Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 128с.
Мінск 1995
заклікаў настаўнікаў уважліва аднесціся да матэрыялаў па заходнерускай гісторыі ў курсе сярэдняй школы, паколькі гэтыя даныя маюць такое ж значэнне, як і паўночнаруская гісторыя. Гэта кніга не згубіла свайго значэння і ў наш час. У ёй раскрыты карані русіфікатарскай палітыкі самадзяржаўя ў Паўночна-Заходнім краі, роля рэлігіі ў гэтым працэсе.
Падручнік А. Турцэвіча «Русская нсторня (в связн с нсторней Велнкого княжества Лмтовского) . Курс городскнх н уездных учнлнш», выдадзены ў Вільні ў 1911 г., змяшчае карты, шмат малюнкаў і пытанні для паўтарэння, ён вытрымаў 15 выданняў, а падручнік па рускай гісторыі для пачатковай школы — 9. Навуковыя артыкулы А. Турцэвіча друкаваліся ў Цыркулярах па Віленскай вучэбнай акрузе, а таксама ў «Віленскім календары» за 1901, 1902 гг.
Рэвалюцыя 1905—1907 гг. унесла ў настроі, у навукова-педагагічныя погляды вучонага значныя карэктывы. Калі да рэвалюцыі яго працы поўнасцю насілі вернападданніцкі характар, то пасля яе АТурцэвіч ужо выказаў крытычныя меркаванні да палітыкі русіфікацыі. У «Кратком ясторнческом очерке Внленской комнссян для разбора н нздання древннх актов. 1864—1906», выдадзеным у Вільні ў 1906 г., ён асуджае русіфікатарскія погляды камісіі аб тым, што Беларусь «спрадвечна рускі, праваслаўны край». У сваёй працы «Русскне крестьяне под владычеством Лнтвы н Польшн» (1911 г.) аўтар прыходзіць да вываду, што пасля аб’яднання Беларусі з Расіяй становішча сялян станавілася ўсё горшым.
Навуковая і педагагічная спадчына A. В. Турцэвіча ўнесла ўклад у фарміраванне гістарычнай асветы беларускага народа. Дзякуючы яго падручнікам, хрэстаматыям і даследаванням па гісторыі Заходняй Расіі і Вялікага княства Літоўскага, вучні, як і дарослае насельніцтва, прылучыліся да глыбокай і багатай гісторыі Беларусі.
Імя выдатнага беларускага гісторыка, вучонага і педагога, краязнаўцы Віцебшчыны Аляксея Парфёнавіча Сапунова пакуль яшчэ мала сустракалася ў гісторыі педагагічнай думкі Беларусі.
А. П. Сапуноў (1852—1924) нарадзіўся ў Віцебскай губерні ў небагатай сялянскай сям’і. Пасля паспяховага заканчэння Віцебскай мужчынскай гімназіі ў якасці стыпендыята Міністэрства народнай асветы быў накіраваны ў Санкт-Пецярбургскі універсітэт на гісторыка-філалагічны
факультэт. Пасля паспяховага напісання кандыдацкага сачынення яму было прапанавана застацца на кафедры прафесара Ламанскага. Але ў сувязі са сваім статусам стыпендыята Міністэрства народнай асветы ён вымушаны быў вярнуцца назад у Віцебск. Ен стаў выкладчыкам мужчынскай гімназіі, у якой працаваў на працягу 15 гадоў. 3 гэтага моманту А. П. Сапуноў амаль поўнасцю прысвяціў сябе справе народнай адукацыі і беларускай культуры. А. П. Сапуновым напісана і выдадзена больш як 200 навуковых прац: артыкулаў, дакладаў, рэцэнзій і інш., якія датычацца выключна вывучэння гістарычнага мінулага Беларусі. Яго працы змяшчаюць каля 7 тысяч друкаваных старонак, якія ён выдаваў у асноўным на свае сродкі. Непасрэднае дачыненне да педагагічнай справы маюць такія яго працы, як «Нсторнческая запнска 75-летня Внтебской гнмназнн» (Віцебск, 1884 г.), «Речь, пронзнесенная 8 нюня в актовом зале Вятебской мужской гнмназям» («Полоцкне епархнальные ведомостн», 1889 г.) , «Уннвёрснтет в Полоцке» («Внтебскне губернскне ведомостй», 1908 г.). Працу вучонага для развіцця беларускай гістарычнай навукі і асветы цяжка пераацаніць.
Галоўная праца А. П. Сапунова — «Внтебская старнна», якая ўяўляе сабой энцыклапедыю-даведнік па гісторыі Паўночнай часткі Беларусі. У 1893 г. ён апублікаваў кнігу «Западная Двмна», якая прынесла яму заслужаную славу не толькі ў Расіі, але і за мяжой. Гэта праца атрымала высокую навуковую ацэнку ў краінах Заходняй Еўропы: Германіі, Францыі, Днгліі.
У 1897 г. А. П. Сапунова запрасілі на працу ў Маскоўскі універсітэт, там ён працаваў да 1901 г., а потым зноў вярнуўся ў Віцебск, дзе быў выкладчыкам гімназіі, займаючыся адначасова навукова-педагагічнай дзейнасцю. А. П. Сапуноў з’яўляўся сакратаром губернскага статыстычнага камітэта, членам Віцебскай вучэбнай архіўнай камісіі, а таксама прымаў удзел у шматлікіх Расійскіх таварыствах.
А. П. Сапуноў, як і шматлікія іншыя дзеячы навукі і асветы/працаваўшыя ў той час на тэрыторыі Беларусі, лічыў яе «спрадвечна рускім краем». Але і ён падымаў свой голас супраць русіфікатарскай палітыкі самадзяржаўя, са спачуваннем і горыччу канстатаваў: «Я — беларус. Але ні ў гімназіі, ні ва універсітэце ні слова я не пачуў пра Беларусь, быццам бы яе і на свеце не было».
Кароткі агляд даследчай дзейнасці і педагагічных поглядаў Я. Ф. Арлоўскага, A. М. Макарава, I. А. Гле-
бава, A. В. Турцэвіча, А. П. Сапунова паказвае, што гэтыя дзеячы народнай адукацыі ўнеслі ўклад у развіццё асветы і педагогікі Беларусі. Іх педагагічная лзейнасць і погляды яшчэ не зусім вывучаны, не раскрыта іх уздзеянне на стан школьнай справы ў тых гарадах і губернях, дзе яны працавалі. Тым не менш, як нам уяўляецца, можна канстатаваць, што як настаўнікі гісторыі і геаграфіі, як аўтары гістарычных даследаванняў і вучэбных кніг па гісторыі Беларусі Я. Ф. Арлоўскі, I. А. Глебаў, A. В. Турцэвіч, А. П. Сапуноў самым непасрэдным чынам садзейнічалі гістарычнай асвеце і адукацыі насельніцтва беларускіх губерняў. У прыватнасці, напісаныя Я. Ф. Арлоўскім і I. А. Глебавым нарысы педагагічнага мінулага Гродзенскай губерні і гісторыі Слуцкай гімназіі ўяўляюць сабой каштоўныя крыніцы інфармацыі аб развіцці народнай адукацыі, школы і педагогікі ў Беларусі на працягу некалькіх стагоддзяў. Цікавы і вопыт педагагічнай дзейнасці A. М. Макарава ў Віцебскай губерні, укаранённе ім у школьную практыку перадавых ідэй, якія актыўна абмяркоўваліся ў педагагічных колах Расіі.
Названыя дзеячы народнай асветы Беларусі выкарысталі ў сваёй педагагічнай практыцы прагрэсіўныя прыёмы і метады вучэбна-выхаваўчага працэсу. У прыватнасці, вялікую ўвагу ўдзялялі нагляднаму метаду навучання, падарожжам, працоўнаму навучанню, самавыхаванню, нястомна працавалі над удасканаленнем методыкі выкладання вучэбных прадметаў. Я. Ф. Арлоўскі, I. А. Глебаў, A. В. Турцэвіч, А. П. Сапуноў удзельнічалі ў падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі настаўніцкіх кадраў для народных школ Віленскай вучэбнай акругі.
Нацыянальнае адраджэнне Беларусі садзейнічала ўзмацненню інтарэсу настаўніцкай інтэлігенцыі да вывучэння матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа, ягобагатых гістарычных традыцый. Ажывілася этнаграфічная і краязнаўчая дзейнаснь настаўнікаў і педагогаў-даследчыкаў, асноўнае месца ў якой займала вывучэнне быту і вусна-паэтычнай творчасці беларусаў, народнай педагогікі.
Народная педагогіка як сродак выказвання самасвядомасці беларусаў адлюстравала складаны і супярэчлівы працэс фарміравання беларускай нацыі, стала яскравым сведчаннем росту духоўнай, сацыяльнай і нацыянальнай культуры народа. Узнікнуўшы як выражэнне грамадскай духо.ўнай патрэбы сцвярджэння канцэптуальнага погляду на сусвет (прыроду, грамадства, чалавека), на-
родная педагогіка развівалася як арганічная састаўная частка беларускай педагагічнай культуры. Народна-педагагічныя ідэі, звычкі і традыцыі, фальклор аказалі значны ўплыў на развіццё педагагічнай думкі на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. Паколькі палітыка царызму вызначалася перш за ўсё русіфік'атарскімі падыходамі ў галіне народнай асветы, народная педагогіка заставалася адзіным сродкам выхавання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, таму што яна захавала самы галоўны сродак выказвання народна-педагагічных ідэй беларусаў — беларускае слова.
Найбольш вядомымі даследчыкамі быту, культуры, мовы беларускага народа канца XIX стагоддзя былі вучоныя-этнографы, фалькларысты Ю. Ф. Крачкоўскі, П. В. Шэйн, М. Я. Нікіфароўскі, Е. Р. Раманаў, А. Я. Багдановіч, Я. Ф. Карскі, П. М. Дземідовіч, У. М. Дабравольскі, A. К. Сержпутоўскі, М. Я. Янчук, М. В. Доўнар-Запольскі і іншыя. У большасці сваёй гэтыя вучоныя не займаліся ўласна праблемамі педагагічнай навукі, але амаль што ўсе яны з’яўляліся настаўнікамі ці мелі дачыненне да настаўніцкай працы. Вынікі іх навуковых попіукаў, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў стварэнні фундаментальных збораў твораў народнай творчасці, слоўнікаў беларускай мовы, сцвярджаюць і сёння жыццяздольнасць, багацце і самабытнасць беларускай нацыянальнай культуры, садзейнічаюць яе распаўсюджванню ў асяроддзі настаўніцтва, вучняў.
М. Я. Нікіфароўскі (1848—1910) — настаўнік рускай мовы народных вучылішчаў Віцебскай і Гродзенскай губерняў, а потым выкладчык Віцебскай мужчынскай гімназіі. Разам з педагагічнай дзейнасцю вёў вялікую работу па вывучэнню народна-педагагічнай спадчыны беларусаў. За 20-гадовы перыяд навуковай дзейнасці падрыхтаваў і надрукаваў каля 20 работ па этнаграфіі, фальклору, гісторыі Віцебшчыны, стану народнай асветы ў гэтым краі. Нават і сёння вялікую цікавасць выклікаюць этнаграфічныя працы Нікіфароўскага: «Очеркн простонародного жнтья-бытья в Внтебской Белорусснн н опнсанне предметов обнходностн» (1895 г.), «Очеркн Внтебской Белорусснн» (1892—1899), «Простонародные предметы н поверья, суеверные обряды н обычан, легендарные сказання о лнцах н местах» (1897), фальклорныя зборы «Простонародные загадкн» (1898), «Белорусскне песнн-частушкн» (1911), «Полупословнцы в полупоговоркн, употребляемые в Внтебской Белорусснв» (1911 —1913). Сабраныя і
сістэматызаваныя ім узоры народнай педагогікі з’яўляюцца сапраўднай энцыклапедыяй народнага жыцця і ўяўляюць сабою каштоўную спадчыну беларускага народа.
Значны ўклад у этнаграфічнае вывучэнне Беларусі ўнёс асветнік і педагог, вучоны ў галіне этнаграфіі, фалькларыстыкі і археалогіі Е. Р. Раманаў (1855—1922). Настаўнік расійскай мовы і гісторыі ў школах Магілёўскай і Віцебскай губерняў, потым інспектар народных вучылішчаў Віцебскай губерні, Е. Р. Раманаў надрукаваў каля 200 работ, якія змясцілі звыш 10 тысяч фальклорных твораў. Яго цэнтральнай этнаграфічнай працай з’яўляецца «Белорусскнй сборннк», які выдаваўся 9 разоў (з 1886 па 1912 г.). Значную ўвагу настаўнік надаваў дзіцячаму фальклору, таму што бачыў у ім магутны выхаваўчы сродак. Ен нават прапанаваў праграму па збору звестак аб гульнях, цацках і іншых дзіцячых захапленнях, звярнуў увагу на неабходнасць фізічнага выхавання. Педагог адстойваў права беларускага народа на развіццё нацыянальнай культуры, мовы, навукі, літаратуры.