• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лісты на Свабоду  Валянцін Жданко

    Лісты на Свабоду

    Валянцін Жданко

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 428с.
    2014
    73.57 МБ
    ягоныя крокі і вельмі шкадую, што ён ня можа абірацца на трэці тэрмін.
    Што да мяне, то працую я на піўзаводзе «Крыніца», і мяне трывожыць думка пра хуткую перадачу кантрольнага пакету акцыяў нашага заводу расейскай «Балтыцы». 3 аднаго боку, гэта і добра, бо ўстановяць новае абсталяваньне, падвысіцца якасьць, піва лягчэй будзе прадаць. Як вынік — вырасьце даход прадпрыемства і заробкі рабочых. Але, зь іншага боку, мяне бянтэжыць думка пра магчымае скарачэньне працоўных месцаў.
    Даволі дзіўна чытаць пра захапленьне палітыкай Лукашэнкі пры тым, што зарплаты вам хапае толькі каб пракарміцца. Няўжо вы сапраўды лічыце такую сытуацыю нармальнай? Ці вас супакойвае думка пра тое, што ў калгасах ня маюць і гэтага? I гэта пры тым, што Лукашэнка пры ўладзе ўжо восьмы год.
    Што да «Крыніцы», то яна, як і іншыя беларускія бровары, не вытрымлівае канкурэнцыі з расейскімі вытворцамі нават на ўнутраным рынку. Відавочна, што завод ня можа болей існаваць без інвэстыцыяў і эканамічнага аздараўленьня. I без скарачэньняў на заводзе наўрад ці абыдзецца — дужа неэфэктыўнай бы ла структура ўсіх дзяржаўных прадпрыемстваў у Беларусі. Затое тыя рабочыя, хто застанецца, напэўна ж, здолеюць на свой заробак купляць ня толькі харчы. Амаль усе былыя сацыялістычныя краіны пайшлі гэтым шляхам яшчэ на пачатку 1990-х гадоў — і ўжо дасягнулі значных вынікаў.
    Бярнард Пакульніцкі, вёска Буйкі, Мядзельскі раён
    28.01.2002
    Сумна і непрыемна на душы нават на сьвяты. Рэаліі жыцьця дадаюць яшчэ больш расчараваньня і заклапочанасьці. Наведаў навагодні ранішнік і навагодні вечар у школе. Школа — вясковая, лічыцца беларускай, а ўвесь сцэнар сьвята — на расейскай мове. Толькі адна маленькая дзяўчынка прачытала прыгожы верш на беларускай мове, дзякуючы настаўніцы пачатковых клясаў, якая дала ёй гэты верш вывучыць. Дзеці блытаюцца, калі пераходзяць на «веллклй л могучлй язык». Часам сядзіш і адчуваеш сябе як дзесьці ў Тамбоўскай губэрні. Але — як цяжка ламаць гэтых беларусаў. Лічу, што вялікая віна настаўнікаў, бо ніхто сілай не змушае даваць дзецям сцэнар на расейскай мове. У сваёй большасьці настаўніцтва — сацыяльна рахманы, лёгкакіраваны жаночы натоўп, зь якім у чынавенства няма асаблівых праблемаў.
    ...За акном вые завіруха. Нешта зіма разьюшылася, даўно ўжо не было такой завеі. Сьнегавое покрыва дасягнула вышыні плоту і вокнаў. Трэція суткі не працуе тэлефон. Аўталаўка з хлебам не прыехала, бо занесла сьнегам дарогу.
    Калегі па працы мелі яшчэ наіўныя спадзяваньні, што мізэрны настаўніцкі заробак за сьнежань дадуць напярэдадні Новага году, каб набыць што-небудзь смачнейшае на навагодні стол. Даверлівы народ — яны ніяк ня могуць зразумець, што справа не ў начальніках, на якіх
    грозна крычыць «бацька», а ў той сыстэме, якую падтрымлівае той самы «бацька» і якая цягне Беларусь у бездань.
    Успамінаюцца некаторыя эпізоды зь мінулага лета. Неяк завіталі да мяне ў школу францускія сябры, якія прыехалі сваім аўтамабілем з Францыі. Яны першы раз былі ў Беларусі, шмат што іх зьдзіўляла. Адзін з французаў убачыў цераз акно школы афармленьне ваеннага кабінэту і запытаў дазволу наведаць гэты кляс. Ён зь нейкім жахам і насьцярожанасьцю разглядаў тыповыя для ўсіх школаў наглядныя дапаможнікі з выявамі зброі і вайсковай тэхнікі. Потым запытаў: «А ці можна вывучаць у школе што-небудзь іншае?» Мне было вельмі цяжка даць тлумачэньне на яго пытаньне. Нядаўна трапіла ў рукі «Праграма патрыятычнага выхаваньня» — там у кожным разьдзеле сустракаецца слова «ваенны».
    Замежныя госьці праявілі цікавасьць і наведалі вясковую краму. Цяпер ужо я запытаўся ў іх — пра асартымэнт тавараў. Адзін зь іх адказаў: «У нас шок ад вашай крамы».
    Цяжка працаваць і назіраць за станам сучаснай вясковай школы. Асабліва цяпер, калі ўлада вырашыла пацешыцца школьнай рэформай. Ужо трэці год школьная бібліятэка не атрымлівае ніводнай газэты і часопіса. Скардзяцца, што не хапае грошай на падпіску. Відавочна, улады лічаць, што ўкладаць грошы ў адукацыю — недапушчальнае марнатраўства. Людзі далучаюцца да інтэрнэту, а тут — поўная інфармацыйная ізаляцыя падчас так званага «рэфармаваньня» школы. Дзякуючы добрым людзям, якія прысылалі на мой адрас некалькі асобнікаў «Нашай
    Нівы» і «Беларускай Маладзёжнай», інфармацыя ў школу ўсё ж трапляла. Што будзе далей — ня ведаю, але ходзяць чуткі, што сёлета выдаткі на адукацыю яшчэ зьменшацца. Адзін чыноўнік ад адукацыі на гэта злосна сказаў аднойчы: «Ты дзякуй, што табе яшчэ заробак даюць».
    Да гэтых вельмі слушных заўваг настаўніка Бярнарда Пакульніцкага варта дадаць хіба тое, што, відавочна, ня толькі настаўнікі — увогуле ўся інтэлігенцыя адказная за гэта: і бібліятэкар, і чыноўнік, і доктар, і выхавацель. У большасьці сваёй усе яны выдатна ўсьведамляюць, якая небясьпека навісла над самім існаваньнем мовы. I вялікага ціску на іх з боку ўлады ў гэтым пытаньні сёньня няма — ніхто зь Менску дырэктыўна не загадвае весьці дакумэнты альбо размаўляць з наведнікамі толькі па-расейску. Пытаньне, відавочна, найперш у настроях і сутнасьці самой беларускай інтэлігенцыі, у тым, як яе выхоўваюць.
    Бярнард Пакульніцкі, спрабуючы знайсьці прычыны гэтага агульнага заняпаду, бачыць іх, сярод іншага, у тым, што грамадзтва маўкліва пагаджаецца зь любымі дзеяньнямі ўлады, у тым ліку і з маніпуляцыямі ў часе выбараў. А калі так, разважае слухач, то, значыць, беларускаму народу падабаецца і патрэбна менавіта такое жыцьцё, бяз будучыні.
    Ня думаю, спадар Бярнард, што вы самі згодны з гэтым сьцьвярджэньнем. Беларусы ня ёсьць нейкім надзвычайным выключэньнем і гэтак жа імкнуцца да лепшай будучыні для сябе і сваіх дзяцей, як і іншыя народы. Але імкненьне гэтае мае свае, часам вельмі спэцыфічныя, формы.
    Тацяна Барэль, Асіповічы
    01.02.2002
    Апошнія гадоў адзінаццаць я назіраю тэндэнцыю павелічэньня сардэчна-сасудзістых захворваньняў у дзяцей. Mae калегі ў дзіцячай кансультацыі ня раз мне заўважалі: «Ну што ты ўсім запісваеш гэтыя шумы ды дыстаніі — яны цяпер амаль ва ўсіх — што на іх зьвяртаць увагу?» Ня вытрымала ўзрастаючай нагрузкі адна наша лекарка, якая сумяшчала на паўстаўкі кардыялягічныя прыёмы: адмовілася ад сумяшчэньня.
    Прывяду прыклад: у 10-м садку Асіповічаў 186 дзяцей. У 119 зь іх выслухоўваецца сысталічны шум у сэрцы — а гэта каля 63 адсоткаў дзяцей. На жаль, больш дакладнае дасьледаваньне правесьці немагчыма, бо ў раёне няма спэцыяліста і адпаведнай тэхнікі. А да абласнога шпіталя — тры гадзіны язды прыгарадным цягніком, які да таго ж адыходзіць а 4-й гадзіне раніцы.
    Знайсьці прычыну гэтых фактаў мне не ўдавалася. Адказ на сваё пытаньне я знайшла раптоўна, калі на Чарнобыльскім шляху-2001 прачытала артыкул пра дасьледаваньне прафэсара-вязьня Бандажэўскага ў спэцвыпуску газэты «Рабочы». Прафэсар сьцьвярджае, што сэрца і сасуды маладога арганізму выбарачна назапашваюць радыеактыўны элемэнт, і гэта прыводзіць да іх пашкоджаньня і парушэньня функцыі. Прафэсар вынайшаў эфэктыўны сродак ачышчэньня арганізму ад радыяцыі — пэктын.
    Пра слушнасьць дасьледаваньняў прафэсара Бандажэўскага сьведчыць факт імклівага выміраньня насельніцтва Беларусі, асабліва апошнія сем гадоў. Напрыклад, у Асіповіцкім раёне летась памерла 1013 чалавек, а нарадзілася ўсяго 462. Першае месца сярод прычынаў сьмерці — сардэчна-сасудзістыя захворваньні: 37 адсоткаў.
    ...Часта з адчаем думаю пра тое, што прафэсар Бандажэўскі застаецца за кратамі. Мэдык ня можа бяз практыкі: гэта яго прафэсійная сьмерць.
    Тацяна Барэль з Асіповічаўтаксама зьвяртаецца ў лісьце да сваіх калегаў — пэдыятраў, тэрапэўтаў, нэўрапатолягаў, кардыёлягаў — з просьбай не хаваць фактычны матэрыял, падзяліцца ім, выступіць у падтрымку прафэсара Бандажэўскага, бо гэта — справа жыцьця нацыі.
    Мы досыць часта нагадваем пра лёс прафэсара Бандажэўскага, распавядаем пра ягоныя працы, аналізуем чарнобыльскую праблему. Апошнім часам улада заўважна менш стала аддаваць увагі людзям, якія пацярпелі ад чарнобыльскай бяды. Дый у грамадзтве няма тае першапачатковае вастрыні адчуваньня небясьпекі. Тым больш каштоўныя вашы, Тацяна, сьведчаньні — чалавека, які, адчуваецца, блізка да сэрца прымае гэты дзіцячы боль, што, на жаль, для многіх стаў чужым.
    Васіль Серадаў, Рагачоў
    15.02.2002
    3-га лютага слухаў вашу перадачу «Праскі акцэнт» — у ёй шмат гаварылася пра страхі беларусаў перад уладай Лукашэнкі. I згадалася мне даўняя гісторыя. Памятаю, мой старэйшы брат спытаў у бацькі, які шмат што пабачыў, ваяваў на флёце ў руска-японскую вайну, потым перажыў рэвалюцыю — як у галодныя гады ўдавалася даведвацца, у каго ёсьць схаваны хлеб, ніхто ж не прызнаваўся? Бацька казаў так: калі гаспадар плача, што ў яго хлеба няма — значыць, хлеб дакладна ёсьць. А вось калі сьмяецца — шукаць няма сэнсу.
    Тое ж цяпер у Беларусі. Калі беларусы яшчэ баяцца ўлады Лукашэнкі — значыць, яны яшчэ не галодныя і ня голыя. Так што працягвай іх ціснуць, Аляксандар Рыгоравіч, «да плешкі», няхай адчуюць сілу ўлады. Ім яшчэ ёсьць што губляць, яшчэ ня ўсё адабрана.
    Чыны ўсе, як клапы, сядзяць у шчылінах і толькі вякаюць з-пад веніка, нічога ня робячы — ні лепшага жыцьця для сваіх дзяцей, ні для Беларусі. Як прусакі: падбяруць крошкі на кухні — і назад у схованку.
    Самае страшнае, за што нам вельмі хутка давядзецца разьлічыцца, — гэта за нашу мужчынскую баязьлівасьць. Няма ў нас нічога ад абаронцаў сям’і і дзяцей, ёсьць сьпітыя мужыцкія морды. I хутка Аляксандар Рыгоравіч нам скажа: «Ну што, баязьліўцы і панікёры — а ну, зрабіць бледны выгляд і падрыхтавацца да сьмерці».
    I мы пакорліва паслухаемся. Сілай волі даб’есься чаго заўгодна. А апроч Лукашэнкі, ніхто нічога дабівацца ня ўмее.
    Добра, што ёсьць баязьліўцам куды ўцякаць: хто ў Польшчу, хто ў Нямеччыну, хто ў ЗША. А вось у падпольле — ніхто, баяцца. Езьдзяць па чужых краінах і просяць як стракозы: «Мілы муравей, пакармі ды абагрэй».
    Жыцьцё так прапелі, хутка і сьмерць прыйдзе. А дзетак сваіх хворых і галодных пакінем, хай самі выжываюць як хочуць. Гнеў і ганьба. Ім, дзецям, давядзецца разьлічвацца за нашу баязьлівасьць і абыякавасьць.
    Пры ўсёй катэгарычнасьці і патаснасьці гэтых гнеўных абвінавачаньняў, і нават пры ўсёй іхнай відавочнай аднабаковасьці, на маю думку, добра, што зьяўляюцца і такія ацэнкі й самаацэнкі. Яшчэ нядаўна ледзь не абавязковым лічылася, апісваючы ўласьцівасьці беларускага насельніцтва, казаць выключна пра рахманасьць, талерантнасьць і добразычлівасьць.