• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лісты на Свабоду  Валянцін Жданко

    Лісты на Свабоду

    Валянцін Жданко

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 428с.
    2014
    73.57 МБ
    Васіль Лемзін, Менск
    01.03.2002
    Вы на Свабодзе заклікаеце, каб Беларусь стала на шлях, які прынясе народу незьлічоныя пакуты. Каму стане лепш, калі паводле рэцэптаў вашых гаспадароўу Беларусі разбураць калгасы? Калгасьнікі застануцца бяз грошай, без заробкаў.
    А дзе яны возьмуць каня, каб пасадзіць бульбу, хто выдзеліць сена пэнсіянэрцы?
    Гэта вашы гаспадары ўгаварылі, каб Лукашэнка адпусьціў цэны. I што адбылося? Каўбасы гніюць у магазыне — ніхто ня можа купіць. Я вось даношваю чаравікі, якія купіў яшчэ пры савецкай уладзе — на новыя не магу назьбіраць з пэнсіі.
    Дарэмна прэзыдэнт слухаецца вашых буржуйскіх дарадцаў. Мы яго выбіралі за тое, што ён наш, разумее простага чалавека і не распрадае краіну. Але і яго ламаюць праз калена. Падмануў жа яго нехта — інакш чаму за люты мне трэба, каб заплаціць за кватэру і камунальныя паслугі, аддаць ледзь не паўпэнсіі? Такога яшчэ ніколі не было.
    Лукашэнку вы і да вас падобныя сьвядома ўводзіце ў зман, каб ён скакаў пад вашу дудку. А гэта сьмерць — і для людзей, і для Лукашэнкі. Бо калі ён будзе праводзіць такую палітыку, яго больш ня выберуць. А якраз гэтага і дабіваецца апазыцыя.
    Дакладна такія спасылкі — страх перад «незьлічонымі пакутамі» і клопат пра няшчасных пэнсіянэраў — гучалі дзесяць-пятнаццаць гадоў таму, калі пачаліся размовы пра неабходнасьць рэформы калгаснай сыстэмы. Заўважце, спадар Лемзін, тады яшчэ ў вёсцы было што рэфармаваць — была тэхніка, сякія-такія грошы ў калгасаў.
    Але ўлады ў Беларусі паступілі дакладна ў адпаведнасьці з вашымі пажаданьнямі — чапаць калгасы было забаронена. У выніку калгасы засталіся — але грошы калгасьнікам бальшыня зь іх
    або зусім ня плаціць, або плаціць такія мізэрныя, што пражыць на іх немагчыма.
    Што да парадаў заходніх эканамістаў, то стаўленьне да іх у спадара Лукашэнкі прыблізна такое ж, як і ў вас, спадар Лемзін. I ён ня раз паказваў, што ня мае намеру лічыцца зь імі. Няўжо вы ўсур ез думаеце, што пасьля досьведу васьмі гадоў бескампраміснага змаганьня з Захадам Лукашэнку нехта мог падмануць альбо ўгаварыць зьмяніць пазыцыю?
    Ёсьць, аднак, законы, якія Лукашэнку непадуладныя — ні адмяніць іх, ні замяніць сваімі дэкрэтамі ён ня можа. Гэта — законы эканомікі. Нейкі час іх можна ігнараваць, але рабіць гэта працяглы час немагчыма. Якраз з наступствамі такога ігнараваньня і мае цяпер справу беларуская ўлада.
    Ігар Жураўлёў, Ёнава, Літва
    12.04.2002
    Я — вайсковы пэнсіянэр. Раней служыў у савецкай арміі і жыў у Беларусі. Але некалькі гадоў таму зь сямейных прычынаў перасяліўся ў Літву. I са зьдзіўленьнем даведаўся, што пасьля гэтага беларуская дзяржава, грамадзянінам якой я застаўся, ня лічыць патрэбным плаціць мне пэнсію.
    3 таго часу ўжо некалькі гадоў пішу Аляксандру Лукашэнку і ва ўсе іншыя дзяржаўныя органы Беларусі. Атрымаў больш як дваццаць адказаў-адпісак. Асабліваўразіў адказ з Канстытуцыйнага суду, у якім сказана, што паводле
    Канстытуцыі права на пэнсію я маю, але эканамічная сытуацыя не дазваляе вырашыць гэтую праблему. А сам Канстытуцыйны суд не валодае правам заканадаўчай ініцыятывы. Цікава, навошта патрэбны такі Канстытуцыйны суд, які ня мае права абараняць канстытуцыйныя правы грамадзянаў? I хіба можна, спасылаючыся на эканамічныя праблемы, апраўдваць парушэньні правоў чалавека? Міністар замежных спраў Беларусі Хвастоў у хуткім часе павінен выступаць у Жэнэве на сэсіі ААН у галіне правоў чалавека. Што ён можа сказаць, калі кіраўніцтва Беларусі адкрыта парушае правы сваіх грамадзянаў?
    Аляксандар Лукашэнка часта і ахвотна гаворыць пра роўнасьць беларускіх і расейскіх грамадзянаў. Але пра якую роўнасьць можна казаць, калі каля 9000 расейскіх вайсковых пэнсіянэраў, жывучы ў Літве, спакойна атрымліваюць свае вайсковыя пэнсіі, а ў пяцёх грамадзянаў Беларусі, якія жывуць у трох балтыйскіх краінах, урад Беларусі заробленыя імі вайсковыя пэнсіі адабраў?
    Паміж прыгожымі заявамі і рэальнымі адносінамі да забесьпячэньня грамадзянскіх правоў кіраўніцтвам Беларусі — вялізная розьніца.
    Справа, спадар Жураўлёў, ня толькі ў вас і яшчэ ў чатырох беларускіх пэнсіянэрах, якія наважыліся перасяліцца ў Балтыю. Такія ж, як і вы, пытаньні задаюць дзясяткі тысяч нядаўніх беларускіх грамадзянаў, якія жывуць цяпер у Амэрыцы, Ізраілі, Нямеччыне. Многія зь іх большую частку жыцьця працавалі на беларускіх дзяржаўных прадпрыемствах, зь іхных заробкаў забіралі грошы ў пэнсій-
    ныя фонды. I за іхную працу беларуская дзяржава ня плаціць ні капейкі.
    Практыка гэтая яшчэ савецкая. Тады любы, хто перасяляўся з СССР за мяжу, лічыўся ледзь ня здраднікам. Якая там пэнсія: былі ўдзячныя ўжо за тое, што выпусьцілі з таго так званага «разьвітага сацыялізму». Цяпер сытуацыя зьмянілася, і калі б у Беларусі існаваў незалежны Канстытуцыйны суд — ён бы мусіў аднавіць справядлівасьць. Але незалежнага суду няма, а той, што ёсьць, абслугоўвае ўладу, якой выгадная савецкая практыка.
    Алесь Цадко, Маладэчна
    10.05.2002
    Абыякавасьць беларускага грамадзтва даўласнага лёсу выклікае шмат пытаньняў. Асабіста для сябе я знаходжу наступнае тлумачэньне гэтай зьявы. Нават паводле афіцыйнай статыстыкі, за 2001 год жыхары Беларусі выпілі чыстага алькаголю па 30 літраў на чалавека — на мільярд даляраў. Пры гэтым норма генэтычнай бясьпекі — ня больш за 9 літраў. А паколькі статыстыка ня ўлічвае спажываньня самагону і алькагольных сурагатаў, то лічбу 30 можна сьмела падвойваць.
    Якія дзеці будуць нараджацца ў бацькоў-алькаголікаў? I ці трэба зьдзіўляцца, што на гэты момант у Беларусі 10 тысяч дзяцей-сірот пры жывых бацьках?
    Па-мойму, у нас паўтараецца тая ж трагічная гісторыя, якая напаткала абарыгенаў у Новым Сьвеце, што ўрэшце вырадзіліся ад «вогненнай
    вады» каляністаў. I ў многім тут вінаватыя ўлады, якія бачаць, да чаго прыводзіць бескантрольны продаж алькаголю, але не жадаюць мяняць такую палітыку.
    Пытаньні вашы, спадар Алесь, збольшага рытарычныя. Зразумела, найперш на дзяржаве ляжыць адказнасьць за тое, што пянства і алькагалізм у Беларусі набылі такія маштабы. Моцныя алькагольныя напоі ў Беларусі надзвычай танныя, нават у параўнаньні зь нізкімі заробкамі беларусаў. У той жа час якасныя натуральныя віны для большасьці людзей недаступныя з прычыны высокіх коштаў, а дзяржаўныя ды калгасныя сьпіртзаводы зусім легальна выпускаюць алькагольныя сурагаты на аснове хімічнай сыравіны, што згубна для здароўя тых, хто ўжывае такія напоі.
    Улады ўсьведамляюць, да чаго вядзе такая палітыка, але не адмаўляюцца ад яе толькі з адной прычыны: з дапамогай гэтых так званых «п яных» рублёў трымаецца бюджэт, напоўніць які іншым шляхам цяперашнія беларускія чыноўнікі ня ўмеюць.
    Алесь Шустоўскі, Барысаў
    24.05.2002
    Усе гады, што пры ўладзе Лукашэнка, колькасьць насельніцтва Беларусі скарачаецца. Нас ужо менш як 10 мільёнаў, і кожны год гэтая лічба зьмяншаецца на 50-100 тысяч чалавек. Чаму так адбываецца? Вось некалькі статыстычных
    зьвестак, якія сьведчаць пра сытуацыю ў Барысаве. На працягу апошняга паўгоду тут кожны тыдзень паміралі 30-35 чалавек ваўзросьце 20-28 гадоў. Прычына сьмерці — алькаголь. Таксама кожны тыдзень паміралі 6-8 маладых барысаўцаў ад перадазіроўкі наркотыкаў.
    Для параўнаньня прывяду лічбы з замежнага выданьня National Geographic наконт дынамікі зьменаў насельніцтва Аўганістану, на зямлі якога ўжо 23 гады не сьціхае вайна. Дык вось, аказваецца, насельніцтва гэтай краіны з 1979 да 2002 году павялічылася з 15 да 26 мільёнаў чалавек. Хоць паказчык сярэдняй працягласьці жыцьця там выглядае драматычным — 46 гадоў, а дзіцячая сьмяротнасьць — 147 выпадкаў на 1000 немаўлят. Але, дзякуючы стопрацэнтнай рэлігійнасьці аўганцаў, інстытут сям’і там вельмі надзейны і трывалы. Да таго ж строгія законы шарыяту не дазваляюць ім разбэшчвацца... Таму аніякія войны, землятрусы, эпідэміі не зьнішчаюць аўганскую нацыю.
    А сям’я — гэта падмурак, апора ўсяго нацыянальнага. Будзе моцнай яна — непахіснай будзе і краіна — наша Бацькаўшчына. Таму менавіта пра ўмацаваньне сям’і трэба клапаціцца нам, беларусам, каб у выніку выпрабаваньняў лёсу ня зьнікнуць з геаграфічнай мапы сьвету.
    Ня думаю, спадар Алесь, што беларусам можа спатрэбіцца аўганскі досьвед вырашэньня дэмаграфічнай праблемы. Увогуле, найбольш імклівымі тэмпамі павялічваецца насельніцтва якраз у самых эканамічна і культурна адсталых рэгіёнах сьвету — у Азіі ды Афрыцы. У эўрапейскіх краі-
    нах і ў Злучаных Штатах нараджальнасьць нізкая, і ў шэрагу выпадкаў колькасьць жыхароў расьце толькі за кошт імігрантаў.
    У Беларусі, аднак, праблема ня столькі ў тым, што мала немаўлят, колькі ў нізкай працягласьці жыцьця. Прычыны вядомыя: якасная мэдычная дапамога становіцца ўсё больш недаступнай (як і якасныя прадукты харчаваньня), затое паўсюдна даступныя танная гарэлка і нізкаякасныя алькагольныя сурагаты. I віна за гэта ляжыць найперш на ўладзе.
    Вольга Шэмет, Магілёў
    24.05.2002
    Ведаю, што на Захадзе людзі жывуць, як пры камунізьме: зарабляюць штомесяц па некалькі тысяч даляраў, маюць шыкоўныя дамы, машыны, езьдзяць па ўсім сьвеце. Вы кажаце, што Захад хоча, каб мы жылі гэтак жа.
    Я працую на заводзе, зарабляю 150-160 тысяч рублёў у месяц. На гэтыя грошы я ня тое што на машыну — на ровар не магу назьбіраць ужо два гады. Надакучыла мне такое жыцьцё. Чаму я не магу жыць як чалавек? Паехала ў амбасаду Нямеччыны. Але там сказалі, што ў такіх, як я, Нямеччына патрэбы ня мае. Hi працы, ні нават нямецкай візы мне даць ня могуць.
    Дзе ж справядлівасьць? Адны купаюцца ў раскошы, а другія гаруюць і перабіваюцца з хлеба на квас. Дзе ж ваша хвалёная дэмакратыя? Чаму мы ня маем права жыць гэтаксама, як немцы?
    Пяцьдзясят пяць гадоўтаму, спадарыня Шэмет, Нямеччына гэтак жа, як і тагачасная Беларусь, ляжала ў руінах. Людзі там таксама недаядалі і многага ня мелі. Той дабрабыт, які маюць немцы сёньня, створаны іх уласнай працай. Яны знайшлі ў сабе сілы назаўсёды адмовіцца ад спадчыны нацыяналсацыялізму і пабудаваць сучасную дэмакратычную дзяржаву. I яны маюць права абараняць гэты свой дабрабыт — свой рынак працы, сваю ўладкаванасьць, свой парадак. Так, Захад хацеў бы, каб беларусы жылі гэтак жа, як іншыя эўрапейцы — заўсёды лепш мець суседа заможнага і памяркоўнага, чым беднага і агрэсіўнага. Але гэта ня значыць, што немцы ці іншыя эўрапейцы павінны ўзяць на ўтрыманьне вас і яшчэ дзевяць з паловай мільёнаў беларусаў — гэта немагчыма, дый яны ніколі не абяцалі гэтага і нічога не павінны Беларусі.