• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі

    Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 128с.
    Мінск 1995
    29.47 МБ
    васці да чытання, у якім бачыў дзейсны сродак маральнага ўдасканалення асобы.
    У артыкуле «Педагагічныя размовы» Ф. А. Кудрынскі першым з педагогаў Беларусі ўздымае праблему псіхалагічных зносін паміж настаўнікам і вучнем у вучэбна-выхаваўчым працэсе. У ім падкрэсліваецца пэўная роля педагога ў гэтым працэсе, яго ўменне валодаць сабой, захоўваць педагагічны такт, праяўляць педагагічнае чуццё. Закранаючы такую вострую праблему школьнай справы, як ацэнка ведаў па балах, аўтар піша аб навучальнай і выхаваўчай яе ролі, адзначыўшы, іпто ў шэрагу выпадкаў матэматычная ацэнка павінна ўступаць месца псіхалагічнай. Неабходнасці ўліку ў школьнай справе псіхалагічных тыпаў мыслення прысвечаны артыкул Ф. А. Кудрынскага «Тыпы мыслення». Некаторыя дыдактычныя і псіхалагічныя прыёмы арганізацыі практычных урокаў у настаўніцкіх семінарах раскрыты ў яго артыкуле аб методыцы правядзення гэтых урокаў. У гісторыка-педагагічнай літаратуры Беларусі, у якой творчай спадчыне Ф. А. Кудрынскага адведзена важнае месца, абойдзены ўвагай яго артыкул «О нацнональном воспнтаннн», апублікаваны ў часопісе «Народное образованне в Внленском учебном округе» ў 1909 г. У ім аўтар развівае свае думкі аб народным выхаванні, патрыятызме, у аснове якога ляжыць усведамленне цеснай сувязі з народам і яго мовай. Адзначаецца, што «выхаванне павінна быць нацыянальным», што народ «павінен фарміраваць духоўныя сілы ійаладога пакалення абавязкова на глебе нацыянальнай». Аўтар высока ставіць выхаваўчае значэнне роднай «айчыннай» мовы: «Айчынная мова — сэрца народа, якое ахоўвае і прыводзіць у рух увесь яго арганізм». Ф. А. Кудрынскі лічыць развіццё нацыянальнага пачуцця магутным сродкам маральнага выхавання, засцерагаючы адначасова ад фарміраванпя «эгаіста на нацыянальнай падкладцы». Істотным недахопам школы з’яўляецца беднасць сродкаў нацыянальнага выхавання, у выніку чаго са школы выходзіць шмат людзей «без пэўных нацыянальных прызначэнняў». Аўтар заклікае настаўнікаў развіваць у сваіх вучняў нацыянальнае пачуццё, выкарыстоўваючы для гэтага перш за ўсё ўласны прыклад, настрой і ўвесь свой жыццёвы вопыт. У часопісе павялічвалася колькасць публікацый па праблемах выхавання. Пачалі з’яўляцца артыкулы і па такой новай праблеме, як эстэтычнае выхаванне ў школе. Гэтай тэме прысвяціў у 1910 годзе свой артыкул крытык, пісьменнік і педагог М. А. Бентштэйн, які выступіў пад псеўда-
    7.	Зак. 927.
    німам «Мік. Кубанскі». Аўтар адзначае, што эстэтычнае выхаванне ў пачатковай школе застаецца «цёмным' і спрэчным» пытаннем' якое яшчэ не набыло сацыяльнага гучанняі не ўвайшло ў лік абавязковых задач школы. Вызначаюцца задачы эстэтычнага выхавання. Аўтар прапануе цесна звязаць вывучэнне натуральных навук з эстэтычным выхаванне.м. Мік. Кубанскі апісвае сродкі эстэтычнага выхавання, якія знаходзяцца ў руках настаўніка: знаёмыя абставіны класа і школы, экскурсіі, чытанне вершаў, спевы, маляванне, захаванне вучнямі норм гігіены і іх чысты знешні выгляд. Каштоўныя педагагічныя парады даваў артыкул В. М. Тычыніна «Аб выхаванні», апублікаваны ў часопісе восенню 1914 г. Адказваючы на пытанне «Хто каго выхоўвае?», ён падкрэслівае, што ў выхаванні ўзаемна выхоўваюцца вучань і выхавацель.
    В.	М. Тычынін разглядае ўзаемадзеянне сям’і, школы і грамадства ў працэсе выхавання і адзначае важную ролю сям’і ў станаўленні чалавечай асобы. Патрыятызм сям’і заключаецца ў жыцці і працы на карысць роднага народа і краіны. В. М. Тычынін, узняўшы ў сваім артыкуле шырокія праблемы выхавання, праявіў глыбокае разуменне гэтага складанага, дыялектычнага працэсу, паказаў узаемасувязь і ўзаемадзеянне сям’і, школы і грамадства ў працэсе станаўлення чалавечай асобы. Аўтар выказаў надзвычай важныя і актуальныя сёння думкі аб маральным выхаванні дзяцей, вялікай ролі сямейнага выхавання, значэнні спадчынных фактараў у выхаванні, патрыятызме сям’і, складаных задачах школы ў выхаванні дзяцей, адказнасці настаўніка, яго педагагічным прызванні і таленце. Як нам уяўляецца, у асобе аўтара артыкула «Аб выхаванні» мы бачым таленавітага педагога-мысліцеля і вопытнага настаўніка-практыка, які пакуль не атрымаў прызнання ў гісторыка-педагагічнай літаратуры Беларусі. Праведзены агляд педагагічнай журналістыкі Беларусі адзначанага перыяду дазваляе зрабіць вывад аб тым, што яна была адным з галоўных фактараў развіцця метадычнай думкі і педагагічнай навукі Беларусі. Дзякуючы выданню педагагічных зборнікаў і часопісаў настаўнікі, педагагічная грамадскасць, бацькі, інтэлігенцыя змаглі пазнаёміцца з рознымі праблемамі навучання, адукацыі і выхавання ў пачатковых і сярэдніх школах Беларусі, Літвы, як і ў цэлым у Расіі, і асобных замежных краін. Яны таксама маглі мець уяўленне аб шырокай палітры ноглядаў і распрацовак педагогаў-наватараў і народных настаўнікаў-практыкаў па пытаннях школа-
    знаўства, педагогікі, псіхалогіі, эстэтыкі, методыкі выкладання асобных вучэбных дысцыплін, гісторыі, педагогікі, навейшых айчынных і замежных тэорый педагагічнага працэсу. Кіруючым, самым аўтарытэтным педагагічным выданнем на тэрыторыі Беларусі быў часопіс «Народное образованне в Внленском учебном округе». Гэты часопіс меў самыя спрыяльныя, калі параўноўваць яго з іншымі педагагічнымі друкаванымі органамі, магчымасці для ператварэння ў аўтарытэтную трыбуну беларускага настаўніцтва: афіцыйны характар і фінансавая падтрымка з боку ўрада і мясцовага вучэбнага кіраўніцтва; самы працяглы выдавецкі «стаж» — з 1901 па 1915 г.; рэгулярнасць выхаду нумароў і іх нармальны аб’ём. Але важным дасягненнем гэтага часопіса быў аўтарскі калектыў. У ім друкаваліся самыя вядомыя тады на Беларусі педагогі: Ф. А. Кудрынскі, КI. Ціхаміраў, Д. А. Сцяпура, К. В. Ельніцкі. Намаганнямі многіх настаўнікаў-наватараў у часопісе распрацоўвалася методыка выкладання вучэбных прадметаў.
    За 14 год свайго існавання часопіс прайшоў пэўную эвалюцыю, важнейшай вяхой у якой з’явілася рэвалюцыя 1905—1907 гг. Пасля рэвалюцыйных хваляванняў узбагацілася тэматыка і змест часопіса, з’явіліся матэрыялы, праўда, вельмі стрыманыя, аб рэформе школы. У цэлым часопіс заставаўся верным правадыром русіфікатарскай палітыкі самадзяржаўя ў галіне асветы беларускага народа. На яго старонках вядомыя педагогі, выказваючы радыкальныя і цікавыя погляды па пытаннях педагогікі і дыдактыкі, абыходзілі такую жыццёва важную для беларусаў праблему, як пытанне аб беларускай нацыянальнай школе, аб выкладанні на роднай мове. У гэтым быў карэнны недахоп часопіса. Але зразумела, што іншым гэты афіцыёз быць не мог.
    Перыядычныя выданні і зборнікі педагагічных таварыстваў Віцебска, Гродна і Магілёва, якія выходзілі ў 1908—1914 гг. («Голос учнтеля», «Белорусскнй учнтель») па розных прычынах, аб якіх ужо гаварылася, таксама не змаглі стаць нацыянальнай трыбунай беларускай настаўніцкай інтэлігенцыі. Задачы, якія ставілі перад сабой рэдакцыі гэтых выданняў, сведчылі аб разуменні імі праблем, якія хвалююць народнае настаўніцтва. «Белорусскнй учнтель» нават імкнуўся звязаць беларускае нацыя? нальнае адраджэнне з асветай і школай, з роднай мовай вучняў, разам з «Голосом учнтеля» крытыкаваў стан школьнай справы на Беларусі, школьную палітыку царызму.	99
    Даследаванне педагагічнай журналістыкі пачатку XX ст. на Беларусі паказвае, што сярод мясцовага настаўніцтва і дзеячаў народнай асветы сфарміраваліся два напрамкі педагагічнай думкі: афіцыйны, які стаяў на пазіцыях «запцдноруснзма» і быў прадстаўлены галоўным чынам часопісамі «Народное образованне в Внленском учебном округе», «Белорусскнй учнтельскнй вестннк», «Педагогнческое дело» і напыянальны («Наша доля», «Наша ніва» і інш.). Прадстаўнікі афіцыяльнага напрамку плённа распрацоўвалі агульнапедагагічныя і метадычныя пытанні навучання і выхавання. Нацыянальны напрамак, прадстаўлены лідэрамі беларускага нацыянальнага адраджэння, школьнае пытанне звязваў з нацыяналізацыяй школы. Абодва напрамкі развівалісяпаралельна. Але супрацоўніцтва, узаемадзеянне, сувязь паміж імі адсутнічалі.
    На карысць навуцы і школе
    Асвета і народная адукацыя на Беларусі, развіццё прагрэсіўнай педагагічнай думкі ажыццяўдяліся дзякуючы самаадданай працы і творчым пошукам ь^огіх народных настаўнікаў, настаўнікаў сярэдніх вучэбных устаноў, педагогаў-наватараў. Педагагічная думка прабівала сабе шлях у сценах пачатковых школ, гімназій і рэальных вучылішчаў, настаўніцкіх семінарый, настаўніцкіх інстытутаў, на педагагічных курсах, нарадах, канферэнцыях, з’ездах настаўнікаў і дзеячаў народнай асветы. Настаўніцкі корпус беларускіх губерняў быў разнастайны па свайму сацыяльнаму і прафесійнаму саставу, прытрымліваўся рознай сацыяльна-палітычнай арыентацыі. Настаўнікі пачатковых народных школ па свайму сацыяльнаму і матэрыяльнаму становішчу адрозніваліся ад выкладчыкаў сярэдніх школ, што абумоўлівала іх розныя адносіны і ступень удзелу ў рэвалюцыйных падзеях 1905— 1907 гг. Настаўніцкая інтэлігенцыя адносілася да розных саслоўяў, канфесійных і нацыянальных груп насельніцтва. Але ў цэлым настаўніцкія кадры аб’ядноўвала жаданне плённа працаваць на ніве народнай асветы, удасканальваць методыку навучання і выхавання, вырошчваць маральна здаровае пакаленне.
    Значны ўклад у збліжэнне школы з жыццём, з неабходнасцямі грамадскага развіцця ўнеслі такія вядомыя педагогі, як Ф. А. Кудрынскі, КIЦіхаміраў, Д. А. Сцяпура, КЕ. Ельніцкі, А. Я. Багдановіч і інш. Яны былі прызнаны ў настаўніцкім асяроддзі, іх публікацыі вызы-
    валі шырокі рэзананс, іх педагагічная спадчына заняла важнае месца ў беларускай гісторыка-педагагічнай літаратуры, што тым не менш не вызваляе сучасных даследчыкаў ад больш глыбокага вывучэння педагагічнай дзейнасці і поглядаў гэтых вядомых дзеячаў народнай адукацыі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст.
    У ходзе вывучэння архіўных матэрыялаў і літаратуры аўтар сутыкнулася з радам іншых цікавых педагогаў і дзеячаў народнай асветы, імёны якіх яшчэ мала вядомы нават вузкаму колу спецыялістаў па гісторыі школы і педагагічнай думкі Беларусі.
    Вывучэнне педагагічнай дзейнасці і поглядаў гэтых людзей, якіх шанавалі і паважалі іх сучаснікі і калегі, але імёны якіх потым як бы сцерліся, зніклі з гістарычнай памяці, з’яўляецца важнай і высакароднай справай для гісторыкаў нацыянальнай педагогікі. Тым больш, што размова ідзе аб яркіх, неаднародных фігурах, якія ўнеслі свой уклад у вывучэнне педагагічнага мінулага беларускага народа, распрацоўку асобных пытанняў тэорыі і практыкі школьнага навучання і выхавання. У шэрагу гэтых новых, вяртаемых сучаснай гісторыка-педагагічнай навуцы, імён варта назваць у ліку першых выдатнага педагога, Гісторыка, краяведа, этнографа Яўстафія Філарэтавіча Арлоўскага (1862—1913 гг.). Выхадзец з сям’і свяшчэнніка, Я. Ф. Арлоўскі пасля заканчэння гісторыкафілалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага універсітэта ў званні кандыдата быў назначаны ў Гродзенскую мужчынскую гімназію настаўнікам грэчаскай мовы і гісторыі. Аднак настаўніцкай дзейнасцю яго прафесійныя і творчыя інтарэсы далёка не вычэрпваліся. ЯФ. Арлоўскі глыбока займаўся вывучэннем гісторыі і культуры Гродзеншчыны, з’яўляўся членам праўлення Гродзенскай публічнай бібліятэкі, Гродзенскага педагагічнага таварыства (з 1907 па 1913 г.), Гродзенскага археалагічнага камітэта і статыстычнага камітэта, друкаваў свае артыкулы ў «Гродненскях губернскнх ведомостях».