Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 128с.
Мінск 1995
Настаўнік лічыў, што для падняцця ўзроўню народнай адукацыі, ажыццяўлення рэформы школы неабходна вывучэнне асноў народнага жыцця, характару беларускага сялянства. Жаданне на практыцы праверыць тыя погляды, якія склаліся ў настаўніка ў адносінах да'сялянскага саслоўя, заахвоціла яго заняцца пабудовай, а затым адкрыццём сельскага двухкласнага прыходскага вучылішча.
У першую чаргу A. М. Макараў выясніў, што пачатковая адукацыя мясцовага насельніцтва адсутнічала, тых, хто ўмеў неяк чытаць і пісаць, быў самы малы працэнт. Кантактуючы з дзецьмі, ён не ўбачыў варожых адносін да вучобы, але і «жывога спачування» таксама. Многія дзеці цікавіліся вучылішчам, якое будавалася. Былі выпадкі, калі яны самі прыходзілі да настаўніка з прапановай прыняць іх у школу, не пытаючыся дазволу бацькоў. Па назіраннях настаўніка, «рэзкае ўзрастанне цікавасці дзяцей да навучання пачалося з лета 1904 г.». Гэта ён матываваў тым, што з развіццём капіталістычных адносін гораду патрабаваліся пісьменныя працаўнікі, і моладзь, якая прыходзіла з вёсак, зазнавала цяжкасці ў пошуках працы.
Выкарыстоўваючы дыферэнцыраваны падыход да навучання, A. М. Макараў падзяліў дзяцей на 2 аддзяленні 1 -га класа. У 1-е аддзяленне былі залічаны дзеці, не знаёмыя з граматай, а ў 2-е — тыя, хто слаба ўмелі чытаць і пісаць і былі крыху знасмыя з лічэннем. Заняткі пачыналіся ў 9 гадзін раніцы, і да 12 праходзіла 3 урокі з пяціхвіліннымі перапынкамі. У 12 гадзін — снеданне. Пасля гэтага з 13 да 15 гадзін — 4-ы і 5-ы урокі.
Важная роля ў сістэме самавыхавання адводзілася самаабслугоўванню вучняў. Дзеці з задавальненнем прыбіралі за сабой, мылі падлогу, дзяўчынкі шылі для сябе, вышывалі. У выніку чаго «пасля кароткага часу знаходжання ў вучылішчы яны гублялі сваё дзікунства, у іх не заўважалася панурасці». I, як вынік, амаль за 2 гады
існавання вясковага вучылішча не было разбіта ніводнай шыбы, на сценах не астаўлена надпісаў. Пры характарыстыцы паводзін вучняў на ўроках A. М. Макарава больш за ўсё ўразіла «ўзорная школьная дысцыпліна. Адсутнасць свавольнасці, якіх-небудзь перамоў аднаго з другім, поўная ўвага — вось што прыходзіцца назіраць у час заняткаў. Вучні і вучаніцы праяўляюць сур’ёзныя адносіны да справы».
Запрашаючы вучняў, якія закончылі 2-е аддзяленне 1-га класа, на працягу ўсяго лета па 2 разы на тыдзень займацца чарчэннем, A. М. Макараў паставіў задачу выпрацаваць у іх свядомыя адносіны да плана будынка і ўмення начарціць яго з мэтай набыцця «навыкаў да мыслення ў галіне адцягненых паняццяў». Настаўнік быў упэўнены, што не вучыць трэба, а дапамагаць вучыцца. Лепшым сродкам выклікаць цікавасць у вучняў да працы і разумовай дзейнасці ён лічыў нагляднасць. Пры такіх умовах не трэба будзе прымушаць вучыцца, а дысцыпліна ў сэнсе прымусовага ўздзеяння будзе непатрэбнай. Шырока выкарыстоўваючы прынцып нагляднасці ў навучанні, A. М. Макараў лічыў, што само навучанне будзе найбольш выхоўваючым і развіваючым у тым выпадку, калі вучню дадуць «магчымасць найбольшай самастойнасці».
Важным фактарам развіцця маральнасці A. М. Макараў лічыў працоўнае выхаванне. Ен адзначаў, што сялянскае дзіця ў параўнанні з гарадскім тут у больш выгадным становішчы, паколькі яно адносіцца да працы «сур’ёзна і з павагай» і іншы шлях да існавання яму невядомы. Зыходзячы са сваіх педагагічных назіранняў, аўтар піша, што «дзеці, якія не вучацца ў дашкольны перыяд жыцця пры паступленні ў народнае вучылішча, нясуць з сабой мазгавы апарат, што валодае вялікай пластычнасцю, а з прычыны гэтага і вялікай здольнасцю да ўспрымання глыбокіх уражанняў, якія лягчэй утрымліваюцца ў іх памяці, калі навучанне ідзе правільна».
Падводзячы вынікі вопыту сваёй настаўніцкай дзейнасці ў сядзібе Каціград, A. М. Макараў прыйшоў да пэўных вывадаў, якія, на яго думку, будуць карыснымі ў сувязі з выпрацоўкай Міністэрствам народнай асветы новага палажэння аб народных вучылішчах. Настаўнік лічыў, што народныя вучылішчы патрабуюць больш правільнай пастаноўкі ў іх вучэбна-выхаваўчай справы для таго, каб даць магчымасць здольным вучням прадоўжыць сваю адукацыю. Ен таксама адзначаў неаб-
ходнасць падрыхтоўкі настаўнікаў для двухкласных народных вучылішчаў, вучэбных праграм для іх, паколькі існуючыя праграмы «патрабуюць карэннай перапрацоўкі ў адпаведнасці з праграмамі больш высокага тыпу і ўмовамі жыцця сялянскага насельніцтва». A. М. Макараў выступіў за павелічэнне дзяржаўных расходаў на ўтрыманне бібліятэк народных вучылішчаў, на набыццё падручнікаў. Ен лічыў, што навучанне ў народных вучылішчах павінна насіць выхаваўчы характар, і быць «дэманстратыўным», «даючы навучэнцам не толькі веды, але і адпаведныя навыкі». Абавязак інтэлігентных людзей у адносінах да народа настаўнік бачыў у тым, каб дапамагаць справе адукацыі сялянскіх дзяцей «і маральна, і матэрыяльна».
Вопыт асветніцкай дзейнасці рускага настаўніка A. М. Макарава на Віцебшчыне з’яўляецца высакародным прыкладам служэння інтэлігенцыі, народу, укладам расійскага дэмакратычнага настаўніцтва ў справу адукацыі беларускага сялянства. Абнародаванне вынікаў дырэктарства A. М. Макарава ў сядзібе Каціград у часопісе «Русская школа» дазволіла педагагічнаму грамадству Расіі бліжэй пазнаёміцца з умовамі жыцця і вучобы беларускіх дзяцей, а самому аўтару — выкласці свае педагагічныя погляды і выказаць прапановы, накіраваныя на паляпшэнне працы народных вучылішчаў.
Прадстаўніком педагагічнай думкі ў Беларусі, адным з першых гісторыкаў педагогікі канца XIX—пачатку XX ст. быў Іван Аляксандравіч Глебаў (1864 — пасля 1917 г.). Ен прадоўжыў сямейную дынастыю педагогаў, у прыватнасці справу свайго бацькі А. Глебава, які служыў памочнікам класных настаўнікаў паралельных аддзяленняў Магілёўскай гімназіі. 1. А. Глебаў бліскуча скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта і быў назначаны настаўнікам гісторыі і геаграфіі ў Магілёўскім рэальным вучылішчы. У 1886 г. ён быў пераведзены выкладчыкам гісторыі і геаграфіі ў Слуцкую гімназію. Тут I. А. Глебаў працаваў натхнёна і сумленна, аб чым сведчаць думкі прафесараў Санкт-Пецярбургскага універсітэта, якія адзначалі «добрую падрыхтаванасць па гісторыі выхаванцаў Слуцкай гімназіі».
3 мэтай напісання гісторыі Слуцкай гімназіі I. А. Глебаў пераязджае ў Вільню, паколькі мясцовы школьны архіў з’яўляўся вельмі бедным для напісання такой працы. У 1902 г. ён становіцца выкладчыкам гісторыі і геаграфіі Віленскага настаўніцкага інстытута. Тутскончыў
працу па напісанню гісторыі Слуцкай гімназіі, якая выйшла ў 1903 г. у Вільні пад назвай «Нсторяческая запмска о Слуцкой гнмназнн с 1617—1630—1901 гг.». Кніга з’яўляецца адным з першых падрабязных даследаванняў па гісторыі педагогікі Беларусі. Яна змяшчае багаты фактычны матэрыял аб заснаванні і дзейнасці вучылішча і гімназіі ў Слуцку, звесткі аб настаўніках і выпускніках да 1901 г., таксама выпіскі з пратаколаў сходаў педагагічных саветаў. У верасні 1906 г. 1. А. Глебаў быў назначаны дырэктарам Шавельскай гімназіі, дзе праслужыў да верасня 1907 г., пасля чаго быў пераведзены на насаду дырэктара Гродзенскай мужчынскай гімназіі. Тут ён працаваў да 1917 г.
1. А. Глебаў быў актыўным прыхільнікам перабудовы і дэмакратызацыі школьнай справы, нястомна працаваў над удасканаленнем вучэбна-выхаваўчага працэсу ў сярэдняй школе. Ен удзельнічаў у рабоце Усерасійскага сходу выкладчыкаў старажытных моў (Санкт-Пецярбург, 1911 г.), сходу дзеячаў Віленскай вучэбнай акругі (г. Вільня, 1917 г.). У ліпені 1914 г. выязджаў у Быхаў «для прыняцця мер да своечасовага адкрыцця ў гэтым годзе гімназіі». У 1908 г. удзельнічаў у рабоце сходу выкладчыкаў матэматыкі, фізікі, прыродазнаўства і геаграфіі сярэдніх навучальных устаноў Віленскай вучэбнай акругі. Ен удзельнічаў у рабоце секцыі геаграфіі. Пры разгляданні пытання аб метадах і сродках выкладання геаграфіі разгарэлася спрэчка аб тым, які метад мэтазгодна выкарыстаць — аналітычны ці сінтэтычны. 1. А. Глебаў прапанаваў выкарыстаць у працэсе выкладання геаграфіі «метад змешаны аналітыка-сэнтэтычны», які і прымірыў абодва меркаванні.
У кастрычніку 1907 г. I. А. Глебаў прыняў прапанову аб кіраўніцтве вучэбна-выхаваўчай часткай Гродзенскай жаночай яўрэйскай гімназіі Астрагародскай і Вальдман. Па іх прызнанню, I. А. Глебаў, з’яўляючыся старшынёй педагагічнага сходу гэтай гімназіі, адыграў вялікую ролю ва ўстараненні недахопаў у выкладанні вучэбных прадметаў. Строга і аб’ектыўна ён падыходзіў да ацэнкі ведаў выхавальніц, адначасова звяртаючы ўвагу на падрыхтоўку настаўнікаў да сваіх заняткаў. 1. I. Глебаў вядучую ролю ў навучальна-выхаваўчым працэсе адводзіў дзейнасці педагагічных саветаў, часта выказваў цікавыя думкі наконт рэформы сярэдніх навучальных устаноў. У той жа час ён прытрымліваўся вернападданніцкіх поглядаў, разглядаў грамадскія і культурныя працэсы ў Паўночна-
Заходнім краі з пункту гледжання барацьбы рускага праваслаўя з польскім каталіцызмам.
I. А. Глебаў на працягу 10 гадоў (з 1907 па 1917 г.) працаваў дырэктарам Гродзенскай гімназіі, выкладчыкам якой ’быў Я. Ф. Арлоўскі. Дырэктар гімназіі ў многім садзейнічаў развіццю творчай дзейнасці Я. Ф. Арлоўскага, паважаў яго педагагічныя погляды і думкі. Магчыма, што такі тандэм вучоных-педагогаў і садзейнічаў таму, што вучэбна-выхаваўчы працэс у гімназіі быў пастаўлены на высокім узроўні і заслужыў адабрэнне з боку кіраўніцтва Віленскай вучэбнай акругі.
Імя беларускага выкладчыка, гісторыка і археографа Арсенія Восіпавіча Турцэвіча ў гісторыі педагагічнай думкі Беларусі звязана перш за ўсё з напісаннем падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Заходняй Расіі.
A. В. Турцэвіч (1842 — пасля 1915 г.), выхадзец з сям’і беларускага вясковага свяшчэнніка, скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага універсітэта са званнем кандыдата. Доўгі час выкладаў гісторыю і геаграфію ў сярэдніх навучальных установах Віленскай вучэбнай акругі. У аснову выкладання ставіў прынцып сістэматычнай працы, дзякуючы якой і меней здольныя вучні маглі добра засвоіць вывучаемы матэрыял.
А. Крукоўскі адзначаў, што ў 1-й Віленскай гімназіі выкладчыкі гісторыі — «лепшыя настаўніцкія кадры», у шэрагу якіх першым ён ставіў імя A. В. Турцэвіча. «Цудоўны знаўца Заходнерускай старадаўнасці, нястомны працаўнік у мясцовым цэнтральным архіве (г. Вільня С. С.), акты якога выдаваліся пад яго рэдакцыяй, складальнік адзінай хрэстаматыі па гісторыі Заходняй Расіі і добрага элементарнага падручніка па рускай гісторыі, ён увесь пранік у Заходнерускую старадаўнасць». Разам з тым, па словах А. Крукоўскага, «Хрестоматня по нсторнн Западной Росснн», надрукаваная ў Вільні ў 1892 г., была вельмі мала вядома нават у найбольш цікавых яе частках . Магчыма, афіцыйнае вучэбнае ведамства не было ў захапленні ад таго, што створаная A. В. Турцэвічам фундаментальная праца змяшчала не толькі гісторыю рускага народа, але і беларускага, украінскага і літоўскага. Варта адзначыць, што тыя раздзелы, дзе выкладалася гісторыя Вялікага княства Літоўскага, друкаваліся ў падручніку дробным шрыфтам і лічыліся для вучняў неабавязковымі. Аднак ва ўводзінах да хрэстаматыі аўтар