• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі

    Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 128с.
    Мінск 1995
    29.47 МБ
    Аналізуючы рэдакцыйны артыкул зборніка, крытык адзначае, што ў самой яго пабудове бачна карэннае неразуменне рэдакцыяй асобных пытанняў. Для яе школьная рэформа і народная асвета стаяць зусім у іншай плоскасці, чым нацыяналізацыя школы. А без нацыяналізацыі школы на Беларусі немагчыма рэфармаваць гэтую школу; тут не дапаможа ніякае ўдасканальванне школьных праграм.
    Пры характарыстыцы зместу зборніка С. Палуян станоўча адзначае артыкул A. М. Уласава аб пакараннях і заахвочваннях у школе, напісаны «зыходзячы са спецыфічных асаблівасцей беларускага жыцця». Больш С. Палуян не бачыць нічога цікавага ў зборніку.
    Увогуле крытык адзначае, што рэдакцыя зборніка не заручылася падтрымкай шырокіх колаў свядомага настаўніцтва і зрабіла выданне органам гуртка настаўнікаў Віцебскай губерні. С. Палуян бачыў задачу беларускага наетаўніка ў стварэнні свайго нацыянальнага зборніка, які б выдаваўся не маленькім гуртком нікому не вядомых людзей, а нацыянальнай арганізацыяй. Толькі такі орган друку адпавядаў бы задачам і ўмовам народнай асветы на Беларусі. Рэцэнзія С. Палуяна на зборнік «Белорусскнй учнтель» сведчыла пра высокія патрабаванні, якія прад’яўляліся інтэлігенцыяй Беларусі да педагагічных органаў друку. Праўда, час ад часу, на наш погляд, занадта рэзка ацэньвае крытык некаторыя матэрыялы зборніка, строга разглядаючы іх праз прызму нацыяналізацыі школы.
    Зборнік «Белорусскнй учнтель» напаткаў той жа лёс, што і «Голос учнтеля»: яго выданне было забаронена пасля выхаду першага нумару. Тады справу віцебскіх настаўнікаў па выданню настаўніцкага органа друку прадоўжылі іх магілёўскія калегі. У 1910—1911 гг. «Обшеством взанмного вспомотествовання учашнм н учнвшнм в народных учнлншах Могнлевской губерннн» выпускаўся «Белорусскнй учнтельскнй вестннк». Часопіс ставіў задачу няўхіль-
    на садзейнічаць «аб’яднанню настаўнікаў у школьнай справе і паляпшэнню іх становішча». Рэдакцыя часопіса лічыла, што ў асвятленні і абмеркаванні шматлікіх пытанняў школьнай і пазашкольнай адукацыі павінны прыняць удзел самі настаўнікі.
    Як адзначалася ў першым нумары часопіса, ён меў сваёй мэтай даць магчымасць усім настаўнікам прыняць удзел у распрацоўцы пытанняў навучання і выхавання, заявіць аб сваіх набалелых патрэбах, падзяліцца з таварышамі па працы сваімі думкамі, назіраннямі, парадамі, папрасіць указанняў у цяжкіх выпадках школьнага жыцця, асвятліць умовы настаўніцкай працы і вызначыць меры да іх паляпшэння. Рэдакцыя паведаміла пра свой намер шырока знаёміць з дзейнасцю настаўніцкага тавары'ства Магілёўскай губерні, каб прыцягнуць у яго члены спачуваючых задачам таварыства.
    Шэраг цікавых матэрыялаў быў змешчаны ў першым нумары «Белорусского учнтельского вестняка». У артыкуле «Завнснмость успеха школы от обучення н развнтня детей» адзначалася неабходнасць вывучэння настаўнікам індывідуальных асаблівасцей сваіх вучняў, прапагандаваць педагагічныя ідэі КД. Ушынскага. Аўтар напомніў запавет пра тое, што «злачынец і чалавеказабойца той, хто бярэцца за выхаванне і не ўмее выхоўваць»; ён звяртаў увагу на важнасць і неабходнасць вывучэння дзяцей як індывідаў па перыядах іх псіхалагічнага развіцця.
    Праблема арганізацыі пазакласнага чытання знайшла сваё адлюстраванне ў артыкуле «К вопросу о внеклассном чтеннн». У ім падкрэслівалася, што адна з галоўных задач школы заключаецца ў тым, каб прывіць вучню любоў да кнігі, навучыць яго карыстацца кнігай як сродкам самаадукацыі і самавыхавання. Адзначалася, што ў школе адводзіцца мала месца пазакласнаму чытанню, чытанню не асобных урыўкаў, а цэлых твораў. Ананімны аўтар артыкула лічыць, што школа, як добра не было б пастаўлена ў ёй навучанне, без належнай пастаноўкі пазакласнага чытання выконвае толькі палову справы. У артыкуле звярталася ўвага на нездавальняючае ў большасці школ кіраўніцтва пазакласным чытаннем, дрэнны стан вучнёўскіх бібліятэк, фармуляваліся педагагічныя патрабаванні, якія прад’яўляліся да дзіцячай кнігі, змяшчаліся рэкамендацыі па арганізацыі дзіцячай бібліятэкі. Аўтар лічыць: дзеці павінны знаёміцца з кнігамі самай разнастайнай тэматыкі, што дапаможа ўзбудзіць у іх інтарэс да
    розных пытанняў, розных галін ведаў. Задача настаўніка — разумна накіроўваць чытанне вучняў.
    У артыкуле «Школа н наказання в ней», змешчаным у № 2—3 часопіса за 1910 г., крытыкавалася заганная практыка фізічных пакаранняў у школе. Аўтар адзначаў, што ў цяперашнім выглядзе школа з’яўляецца не выхаваўчай установай, а падабенствам шавецкіх майстэрняў, дзе пануе самавольства, здзек і ўтоптванне ў бруд асобы вучняў. Звяртаючыся да гісторыі педагогікі, ён гаворыць, што прыклад жыватворнага ўздзеяння любві на дзяцей уяўляе сабой Песталоці.
    Настаўнік Д. Стэфаненкаў у пісьме да «таварышаўнастаўнікаў» дзеліцца сваімі разважаннямі аб задачах часопіса. Ен лічыць, што часопіс не павінен даваць педагагічных артыкулаў і аглядаў навуковага і практычнага характару, таму што гэту задачу выконваюць сталічныя педагагічныя часопісы. На яго думку, «Белорусскнй учнтельскнй вестнмк» павінен быць органам абмену думкамі, дзе кожны можа пісаць па пытаннях жыцця школы.
    Трэба адзначыць, што часопіс прытрымліваўся лініі, якая была рэкамендавана настаўнікам Д. Стэфаненкавым. Сапраўды, у ім было мала артыкулаў агульнапедагагічнага характару, што не ўзнімала часопіс вышэй правінцыяльнага ўзроўню, затое было многа хронікі, матэрыялаў пра дзейнасць мясцовых настаўніцкіх таварыстваў. Былі і цікавыя публікацыі пра вопыт Даніі па стварэнню і развіццю так званых «Вышэйшых школ для сялян», пра дзейнасць Магілёўскага земскага кіраўніцтва па развіццю народнай асветы.
    У «Белорусском учнтельском вестннке» публікаваліся артыкулы пра арганізацыю вучнёўскіх экскурсій, праблемы школы павышанага тыпу, эстэтычнае выхаванне вучняў, інтэрв’ю з настаўнікамі народных вучылішчаў аб праграме і задачах часопіса, інфармацыя пра школьнае і настаўніцкае жыццё, успаміны настаўнікаў, кароткія бібліяграфічныя заметкі на педагагічныя тэмы.
    Пасля закрыцця «Белорусского учнтельского вестннка» місію педагагічнага органа друку прадоўжылі гродзенскія настаўнікі. Гродзенскае губернскае педагагічнае таварыства пачало выдаваць са снежня 1911 г. часопіс «Педагогнческое дело», каб «служыць інтарэсам сям’і і школы». Часопіс выходзіў у дзвюх частках. Першая частка прызначалася настаўнікам і бацькам і складалася з трох раздзелаў: педагагічнага, бібліяграфічнага і хранікальнашкольнага. Тут змяшчаліся артыкулы па пытаннях педа-
    гогікі, псіхалогіі, методыкі выкладання вучэбных прадметаў, рэцэнзіі на падручнікі, расказвалася пра вопыт працы настаўнікаў. Другая частка прызначалася вучням і выходзіла асобным выданнем. У ёй узнімаліся пытанні маральнага самавыхавання вучняў, публікаваліся першыя літаратурныя спробы школьнікаў, матэрыялы пра выдатных вучоных, беларускія народныя песні, якія былі запісаны вучнямі ў вёсках.
    Мэты, звязаныя з самаадукацыяй і самаўсведамленнем, паставіў перад сабою «Беларускі гурток», створаны ў г. Гродна (1913 г.). Гурток складаўся выключна з дзяцей беларускіх сялян, якія выпусцілі рукапісны зборнік вучнёўкай літаратуры «Kolas nasaj niwy». На ідэйным змесце зборніка адчуваўся ўплыў «Нашай нівы». Жывыя і цікавейшыя «творы вучнёўскай прадукцыі» расказвалі аб прыгнечаным становішчы беларусаў, заклікалі «рвацца з нядолі». Гурток і яго зборнік «Kolas» адыгралі вялікую ролю ў ідэйным выхаванні беларускай моладзі. Цераз год пасля выхаду зборніка на Гродзеншчыне ўжо дзейнічалі новыя гурткі моладзі такога тыпу.
    Педагагічныя часопісы і зборнікі, якія выходзілі на Беларусі ў 1908—1914 гг., нягледзячы на кароткачасовы тэрмін іх выдання і вельмі невялікую колькасць нумароў, адыгралі значную ролю ў аб’яднанні настаўніцкіх сіл у складаных умовах паслярэвалюцыйнай рэакцыі, актывізавалі педагагічную думку беларускага настаўніцтва. Але ні адно з гэтых выданняў не стала сапраўды нацыянальнай трыбунай абмеркавання набалелых праблем школы і педагогікі, якія хвалявалі настаўніцтва і педагагічную грамадскасць Беларусі. Выданні, якія ўжо ўпаміналіся, выходзілі невялікімі тыражамі і фінансаваліся за кошт саміх педагагічных таварыстваў і мясцовых настаўніцкіх сіл. Хоць якой-небудзь падтрымкі афіцыйных вучэбных улад яны не атрымлівалі, а толькі трапілі пад строгі кантроль.
    Афіцыйным органам друку кіраўніцтва Віленскай вучэбнай акругі быў часопіс «Народное образованне в Внленском учебном округе», які выдаваўся ў Вільні з 1901 г. у якасці дадатку да «Цнркуляра по Впленскому учебному округу». Першапачаткова ён выходзіў 6 разоў на год, а з 1907 г. — 10—12 разоў. Выданне часопіса было спынена ў 1915 г. у сувязі з акупацыяй Вільні. Доўгі час рэдактарам часопіса і аўтарам шэрага артыкулаў, у тым ліку і па гісторыі педагогікі, быў беларускі гісторык, археолаг і педагог Д. I. Даўгяла. У звароце да настаўнікаў, змешчаным у nep-
    шым нумары часопіса, да ўдзелу ў публікацыі матэрыялаў запрашаліся ўсе мясцовыя педагагічныя сілы і асабліва асобы, якія блізка стаялі да справы народнай адукацыі.
    Часопіс «Народное образованне в Внленском учебном округе» меў наступныя пастаянныя рубрыкі: урадавыя распараджэнні ў галіне народнай адукацыі; артыкулы па методыцы навучання; артыкулы і заметкі пра сучасны стан народнай адукацыі і яе патрэбы, агульныя і мясцовыя; школьныя ўрачыстасці, экскурсіі, выставы, юбілеі, некралогі; хроніка, якая ахоплівала інфармацыю як па Віленскай вучэбнай акрузе, так і па ўсёй Расіі; агляд педагагічных часопісаў; бібліяграфія, якая падзялялася па тэматыцы і ў якой змяшчаліся рэцэнзіі на выдадзеныя кнігі, падручнікі, вучэбныя дапамржнікі. Часопіс меў афіцыйны характар і праводзіў лінію Міністэрства народнай асветы і кіраўніцтва Віленскай вучэбнай акругі ў Паўночна-Заходнім краі. Ен прызначаўся галоўным чынам народным і іншым пачатковым вучылішчам акругі. Падпіска на яго была для настаўнікаў абавязковай.
    Гэты часопіс стаў аўтарытэтным педагагічным органам на тэрыторыі Беларусі і Літвы. На яго старонках друкаваліся такія вядрмыя педагогі-даследчыкі і арганізатары народнай асветы, як К. В. Ельніцкі, Ф. А. Кудрынскі, С. А. Лосеў, К. I. Ціхаміраў, Д. А. Сцяпура, A. 1. Шэстаў, настаўнікі-наватары А. Багдановіч, А. Лукашэвіч, С. Аршанцаў, Д. Руткевіч, В. Тычынін і інш., рускія педагогі і крытыкі.