне ад 7 да 12 гадоў. Гэтую задуму планавалася здзейсніць за кошт асобнага падатку з грамадзян (асноўны цяжар лёг бы на плечы працоўных). Аднак праект не быў рэалізаваны. Мінскаму губернатару стала вядома аб рэзалюцыі цара на справаздачы харкаўскага губернатара: «Лепш было б, каб гарадское кіраўніцтва займалася сваімі справамі, чым абмеркаваннем такога шырокага пытання, як пытанне аб усеагульным навучанні». Гэтага аказалася дастаткова, каб дух ліберальнага пражэкцёрства ў дзеячаў гарадскога кіраўніцтва знік.
    У рух за ўсеагульяае навучанне ўключыліся народныя масы. Аб размаху гэтага руху сведчыць той факт, што ў канцылярыях Мінскай губерні на 1 студзеня 1904 г. знаходзілася 473 незадаволеныя патрабаванні аб адкрыцці школ, а ў Віцебскай — 250. Аб адносінах сялянства да справы народнай адукацыі дастаткова зразумела гаворыць наступная вытрымка са справаздачы мінскага губернатара за 1900 г.: «Што сялянскае насельніцтва Мінскай губерні любіць і даражыць народнай школай, даказваецца не толькі перапаўненнем вучылішчаў Міністэрства народнай асветы навучэнцамі, але і тымі дужа буйнымі затратамі, якія робяцца штогод сялянскімі таварыствамі на ўтрыманне гэтых вучылішчаў».
    Эфектыўнай формай барацьбы працоўных за дэмакратызацыю школы было «тайнае» навучанне — адкрыццё насельніцтвам школ без дазволу вучэбных органаў. У іх часта выкарыстоўваліся забароненыя ўладай вучэбныя дапаможнікі, не выкладаўся закон божы, настаўнікамі нярэдка былі рэвалюцыйна настроеныя навучэнцы і педагогі. Сетка гэтых школ ахоплівала практычна ўсю Беларусь.
    Масавыя палітычныя выступленні пралетарыяту садзейнічалі рэвалюцыйнаму руху навучэнцаў. Навучэнцы сярэдніх навучальных устаноў нярэдка былі ўдзельні-
    камі вулічных дэманстрацый і маніфестацый рабочых. Пад уздзеяннем рабочага руху яны сталі арганізоўваць і самастойныя палітычныя выступленні. Так, у сакавіку 1902 г. антыўрадавую маніфестацыю арганізавалі навучэнцы Пінскага рэальнага вучылішча. У 1903 г. навучэнцы Горацкага земляробчага вучылішча, частка з якіх уваходзіла ў склад Горацкай сацыял-дэмакратычнай групы, правялі дзве дэманстрацыі. Да лета 1903 г. утварылася Магілёўская сацыял-дэмакратычная арганізацыя навучэнцаў, якая аб’яднала прадстаўнікоў усіх вучэбных устаноў горада. Яна выдавала два гектаграфічныя часопісы: «Абуджэнне» і «Світанне». Навучэнцы сярэдніх вучэбных устаноў Мінска 1 сакавіка 1903 г. удзельнічалі ў палітычнай маёўцы рабочых, усе ўдзельнікі якой (каля 270 чалавек) былі арыштаваны.