Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 128с.
Мінск 1995
Значны ўплыў на асвету і педагагічную думку Беларусі аказалі педагагічная дзейнасць і погляды А. Я. Багдановіча, бацькі выдатнага беларускага паэта. Вядомы ў Расіі, Беларусі і Польшчы беларускі этнограф і фалькларыст, мовазнаўца і педагог, сын былых прыгонных, вучонысамавучка гэты чалавек увайшоў у лік энтузіястаў беларускай навукі.
Асабліва вылучаецца яго праца «Педагогнческне воззрення белорусского народа» (1886 г.), дзе ён адзін з першых беларускіх педагогаў робіць спробу аналізу і абагульнення ідэй і традыцый народнай педагогікі ў гісторыі беларускай педагагічнай думкі.
Аддаючы прыярытэт сямейнаму выхаванню, А. ЯБагдановіч адзначыў, што клопаты аб выхаванні сваіх дзяцей лічыліся галоўным бацькоўскім абавязкам. Беларусы разглядалі выхаванне перш за ўсё праз люстэрка працоўнага выхавання — прывіцця працоўных уменняў і навыкаў. Выхаванне працоўных якасцей асобы пранізвае ўсю сістэму народнай педагогікі Беларусі, і А. Я. Багдановіч прыходзіць да высновы, што галоўная народна-педагагічная ідэя — «усе павінны працаваць». Мэтам сямейнага выхавання адпавядалі традыцыі і звычаі, існаваўшыя ў беларускай сям’і, якія шанаваліся і перадаваліся ад старэйшага пакалення малодшым. А. ЯБагдановіч адзначае, што ў сялянскай сям’і асабліва апаэтызавана было
прыгатаванне хлеба, які з’яўляецца святыняй для беларуса. А калі трэба было выказаць нешта непрыстойнае, то беларус абавязкова папярэдзіць сваё паведамленне прыказкай: «Не пры хлебе святым кажучы».
Найлепшыя жаночыя якасці выхоўваліся ў працэсе працы, дзе важным момантам з’яўлялася навучанне ткацтву. Такая старажытная традыцыя суправаджалася мілагучнымі народнымі песнямі, жыццёвымі парадамі, выхоўвала пачуццё прыгожага, густ, фантазію.
Ідэю выхавання сродкамі народнай педагогікі Багдановіч пранёс праз усё сваё жыццё. Скончыўшы Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, свой уласны летні адпачынак ён праводзіў з вучнямі, збіраючы этнаграфічныя матэрыялы, аб чым ён паведамляў дырэктару народных вучылішчаў Мінскай губерні яшчэ ў 1887 г. Так, стаўшы актыўным карэспандэнтам вядомага па Беларусі збіральніка фальклору П. В. Шэйна, Адам Ягоравіч падрыхтаваў дакладныя запісы помнікаў народнай творчасці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У склад кнігі «Матерналы для язучення быта н языка русского населення Северо-Западного края», выдадзенай у 1890 і 1893 гг. у Пецярбургу, уваходзяць вясельныя абрады, звычаі, павер’і, заручыны, запевіны, прыказкі, прымаўкі. Няцяжка ўбачыць, што ўсе гэтыя сродкі народнай педагогікі выхоўваюць станоўчыя якасці чалавека і высмейваюць адмоўныя. У выніку народная мараль прыходзіць да высновы:
«Да 20 не вырас, да 30 не умен,
Да 40 калі не жанаты, а да 50 не багаты, To нічога ад яго не чакай, — так і памрэ». (Барысаўскі павет, вёска Халопенічы, 1889 г.) Сярод педагагічнай спадчыны Багдановіча вялікае месца займаюць яго мемуары, якія ўяўляюць сабою сур’ёзнае навуковае даследаванне не толькі па сацыялогіі, філасофіі, народнай адукацыі, але і па этнаграфіі, фальклору, культуры Беларусі другой паловы XIX ст.
3 вялікай цеплынёю аўтар узгадвае пра сваю першую выхавацельніцу і настаўніцу, непісьменную бабулю Рузалю Казіміраўну Осьмак, якая з’яўлялася сапраўднай захавальніцай беларускага фальклору, традыцый, звычаяў і г. д. Дзякуючы гэтай «цудоўнай апавядальніцы», Адам Ягоравіч зразумеў хараство беларускага народнага слова, яго вялікі выхаваўчы сэнс. Асабліва ўдаваліся бабулі Рузалі казкі, якіх яна ведала мноства, і якія мелі, па словах Адама Ягоравіча, «вялікае адукацыйнае значэнне». Менавіта адтуль настаўнік Багдановіч чэрпаў прын-
цыпы дэмакратызму, грамадзянскай адказнасці, маральнага абавязку.
У сэнсе беларускіх народных традыцый кожнаму ў хаце Багдановічаў было месца і адпаведная справа: бабуля — вядома, казку кажа, матка — песню пяе, бацька — падае прыклад сціпласці і працавітасці.
Менавіта захоўванне беларускага фальклору, народных звычаяў і традыцый дапамагло стварыць сапраўдную беларускую атмасферу, у якой раслі і гадаваліся дзеці Адама Ягоравіча, калі сям’я жыла ў Яраслаўлі і Ніжнім Ноўгарадзе. Так, Максім Багдановіч ад свайго бацькі і цётак упершыню пачуў беларускае слова, заўважыўшы шматлікія колеры, гукі і пахі народна-выхаваўчай скарбніцы. Усё роднае прываблівала Максіма, успамінаў Адам Ягоравіч, таму ўвесь вольны час ён праводзіў у цётак, «тут жа вырывалася беларуская прымаўка, меткія, крылатыя словы». Відавочна, што жаданне пісаць творы на роднай мове, жывучы далёка ад Беларусі, з’явілася ў Максіма дзякуючы не толькі спадчыннасці, але і той беларускай атмасферы ў сям’і, што стваралася праз захаванне беларускіх народных традыцый, розных жанраў фальклору. Таму А. Я. Багдановіч асабліва сачыў за чытаннем Максіма. Беларускія народныя казкі, кнігі I. I. Насовіча і Е. Р. Раманава былі першымі настаўнікамі будучага паэта.
Так, сярод узораў беларускай народнай педагагічнай спадчыны заззяла зорка Максіма:
Ды красна беседа не ўзорамі, А ласкавымі прыгаворамі, He ядвабнымі абрусамі, А ласкавымі прымусамі.
(«Беседная».)
А. Я. Багдановіч — бацька сапраўднага народнага паэта. У гэтым — заслуга таленавітага педагога. Есць яшчэ адно яго высокае прызначэнне як вучонага, які яшчэ ў канцы XIX ст. паклаў пачатак даследаванню. ўзаемадзеяння, узбагачэння народнай і навуковай педагагічнай думкі, што ствараюць агульнае ядро беларускай нацыянальнай культуры. Таму варта адзначыць, што Багдановіч заклаў асновы пераемнасці паміж вучонымі і педагогаміэтнографамі XIX ст. — прадстаўнікамі афіцыйнай педагагічнай думкі — і нараджаючымся нацыянальным напрамкам народнай інтэлігенцыі. Тым самым быў зроблены крок для надання народнай педагогіцы належнага месца ў
вучэбна-выхаваўчым працэсе беларускай нацыянальнай школы.
Педагогі-этнографы XIX ст. дзейнічалі ва ўмовах афіцыйнай педагогікі, вядомай сваімі русіфікатарскімі падыходамі. Многія з іх былі шчыра перакананы, што Беларусь — гэта «спрадвечна рускі край». Але яны зрабілі шмат каштоўнага для «тутэйшых людзей» тым, што вывучалі нашы народна-педагагічныя ідэі, распаўсюджвалі іх, выкарыстоўвалі ў вучэбна-выхаваўчым працэсе. Яны, часам падсвядома, шукалі шляхі да збліжэння навуковай і народнай педагогікі. Тым самым педагогі-вучоныя, этнографы ўзбагачалі школу і педагагічную дўмкў на'Беларўсі.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
На рубяжы XIX—XX стст. у Расійскай імперыі выразна праявіліся супярэчнасці паміж растучымі патрэбамі грамадскага развіцця ў пісьменных, адукаваных працаўніках і нізкім узроўнем народнай адукацыі, агульнай культуры працоўных. Школьная палітыка самадзяржаўя была накіравана не на задавальненне растучых грамадскіх патрэб у адукацыі, а на ўмацаванне манархічных і праваслаўных асноў расійскай дзяржаўнасці. У нацыянальных рэгіёнах, у тым ліку і на Беларусі, царызм імкнуўся ператварыць пачатковую народную школу ў зброю русіфікацыі мясцовага насельніцтва. Увасабленнем педагагічнага кансерватызму станавіліся сярэднія школы.
Саслоўна-класавая русіфікатарская палітыка самадзяржаўя ў школьным пытанні параджала актыўную апазіцыю з боку нацыянальна-дэмакратычнай грамадскасці Беларусі, вяла да абвастрэння сацыяльных канфліктаў. У новых гістарычных умовах канца XIX — пачатку XX ст. грамадска-педагагічны рух узняўся на якасна новы ўзровень, праявіў сябе як асобная галіна нацыянальнавызваленчага руху на Беларусі. Гэты рух выступіў як процілегласць дзяржаўнай школьнай палітыцы, садзейнічаў абвастрэнню грамадскага інтарэсу да праблем народнай адукацыі. Характэрнай асаблівасцю развіцця грамадска-педагагічнага руху дадзенага перыяду было тое, што пытанні народнай адукацыі з сацыяльна-педагагічнай сферы перайшлі ў сферу рэальнай палітыкі, сталі прадметам вострых палітычных дыскусій.
Рэвалюцыйны і грамадска-педагагічны рух аказалі вялікі ўплыў на развіццё педагагічнай думкі. Уздзеянне перадавых грамадскіх ідэй на педагагічную сферу праяві-
лася ў тым, што прынцыпы адзінства, навуковасці і свецкасці адукацыі трывала замацаваліся ў грамадскай свядомасці дэмакратычнага настаўніцтва. Прагрэсіўная, дэмакратычная педагогіка больш рашуча ставіла 'выхаваўча-адукацыйныя задачы, пашыраўся дыяпазон яе творчых пошукаў. У штодзённую педагагічную практыку пачалі актыўна пранікаць грамадзянска-гуманістычныя прынцыпы, якія раней былі здабыткам толькі тэорыі.
Моцны ўплыў на развіццё асветы і педагагічнай думкі Беларусі аказала перадавая руская педагогіка. Прагрэсіўныя ідэі рускіх педагогаў значна ўзбагацілі вучэбнавыхаваўчы працэс пачатковай і сярэдняй школы Беларусі, садзейнічалі ўдасканаленню метадаў навучання, аказалі ўплыў на стварэнне першых беларускіх падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.
На Беларусі плённа працавалі рускія педагогі-даследчыкі і практыкі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё асветы і педагагічнай думкі краіны. Аднак многія з іх вольна ці нявольна рабіліся праваднікамі русіфікатарскай палітыкі самадзяржаўя і адмаўлялі за беларускім народам права на самастойнае развіццё, на сваю нацыянальную культуру, мову, асвету. Гэтыя педагогі, падрыхтаваныя ў расійскіх універсітэцкіх цэнтрах ці сярэдніх навучальных установах, а затым дасланыя ў ПаўночнаЗаходні край з высакароднай мэтай асветы «адсталага і забітага» карэннага насельніцтва, выконвалі і сацыяльнапалітычны заказ урада: навучыць падрастаючае пакаленне беларускай нацыі грамаце на рускай мове, ’закласці рускамоўны падмурак ведаў, не дапусціць выкарыстання роднай мовы ў працэсе навучання і выхавання. Такая дзейнасць настаўніцтва, асабліва ў сярэдніх навучальных установах, не адпавядала мэтам і задачам нацыянальнага адраджэння Беларусі, стварэнню нацыянальнай сістэмы адукацыі.
Асновы беларускай нацыянальнай школы заклалі прадстаўнікі нацыянальнага адраджэння: Цётка, В. Іваноўскі, К. Каганец, Я. Колас, Я. Купала, М. Багдановіч, В. Ластоўскі, С. Палуян, Я. Лёсік, браты A. і I. Луцкевічы, Б. Тарашкевіч і інш. Яны стварылі першыя вучэбныя кнігі на беларускай мове, сфарміравалі асновы нацыянальнай педагогікі. Барацьба нацыянальна-дэмакратычных сіл за беларускую школу была важнейшай састаўной часткай усяго гістарычнага працэсу абуджэння беларускага народа.
Высветленыя аўтарам два напрамкі педагагічнай думкі