Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 128с.
Мінск 1995
Рэвалюцыя 1905—1906 гг. зрабіла першы пралом у русіфікатарскай палітыцы царызму на Беларусі. Але патрабавалася яшчэ амаль 10 гадоў, перш чым у чэрвені 1914 г. самадзяржаўе дазволіла беларускую школу. Першыя афіцыйна дазволеныя ўладамі нацыянальныя школы з’явіліся на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г., але грамадска-палітычная барацьба вакол іх не спынялася.
СТВАРАЛЬНАЯ, ТВОРЧАЯ ПЕДАГОГІКА
У пошуках плёну
У канцы XIX ст. у навучальных установах Беларусі, як і ва ўсіх школах Расійскай імперыі, пад уздзеяннем грамадска-педагагічнага руху павышалася цікавасць да ўдасканалення вучэбна-выхаваўчага працэсу. На пасяджэннях педагагічных саветаў гімназій і павятовых вучылішчаў актыўна абмяркоўваліся пытанні методыкі выкладання. Перадавыя настаўнікі пачатковых і сярэдніх школ Беларусі пачалі аказваць значна большую ўвагу пытанням удасканалення форм і метадаў пастаноўкі вучэбнай работы.
Настаўнікі імкнуліся забяспечыць свядомае і трывалае засваенне ведаў вучнямі, даступнасць і нагляднасць навучання. Гукавы метад навучання пісьменнасці паступова выцесніў літараскладальны. Усё шырэй выкарыстоўвалася тлумачальнае чытанне, пісьмовыя практыкаванні. Пры тлу
мачальным чытанні матэрыялаў па гісторыі і геаграфіі выкарыстоўваліся малюнкі, чарцяжы, карты. Пры навучанні арыфметыцы знаёмства з першапачатковымі лічбамі праводзілася на прыкладах навакольнага жыцця, уводзіліся практыкаванні на лічыльніках, што дапамагала больш асэнсаванаму і трываламу засваенню ведаў.
Арганізацыя вучэбнай работы і вучэбныя планы агульнаадукацыйных школ беларускіх паветаў у асноўным былі такімі ж, як і ў школах Цэнтральнай Расіі. Вучэбныя прадметы ў гімназіях, прагімназіях і павятовых вучылішчах вывучаліся па праграмах, якія былі зацверджаны Міністэрствам народнай асветы для ўсіх тыпаў навучальных устаноў. Выкладанне вялося на рускай мове (нават вывучэнне закону Божага ў каталіцкіх школах). На пасяджэннях педагагічных саветаў гімназій і павятовых вучылішчаў галоўная ўвага звярталася на методыку выкладання рускай мовы і літаратуры, паколькі для большасці навучэнцаў руская мова была не роднай і, акрамя гэтага, яна была абвешчана галоўным прадметам навучання. Пераход у наступны клас з нездавальняючымі адзнакамі па рускай мове забараняўся, у лік экзаменаў на атэстат сталасці быў уведзены экзамен па рускай славеснасці. Аднак, нягледзячы на прынятыя меры, і ў 90-я гады паспяховасць па рускай мове працягвала заставацца нізкай.
Выхаваўчая работа ў навучальных установах Паўночна-Заходняга краю служыла задачам ахоўнай школьнай палітыкі самадзяржаўя, барацьбы кіруючых органаў у Рускай праваслаўнай царкве з польска-каталіцкім уплывам і русіфікацыі беларускага народа. Нагляд за паводзінамі навучэнцаў, устаноўлены з моманту падаўлення паўстання 1863 г., у наступныя дзесяцігоддзі яшчэ больш узмацніўся, асабліва ў сувязі з ростам рэвалюцыйнага руху і яго ўздзеяннем на школу. У некаторых вучылішчах саветамі былі распрацаваны правілы аб спагнаннях, якія ўяўлялі сабой своеасаблівыя кодэксы пакарання. Напрыклад, у 1-й Віленскай гімназіі да 1906 г. практыкаваўся асобы прыём трыццацімінутнага ці нават гадзіннага выстойвання ў калідоры па суседству з кабінетам інспектара. Нярэдка былі выпадкі, калі педагагічныя саветы адпраўлялі навучэнцаў у карцэр.
Кіраўніцтва Віленскай вучэбнай акругі ставіла перад навучальнымі ўстановамі задачы выхавання моладзі вернымі Рускай праваслаўнай царкве і адданымі самадзяржаўнаму ладу. Гэта павінна было знайсці сваё адлюстра-
ванне ў практыцы выкладання асобных прадметаў. Выкладанне прыродазнаўства ў сярэдніх навучальных установах павінна было навучыць дзяцей пазнаваць прыроду з тым, каб яны пранікліся «бязмернай любоўю і ўдзячнасцю да яе творцы». Пры выкладанні гісторыі, як адзначалася ў справаздачы аб стане Мінскага рэальнага вучылішча за 1897/98 навучальны год, «асобая ўвага звярталася на вызначэнне важнасці для Расіі манархічнай / улады, якая стварыла моц, магутнасць і славу Расіі». Удзел навучэнцаў у літаратурных і літаратурна-музычных вечарах, калядных ёлках, царкоўных харах і іншых пазакласных мерапрыемствах таксама быў прызваны выхоўваць моладзь «вернымі і карыснымі сынамі вялікай Расіі і адданымі служкамі трона».
У адпаведнасці з указаннямі Міністэрства народнай асветы кіраўніцтва Віленскай вучэбнай акругі настойліва ўкараняла ў навучальных установах пазакласнае чытанне. Гэтая форма пазакласнай работы, прывучаючы навучэнцаў да чытання рускай мастацкай літаратуры, абмяжоўвала чытанне пэўнымі рамкамі. Кантроль здзяйсняўся пры дапамозе строгага падбору літаратуры для вучнёўскіх бібліятэк, забароны карыстацца кнігамі па-за школьнай бібліятэкай, рэгулявання чытання з боку класных настаўнікаў. Міністэрства народнай асветы ў 90-я гады XIX ст. прадпісала класным настаўнікам складаць спісы літаратуры, абавязковай для чытання. Была ўстаноўлена вельмі строгая цэнзура кніг, якія накіроўваліся ў школьную бібліятэку.
Царскі ўрад, узмацніўшы ў 80—90-я гады XIX ст. барацьбу супраць земскай школы пры дапамозе царквы, пачаў «унутранае» наступленне на народную школу. Міністэрства народнай асветы ўсімі сіламі старалася скараціць вучэбны курс пачатковай школы, адцягнуць яе ўвагу ад вырашэння агульнаадукацыйных задач дзеля задач утылітарна-практычных, імкнучыся правесці прафесіяналізацыю пачатковай школы. Вясковым пачатковым вучылішчам навязваліся такія прадметы, як садаводства, бортніцтва і г. д., у гарадскіх школах узмоцнена ўкаранялася выкладанне розных рамёстваў.
Адначасова Міністэрства народнай асветы імкнулася фармалізаваць працэс навучання ў пачатковай школе, навязваючы ў ёй так званы фармальна-граматычны напрамак. Цэнтр увагі выкладання, адзначаў знакаміты рускі педагог В. П. Вахцёраў, пераходзіў «ад нагляднага навучання і рэальных ведаў да дыктоўкі і граматыкі, каліграфіі і рашэння арыфметычных задач».
5. Зак. 927. 65
для сумеснай распрацоўкі плана вядзення заняткаў па вучэбных кнігах». Такія з’езды былі закліканы садзейнічаць перадачы вопыту старэйшых пакаленняў настаўнікаў іх маладым калегам, «асабліва ў адносінах да размеркавання матэрыялу для чытання».
З’езд выпрацаваў інструкцыю аб абавязках загадчыкаў двухкласных школ і ролі педагагічных саветаў школ. У ёй было зафіксавана права членаў савета, якія засталіся пры галасаванні ў меншасці, прадстаўляць свае меркаванні ў пратаколе педагагічнага савета. Падобныя «асаблівыя меркаванні» нярэдка сустракаюцца ў матэрыялах навучальных устаноў ведамства епархіі. «Асобныя меркаванні» мелі месца і ў практыцы педагагічных калектываў свецкіх навучальных устаноў, што сведчыла аб наяўнасці пэўных дэмакратычных механізмаў для забеспячэння правоў педагогаў, якія не раздзялялі меркавання большасці.
Вышэй ужо гаварылася аб удзеле вучняў і настаўнікаў у рэвалюцыйных падзеях 1905—1907 гг., іх палітычных і прафесійных патрабаваннях, уступках царскага ўрада ў галіне асветы і школы, зробленых пад уплывам рэвалюцыі. Вучнёўскія хваляванні, якія ахапілі разнастайныя бакі школьнага жыцця і ярка паказалі яго недахопы, паставілі на парадак дня пытанне аб правядзенні радыкальнай школьнай рэформы. Рускі педагог С. Знаменскі, прааналізаваўшы ў сваёй кнізе (1909 г.) прычыны вучнёўскіх хваляванняў 1905—1907 гг. і іх значэнне, палітычныя і прафесійныя патрэбы вучняў розных рэгіёнаў Расійскай імперыі, у тым ліку і Беларусі, падкрэсліў неабходнасць рэформы сярэдняй школы. «Грамадства, а разам з ім і вучні перараслі школу», — робіць вывад аўтар.
Рэвалюцыя 1905—1907 гг. аказала моцны ўплыў на змест, формы і метады вучэбна-выхаваўчай работы ў школе, характар і напрамак развіцця педагагічнай думкі. Іх развіццё на Беларусі ў значнай ступені пачало вызначацца працэсамі дэмакратызацыі, гуманізацыі, беларусізацыі.
Рэвалюцыя і актыўны ўдзел у ёй моладзі прымусілі кіраўніцтва Міністэрства народнай асветы і Віленскай вучэбнай акругі больш крытычна паглядзець на стан вучэбнай і выхаваўчай работы ў школе і больш энергічна ўзяцца за распрацоўку новых форм уздзеяння на моладзь у саміх навучальных установах. У распараджэнні Міністэрства народнай асветы ад 7 ліпеня 1907 г. былі
ўказаны неабходныя меры ўздзеяння на вучняў. Ад іх патрабавалася ўдумліва і свядома засвойваць матэрыял, звярталася ўвага на трываласць засваення ведаў. I ў той жа час патрабаванні настаўніка да вучняў павінны быць «вызначаны». Настаўнік павінен папаўняць запас ведаў вучняў, «не змешваючы таго, што яны могуць і што ім карысна ведаць, з тым, што яны павінны ведаць». У сувязі з гэтым звярталася ўвага класных кіраўнікоў на раўнамернасць размеркавання вучнёўскай работы. Выражалася думка, што раўнамернасць размеркавання работы вучняў у многім забяспечваецца кантролем за іх ведамі. Так, Міністэрства народнай асветы прызнавала важнай у высокай ступені пастаянную праверку ведаў шляхам разумных апытанняў як асобных вучняў, так і ўсяго класа, і прыняцце неадкладных мер для таго, каб вучні з самага пачатку года не запускалі заняткі. На думку Міністэрства і вучэбнага акруговага начальства, сур’ёзная ўвага педагагічнага персаналу павінна быць звернута, перш-наперш, на глыбокае вывучэнне ў школе рускай гісторыі, мовы і літаратуры.
Услед за гэтым у распараджэнні Міністэрства ад 21 жніўня 1908 г. кіраўнікам навучальных устаноў прадпісвалася звяртаць асаблівую ўвагу на вучэбную і выхаваўчую работу, рэкамендавалася ажыццявіць у гэтым напрамку канкрэтныя меры. Дырэктарам навучальных устаноў прапаноўвалася для паспяховай работы «значную частку вучэбнага дня праводзіць у класах, як мага часцей наведваць урокі выкладчыкаў, сумесна з імі абмяркоўваць пытанні, якія закранаюць выкладанне, поспехі вучняў, правільную ацэнку гэтых вучняў, абуджэнне ў вучняў самастойнасці». Рэкамендавалася бліжэй стаць да вуч няў, уважліва адносіцца да іх штодзённых патрэб, улічваць іх індывідуальныя асаблівасці, «прыкладаць усе сілы для паляпшэння іх разумовага і фізічнага развіцця».
У 1907—1910 гг. кіраўніцтва Віленскай вучэбнай акругі правяло ў Вільні настаўніцкія з’езды, на якіх абмяркоўваўся стан выкладання амаль усіх вучэбных прадметаў гімназічнага курса. У сакавіку 1907 г. адбыўся з’езд выкладчыкаў рускай мовы і гісторыі сярэдніх навучальных устаноў, у красавіку 1907 г. — замежных моў, у лютым—сакавіку 1908 г. — матэматыкі, фізікі, геаграфіі, у красавіку 1910 г. — выкладчыкаў практычных мастацтваў і рамёстваў Віленскай вучэбнай акругі. З’езды і пытанні, якія на іх абмяркоўваліся, сведчылі аб незадавальненні пастаноўкай навучання і аб неабходнасці змен у сярэдняй