• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі

    Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 128с.
    Мінск 1995
    29.47 МБ
    Грамадска-палітычная і нацыянальна-культурная арыентацыя гэтых выданняў была рознай, што адбілася на іх лёсе. «Голос учнтеля» і «Белорусскяй учнтель», якія адлюстроўвалі прагрэсіўныя настроі беларускага народнага настаўніцтва, былі забаронены пасля выхаду першых жа нумароў у сувязі з антыўрадавым характарам сваіх выступленняў. «Белорусскнй учнтельскнй вестняк», нягледзячы на тое, што ўхіляўся ад ацэнкі грамадска-палітычных пытанняў, тым не менш быў закрыты пасля выхаду шостага нумару ў 1911 г. Да мясцовых акцябрыстаў прымыкаў часопіс «Зорька», які выдаваўся ў 1905—
    1912 гг., як і яго працяг «Педагогнческне запнскн». Крыху больш за іншыя змог пратрымацца часопіс «Педагогнческое дело» (выйшла 12 нумароў), які па цэнзурных прычынах пазбягаў вострых грамадска-палітычных матэрыялаў, абмяжоўваўся пытаннямі педагагічнай асветы і распаўсюджвання вопыту настаўнікаў-наватараў. Па сваёй арыентацыі гэта быў часопіс ліберальна-асветніцкага накірунку.
    Якія ж мэты і задачы ставілі перад сабой органы педагагічных таварыстваў і гурткоў, у чым яны бачылі сваё прызначэнне? У рэдакцыйным звароце зборніка «Голос учнтеля» адзначалася, што з’яўленне яго выклікана даўно наспелымі патрэбамі. Ва ўмовах, калі на чарзе стаяць пытанні ўвядзення ўсеагульнага навучання і карэннага пераўладкавання пачатковай школы, асабліва важным і неабходным з’яўляецца голас самога настаўніка. Рэдакцыя лічыла, што настаўнік абавязаны быць правадніком асветы, кіраўніком народа, весці энергічную пазашкольную асветніцкую і грамадскую дзейнасць. Але для гэтага настаўніку неабходна быць у поўным узбраенні ведамі і вопытам. Звярталася ўвага на неспрыяльныя ўмовы жыцця настаўнікаў, у прыватнасці на немагчымасць сучаснага азнаямлення «з навейшымі плынямі ў галіне педагагічнай думкі». «Аб’яднанне настаўніцтва вакол ідэалаў вольнай дэмакратычнай школы і вакол ідэалаў настаўніка як кіраўніка народа , з’яднанне на глебе разумовай узаемадапамогі і маральнай падтрымкі — вось задача зборніка», — гаварылася ў рэдакцыйным артыкуле. Зборнік меў намер удзяліць асобнае месца жыццю царкоўнапрыходскіх школ. Рэдакцыя заявіла пра тое, што неабходна ўстанавіць адзіны тып пачатковай школы, школы свецкай, свабоднай, якая знаходзіцца ў распараджэнні органаў грамадскага самакіравання.
    Рэдакцыйны зварот, якім быў адкрыты зборнік «Голос учнтеля», уяўляў сабой своеасаблівую праграму грамадска-педагагічнай дзейнасці прагрэсіўных колаў народнага настаўніцтва Беларусі. Зборнік разглядаўся рэдакцыяй як адзін са сродкаў кансалідацыі прыхільнікаў радыкальнага пераўтварэння школьнай справы.
    «Голос учнтеля», заявіўшы ў рэдакцыйным звароце пра адмоўныя адносіны да канфесіянальных школ, выступіў супраць царкоўнапрыходскіх школ, паказваючы на іх надзвычай нізкую адукацыйна-выхаваўчую ролю.
    У артыкуле настаўніцы адной са школ давалася негатыўная ацэнка «Кннге для чтення в народных учнлніцах
    Северо-Западного края», выдадзенай М. Адзінцовым і В. Багаяўленскім у 1896 г., якая была асноўным падручнікам па чытанню для пачатковай школы Віленскай вучэбнай акругі да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Настаўніца адмоўна выказвалася аб арганізацыі навучання ў аднакласнай царкоўнапрыходскай школе. Антыцаркоўнай накіраванасцю адрозніваецца змешчаны ў «Голосе учнтеля» артыкул «Нз жмзнн церковнопрнходской школы», у якім адлюстравана вострая незадаволенасць педагагічнай грамадскасці і насельніцтва спробай царскага ўрада ўзаконіць царкоўнапрыходскія школы шляхам ўключэння іх у сетку пачатковых школ у праекце закону аб усеагульным навучанні.
    Важныя і адказныя задачы ў галіне выхавання. навучання адукацыі школьнікаў, павышэння кваліфікацыі настаўніка паставіла перад сабою і рэдакцыя зборніка «Белорусскнй учнтель», першы і адзіны нумар якога выйшаў у Пецярбургу ў лютым 1909 г. У рэдакцыйным артыкуле гаварылася пра тое, што на Беларусі ўжо даўно наспела неабходнасць у органе друку для ўсебаковага асвятлення патрэб і інтарэсаў народнага настаўніка, і ў сувязі з гэтым успаміналася пра выхад у Віцебску зборніка «Голос учнтеля», выданне якога, як адзначалася, было адразу ж спынена. Паказвалася, што ў Магілёўскім настаўніцкім таварыстве ўзнята пытанне пра стварэнне перыядычнага настаўніцкага органа для Магілёўскай і суседніх губерняў.
    Рэдакцыя зборніка падкрэслівала, што настаўнікі павінны прыняць удзел у абмеркаванні такіх важных пытанняў, якія стаяць на парадку дня, як увядзенне ўсеагульнага навучання і рэформа школы, устанаўленне тыпаў школ, распрацоўка вучэбных праграм, метадаў навучання і выхавання, педагагічная і агульнаадукацыйная падрыхтоўка настаўніка. Рэдакцыя заявіла аб сваім намеры змяшчаць артыкулы, прысвечаныя культурна-асветным задачам настаўніка, які з’яўляецца амаль адзіным інтэлігентам, знаходзячыся ў пастаянных зносінах з народам... He быў абдзелены ўвагай і працэс «абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў», які назіраўся на працягу гадоў, што знайшло сваё адлюстраванне ва ўзмацненні інтарэсу да беларускай мовы, нацыянальнай беларускай школы. «Да вырашэння гэтых пытанняў, — гаварылася ў заключэнні рэдакцыйнага артыкула, — бліжэй, чым хто іншы, стаіць беларускі настаўнік, таму яго абавязак выказваць аб гэтым сваё аўтарытэтнае меркаванне».
    У зборніку былі змешчаны артыкулы аб мове выкладання ў школах Беларусі, пакараннях і заахвочваннях, мастацтве ў пачатковай школе, матэрыялы «Запяскн учнтеля», «Нз дневннка курсяста». У раздзелах «В белорусскях органязацнях» і «В учнтельскнх обіцествах Белорусснв» змяшчалася інфармацыя аб дзейнасці выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца», беларускіх культурна-асветных арганізацый.
    У артыкуле «На каком языке учнть в школах Белорусснн? (по поводу платформы Белорусского обіцества)», напісаным С. Ф. Русавай — украінскім грамадскім дзеячам, публіцыстам і педагогам — адным з заснавальнікаў і рэдактараў украінскага педагагічнага часопіса «Світло», выкрываецца разыходжанне поглядаў наконт недасканаласці і багацця беларускай мовы.
    С. Ф. Русава крытыкуе платформу «Белорусского обіцества» — рэакцыйнай арганізацыі вялікадзяржаўнашавіністычнага накірунку, — якая была апублікавана ў кадэцкай газеце «Речь» і перадрукавана «Белорусскнм учнтелем». Платформа адмаўляла беларускую мову як мову навучання ў школе з прычыны таго, што яна быццам бы недастаткова распрацаваная, бедная. С. Ф. Русава зусім рэзонна задавала пытанне, навошта гэта грамадства называе сябе «беларускім», калі без беларускай мовы не можа быць і беларускага народа. Аўтар заклікае беларускіх народных настаўнікаў падзяліцца сваімі назіраннямі над беларускай школай і сваімі думкамі наконт таго, ці патрэбна беларускаму народу школа з выкладаннем на яго «сялянскай» мове або ён павінен далучыцца да агульначалавечай культуры на «панскай» рускай ці польскай мове. Як падкрэслівае аўтар, толькі голас беларускіх народных настаўнікаў можа праўдзіва адказаць на гэта пытанне.
    Артыкул украінскага педагога ў «Белорусском учнтеле» ўяўляе сабой адметны факт супрацоўніцтва прадстаўнікоў беларускай і ўкраінскай педагагічнай думкі, сведчыць аб адзінстве поглядаў перадавых прадстаўнікоў беларускага і ўкраінскага нацыянальнага адраджэння на ролю і значэнне роднай мовы ў працэсе навучання.
    Асаблівую цікавасць з пункту погляду педагагічнай думкі выклікае змешчаны ў зборніку артыкул «О наказаннях н поошреннях...». Яе аўтарам быў беларускі культурны дзеяч, рэдактар газеты «Наша ніва» A. М. Уласаў. Пачынаючы артыкул эпіграфам Д. Лока «Рабская дысцыпліна стварае рабскі характар», ён дзеліцца сваімі no-
    глядамі і назіраннямі адносна пакарання і заахвочвання ў беларускай пачатковай школе.
    Зыходзячы са спецыфічнага становішча беларускага народа, A. М. Уласаў канстатуе, што адвечная прыгнечанасць беларуса зрабіла яго баязлівым, прыніжаным і хітрым, што адбілася перш-наперш «на зялёных усходах» Беларусі — яе дзецях. Галоўную задачу школы і настаўніка ён бачыць у тым, каб даць магчымасць падняць вышэй галаву дзіцяці, прымусіць вучня быць гордым, смелым, сумленным. I адным з галоўных сродкаў школы ў гэтых адносінах з’яўляецца «звядзенне да мінімуму і нават поўны адказ ад пакаранняў і заахвочванняў у школе».
    На думку аўтара, шкода строгіх пакаранняў у тым, што яны прыгнятаюць асобу дзіцяці, расслабляюць яго волю і душэўныя сілы. Аўтар адзначае, што паводзіны вучня, яго адносіны да школы і ведаў залежаць ад настаўніка, які павінен карыстацца аўтарытэтам і павагай у вучняў. Прыводзяцца спосабы заваявання настаўнікам аўтарытэту ў дзяцей: неабходна быць справядлівым і шчырым з вучнямі, ласкава абыходзіцца з дзецьмі, паважаць у іх чалавека.
    Калі настаўнік хоча, каб на яго ўроку не было рэзкіх парушэнняў дысцыпліны, а значыць, і неабходнасці пакаранняў, ён абавязаны жыва, цікава і захапляюча весці ўрок. Аўтар прапаноўвае скараціць працягласць урока да паўгадзіны, а ў час перапынкаў і ў пазаўрочны час вучням павінна быць дадзена як мага больш свабоды. Настаўнік павінен даць вучню магчымасць задаволіць сваю патрэбу ў руху, смеху і шуме і можа толькі ўмела накіроўваць характар іх гульняў.
    A. М. Уласаў заклікае настаўнікаў з большай асцярожнасцю выкарыстоўваць паняцце «правіннасць» да таго ці іншага дзеяння вучня. Ен лічыць адным з лепшых сродкаў барацьбы з эксцэсамі ў школе «добрае слова ўгавору», якое робіць больш карысці ў сэнсе выпраўлення, чым усе рэпрэсіі разам узятыя. Артыкул A. М. Ўласава прасякнуты любоўю да беларускіх дзяцей, глыбокім разуменнем іх псіхалогіі, умоў жыцця ў сям’і і школе, верай у іх добрыя намеры і пачынанні. Разам з тым у ім можна заўважыць уплыў распаўсюджанай у той час тэорыі «свабоднага выхавання».
    Выхаду ў свет зборніка «Белорусскнй учнтель» прысвяціў свой артыкул «О нацнональной школе в Беларусн» беларускі літаратуразнаўца і крытык С. Е. Палуян. Арты-
    кул быў надрукаваны ў 1909 г. у часопісе «Украінська хата». Адзначыўшы неабходнасць выдання беларускім настаўніцтвам уласнага органа друку і зробленыя ў сувязі з гэтым спробы, якія былі не вельмі ўдалымі, ён пісаў, што зборнік «Белорусскнй учнтель» недасканалы, не адпавядае сваёй мэце. Галоўным яго недахопам з’яўляецца адсутнасць вядучай ідэі, ідэі беларускага адраджэння, якая аб’яднала б усе часткі зборніка ў адно цэлае. С. Е. Палуян адзначае, што беларускага ў зборніку няшмат, сам ён выдадзены на рускай мове.