Лісты на Свабоду
Валянцін Жданко
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 428с.
2014
A 23 лістапада былі яшчэ адны «Дажынкі», у меншым памеры. Людзей мала: цэны не па кішэні. Бульба прыкладна 480 і 500 рублёў за кіляграм: даражэй за хлеб. Такога Беларусь яшчэ ня ведала.
I чым жа ўзнагародзілі тых, што суткамі, не выходзячы з кабінаў камбайнаў, пякліся на сонцы ды глыталі пыл? Прэмія за першае месца — 111 тысяч рублёў; за другое — 77 700; за трэцяе — 55 500. Затое старшыня райвыканкаму атрымаў машыну «Волга» — напэўна, ён праліў найболып поту ў мінулае сьпякотнае лета.
Звычайна, калі высокія чыноўнікі адказваюць на падобныя папрокі, спасылаюцца на тое, што людзям, маўляў, патрэбнае сьвята, узнагарода за працу. А запрашаючы гасьцей, мясцовыя ўлады прыхарошваюць горад як могуць, на што хапае грошай. Людзям, маўляў, усё роўна гэта падабаецца.
Але пра тое і размова, што пафарбаваныя ў непагадзь фасады аблупяцца ўжо ў наступную вясну. А немалыя грошы, змарнаваныя на гэта ды на сумнеўныя гульбішчы, потым даводзіцца ашчаджаць, адключаючы ад цяпла школы і дзіцячыя садкі, ня плацячы мізэрныя заробкі калгасьнікам, ня кормячы школьнікаў. Ці не задарагая плата за такія «Дажынкі»?
Аляксей Плескацэвіч, вёска Дарава, Ляхавіцкі раён
20.12.2002
У вас хапае сумленьня сьцьвярджаць, што народны прэзыдэнт Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка — дыктатар. Яго вы абвінавачваеце ва ўсіх бедах і ня хочаце ўсьвядоміць, што гэтым
абвінавачваеце наш народ, які Лукашэнку выбраў. А жывем мы дакладна гэтак, як працуем. I някепска жывем. I вялікія, і малыя гарады ў нас аперазаныя «царскімі сёламі» з палацамі. 3-за патоку прыватных машын цяжка перайсьці вуліцу. Сядзім у цяп ле, вельмі нават танным. Што яшчэ патрэбна?
Магазыны і рынкі ў нас заваленыя сьвіным сьвежым салам, якое нашмат таньнейшае за вараную каўбасу. Нават спэкуляцыю дазволілі, хоць і сарамліва называюць яе бізнэсам. Вы ўсё плачаце — як мала і зь вялікімі затрымкамі плацяць у калгасах. I ні слова пра тое, як выйсьці з гэтага становішча. А выйсьце ёсьць. Раз вам так кепска ў тым Менску — едзьце ў вёску. Вазьміце зямлі столькі, колькі можаце апрацаваць — рыдлёўкай, канём ці трактарам. На зямлі працуючы, багатым ня будзеш, а будзеш гарбатым. Але з голаду не памрэш. I ня трэба будзе вам станавіцца на шлях здрады і паклёпу.
Вялікага правакатара-дывэрсанта Віктара Івашкевіча нарэшце паставілі на месца. Толькі трэба было саслаць яго не ў Баранавічы — адзін з найлепшых гарадоў Беларусі, а куды-небудзь у Слаўгарад-Прапойск, Брагін ці Хойнікі. Там ён паразумнеў бы хутчэй, чым у Баранавічах, дзе хапае такіх жа, як ён. Тут улады далі маху. Відаць, нямала перапала тым, хто адказвае ў міністэрстве за пакараньні. Толькі б тэрмін яму ня зьменшылі.
Маю вялікі сумнеў, спадар Плескацэвіч, што гэтыя «царскія сёлы», пра якія вы згадваеце, можна лічыць паказьнікам высокага дабрабыту беларусаў.
Пабудаваныя яны ў асноўным на пачатку 1990-х гадоў, калі ва ўмовах гіпэрінфляцыі намэнклятура, карыстаючыся ўладай, набрала ў дзяржавы крэдытаў (а фактычна бязвыплатных пазыкаў) і за іх набудавала безгустоўных і неэканамічных гмахаў. Большасьць іх дагэтуль не даведзеныя да ладу — бясплатных крэдытаў больш няма. У многіх немагчыма жыць узімку, настолькі высокія выдаткі на ацяпленьне.
Ваша цьверджаньне пра тое, што мы, як вы пішаце, «сядзім у танным цяпле», многія палічаць зьдзекам. Асабліва тыя, у каго тэмпэратура ў кватэрах у выніку абвешчанай дзяржавай кампаніі эканоміі энэрганосьбітаў не паднімаецца вышэй за 15 градусаў.
У першай палове 1990-х гадоў, калі Аляксандар Лукашэнка яшчэ толькі прыйшоў да ўлады, было вельмі шмат ахвотных узяць зямлю, стаць фэрмэрамі... Што яны атрымлівалі ад дзяржавы? Hi крэдытаў, ні тэхнікі. Зямлю — як правіла, аддаленыя няўдобіцы, пясок ці балота...
Адначасова сотні мільёнаў даляраў штогод накіроўваліся на падтрымку неэфэктыўнай калгаснай сыстэмы. Сёньня, калі калгасы на вачах распадаюцца, калі ў іх няма ні грошай, ні тэхнікі — улада ўжо гатовая раздаваць зямлю. Але час страчаны.
А тое сьвежае сьвіное сала, таннасьць якога так уражвае вас, спадар Плескацэвіч, хутчэй за ўсё, прывезенае з Польшчы, дзе яго ў прыватнага гаспадара можна купіць удвая таньней, чым на беларускім рынку, і дзе яно даўно ўжо ня ёсьць асноўным харчам польскага селяніна.
Мяркуючы па вашым лісьце, спадар Плескацэвіч, вы часта й вельмі ўважліва слухаеце Бела-
рускую Свабоду — ведаеце многія прозьвішчы, тэмы, сюжэты... Дзіўна, што пры такой нянавісьці да нас і нашай працы (словы «банда» і «дывэрсія» ў вашым лексыконе — самыя мяккія) вы, тым ня менш, ледзь не штовечар настройваецеся на нашу хвалю. Паведамленьняў «Советской Белорусснн», якая піша пра Лукашэнку гэтак жа, як вы ў сваім лісьце, вам чамусьці недастаткова. Думаю, вы самі ведаеце — чаму.
Дзяржава, у якой журналістаў пазбаўляюць волі за крытыку ўлады, ня мае шанцаў быць далучанай да дэмакратычнай Эўропы. I ня думаю, што большасьць людзей у Беларусі задавальняе такая пэрспэктыва і што для іх паказьнік дабрабыту — шматок таннага сала на стале.
2003
«Не, браткі, mym ня bax трэба мяняць, а падмурак...»
Як пагадзіцца з тым, што большую часпгку жыцьця ішоў не туды, верыў фальшывым правадырам, адстойваў ганебныя ідэі? Многія перад неабвержнай сілай відавочных фактаў знаходзяць у сабе сілы, каб прыняць і зьмірыцца зь відавочным. Многія, але няўсе.
Зыгмунт Зяліньскі, Дзятлава
10.01.2003
Дакуль вы будзеце выціраць ногі аб наш добрапаважаны народ? Што наш Лукашэнка зрабіў кепскага? Яго нам сам Бог прыхіліў. Каб пабылі яшчэ пры ўладзе Шушкевіч, Пазьняк, Грыб, Шарэцкі, Чыгір і да іх падобныя, то мы даўно былі б у магіле альбо хадзілі б з торбай па сьвеце.
Дзякуй Лукашэнку, што даў нам жыцьцё. Пры Шушкевічу мы былі бяз хлеба, хадзілі за 10 кілямэтраў, стаялі ў чарзе, каб купіць буханку. Пан Шушкевіч разваліў бы калгасы — а хто абрабляў бы гэтую зямлю? Ён прадаў бы нас і нашу зямлю праклятаму Захаду, ад якога да нас ідуць усе беды.
Я слухаю вапіа радыё і дзіву даюся: да чаго вы дайшлі. Як толькі якога-небудзь злодзея,
хабарніка асудзяць — тут як тут Соўсь, Лунёва, Цыганкоў, Грузьдзіловіч ды іншыя... Аплакваюць, шкадуюць прайдзісьветаў. А Маркевіч і Мажэйка? Хіба гэта пакараньне за паклёп на прэзыдэнта? Іх бы ў Магадан гадоў на 25... А ты, пане Жданко, чытай усе лісты, у тым ліку тыя, якія колюць вам вочы за сваю праўду.
(Пра сябе Зыгмунт Зяліньскі паведамляе, што яму ўжо за шэсьцьдзесят і што ён выгнаньнік зь Беласточчыны. Выгналі яго адтуль, паводле яго, за тое, што ён праваслаўны і што вёў барацьбу за свабоду ў Польшчы).
Ня памятаю, спадар Зяліньскі, каб у часы Шушкевіча і Грыба беларусы сядзелі бяз хлеба альбо стаялі ў чэргах па буханку. Прытым хлеб тады быў нават у пераліку на валюту разоў у дзесяць таньнейшы, чым цяпер. Але справа нават ня ў тым. Hi Шушкевіч, ні Грыб, ні Шарэцкі ня мелі і дзясятай часткі тых уладных паўнамоцтваў, якія мае сёньня Аляксандар Лукашэнка. Тым больш немагчыма сьцьвярджаць, што пры ўладзе ў Беларусі быў Зянон Пазьняк.
Што да калгасаў — тут вы маеце рацыю. Быў бы Шушкевіч ці Пазьняк пры ўладзе — калгасаў не засталося б. Як не засталося іх у Полыпчы, Усходняй Нямеччыне, Чэхіі, краінах Балтыі... I нідзе, спадар Зяліньскі, сяляне не смуткуюць з гэтай нагоды. Пасьпяхова працуюць на зямлі без сэлектарных нарадаў і каштоўных прэзыдэнцкіх дырэктываў.
Шкада, спадар Зяліньскі, што не напісалі, чым вы займаліся ў пасьляваенны час. Калі меркаваць па вашым узросьце, вы павінны былі памятаць і масавыя раскулачваньні ў Заходняй Беларусі, і
эшалёны зь людзьмі (настаўнікамі, мэдыкамі, заможнымі сялянамі) у вагонах для быдла, якія ішлі ў Сыбір, адкуль большасьць гэтых людзей ужо ніколі ня вернецца... Іх пазбаўлялі волі, маёмасьці, а часам і жыцьця толькі за тое, што ўлада падазравала іх у неляяльнасьці — яны маглі не любіць камуністычную дыктатуру.
У вашым лісьце, спадар Зяліньскі, шмат лаянкі й праклёнаў на адрас Польшчы. I ў той жа час ліст свой, напісаны галоўным чынам па-расейску, вы падпісалі па-польску. Чаму?
Магчыма, памыляюся, але мне здаецца: і гэтай лаянкай, і несправядлівымі абвінавачаньнямі, і адмаўленьнем відавочнага вы спрабуеце калі ня іншых, дык хоць самога сябе пераканаць і апраўдаць перад гісторыяй, перад уласным мінулым. He сумняюся, што вы пільна сочыце за тым, як жывуць вашы равесьнікі на радзіме, якую вы пры цьмяных абставінах пакінулі. I ўяўляю, як балюча вам усьведамляць тое, што недзе пад Беластокам былы ваш сусед мае ўласную зямлю, гаспадарку, і пры гэтым атрымлівае пэнсію прынамсі ў чатыры разы большую, чым вы.
Аляксей Балабашкін, Наваполацак
14.02.2003
Неяк, едучы ў аўтобусе, пачуў, як дзьве бабулі дзяліліся ўражаньнямі наконт выбараў. Адна распавядае:
— Што гэта за выбары — прыйдзе старшыня сельсавету з чырвонай сьметніцай і такога ж
колеру тоўстым сшыткам, і ў ім адзначыць, хто і як прагаласаваў.
— А калі прагаласуеш супраць? — пытаецца другая.
— Ой, што ты. Яны ж цябе са сьвету зжывуць і на пахаваньне грошай не дадуць.
...Што цяперашняе пакаленьне будзе жыць пры росквіце камунізму, я ня вельмі сумняваўся. I таму зьбіраў грошы. Дзівак быў. Што цікава: кожны раз, калі прыходжу ў ашчадны банк па сваю пэнсію на 77 тысяч рублёў, зь якіх 57 тысяч трэба аддаць за камунальныя паслугі, з акенца мілагучны жаночы голас на расейскай мове пытаецца: «Снлмать всё будете? Оставлять не будете?»
Па дыходжу да другога акенца, зага дзя па дрыхтаваўшы свае 57 тысяч 41 рубель за камунальныя паслугі. А трэба 57 045 — чую з акенца.
— Гэта яны так акругляюць, — кажа мне жанчына, што стаяла побач.
Потым пайшоў па хлеб:
— Выбачайце, няма трох рублёў рэшты, — кажуць. Нічога, адказваю, я на дзяржаўным забесьпячэньні. А сам сабе думаю: калі так справы пойдуць і далей, то хутка настане час, калі і з роднай хаты пагоняць вон. Па дзяржаўным радыё ўжо цяпер апрацоўваюць: ня маеш чым плаціць за кватэру — перасяляйся ў «маласямейку».
Вось такія справы. Як раней казалі: «Жмть стало лучше, стало веселей: шея стала тоньше, но зато дллнней»...
Раней рэдка калі даводзілася бачыць п’яніцадзіночак, якія зазіраюць у пошуках парожніх бутэлек у сьметніцы. Цяпер жа кожную раніцу
з акна сваёй кухні назіраю, як пералапачваюць гэтыя сьметніцы рукамі па некалькі разоў — як мужчыны, так і жанчыны. Надакучаюць, жаласьліва гледзячы ў вочы, і жабракі. Просяць і на бутэльку, але часта і на хлеб, на лекі. Словам, «вясёлае» ў нас настала жыцьцё.