• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лісты на Свабоду  Валянцін Жданко

    Лісты на Свабоду

    Валянцін Жданко

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 428с.
    2014
    73.57 МБ
    Зьміцер Панкавец, вёска Кастрыца, Барысаўскі раён
    02.11.2000
    На маім школьным дзёньніку былі прымацаваныя налепкі «Марш Свабоды» і «Байкот2000», а таксама выява героя Беларусі Тадэвуша Касьцюшкі. А ў майго сябра Валянціна Буляя на дзёньніку былі выява Пагоні й бел-чырвонабелага сьцяга. Дзёньнікі давялося здаваць на праверку. Калі іх вярнулі, налепкі былі сарваныя. А нас сталі пужаць тым, што паставяць на
    ўлік у інспэкцыі па справах непаўналетніх. Калі я стаў казаць пра дэмакратыю, мяне выклікалі да дырэктара. Выклікалі ў школу і бацькоў ды загадалі, каб гэта больш не паўтарылася.
    А настаўнікі, можна лічыць, увогуле вядуць прарасейскую лінію. Настаўніца матэматыкі пры ўсіх узводзіць паклёп на Зянона Пазьняка. Настаўніца ангельскае мовы называе герб «Пагоня» «дебнльством». Настаўніца расейскае мовы кажа, як добра было б аднавіць СССР. Калі глядзіш на нашу школу, згадваюцца словы Кастуся Каліноўскага: «У нас, дзецюкі, адно вучаць у школах, каб ты знаў чытаці па-маскоўску. A то для таго, каб цябе зусім перарабіць на маскаля».
    Парадавала ў тваім лісьце, Зьміцер, тое, што пра свае непрыемнасьці распавядаеш ты без панурасьці й роспачы. Уласныя прынцыпы, калі яны не супадаюць з прынцыпамі тых, хто вышэй за цябе ці то па службе, ці ў школе, адстойваць заўсёды складана. Начальству прасьцей з тымі, у каго ўвогуле няма пазыцыі або хто дагодліва падладжваецца пад яго.
    Ну, а тым настаўнікам, якія на ўроках матэматыкі вядуць прапаганду супраць Пазьняка, а на ўроках ангельскае мовы ганьбяць гістарычную сьвятыню народу, падобна, увогуле няма чаго рабіць у школе.
    Вікенці Кісель, Гомель
    23.11.2000
    Беларускія ўлады дагэтуль апошнімі словамі лаюць Гайдара ды Чубайса — маўляў, тыя сваімі рынкавымі рэформамі загубілі расейскую эканоміку. Я часта бываю ў Расеі, і раней, сапраўды, верыў Лукашэнку. Але цяпер веры няма. У Расеі рэформы прынесьлі плён. Параўнайце цэны й заробкі ў Беларусі й Расеі. Усе расейскія харчы ўжо таньнейшыя за беларускія, і яны паступова запаланяюць Беларусь. Лукашэнкава сацыялістычная эканоміка паступова губляе ўласны ўнутраны рынак. Так адбываецца з тымі, хто ня ўмее гаспадарыць, хто ня ведае эканамічных законаў. А заробкі ў Расеі паўсюль вышэйшыя за беларускія. I гэта пры тым, што Расея вядзе вельмі дарагую вайну на Каўказе, рэфармуе армію, ажыцьцяўляе шматмільярдныя касьмічныя праграмы. Калі ж мы, беларусы, расплюшчым вочы і ўбачым, што нас ужо сем гадоў падманваюць дэмагогі ды гарлахваты, якія ні на што ня здольныя, апроч прыгожае хлусьні?
    Яшчэ нядаўна лічылася, што хоць заробкі ў Беларусі і нізкія, але і жыцьцё тут у параўнаньні з суседзямі таннае. Доказам таму былі міліцэйскія ды мытныя пасты, якія на ўсіх беларускіх межах вылоўлівалі так званых «кантрабандыстаў» з айчыннымі сырамі, маслам ды хлебам. Але за апошнія некалькі месяцаў сытуацыя зьмянілася на супрацьлеглую. He зь Беларусі, а ў Беларусь вязуць з усходу
    ды поўдня танныя харчы, а беларускія вытворцы губляюць нават свой унутраны рынак.
    Ведаю аднаго калгаснага старшыню з Гарадзенскае вобласьці — яго вельмі раздражняе рэкляма расейскіх мясных вырабаў, якую цяпер штодня паказваюць па ўсіх каналах у Беларусі. У рэклямным тэксьце роліка ёсьць такія словы: «...Нас теперь родной Лужков обеспечйт мясушком!». Старшыня лічыць гэта палітычнай і эканамічнай дывэрсіяй супраць калгаснага ладу ў Беларусі. За свае пяцьдзясят гадоў жыцьця ён ня памятае такога выпадку, каб у гарадзенскіх крамах прадавалася маскоўская вяндліна, валагодзкае малако або смаленскае масла...
    Цікава, што ён усур ез лічыць, што гэта Захад пастаўляе танныя расейскія прадукты ў Беларусь, каб разваліць рынкавы сацыялізм. Паверыць у тое, што Расея без калгасаў удосталь вырабляе харчоў таньнейшых ды больш якасных за беларускія, ён ня можа. Ці ня хоча.
    Іярэй Аляксандар, праваслаўны сьвятар. Пінскі раён
    23-30.11.2000
    Хачу распавесьці пра нялёгкую долю простага вясковага сьвятара. Прыход у мяне ў сяле. Ходзяць адны бабулі, дый тых няшмат. Вялікага заробку няма. Шмат у чым выручае гарод. А за прыход трэба даваць хабар кіраўнікам япархіі, бо йнакш і гэтага ня будзе.
    ...Вучуся ў сэмінарыі. Там глядзяць на нас, завочнікаў, як на мяхі з грашыма. He заплаціў пяць даляраў перад экзамэнам — добрай адзнакі ня ўбачыш. Я неяк не заплаціў — не было грошай — атрымаў двойку, давялося прыяжджаць яшчэ раз. Выдаткі атрымаліся ўтрая большыя.
    Ня ведаю, што рабіць далей. Можа, зьявяцца ў нас новыя Гдлян ды Іваноў, якія выведуць гэтую шайку на чыстую ваду?
    3 усімі сваімі прыхаджанамі я б выйшаў з экзархату мітрапаліта Філарэта, але думаю, што тады адбяруць царкву.
    Пасьля распаду СССР мы, сьвятары, чакалі, што нам дадуць магчымасьць пачаць актыўную хрысьціянізацыю. Але гэтага не было і няма. Ані архірэй, ані ягоны сакратар гэта не заахвочваюць. Іхная мэта адна — выпампоўваць з прыходаў як мага болей грошай. За грошы купляюцца ўзнагароды, прыходы, службовае падвышэньне. Да чаго гэта вядзе?
    На Піншчыне некалькі сьвятароў Беларускага экзархату ёсьць адначасова сьвятарамі Беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царквы ці Ўкраінскае царквы. Яны патаемна выйшлі з экзархату, калі ўбачылі, што ў ім творыцца. Я асабіста знаёмы з адным дыяканам экзархату, які адначасова ёсьць протаярэем Украінскае царквы і таемна абслугоўвае маленькую абшчыну. Для кагосьці гэта падасца сьмешным. А для нас гэта — трагедыя. У якой яшчэ краіне праваслаўныя абшчыны, не зьвязаныя з Маскоўскім патрыярхатам, мусяць быць у падпольлі, як у першыя стагодзьдзі хрысьціянства? А гэта ж не адзінкавая зьява. Колькасьць такіх абшчынаў
    павялічваецца — асабліва пасьля таго, як група студэнтаў з Жыровіцкай сэмінарыі выйшла з-пад юрысдыкцыі экзархату.
    Новыя Гдлян ды Іваноў, відавочна, могуць зьявіцца толькі ў самім асяродзьдзі царквы, між саміх сьвятароў. Мы ўжо ня першы раз атрымліваем такія вось лісты роспачы й бездапаможнасьці ад тых, хто сам закліканы дапамагаць іншым, хто ахоплены роспаччу й безвыходнасьцю. I цяжка паверыць, што ў кіраўніцтве праваслаўнае царквы ня ведаюць пра тое, што творыцца на ніжэйшых паверхах, так бы мовіць, царкоўнай «вэртыкалі ўлады».
    А зьява, сапраўды, адметная і сьведчыць пра тое, што ў асяродзьдзі праваслаўнае царквы адбываюцца глыбінныя працэсы, хоць звонку й незаўважныя. I што палітызаванасьць Беларускага экзархату, ягоная дэманстратыўная падтрымка палітыкі Лукашэнкі ды нядобразычлівае стаўленьне да беларускае незалежнасьці непасрэдна адбіваюцца на царкоўным жыцьці, а ўрэшце — і на будучыні царквы.
    Сьвятлана Кобзева, Менск
    30.11.2000
    На ўроках гісторыі, паводле навучальных плянаў, я павінна хваліць сацыяльную скіраванасьць мудрае палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. А вярнуўшыся дамоў, вымушаная штодня сутыкацца з рэаліямі гэтае так званае «мудрае палітыкі» — напрыклад, з пытаньнем, як ста грамамі каўбасы накарміць вячэраю сям’ю з ча-
    тырох чалавек. Бо нічога больш я на свой заробак дазволіць сабе не магу.
    Маладыя настаўнікі ў нас вельмі ўзрадаваліся, калі днямі Аляксандар Лукашэнка аб’явіў, што ў наступным годзе заробак у бюджэтнікаў падвысіцца да ста даляраў. Гэта пры тым, што сёньня маладому настаўніку плацяць 20-25 даляраў. Мы, старэйшыя, зь іхнай радасьці паблажліва пасьмейваемся. Колькі ўжо на нашым вяку было такіх абяцаньняў. А настаўнік як быў жабраком пры камуністах, гэтак і цяпер ім застаецца. Што да абяцаньняў Лукашэнкі, дык яму абы застацца прэзыдэнтам — а там ён знойдзе адгаворку, растлумачыць, хто яму перашкодзіў падняць настаўніку заробак у чатыры разы.
    Гісторыя з абяцаным чатырохразовым падвышэньнем заробкаў даволі цьмяная. Аляксандар Лукашэнка спачатку казаў пра «сто даляраў», а цяпер чамусьці — пра «сто тысяч беларускіх рублёў». Сто тысяч рублёў ужо нават сёньня — гэта толькі 85 даляраў...
    Да таго ж абяцае ён гэта зрабіць да канца наступнага году — гэта значыць, да таго тэрміну, калі прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ўжо адбудуцца. Такога кшталту абяцаньні ў тых, хто ня раз чуў падобнае перад выбарамі, і праўда, ня могуць ня выклікаць пытаньняў.
    Леанід Бугаёў, Асіповіцкі раён
    07.12.2000
    Спытаў я неяк на сходзе ў былога сакратара парткаму (ён цяпер намесьнік калгаснага старшыні, ідэоляг): «Якія дасягненьні ў Лукашэнкі за сем гадоў? Чаго ён дамогся?» Ідэоляг задумаўся, а потым адказвае: «Ён забясытечыў стабільнасьць».
    — А стабільнасьць — гэта што такое? — пытаюць мужыкі.
    — Ну, стабільнасьць — гэта калі нічога не мяняецца, усё застаецца па-ранейшаму.
    Тут я засьмяяўся. Дык якая заслуга? У тым, што было кепска і кепска засталося? На ліха нам такая стабільнасьць?
    Тут ідэоляг напаў на мяне — я, маўляў, нічога не разумею. Кажа: гэта Лукашэнка захаваў мір, у Беларусі няма вайны.
    Але з кім мы без Лукашэнкі ваяваць зьбіраліся? 3 Польшчай ці Літвой? Наадварот, каб ня ён, закрылі б мы ўсходнюю мяжу ад нелегалаў, наркотыкаў ды рознай навалачы і адкрылі б заходнюю. Бо разумнаму чалавеку патрэбныя тыя шляхі, дзе ёсьць грошы і тэхналёгіі, а ня тыя, дзе жабрацтва, вайна ды бандытызм.
    На тым наша дыскусія і скончылася. У каго галава на плячах ёсьць, той разумее, якія ў гэтай улады дасягненьні.
    Калі разважаюць пра тое, куды зайшла Беларусь за сем апошніх гадоў, звычайна кажуць пра спробу рэстаўрацыі сацыялізму. Але спробу нель-
    га назваць удалай. У Савецкім Саюзе на сходах такіх пытаньняў, якія дазваляў сабе ставіць перад калгасным ідэолягам Леанід Бугаёў, не задавалі. А калі адважваліся, то разьлічваліся потым за гэта ўласным лёсам.
    Эмілія Шпілеўская, Івейскі раён
    14.12.2000
    Я жыву й працую ў невялікім мястэчку. Мясьціны нашы багатыя на гістарычныя падзеі, людзі чулыя і цікавыя, а жыцьцё — як і ўсюды ў Беларусі. Пяць год таму выправіла я сына вучыцца ў недзяржаўную ВНУ. Зараз ён ужо працуе, паводле прафэсіі — юрыст.
    На той час (а гэта быў 1995 год) у нас былі нядрэнныя зьберажэньні, вялася гаспадарка, у школе была добрая нагрузка, ішла даплата за званьне, катэгорыю. Я падпрацоўвала лекцыямі і ўдзелам у прыёме ўступных экзамэнаў. Мы разьлічвалі на ўласныя сродкі, і ўсё да пары йшло добра. Але потым нахлынулі беды: заробак зьнізіўся, а за навучаньне аплата пачала расьці. Мы з сынам падпрацоўвалі, але ўсё роўна, каб разьлічыцца за апошні курс інстытуту, грошы прыйшлося пазычаць. Часткова я доўг ужо вярнула. Але цяпер ня маю дадатковага заробку, а асноўнага ў школе не хапае.