Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 128с.
Мінск 1995
Адным з галоўных сродкаў выхаваўчага ўздзеяння на навучэнцаў па-ранейшаму заставалася пазакласнае чытанне. Педагагічны савет Мінскай мужчынскай гімназіі, разгледзеўшы ў 1914 г. пытанне «Аб пазакласным чытанні вучняў», адзначыў, што ўзровень пазакласнага чытання стаў прыкметна зніжацца, у сувязі з чым было прапанавана скласці камісію з настаўнікаў-прадметнікаў для перагляду каталогаў бібліятэкі. Напэўна, размова ішла аб пашырэнні кола чытання для навучэнцаў. Вялікае значэнне, асабліва пасля пачатку першай сусветнай вайны, стала надавацца фізічнаму выхаванню навучэнцаў. Так, педагагічны сход Мінскага настаўніцкага інстытута 2 мая 1916 г. прыняў рашэнне аб тым, што на першы план павінна быць пастаўлена фізічнае выхаванне моладзі. Новай формай выхаваўчай работы сталі экскурсіі. З’яўляючыся важным сродкам нагляднасці, яны былі закліканы ўмацаваць сувязь школы з жыццём, практыкай. Экскурсіі дазвалялі навучэнцам дэманстраваць сваю самастойнасць, шырэй знаёміцца з прыродай, насельніцтвам, эканомікай і культурай Беларусі.
Ключавой фігурай у справе пераўтварэння школы, перабудовы вучэбна-выхаваўчага працэсу павінен быў стаць настаўнік. Між тым прафесіянальны і культурны ўзровень многіх настаўнікаў вучэбных устаноў Беларусі пакідаў жадаць лепшага. Аб гэтым адкрыта гаварылася на пасяджэнні педагагічных саветаў, у друку. У прыватнасці, педагагічны савет Мінскай мужчынскай гімназіі 6 красавіка 1910 года адзначыў: сучасная школа пакутуе ад таго, што «на працягу доўгіх гадоў у ёй вучылі не педагогі», што наносіла школе непапраўнае зло і давяло яе да крызісу. Крукоўскі, які добра ведаў жыццё і норавы настаўніцкага асяроддзя ў Віленскай вучэбнай акрузе, пісаў, што «знаёмства выкладчыкаў з часопісамі і кнігамі было з’явай даволі рэдкай, у некаторых навучальных установах Вільні, можна сказаць, выключным». Настаўнікі-падзвіжнікі пакутавалі ад дробязнай апекі, казёншчыны і фармалізму. Педагагічная грамадскасць выступала за паляпшэнне прававога і матэрыяльнага становішча педагогаў, патрабавала даць ім большую свабоду ў раз-
меркаванні вучэбнага матэрыялу, прызначэнні часу для розных самастойных і іншых работ, пазбаўленне ад дробязнай апекі.
На ніве народнай асветы Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. выраслі і сталі сапраўднымі майстрамі сваёй справы сотні высокапрафесійных настаўнікаў, якія сеялі ў народзе «разумнае, добрае, вечнае». Гэта былі людзі высокіх маральных і дзелавых якасцей, яны карысталіся аўтарытэтам і павагаю як у настаўніцкім асяроддзі, так і ў народзе. Яны няспынна працавалі над павышэннем свайго навуковага і культурнага кругагляду, удасканальваннем педагагічнага майстэрства, прымалі ўдзел у розных навуковых і педагагічных форумах. За перыяд ад 1861 да 1917 г. больш чым 350 прадстаўнікоў Беларусі прынялі ўдзел у рабоце 22 расійскіх навуковых і педагагічных з’ездаў. Сярод іх 242 чалавекі былі выкладчыкамі сярэдніх навучальных устаноў. Беларускія педагогі прымалі ўдзел у рабоце I і II Усерасійскіх з’ездаў фізікі, хіміі, касмаграфіі, шэрага з’ездаў рускіх даследчыкаў прыроды і ўрачоў, 1 і 2 Мендзялееўскіх з’ездаў і інш. На некаторых з гэтых з’ездаў прадстаўнікі настаўніцтва Бел-арусі выступалі з дакладамі.
Выкладчыкі гімназій і іншых навучальных устаноў Беларусі рыхтавалі і выдавалі падручнікі і вучэбныя дапаможнікі для пачатковых і сярэдніх школ. У канцы XIX — пачатку XX ст. настаўнікамі матэматыкі вучэбных устаноў Беларусі ў друкарнях беларускіх гарадоў было апублікавана 56 кніг па матэматыцы. Падрыхтаваныя і выдадзеныя імі падручнікі і вучэбныя дапаможнікі атрымалі распаўсюджванне ў Расіі і неаднаразова перавыдаваліся. Найбольш вядомымі беларускімі аўтарамі вучэбных дапаможнікаў былі A. КЖбікоўскі , выкладчык матэматыкі Мінскай гімназіі, і Б. П. Чыханаў, выкладчык матэматыкі і дырэктар Мінскага камерцыйнага вучылішча. Б. П. Чыханаў напісаў і выдаў у пачатку XX ст. падручнікі для сярэдніх навучальных устаноў па арыфметыцы, алгебры, трыганаметрыі і элементарнай тэорыі імавернасці, склаў табліцы пяцізначных функцый. Найбольшае прызнанне і адзнаку спецыялістаў атрымаў яго падручнік арыфметыкі, які вытрымаў у пачатку XX ст. 9 выданняў; 6-е выданне падручніка было дапушчана вучэбным камітэтам Міністэрства народнай асветы ў якасці кіраўніцтва для сярэдніх навучальных устаноў, а 7-е выданне атрымала высокую ацэнку на I Усерасійскім з’ездзе выкладчыкаў матэматыкі.
Адной з прыметных праяў працэсу дэмакратызацыі вучэбнай справы ў сярэдніх навучальных установах Беларусі з’явілася ўвядзенне курса беларусазнаўства. Пачатак гэтаму быў ііакладзены ў Мінскім настаўніцкім інстытуце, выхаванцы якога, як адзначалася на пасяджэнні педсавета 17 красавіка 1917 г., «пазналі жывы інтарэс да вывучэння роднага Беларускага краю». Але гэты інтарэс не мог быць задаволены з-за крайняй беднасці матэрыялаў у бібліятэцы інстытута, таму педсавет звярнуўся да выкладчыка гісторыі У. М. Ігнатоўскага (у будучым вядомага беларускага гісторыка) з просьбай: пры паездцы ў Маскву набыць неабходныя кнігі па вывучэнню Беларусі. Значную ролю ў ажыццяўленні ідэі беларусізацыі ў вучэбна-выхаваўчым працэсе адыграў дырэктар Мінскага настаўніцкага інстытута Д. А. Сцяпура.
Такім чынам, у перыяд, які разглядаецца, у змесце, формах і метадах вучэбна-выхаваўчага працэсу ў навучальных установах Беларусі адбыліся даволі значныя змены. К пачатку XX ст. ужо ў значнай ступені дыскрэдытавалі сябе ўстаноўкі Міністэрства народнай асветы аб тым, што пачатковая школа павінна даваць вузка прафесійную, а сярэдняя — класічную адукацыю. Былі зроблены важнейшыя крокі па рэалізацыі прагрэсіўных ідэй аб адзінай адукацыйнай школе. Аднак у цэлым вучэбна-выхаваўчы працэс у навучальных установах Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, не адпавядаў патрабаванням часу. Школьная адукацыя перажывала крызіс і патрабавала радыкальнай рэфор.мы. Гэта яскрава прадэманстраваў удзел вучняў і настаўнікаў Беларусі ў рэвалюцыі 1905—1907 гг., вылучэнне імі комплексу палітычных і прафесійных патрабаванняў.
Кіраўніцтва Віленскай вучэбнай акругі, начальнікі навучальных устаноў зрабілі пэўныя высновы з рэвалюцыйных падзей. У 1907—1917 гг. у педагагічным працэсе ўсё больш выразна сталі праяўляцца рысы дэмакратызацыі, гуманізацыі адносін паміж настаўнікамі і навучэнцамі, беларусізацыі (уліку нацыянальнай спецыфікі) у выкладанні асобных прадметаў, перш за ўсё гуманітарнага цыкла. Актывізавалася дзейнасць педсаветаў сярэдніх навучальных устаноў, якія разглядалі на сваіх пасяджэннях многія актуальныя пытанні навучання і выхавання, развіцця педагагічнай думкі. Педагагічныя калектывы, настаўнікі-наватары выступілі з цікавымі ідэямі, меркаваннямі і планамі, накіраванымі на перабудову школьнай справы на асновах навуковай педагогікі. Асаблівая ўва6. Зак. 927. 81
га звярталася на рэалізацыю педагагічных прынцыпаў (пераймальнасці, сістэмнасці, міжпрадметных сувязей), што знайшло сваё адлюстраванне ў ідэі «канцэнтрацыі навучання». У практыцы выхаваўчай работы ажыццяўляўся пераход ад «рэпрэсіўнай» да «гуманнай» педагогікі, заснаванай на ўліку індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў, даных псіхалогіі, этыкі і іншых навук. Укараняліся новыя формы выхавання — экскурсіі, паходы, дрэванасаджэнні, павышалася роля фізічнага выхавання.
Але радыкальнага абнаўлення педагагічнага працэсу не адбылося. Царскі рэжым, Міністэрства народнай асветы не маглі, ды і не хацелі ажыццявіць рэформы, накіраваныя на пераўтварэнне школы ў сапраўды вольны і дэмакратычны інстытут грамадства, які б функцыяніраваў на асновах навуковай педагогікі.
Па старонках педагагічных часопісаў
Важнейшым праяўленнем грамадска-педагагічнага руху на Беларусі канца XIX — пачатку XX ст., значным фактарам развіцця педагагічнай думкі з’явілася стварэнне перадавымі коламі настаўніцтва педагагічных таварыстваў і выданне імі часопісаў і зборнікаў. Педагагічныя таварыствы ў Беларусі ўзніклі на аснове «Нарматыўнага Статута таварыства ўзаемнай дапамогі навучэнцам і настаўнікам» ад 5 ліпеня 1894 г. У 1897 г. было створана «Таварыства ўзаемнай дапамогі настаўнікам і настаўніцам народных вучылішчаў Віцебскай губерні», у 1901 г. узніклі таварыствы народных настаўнікаў Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай губерняў, у 1907 г. — Гродзенскае педагагічнае таварыства выкладчыкаў сярэдніх навучальных устаноў. Педагагічныя таварыствы мелі даволі разгалінаваную сетку. Напрыклад, Магілёўскае педагагічнае таварыства мела філіялы ў 9 павятовых гарадах — Быхаве, Гомелі, Горках, Клімавічах, Мсціслаўлі, Оршы, Рагачове, Чавусах, Чэрыкаве (адкрыты ў 1909—1910 гг.) ■
Стварэнне педагагічных таварыстваў дыктавалася неабходнасцю аб’яднання настаўніцкіх сіл на абарону сваіх матэрыяльных і прафесійных інтарэсаў. Настаўніцкія таварыствы аказвалі тым, хто адчуваў патрэбу, матэрыяльную дапамогу для лячэння, выхавання дзяцей, асігноўвалі срокі на адкрыццё бібліятэк, выдзялялі дапаможнікі слухачам агульнаадукацыйных і педагагічных курсаў у Маскве, Пецярбургу, Кіеве. Грашовы бюджэт кожнага
таварыства складаўся ў асноўным з членскіх узносаў. Таму вялася работа па далучэнню як мага большай колькасці настаўнікаў да правадзейных членаў таварыства. Так, педагагічнае таварыства Мінскай губерні ў 1912 г. складалася з 1325 правадзейных членаў — гэта былі амаль усе настаўнікі міністэрскіх і народных вучылішч губерні.
Важнай задачай таварыстваў было пашырэнне, распаўсюджванне эфектыўных метадычных прыёмаў у вучэбна-выхаваўчым працэсе, перадавых педагагічных ідэй, абмен вопытам выкладання і выхавання ў навучальных установах Віленскай вучэбнай акругі, папулярызацыя падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў перадавых рускіх педагогаў, павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў. У прыватнасці, Гродзенскае педагагічнае таварыства шырока практыкавала правядзенне агульных сходаў, на якіх слухаліся даклады і рэфераты па пытаннях педагогікі, гісторыі, гісторыі педагогікі, псіхалогіі; сістэматычна арганізоўвалася чытанне публічных лекцый, якія раней у горадзе не наладжваліся.
Пасля рэвалюцыі 1905—1907 гг. дзейнасць педагагічных таварыстваў узбагацілася такім важным напрамкам, як выданне педагагічных часопісаў і зборнікаў. У 1905— 1907 гг. у Вільні выдаваўся часопіс «Педагогнческне запнскн» (выйшла 18 нумароў) як дадатак да часопіса для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту «Зорька». У 1908 г. выйшаў у свет зборнік групы настаўнікаў і настаўніц Віцебскай губерні «Голос учнтеля». У 1909 г. у Пецярбургу быў выдадзены зборнік віцебскіх настаўнікаў «Белорусскнй учнтель». У 1910 1911 гг. Магілёўскае педагагічнае таварыства выпусціла 6 нумароў часопіса «Белорусскяй учнтельскнй вестннк». 3 1911 па 1914 г. выходзіў часопіс Гродзенскага педагагічнага таварыства «Педагогвческое дело».