• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі

    Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 128с.
    Мінск 1995
    29.47 МБ
    Я. Ф. Арлоўскі напісаў рад кніг, прысвечаных гісторыі народнай адукацыі і гістарычнаму мінуламу Гродна. Да 100-годдзя ўтварэння Віленскай вучэбнай акругі, якое адзначалася ў 1903 г., яму было даручана напісаць «Гістарычны нарыс Гродзенскай гімназіі», які быў своечасова падрыхтаваны і выдадзены ў Гродне ў 1901 г., атрымаўшы высокую адзнаку ў Міністэрстве народнай асветы і Упраўленні Віленскай вучэбнай акругі. Гэта кні-
    га з’яўляецца адной з першых фундаментальных прац па гісторыі народнай адукацыі і педагогікі асобна ўзятага рэгіёна Беларусі. Аўтар з дэмакратычных пазіцый прасачыў гісторыю Гродзенскай мужчынскай гімназіі, арганізацыю вучэбна-метадычнай і выхаваўчай работы сярод вучняў, апісаў цікавы вопыт правядзення пазакласных і пазашкольных мерапрыемстваў. Я. Ф. Арлоўскі даў ацэнку педагагічным поглядам і дзейнасці настаўнікаў і дырэктараў, працаваўшых у гімназіі ў XIX — пачатку XX ст., паказаў ролю педагагічных саветаў у арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу. У кнізе адзначалася, што з 1897 вучэбнага года ўвага педагагічнага савета была накіравана на паляпшэнне дамашняй падрыхтоўкі вучняў гімназіі «з мэтай папярэдзіць перагружванне і ператамленне іх працай». Так, вучні падрыхтоўчых 1-га і 2-га класаў не павінны былі мець больш за тры, а вучні ўсіх астатніх — больш як чатыры падрыхтовак па прадметах. А астатнія так Званыя «педагагічныя ўрокі» павінны былі «прысвячацца пісьмовым працам, класнаму паўтарэнню».
    Значнае месца ў сваёй працы Я. Ф. Арлоўскі ўдзяліў дзейнасці А. Ф. Пігулеўскага (дырэктара гімназіі з 1896 г.), які неаднойчы выступаў ініцыятарам педагагічных пачынанняў. Па яго прыкладу з мэтай павышэння эфектыўнасці пазнавальнай дзейнасці вучняў настаўнікі ўсіх прадметаў першую палову ўрока прысвячалі разбору новага ўрока (пакуль увага вучняў параўнальна менш стомлена) і толькі другую палову — апытанню.
    Жывой і даступнай мовай аўтар раскрывае методыку правядзення такіх мерапрыемстваў, як «Літаратурна-вакальная раніца», прысвечанаму 100-годдзю з дня нараджэння A. С. Пушкіна, а таксама «Школьнае свята дрэвапасадкі» і інш. ГІадобныя святы, стаўшыя традыцыйнымі, рыхтаваліся загадзя не толькі кіраўніцтвам гімназіі, настаўнікамі і вучнямі, але і бацькамі, роднымі вучняў. За некалькі дзён да пачатку свята дрэвапасадкі раздаваліся брашуры аб дрэвапасадцы, старэйшым вучням чыталіся лекцыі на гэтую ж тэму. У 1900 г. у свяце прынялі ўдзел 1550 дзяцей навучальных устаноў Гродна. Цікавым момантам у працы педагагічнага савета гімназіі, на які звяртае ўвагу Я. Ф. Арлоўскі, з’яўляецца арганізацыя і правядзенне літаратурных чытанняў для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў. Гэтыя чытанні, на думку аўтара, павінны былі папаўняць веды, засвоеныя ў гімназіі, азнаёміць юнацтва з рознымі бакамі народнага жыц-
    ця. Чытанні рыхтаваліся і праводзіліся пры ўдзеле саміх вучняў, суцр^ваджаліся дэманстрацыяй светлавых карцін (пры дапамозе чароўнага ліхтара) і тлумачэннямі настаўнікаў адпаведных прадметаў.
    Кніга Я. Ф. Арлоўскага «Нсторнческнй очерк Гродненской гнмназнн» ўяўляе сабой свайго роду педагагічную энцыклапедыю па гісторыі арганізацыі педагагічнага працэсу ў Гродзенскай гімназіі. Гэта адна з першых кніг па гісторыі народнай адукацыі на Беларусі, яна служыць каштоўным навуковым даследаваннем і вучэбнаметадычным дапаможнікам.
    Сваёй педагагічнай дзейнасцю, педагагічнымі поглядамі, нястомнай працай Я. Ф. Арлоўскі здабыў вялікі давер і аўтарытэт сярод настаўнікаў гімназіі. Ен з’яўляўся заслужаным настаўнікам гісторыі і геаграфіі, стацкім саветнікам, што ў табелі аб ^ангах адпавядала ваеннаму чыну — генерал-маёр. У 1910 г. у азнаменаванне 25-годдзя бездакорнай педагагічнай дзейнасці Я. Ф. Арлоўскаму была прапанавана пасада старэйшага настаўніка і пенсія ў размеры 600 рублёў у год, акрамя забеспячэння па службе. Аб вялікай павазе гімназістаў да свайго настаўніка сведчаць архіўныя матэрыялы, у якіх знаходзіцца перапіска былых вучняў.
    У студзені 1908 г. ён хадайнічаў перад папячыцелем Віленскай вучэбнай акругі аб прадастаўленні яму пасады дырэктара адной з вучэбных семінарый акругі. Аднак яго просьба была адкладзена «за адсутнасцю вакансій». Як нам уяўляецца, гэта адмова была звязана перш за ўсё з тым, што Я. Ф. Арлоўскі не адрозніваўся нізкапаклонствам і часта выступаў супраць агульнапрынятых русіфікатарскіх поглядаў аб тым, што Беларусь з’яўляецца «спрадвечна рускім краем». 3 вялікай увагай ён адносіўся да беларускага народа і імкнуўся аб’ектыўна даследаваць яго гісторыю. У сваіх працах ЯФ. Арлоўскі паказаў вялікую ролю беларусаў у развіцці культуры і гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Выступаючы на IX Археалагічным з’ездзе ў г. Вільні ў 1891 г. з рэфератам «Заснаванне г. Гродна і яго гісторыя да 1241 г.», Я. Ф. Арлоўскі пераканаўча адхіліў думку гісторыка М. М. Карамзіна аб прычыне ўзнікнення г. Гродна і даказаў, што датай яго заснавання з’яўляецца 1128 г., якая і стала агульнапрынятай. Гэта гістарычнае адкрыццё было высока ацэнена вядомым савецкім вучоным М. М. Вароніным.
    Я. Ф. Арлоўскі не скрываў сваіх патрыятычных настрояў і рабіў практычныя крокі да вывучэння Беларусі,
    што даказвае яго ўдзел у з’ездзе настаўнікаў матэматыкі, фізікі, прыродазнаўства і геаграфіі сярэдніх устаноў Віленскай вучэбнай акругі, які праходзіў у Вільні з 21 лютага па 2 сакавіка 1908 г. ГІры абмеркаванні пытання аб геаграфічных кабінетах ён выказаў думку, што неабходна набыць для іх «кнігі па геаграфіі Паўночна-Заходняга краю, напрыклад, матэрыялы, сабраныя афіцэрамі генеральнага штаба, памятныя кнігі паветаў. Гэта дае настаўніку магчымасць больш падрабязна пазнаёміцца з геаграфіяй мясцовага краю і даваць навуковыя адказы на ўсялякія пытанні». З’яўляючыся прыхільнікам «выхавання ў вучняў патрыятычнага і нацыянальнага пачуцця», ён выступаў з крытыкай існуючых падручнікаў па курсу геаграфіі з-за іх вялікага аб’ёму і агульнага, неканкрэтнага характару, што ўскладняла працу настаўнікаў і вучняў.
    Я. Ф. Арлоўскі надаваў вялікую ўвагу экскурсіям, разглядаючы іх не толькі як важнейшы сродак нагляднага навучання, але і як крыніцу набыцця ведаў. Падарожнічаючы па Гродзенскаму павету разам са сваімі вучнямі, узбагачаў іх веды новымі краязнаўчымі матэрыяламі, a галоўнае — мог праверыць свае меркаванні на практыцы. Невыпадкова на з’ездзе настаўнікаў матэматыкі, фізікі, прыродазнаўства і геаграфіі пры абмеркаванні пытання аб экскурсіях ён выказаўся за тое, каб бяднейшым вучням у першую чаргу была дадзена магчымасць удзельнічаць у экскурсіях за кошт гімназіі.
    Я. Ф. Арлоўскі напісаў шэраг падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і гісторыка-краязнаўчых кніг, прысвечаных Гродзенскаму павету, якія былі надрукаваны ў Гродне. Гэта такія працы, як: «Очерк нсторнн гор. Гродно, составленный на основаннн печатных нсточннков» (1899 г.), «К нсторнн народного образовання в Гродненской губерннн» (1899 г.), «Учебное опнсанне Гродненской губерннн» (вытрымала 5 выданняў — 1901, 1902, 1904, 1906, 1909 гг.); «Гродненская старнна» (1910 г.), «Гродненская губерння в 1812 г. Нсторнческнй очерк» (1912 г.).
    Асобнай увагі заслугоўвае дапаможнік для навучальных устаноў Гродзенскай губерні «Учебное опнсанне Гродненской губерннн». Гэта невялікае выданне, складзенае з 44 старонак, карысталася вялікай папулярнасцю сярод настаўнікаў і вучняў Гродзеншчыны. Дапаможнік адрасаваны, у першую чаргу, вучням. Магчыма, пагэтаму для зручнасці вучняў некаторыя статыстычныя даныя падаваліся ў круглых лічбах. Характарызуючы геаграфічнае станс^ішча і межы Гродзенскай губерні, аўтар адзначае,
    што яна ўваходзіць у склад Паўночна-Заходняга краю, a затым удакладняе гэту назву — Беларуска-Літоўскі край.
    Падрабязна і дакладна апісаўшы межы павета, ён расказвае «пра прастору» і «канструкцыю паверхні», прыводзіць даныя аб вадзяной сістэме, надвор’і, расліннасці. Характарызуючы нацыянальны састаў губерні, аўтар падкрэслівае, што «большая частка жыхароў — беларусы», апісвае асноўныя заняткі беларусаў — земляробства, агародніцтва, пчалярства, жывёлагадоўля, гандаль. У раздзеле «Народное образованне» ёсць статыстычныя даныя, даведачны матэрыял, якія раскрываюць стан і тэндэнцыі развіцця адукацыі ў Гродзенскай губерні. Аналізуюцца асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця асобных паветаў.
    Педагагічная дзейнасць і погляды Я. Ф. Арлоўскага сведчаць аб тым, што ён быў выдатным прадстаўніком педагагічнай думкі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст., педагагічная і гістарычная спадчына якога яшчэ не ацэнена па заслугах і патрабуе спецыяльнага даследавання.
    Да ліку таленавітых людзей, працаваўшых у Беларусі, можна аднесці Апалона Мікалаевіча Макарава (1840— пасля 1917), рускага настаўніка і пісьменніка. Пачаўшы свой жыццёвы шлях 16-гадовым мічманам, затым закончыўшы курс «афіцэрскіх класаў», ён у 1864 г. быў прыкамандзіраваны да 2-й Санкт-Пецярбургскай ваеннай гімназіі на пасаду выхавацеля. Ацэнены па заслугах, як «прыроджаны настаўнік», ён быў накіраваны за мяжу для знаёмства з навучальнымі і папраўча-выхаваўчымі ўстановамі Прусіі, Бельгіі і Швейцарыі. Служыў «наглядальнікам», дырэктарам 2-й Маскоўскай ваеннай гімназіі і дырэктарам 2-й Санкт-Пецярбургскай гімназіі.
    У 1891 г. быў назначаны дырэктарам Педагагічнага музея ваенна-навучальных устаноў. Адначасова з 1900 г. A. М. Макараў кіраваў педагагічнымі курсамі «для падрыхтоўкі афіцэраў-выхавацеляў да педагагічнай дзейнасці», з’яўляўся ганаровым прэзідэнтам Педагагічнай акадэміі. У 1903 г. у Санкт-Пецярбургу ён арганізаваў настаўніцкія курсы, куды змог прыцягнуць выдатных настаўнікаў. Як адзначалася ў Ваеннай энцыклапедыі, выдадзенай у 1917 г., у гісторыі развіцця педагагічнай думкі імя A. М. Макарава дастойна заняць месца побач з імёнамі М. I. Пірагова, КД. Ушынскага. Пайшоўшы на пенсію, A. М. Макараў выехаў у Беларусь, у сваю родавую сядзібу Каціград (Віцебская губерня) і на сабра-
    ныя прыхільнікамі сродкі ў сувязі з 50-гадовым юбілеем яго педагагічнай дзейнасці адкрыў там народную школу для сялянскіх дзяцей. Уражанне, вынесенае з гэтай дзейнасці, A. М. Макараў выклаў у дакладзе, з якім выступіў 16 студзеня 1909 г. на сходзе агульнапедагагічнага аддзела вучэбна-выхаваўчага камітэта Пецярбургскага педагагічнага музея. Гэты даклад быў надрукаваны ў часопісе «Русская школа».