• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі

    Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 128с.
    Мінск 1995
    29.47 МБ
    Навучанне роднай мове аўтар імкнецца спалучыць з развіццём у дзяцей неабходных жыццёвых разуменняў, дзеля чаго выкарыстоўвае шэраг тэкстаў пазнавальнага характару («Асвоеныя і дзікія звяры», «Як ваўкі вучаць сваіх дзяцей», «Што значаць назвы месяцаў», «Зямля — маці-карміліца», «Бульба», «Перамены вады», «Чатыры стараны свету», «Сонечныя прамяні» і інш.), якія закліканы не толькі пашыраць кругагляд дзяцей, выхоў-
    ваць прагу да ведаў, узбагачаць светаразуменне, але і садзейнічаць экалагічнаму выхаванню.
    В. Ластоўскі ўзбагачае змест «чытанкі» беларускім фальклорам — прыказкамі і прымаўкамі павучальнага зместу («сваёй бяды нікому не кажы», «калі не верыш — не бажыся, калі б’юць — не прасіся», «казана мудра ў пору» і інш.)Ен дае шэраг жыццёвых парад, якія носяць біблейскі характар: «Калі ты дужы і здаровы, то старайся ўжыць свае сілы на карысць людзям; калі ты хворы — старайся не шкодзіць і не дакучаць людзям сваёй хваробай; калі ты багаты — старайся накіраваць сваё багацце на карысць людзям».
    Вацлаў Ластоўскі, ствараючы падручнік, паставіў мэту: выхоўваць нацыянальную самасвядомасць у беларускіх дзяцей. Рашэнне гэтай праблемы ён бачыў двума шляхамі: па-першае, праз знаёмства з багатай, гераічнай і трагічнай гісторыяй свайго народа; па-другое, праз вывучэнне народна-педагагічнай спадчыны беларусаў, увасобленай у традыцыях, фальклоры, народнай педагогіцы.
    Дзейнасць і педагагічныя ідэі В. Ластоўскага маюць вялікае значэнне для развіцця педагагічнай думкі Беларусі перш за ўсё таму, што ўпершыню ў беларускай вучэбнай літаратуры ўдалося аб’яднаць лепшыя дасягненні прадстаўнікоў афіцыяльнай педагагічнай думкі і лідэраў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху (В. Іваноўскі, К. Каганец, Цётка, Я. Колас, С. Палуян, М. Багдановіч). Узбагаціўшы свае кнігі шэрагам навукова-педагагічных ідэй і метадычных знаходак, В. Ластоўскі акрэсліў агульнапедагагічныя каштоўнасці ў спалучэнні з іх нацыянальным зместам.
    У пачатку XX ст. пытанні беларускага адраджэння абмяркоўваліся ў рускім, польскім, украінскім, а зрэдку і замежным друку, а таксама міжнароднай грамадскасцю. У чэрвені 1908 г. у Празе адбыўся з’езд студэнтаў славянскіх краін, дзе ад імя беларускіх студэнтаў выступіў Каляда. Ен звязаў праблему амаль усеагульнай непісьменнасці беларусаў з іх нацыянальным прыгнечаннем. У сувязі з выступленнем Каляды з’езд прыняў пастанову, у якой адзначалася^ што для свайго развіішя беларускі народ «павінен і мае права патрабаваць: 1) каб на Беларусі было ўведзена ўсеагульнае навучанне на роднай мове; 2) каб у сярэдніх школах (гімназіях) выкладалі гісторыю і вучылі мове беларускай...; 3) каб у Вільні адкрылі беларуска-літоўскі універсітэт... Ва ўсіх
    гэтых справах беларусаў будзе падтрымліваць усё прагрэсіўнае славянства».
    3 беларускіх перыядычных выданняў больш за ўсё матэрыялаў па пытаннях мовы і школы змяшчала «Наша ніва». Газета актыўна выступала за «нацыяналізацыю» школы, разумеючы пад гэтым перш за ўсё перавод на родную мову навучання, заклікала настаўнікаў узначаліць рух за беларускую нацыянальную школу, патрабавала пашырэння кнігадрукавання на роднай мове. У 1910—1914 гг. на старонках «Нашай нівы» змяшчаліся матэрыялы дыскусіі аб графіцы (лацініца ці кірыліца) беларускай мовы, даваўся адпор рускім шавіністам і польскім нацыяналістам, якія выступалі супраць выкладання ў навучальных установах на беларускай мове, прыводзіліся шматлікія факты народнага руху за нацыянальную школу. У кастрычніку 1913 г. працоўныя-беларусы з Копыля звярнуліся ў Дзяржаўную думу з петыцыяй, у якой патрабавалі прызнаць беларускую мову, дазволіць нацыянальныя таварыствы і падтрымаць прашэнне ўрада аб адкрыцці на Беларусі універсітэта.
    Праблема навучання на роднай мове ў школах Бсларусі шырока абмяркоўвалася на старонках расійскага друку. Газета «Школа н жнзнь» (Санкт-Пецярбург) змясціла шэраг артыкулаў, у якіх вялася палеміка па пытаннях нацыянальнага адраджэння Беларусі. Настаўнік Б. апублікаваў артыкулы «Белорусское нацнональное возрожденне н ндея введення родного языка в школу» і «Родной язык н нацнональное возрожденме Белоруссян». Аўтар выказаў думку аб тым, што беларуская мова і культура ўзніклі раней, чым польская і велікаруская мова і культура, падкрэсліў, што велікарусы і палякі запазычылі беларускую культуру. Настаўнік Б. выступіў супраць тэзіса аб стварэнні так званай агульнарускай мовы, у якую шляхам асіміляцыі ўвайшлі б велікаруская, маларуская (украінская) і беларуская. Блізкасць беларускай мовы да велікарускай вядзе да асіміляцыі беларускай народнасці з боку велікарускай. Вынікам такой асіміляцыі першапачаткова з боку Полыпчы, a потым з боку Расіі з’явіліся «почтн поголовная неграмотность белорусского народа н упадок всякой культуры в белорусском крае».
    Аналізуючы развіццё нацыянальнай беларускай ідэі, аўтар адзначае, што яна зарадзілася з пачатку прыгнечання Беларусі Польшчай, але на поўны голас заявіла пра сябе толькі ў 1905—1906 гг. Ен высока ацэньвае
    значэнне З’езда беларускіх настаўнікаў (май 1907 г.), які вынес патрабаванне першапачатковага навучання дзяцей на роднай беларускай мове. У артыкуле прыводзяцца факты існавання прыватных школ, дзе навучанне вядзецца па-беларуску ў Магілёўскай, Мінскай і Віленскай губернях. Патрэба ў настаўніках для такіх школ расце, а беларускі край чакае толькі афіцыйнага дазволу роднай мовы ў роднай школе, піша аўтар.
    Думкі настаўніка Б. аспрэчваў настаўнік з Віцебска М. Дабраведаўскі. У артыкуле «Старая я молодая школа в Белоруссня» ён выказаўся за стварэнне адзінай нацыянальнай агульнарускай школы, дзе выкладанне павінна весціся на «обтерусском языке». Свой пункт гледжання ён матываваў няўдалай спробай увядзення ў школе буквара «Беларускі лемантар», хрэстаматый «Першае чытанне» і «Другое чытанне» ў Віцебскай губерні.
    Упершыню афіцыйнае абмеркаванне праблемы навучання на роднай мове адбылося на I Усерасійскім з’ездзе па народнай адукацыі (Пецярбург, 1913 г.). У выніку дыскусій удзельнікі «іншародніцкай секцыі» прыйшлі да высновы: «Манярынская мова павінна быць у школе для іншародцаў і мовай выкладання і прадметам выкладання. Руская мова ў інтарэсах іншародніцкага насельніцтва неабходна ў якасці прадмета выкладання».
    Даўшы сур’ёзную навуковую ацэнку дыферэнцыяцыі славянскіх моў, дзеячы народнай асветы адзначылі негатыўны ўплыў русіфікацыі на адукацыю дзяцей іншародцаў у рускай школе, паколькі яны пазбаўлены магчымасці карыстацца сваёй роднай мовай, як «пэўным спосабам мыслення», што вядзе да зніжэння культурнага ўзроўню народа. На з’ездзе была адзначана поўная несамастойнасць іншародніцкай школы, якая і можа быць ліквідавана толькі ажыццяўленнем права на нацыянальна-кулыурную аўтаномію кожнага народа. Былі прыведзены даныя (1912 г.). якія сведчылі аб тым, што развіццё афіцыйнай школы садзейнічала зніжэнню пісьменнасці на Беларусі. Там, дзе найбольшая колькасць жыхароў карысталася афіцыйнай школай (Магілёўская губерня — 52 чалавекі на 1000 жыхароў), колькасць пісьменных аказалася найменшай — 17 %. Найбольшая ж колькасць пісьменных (Гродзенская губерня —-29,1 % і Віленская — 29,3 %) тлумачыцца найменшым уплывам афіцыйнай школы і значнай колькасцю прыватных школ.
    Адраджэнне беларускай школьнай справы пачалося
    ў час першай сусветнай вайны ў заходніх губернях Беларусі — Гродзенскай і Віленскай. Фактычна першая беларуская пачатковая школа была адкрыта ў Вільні 13 лістапада 1915 г. А ў 1916 г. дзейнічала ўжо 5 беларускіх пачатковых школ. Затым такія школы адкрываліся ў Гродне, Лідзе, Крынках і так на ўсёй тэрыторыі заходняй Беларусі.
    Для адраджэння беларускай школы неабходна было вырашыць праблему забеспячэння яе нацыянальнымі настаўніцкімі кадрамі і напісання беларускіх школьных падручнікаў. Першыя настаўніцкія курсы былі адкрыты ў лістападзе 1915 года ў Вільні дзякуючы намаганням І. Луцкевіча і Цёткі, якія ўжо мелі вопыт арганізацыі беларускай асветы, работы ў прыватных школах. У 1913— 1915 гг. 1. Луцкевіч сам выкладаў у прыватнай школе Рыбакова.
    У кастрычніку 1916 г. руская настаўніцкая семінарыя ў Свіслачы Валкавыскага раёна была рэарганізавана ў беларускую, дырэктарам якой стаў Б. Пачэбка. Да 1917 г. на заходніх тэрыторыях Беларусі пад нямецкай акупацыяй дзейнічала ўжо 126 беларускіх пачатковых школ і 13 беларускіх гімназій і прагімназій. Афіцыйна першая беларуская гімназія была арганізавана ў Слуцку прафесарам Мінскага настаўніцкага інстытута Р. Астроўскім. Расчыніўшы свае дзверы 4 верасня 1917 г., Слуцкая беларуская гімназія прыняла 412 вучняў.
    Вырашэнне пытання аб беларускай нацыянальнай школе стала асноўным звяном супярэчлівасці ў развіцці асветы і педагагічнай думкі Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. Вастрыня гэтай праблемы тлумачылася тым, што нацыянальнае прыгнечанне і дыскрымінацыя беларускага народа асабліва моцна адчувалася ім у моўнай сферы, калі яго родная мова была афіцыйна забаронена і навучанне на ёй не дазвалялася.
    Дунін-Марцінкевіч і Багушэвіч лічылі адраджэнне беларускай мовы абавязковай умовай захавання беларускага этнасу. У пачатку XX ст. іх справу прадоўжылі і паднялі на новы ўзровень лідэры беларускага адраджэння Я. Купала, Я. Колас, Цётка, М. Багдановіч, В. Іваноўскі, К. Каганец, В. Ластоўскі, С. Палуян і іншыя прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху. Яны стаялі ля вытокаў нацыянальнага напрамку ў развіцці педагагічнай думкі Беларусі, унеслі вялізны ўклад у фарміраванне беларускай літаратурнай мовы, заклалі навуковапедагагічныя і вучэбна-метадычныя асновы нацыянальнай
    школы. Кожны з іх унёс нешта значнае і арыгінальнае ў справу выкладання на роднай мове. В. Іваноўскі, К. KaraHeu, Цётка, Я. Колас і В. Ластоўскі выдалі першыя буквары і чытанкі для беларускіх дзяцей. Б. Тарашкевіч падрыхтаваў першую беларускую граматыку, якая была выдадзена ў 1918 г. Купала і Колас сваімі творамі прывівалі любоў да роднага слова, заклікалі шанаваць яго і паважаць, як «душу народа». С. Палуян абагульніў канцэпцыю нацыянальнай школы на Беларусі. М. Багдановіч звярнуў асаблівую ўвагу на ўзаемасувязь у выкладанні беларускай і рускай моў і асаблівасці іх засваення ва ўмовах беларуска-рускага двухмоўя. Цётка і Колас былі ініцыятарамі стварэння першых нелегалыіых школ з навучаннем на беларускай мове. В. Ластоўскі, выкарыстоўваючы каштоўнасці афіцыйнай педагогікі, узбагаціў яе нацыянальнай адметнасцю; асноўную ўвагу ён звяртаў на выхаванне нацыянальнай самасвядомасці беларускіх дзяцей.