Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 128с.
Мінск 1995
школе На з’ездах рэзка крытыкаваліся вучэбныя праграмы як устарэлыя, якія не адлюстроўваюць сучасны ўзровень ведаў аб прыродзе і грамадстве, разглядаліся найбольш вострыя праблемы вучэбна-выхаваўчага працэсу — стымуляванне самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў, ажыццяўленне міжпрадметных сувязяў, улік і ацэнка ведаў, узаемаадносіны паміж настаўнікам і вучнямі, улік іх індывідуальных асаблівасцей пры навучанні і выхаванні, выяўленне і развіццё задаткаў і здольнасцей.
На пасяджэннях гістарычнай секцыі з’езда выкладчыкаў рускай мовы і гісторыі разглядаліся пытанні аб мінімальных патрабаваннях да вучняў, аб размеркаванні матэрыялу па рускай гісторыі па асобных класах, аб месцы гісторыі Заходняй Русі ў агульным курсе гісторыі.
Выкладчыкі рускай мовы і літаратуры абмяркоўвалі пытанні аб мерах па паляпшэнню выкладання рускай мовы і славеснасці. У выніку было прызнана пажаданым расшырэнне праграмы славеснасці і замена ўстарэлых падручнікаў «больш задавальняючымі сучасным патрабаванням». Шэраг педагогаў прапанавалі выкарыстоўваць у вывучэнт літаратуры творы В. Р. Бялінскага, М. А. Дабралюбава, Д. I. Пісарава, М. Г. Чарнышэўскага і іншых крытыкаў. Большасць удзельнікаў з’езда выказалася за выключэнне царкоўнаславянскай граматы з курса рускай мовы, за навучанне на гутарковай мове.
На з’ездзе выкладчыкаў рускай мовы і гісторыі, як зазначыў А. Крукоўскі, выявілася розніца паміж настаўнікамі Вільні і правінцыі, гэта значыць астатніх беларускіх губерняў. 3 віленскіх настаўнікаў далёка не ўсе наведвалі пасяджэнні з’езда. Іншымі былі адносіны да з’езда настаўнікаў з правінцыі: «Сярод іх, — адзначаў А. Крукоўскі, — было імкненне высветліць наспеўшыя пытанні вучэбнай практыкі, пашырыць звычайныя рамкі выкладання. Бачна было, што для іх выкладанне, у некаторым сэнсе, жыццёвая справа, і інтарэсы школы, з якой яны цесна зжыліся, — іх асабістыя інтарэсы».
Цыркуляры Міністэрства народнай асветы, выдадзеныя ў паслярэвалюцыйныя гады, па-ранейшаму патрабавалі глыбокага і грунтоўнага вывучэння ў школах рускай мовы і рускай гісторыі, што сведчыла аб нязменнасці русіфікатарскай палітыкі царызму. Такія тэмы пісьмовых работ на экзаменах па геаграфіі, як «Значэнне Масквы і Пецярбурга як прамысловых цэнтраў», ці па грамадзянскай гісторыі — «Аб’яднальная дзейнасць маскоўскіх князёў», якія прапаноўваліся ў гімназіях беларускіх гу-
берняў, былі закліканы дэманстраваць выключную ролю Расіі, Масквы і Пецярбурга ў гістарычным развіцці нярускіх народаў. Вывучэнню гісторыі і культуры Беларусі не надавалася значнасці, хаця асобныя зрухі ўжо прадбачыліся.
У ходзе разгорнутых дыскусій аб мерах па паляпшэнню вучэбнай і выхаваўчай работы большасць педсаветаў вучэбных устаноў прыходзіла да вываду аб неабходнасці скасавання пазакласнага нагляду, вобыскаў і іншых ганенняў на вучняў. Педсаветы нярэдка прызнавалі «сам факт прад’яўлення патрабаванняў паказальнай з’явай, якая адлюстроўвае нядобрае становішча школы». Педсаветы і настаўніцкая грамадскасць падтрымалі патрабаванні вучняў аб забеспячэнні пераемнасці паміж гарадскім вучылішчам і сярэдняй навучальнай установай, што прывяло ў канчатковым выніку да пераўтварэння гарадскіх вучылішчаў у вышэйшыя пачатковыя вучылішчы.
Пэўны інтарэс уяўляюць канкрэтныя пытанні арганізацыі вучэбнай справы ў Мінскай мужчынскай гімназіі, якія абмяркоўваліся на сходах педагагічнага калектыву гэтай установы ў 1907—1910 гг. Так, на пасяджэнні 8 красавіка 1909 г. прадметам абмеркавання сталі ўказанні дырэктара гімназіі па вучэбна-выхаваўчай частцы. Ен, у прыватнасці, лічыў, што ў канцы вучэбнага года належыць звярнуць сур’ёзную ўвагу на паўтарэнне вучэбных курсаў, зрабіўшы акцэнт не на апытанні дэталяў, а на тое, каб у навучэнцаў склалася цэласнае ўяўленне ад пройдзенага. Зыходзячы з гэтага, неабходна было высветліць сувязь паміж рознымі раздзеламі курса, якая магла недастаткова замацавацца ва ўсведамленні навучэнцаў пры падрабязным праходжанні курса на працягу года. Паўтарэнне курса не павінна з’яўляцца адпачынкам для выкладчыка, а, наадварот, патрабуе ад яго ўзмоцненай і напружанай працы. Дырэктар прасіў выкладчыкаў прыцягваць да ўдзелу ва ўроку ўвесь клас, а не толькі асобных вучняў, уносіць ажыўленне ў тлумачэнне і апытанне на ўроку.
У красавіку 1909 г. на педагагічным сходзе ў Мінскай гімназіі было разгледжана пытанне аб арганізацыі практычных заняткаў па фізіцы. Адзначыўшы, што выкладанне фізікі носіць часам схаластычны характар, настаўнікі выказаліся за ўвядзенне практычных заняткаў па гэтаму курсу і за стварэнне ў гімназіі фізічнай лабараторыі. На думку педагагічнага калектыву, мэта арганізацыі практычных заняткаў па фізіцы павінна была заключацца ў
абуджэнні найуковага інтарэсу сярод навучэнцаў і развіцця ў іх самастойнасці. Было таксама адзначана, што гэтыя заняткі дазволяць выявіць здольнасці некаторых вучняў да навуковай працы з тым, каб далей працягваць навучанне ва універсітэце па прадмету, які спадабаўся.
Выкладчык фізікі гэтай жа гімназіі Лаўрыновіч адзначаў, што ён бачыць адну з галоўных задач у выкладанні фізікі «ва ўстанаўленні заканамернай сувязі паміж самымі разнастайнымі з’явамі. Толькі ў такім выпадку прадметы будуць засвоены навучэнцамі як наладжаная сістэма, аб’яднаная адной ідэяй». Гэта выказванне настаўніка фізікі адпавядала педагагічным прынцыпам міжпрадметных сувязей і сістэмнасці. Думаецца, што яно адпавядае сучаснаму разуменню задач, якія прад’яўляюцца да выкладання фізікі ў сярэдняй школе.
У практыцы работы ў Мінскай мужчынскай гімназіі немалаважнае месца займалі пытанні падрыхтоўкі і напісання навучэнцамі сачыненняў па рускай мове, што падкрэслівае ў прыватнасці разгляд пытання «Аб падрыхтоўцы сачыненняў студэнтамі» на пасяджэнні педагагічнага сходу гімназіі ў 1907/08 навучальным годзе. Па выніках абмеркавання была выпрацавана методыка напісання класнага сачынення. Яна заключалася ў тым, што выкладчык указвае вучням усе крыніцы, з якімі яны павінны азнаёміцца на працягу вызначанага часу, ці нават аб’яўляе вучням загадзя тэму агульнага характару. Затым навучэнцам у адзін з вучэбных дзён адводзіцца дзве гадзіны, на працягу якіх яны павінны напісаць сачыненне на тэму больш вольнага характару або на канкрэтную тэму, заснаваную на крыніцах, якія напярэдадні разбіраліся навучэнцамі па ўказанню настаўніка. Выкладчык ажыццяўляў кантроль за працай навучэнцаў у працэсе падрыхтоўкі і напісання сачыненняў. 3 гэтай мэтай правяраліся чарнавікі, куды вучні павінны былі заносіць цытаты, вытрымкі з твораў розных аўтараў, канспекты прачытаных артыкулаў, а таксама часткі падрыхтаванага сачынення па меры яго напісання. Уся праца вучня адбывалася на вачах выкладчыка, што дазваляла яму болый аб’ектыўна ацаніць яе. На вышэйадзначаным педагагічным сходзе ў Мінскай гімназіі, які быў прысвечаны пытанню аб сачыненнях, было таксама вырашана замяніць частку дамашніх сачыненняў класнымі.
Вышэйшае школьнае кіраўніцтва выявіла пэўны неспакой адносна тэматыкі сачыненняў, рэкамендуючы максімальна аддаліць яе ад злабадзённых грамадска-палі-
тычных праблем. У цыркуляры Міністэрства народнай асветы (1907 г.) кіраўнікам сярэдніх навучальных устаноў загадвалася, што «класныя сачыненні павінны быць невялікага памеру і пэўнага, даступнага навучэнцам зместу, прычым тэмы назначаюцца пераважна літаратурныя, але не так званыя вольныя». I кіраўніцтва Віленскай вучэбнай акругі і навучальных устаноў беларускіх губерняў выконвала гэты загад.
Затое іншую карціну даюць матэрыялы царкоўных навучальных устаноў. Вось якія тэмы сачыненняў былі рэкамендаваны кіраўніцтвам Полацкага мужчынскага духоўнага вучылішча для здачы экзамену на званне настаўніка аднакласнай і царкоўнапрыходскай школы ў 1910— 1912 гг.: «Дзеці беларускіх сялян», «Рака Дрыса», «Народнае вучылішча ў сяле Новіках», «Земляробчыя прылады беларускіх сялян», «Маё дзяцінства і юнацтва». Можна сказаць, што нават павярхоўнае асвятленне дадзенай тэматыкі, блізкай розуму і сэрцу дзяцей беларускіх сялян, якія вучыліся ў духоўным вучылішчы, дазволіла ім закранаць і раскрываць глыбокі сэнс сацыяльна-эканамічных і нацыянальна-культурных умоў, у якіх яны знаходзіліся.
Зусім паказальнае і красамоўнае ў гэтых адносінах сачыненне М. Ціцянкова на тэму «Дзеці беларускіх сялян». Аўтар у няхітрай, шчырай форме сказаў аб тым, што дзеці беларускіх сялян выхоўваюцца неаднолькава, што звязана з наяўнасцю грашовых сродкаў у сям’і. Ен прыходзіць да высновы, што «ў беднага селяніна дзіця выхоўваецца дрэнна, таму што ва ўсім недахоп. Пагэтаму яму прыходзіцца з апошняй капейкі даваць выхаванне. Дзеці больш багатых сялян выхоўваюцца лепш, таму што ў іх больш сродкаў і самі яны бываюць больш адукаваныя, чым беднякі». Пазбаўлены магчымасці вучыцца беларус замыкаецца ў сабе, і таму «характар сялянскіх дзяцей бывае пануры і сарамлівы». М. Ціцянкоў лічыць, што так адбываецца з-за таго, што не бачыць беларускае дзіця ў сваім жыцці ніводнага «добрага прыкладу», бо выхавацелі — бацька і маці — «самі дрэнна выхаваны».
Сацыяльны характар мае і сачыненне I. Антановіча на тэму «Беларускі селянін». Аўтар піша, што беларускі селянін складае «самы нізкі клас насельніцтва Расіі» і што ён «стаіць на ніжэйшай ступені развіцця... і ўсё сваё жыццё праводзіць у галечы». Горыччу, болем, спачуваннем і абурэннем напоўнены радкі гэтага і іншых юнацкіх сачыненняў.
Прыведзеная вышэй тэматыка сачыненняў выпускнікоў духоўнага вучылішча сведчыць аб тым, што царкоўнашкольныя колы, рэагуючы на зніжэнне аўтарытэту царкоўных пачатковых навучальных устаноў і імкнучыся ўзмацніць свой уплыў сярод беларускіх сялян, не баяліся звяртаць увагу сваіх выхаванцаў на вострыя сацыяльныя праблемы беларускай вёскі.
У ходзе педагагічных дыскусій важнае значэнне надавалася выпрацоўцы дыдактычных патрабаванняў да ўрока, як асноўнай формы навучання ў школе. Так, на педагагічным зборы Мінскай мужчынскай гімназіі ад 6 красавіка 1910 г. былі сфармуляваны наступныя патрабаванні, якія прад’яўляліся да работы выкладчыка на ўроку: 1) не захапляцца, а захапляць; 2) умець растлумачыць матэрыял так, каб ягб разумелі ўсе навучэнцы; 3) умець зацікавіць навучэнцаў, але не красамоўствам або ведамі настаўніка, а ўласнай іх працай, працэсам гэтай працы; 4) механіка выкладання павінна заключацца ў авалоданні ўвагай усяго класа як цэлага і адзінага калектыву, а не асобных вучняў, побач з прозвішчамі якіх трэба выстаўляць адзнакі; 5) вучэбны матэрыял павінен быць настолькі добра перапрацаваны і засвоены ў класе, што «літаральны адказ па падручніку складае ўжо само па сабе нешта злачыннае». Выкладчык ні ў якім разе не павінен быць задаволены такімі адказамі. Як нам здаецца, дадзеныя патрабаванні да правядзення ўрочных заняткаў адпавядаюць прынцыпам дыдактыкі і могуць быць прыменены ў сучаснай методыцы навучання.