Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 128с.
Мінск 1995
У першых нумарах часопіса ўвагу чытачоў звярнуў на сябе артыкул К. I. Ціхамірава «Обученне грамоте (дндактяческне заметкн)», у якім аўтар прапагандаваў аналітыка-сінтэтычны гукавы метад навучання дзяцей грамаце. Укараненне гэтага новага, прагрэсіўнага метаду заставалася актуальнай задачай у пачатку XX ст., пакрлькі ў многіх школах, асабліва царкоўнапрыходскіх, яшчэ прымяняўся літараскладальны метад, які К. I. Ціхаміраў справядліва назваў архаічным. Аўтар адзначае ўзроставыя асаблівасці малодшых школьнікаў і заклікае настаўнікаў суадносіць свае метады з гэтымі асаблівасцямі пры навучанні грамаце, дае шэраг абгрунтаваных парад па навучанню тэхніцы чытання і пісьму. У артыкуле педагогдаследчык адстойваў і папулярызаваў важныя дыдактычныя правілы: усякае навучанне пачынацьз вывучэння ўжо вядомых фактаў; пераходзіць да невядомага толькі пасля добрага засваення вучнямі папярэдняга матэрыялу; на-
стаўніку неабходна выхоўваць у сябе пачуццё меры пры падачы матэрыялу.
Д. А. Сцяпура ў артыкуле «Экспернментальная теорня обучення правопнсанню в начальной школе» (1907) крытыкаваў так званую «педагогіку дзеяння» нямецкага педагога В. А. Лая. Адстойваючы гукавы метад К. Д. Ушынскага, Д. А. Сцяпура пераканаўча даказваў, што галоўным недахопам метаду, які рэкамендаваў Лай для навучання правапісу, з’яўляецца механічнасць, адсутнасць свядомага мыслення.
Навучанню грамаце па гукавому метаду прысвечаны і артыкул настаўніка I. Сінякова, надрукаваны ў 1910 г. Аўтар адзначае несумненную перавагу гукавога спосабу і канстатуе, што яго выкарыстанне на практыцы далёка не заўсёды вядзе да поспеху, таму што вучні недастаткова знаёмыя з прыродай гукаў. Падкрэсліваецца, што для правільнай пастаноўкі навучання грамаце неабходна ведаць асновы фанетыкі.
Г. Руткевіч у некалькіх нумарах часопіса за 1913 г. апісвае класіфікаваныя ім метады навучання пераказу думак у пачатковай школе, выдзяляючы сярод іх практыкаванні, розныя віды вусных і пісьмовых сачыненняў, пераказы і пераклады артыкулаў (рэферыраванне), апавяданні, апісанні і інш. (усяго 13 метадаў). У якасці дадатку аўтар дае 40 тэм для самастойных работ у пачатковай школе. Методыцы правядзення ўрокаў па расійскай мове прысвяціў свой артыкул вядомы педагогдаследчык КВ. Ельніцкі.
Пасля рэвалюцыі 1905—1907 гг. часопіс звярнуў увагу на праблему навучання расійскай мове так званага «іншародніцкага» насельніцтва, трактуючы яе з пазіцыі русіфікатарскай палітыкі царскага ўрада. У артыкуле В. Пляшкевіча адзначалася, што пры навучанні расійскай мове ў іншародніцкіх школах для больш хуткага дасягнення пастаўленай мэты «неабходна адказацца зусім ад роднай мовы вучняў і не ўжываць яе без крайняй неабходнасці, нязменна і няўхільна прытрымлівацца натуральнага метаду навучання». Аўтар толькі ў выглядзе выключэння дазваляў настаўніку звяртацца да роднай мовы вучняў, калі іх родная мова з’яўлялася для настаўніка адзіным сродкам быць зразумелым. У артыкуле П. Казлоўскага апісвалася методыка навучання дзяцей літоўскай і беларускай нацыянальнасці расійскай гутарковай мове пры дапамозе вуснага слова.
Аднак пасля першай расійскай рэвалюцыі царызм ужо
не мог будаваць сваю палітыку на Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах імперыі, на грубых русіфікатарскіх падыходах. Беларускае нацыянальнае адраджэнне прабівала сабе дарогу, і гэта знаходзіла адлюстраванне на старонках афіцыйнага органа Віленскай вучэбнай акругі. У 1913 годзе часопіс апублікаваў артыкул М. Мачульскай «Пропаганда белорусского языка», у якім звяртаецца ўвага на ігнараванне ў школьных праграмах выкладання гісторыі роднага краю, адзначаецца неабходнасць увядзення ў школах папулярнага падручніка і гістарычнай хрэстаматыі. У артыкуле зроблены вывад пра тое, што трэба бліжэй стаяць да жывой асветы беларускага народа.
Значны ўплыў на ўзбагачэнне зместу часопіса, набліжэнне яго да патрабаванняў жыцця і школы аказала рэвалюцыя 1905—1907 гг. На старонках часопіса друкаваліся артыкулы аб неабходнасці рэформы сістэмы народнай адукацыі, удасканалення метадаў навучання і выхавання, увядзення ў народнай школе працоўнага навучання, сувязі школы з жыццём, супрацоўніцтва сям’і, школы і грамадскасці. Стала друкавацца больш матэрыялаў аб ужыванні настаўнікамі-наватарамі перадавых прыёмаў і метадаў у педагагічным працэсе. У публікацыях прапагандаваліся ідэі і дасягненні перадавых рускіх і замежных педагогаў: Я. А. Каменскага, I. Г. Песталоці, Д. Лока, А. Дыстэрвега, М. В. Ламаносава, КД. Ушынскага, Мг I. Пірагова, Л. М. Талстога і інш.
У 1911 г. часопіс змясціў артыкул «Рэформа народнай пколы», падпісаны «В. Ш.», у якім аўтарам быў прапанаваны свой план перабудовы вясковай школы. На яго думку, яна павінна быць пераўтворана ў школу, якая разам з навучаннем чытанню, пісьму, лічэнню, гісторыі і геаграфіі «галоўным чынам вучыла б сялянскіх дзяцей разумець навакольнае жыццё».
Прапанаваная аўтарам праграма пераўтварэння вясковай школы ўключала 9 пунктаў. Школьнікаў павінны былі навучаць правільнай апрацоўцы зямлі, травасеянню, унясенню ўгнаенняў, пчалярству, жывёлагадоўлі, барацьбе са шкоднікамі пасеваў, развядзенню дрэў, будаўніцтву і іншым сельскагаспадарчым звычкам. Аўтар не пісаў таксама аб неабходнасці авалодвання ведамі аб грамадскім уладкаванні вёскі, правах і абавязках членаў вясковай грамады. Меркавалася мець пры школе надзел зямлі, на якім вучні пад кіраўніцтвам настаўніка вялі б розныя сельскагаспадарчыя работы. Настаўнік у такіх блізкіх да сялян абставінах будзе цэнтрам вёскі, а дзеці і іх
бацькі палюбяць школу. Дзеці такой школы ператворацца ў сялян са светлымі галовамі, што ў выніку будзе садзейнічаць паляпшэнню дабрабыту вёскі. Праграма прафесіяналізацыі вясковай школы не была арыгінальнай, яна пераклікалася з распаўсюджанымі на рубяжы XIX—XX стст. поглядамі аб неабходнасці ўзмацнення працоўнага навучання ў школе, набліжэнні школы да жыцця, да практыкі. Уяўленні аўтара аб вузкай прафесійнай накіраванасці вясковай школы, нягледзячы на ўсю іх прывабнасць, не адпавядалі прагрэсіўным ідэям педагагічнай навукі аб адзінай агульнаадукацыйнай школе.
Часопіс прапагандаваў новыя метады ў выкладанні асобных вучэбных прадметаў. Пры навучанні чытанню і літаратуры апісваўся прагрэсіўны настаўніцкі вопыт у пастаноўцы пазакласнага чытання, методыка вядзення гісторыка-літаратурнай работы ў школе, фармуляваліся патрабаванні, прад’яўляемыя да дзіцячай кнігі. С. Аршанец у часопісе за 1913 г. выкладае розныя метады вывучэння мастацкіх твораў на ўроках літаратуры. Ен падкрэслівае, што гісторыку літаратуры даводзіцца быць і біёграфам, і псіхолагам, і гісторыкам, і сацыёлагам, і эстэтыкам, але больш за ўсё філосафам, які ўмее і падзяліць мастацкі твор на асобныя часткі, і ўявіць яго як арганічнае цэлае, звязаць яго з жыццём, светапоглядам аўтара і сваім асабістым светаўспрыманнем.
У 1910—1911 гг. на старонках часопіса разгарнулася абмеркаванне праблем методыкі выкладання арыфметыкі і геаметрыі ў школе. Ф. А. Лукашэвіч указваў, што асноўнай мэтай рашэння арыфметычных задач у пачатковай школе павінна быць прывучэнне вучняў да лагічнага мыслення. Тэму, узнятую Ф. А. Лукашэвічам, прадоўжыў настаўнік Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі A. С. Багдановіч, які на аснове свайго шматгадовага настаўніцкага вопыту прыйшоў да высновы, што ў спосабах і прыёмах рашэння задач няма ніякіх развіваючых пачаткаў. 3 рашэння задач выкідваецца самае галоўнае — аналіз, які павінен служыць штуршком да развіцця дапытлівага розуму вучня пачатковай школы. Аўтар піша, што з 56 настаўнікаў, якія былі летам 1910 г. на курсах у Маладзечне, 3/4 не валодалі зусім аналізам задачы і не чулі аб такім метадзе. A. С. Багдановіч згодны з меркаваннем Ф. А. Лукашэвіча ў тым, што ўвага вучняў павінна быць накіравана на рашэнне задач шляхам аналізу і сінтэзу.
У артыкулах A. С. Багдановіча і А. Таўкача, апублі-
каваных у 1911 г., ішла размова аб метадах выкладання геаметрыі ў двухі чатырохкласных вучылішчах. Аўтары, параўноўваючы славесны і наглядны метады навучання геаметрыі, даказваюць практычную і тэарэтычную перавагу нагляднага метаду. Разважанне А. Багдановіча аб навуковым метадзе геаметрыі прывяло яго да важнай тэарэтыка-пазнавальнай і педагагічнай высновы: «Справа навучання становіцца плённай для навучэнцаў тады, калі набыванне ведаў разўмовым шляхам асноўваецца на пачуццёвым успрыманні ўяўленняў, ідзе поплеч з апошнім».
У пачатку 90-х гадоў на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, узрасла цікавасць да праблем псіхалогіі. Настаўнікі і псіхолагі А. Ф. Кудрынскі, К. В. Ельніцкі, М. Белацэрковец, К. IЦіхаміраў актыўна выступалі ў перыядычным друку з артыкуламі па пытаннях дзіцячай псіхалогіі. У часопісе «Народное образованне в Внленском учебном округе» змяшчаліся артыкулы аб развіцці цікавасці да вучобы, выхаванні валявых якасцей асобы, пераадольванні страху. К. 1. Ціхаміраў у 1905 г. у артыкуле аб галоўных выніках вывучэння памяці асвяціў фізіялагічныя і псіхалагічныя працэсы памяці, адзначыўшы, што нагляднае навучанне выхоўвае ўвагу, дапамагае добраму запамінанню вучэбнага матэрыялу. У 1912 г., ужо будучы дырэктарам Віцебскага настаўніцкага інстытута, К. 1. Ціхаміраў выступіў з вельмі змястоўным артыкулам, у якім звяртае ўвагу настаўнікаў і педагагічнай грамадскасці на неабходнасць глыбокага вывучэння школьнай псіхалогіі, выкарыстання ў педагагічнай практыцы даных эксперыментальнай псіхалогіі і педагогікі. У часопісе «Народное образованне в Внленском учебном округе» змешчаны рад важных педагагічных прац вядомага беларускага педагога, гісторыка, філолага і публіцыста Ф. А. Кудрынскага (Багдана Сцепанца). Ен актыўна друкаваўся ў афіцыяльным органе Віленскай вучэбнай акругі, нягледзячы на падазронасць яго з боку наглядчыка акругі ў «неблаганадзейнасці». У адной са сваіх асноўных педагагічных прац «Аб выхаванні і навучанні», змешчанай у некалькіх нумарах часопіса за 1911 г. і выдадзенай кнігай, Ф. А. Кудрынскі адстойвае выхавацельскі характар навучання, не, абходнасць уліку асабістых якасцей навучэнцаў, раскрывае псіхалагічныя асновы навучання. У яго артыкулах важнае месца ўдзяляецца ролі настаўніка, яго падрыхтоўцы і творчай працы, фармулююцца патрабаванні, якім павінен адпавядаць народны настаўнік. Важнай задачай народнай школы педагог лічыў развіцце ў дзяцей ціка-