• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лісты на Свабоду  Валянцін Жданко

    Лісты на Свабоду

    Валянцін Жданко

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 428с.
    2014
    73.57 МБ
    Магчыма, вам падасца дзіўным, спадар Давыдзенка, але й тады, калі мы распавядаем пра сёньняшнія палітычныя падзеі, і калі агучваем успаміны пра эпоху камуністычнай дыктатуры, і калі зьвяртаем увагу на сытуацыю з правамі чалавека, — мы, па сутнасьці, адказваем на вашы пытаньні наконт таго, хто вінаваты ў тым, што адбылося з вашым пакаленьнем, і як вам можна дапамагчы.
    На маю думку, спадар Давыдзенка, на свае пытаньні вы здольны адказаць самі. Магчыма, толькі сфармуляваць гэтыя пытаньні трэба па-іншаму.
    Вось вы настойліва клічаце нас прыехаць падымаць ваш калгас імя Заслонава. А ў вас не ўзьнікала
    пытаньня, чаму ўся калгасная сыстэма ўвесь час мае патрэбу ў тым, каб яе нехта падымаў, у той час як за нейкую сотню кілямэтраў на захад ад вашай Наваельні польскія фэрмэры нікога ня просяць ні сеяць, ні ўбіраць?
    Альбо яшчэ: вы супраць, каб у вашу хату нехта лез з парадамі, як вам жыць і каго выбіраць — самі, маўляў, выбераце дастойнага. А ў вас ніколі не было сумневу: можа, вы жывяце гэтак таму, што гэтак выбіраеце?
    Пётар Лявіцкі, вёска Грумбінянты, Мядзельскі раён
    13.04.2001
    Я ўжо тры гады беспрацоўны. Паўгода атрымліваю аж два мінімальныя заробкі дапамогі. Каб ня маці-пэнсіянэрка, то хоць памірай з голаду альбо ідзі жабраваць. Бо новыя працоўныя месцы нідзе не ствараюцца. А ў дабіты да ручкі калгас, дзе трэба працаваць амаль задарма, няхай ідуць сыны Лукашэнкі, Мясьніковіча ды Замяталіна.
    Некалькі гадоў я працаваў кіроўцам аўтобуса. Страціў працу з прычыны стану здароўя, але групу інваліднасьці мне не далі — бо за гэта трэба даваць хабар дактарам.
    I жыві як хочаш. Маўляў, бяры зямлю, якую няма чым абрабляць. Мне няма чаго губляць, бо ня бачу ніякіх пэрспэктываў знайсьці працу, каб жыць больш-менш прыстойна.
    Каб у мяне былі сродкі прыехаць у Менск, то з ахвотай удзельнічаў бы ў масавых акцыях — як, напрыклад, 25 сакавіка, якія праводзяць Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларускі Народны Фронт.
    Мне асабіста вельмі імпануе такі лідэр апазыцыі, як спадар Лябедзька. Вось бы такога чалавека ў прэзыдэнты. Колькі добрых спраў зрабіў ён сваім землякам, калі быў дэпутатам Вярхоўнага Савету ад Ашмянаў. Толькі добрыя словы пачуеш пра яго ў Ашмянах.
    Але ж ведама — расейскія ды беларускія спэцслужбы, маючы такую прапагандысцкую дубіну, як Беларускае тэлебачаньне, са скуры вылезуць — будуць паліваць брудам і хлусьнёй любога, хто адважыцца кінуць выклік Лукашэнку, хто захоча павесьці Беларусь у Эўропу, а не ў галодную азіяцкую Расею.
    Апірышча Лукашэнкі — састарэлыя людзі, якія радуюцца дробным падачкам, як малыя. I вельмі цяжка пераканаць іх у відавочным — што жывем мы з году ў год усё горш, што думаць трэба ня толькі пра сябе, але й пра тое, як жыць маладому пакаленьню.
    Часам думаю: навошта Лукашэнку яшчэ адны выбары? Дастаткова прадаць Іраку колькі дзясяткаў танкаў, падкінуць пэнсіянэрам капеек да мізэрнай пэнсіі — і зноў можна рэфэрэндумам прыбавіць сабе яшчэ пяць гадоў улады.
    Вельмі цяжка ад такіх думак. Ужо сем гадоў — адны абяцаньні, адна дэмагогія, пошук вінаватых, расправа зь іншадумцамі. Хочацца ўдзельнічаць у чым толькі можна, каб хутчэй збавіцца ад
    ненавіснага рэжыму. Нават зьбіраюся ў Менску ўчыніць акцыю самаспальваньня.
    Хочацца засьцерагчы вас, Пётар, ад пасьпешлівых і неабдуманых учынкаў. У падобнай да вашай сытуацыі — тысячы людзей. Вы зусім лягічна і цьвяроза разважаеце наконт прычынаў такога стану. I зьмяніць яго здольныя толькі вы й такія, як вы. Дзеля гэтага, відавочна, патрэбныя ня жэсты адчаю, а праца — удумлівая й пасьлядоўная.
    Звычайна лічыцца, што вёска ў сваёй большасьці падтрымлівае палітыку сёньняшняй улады. Але многія лісты апошняга часу, якія дасылаюць нам слухачы з глыбінных беларускіх вёсак і мястэчак, сьведчаць пра тое, што стэрэатып гэты не зусім дакладны і што настроі ў вёсцы зьменлівыя і супярэчлівыя. Залежыць гэта найперш ад зьменаў самога вясковага жыцьця. А зьмяняецца яно апошнія гады імкліва й істотна. Расповед Пятра Лявіцкага — таму сьведчаньне.
    Алена Кашыцкая, Менск
    06.07.2001
    Большасьць маіхунівэрсытэцкіх сябровак мараць не пра тое, каб зьмяніць уладу ў краіне, і не пра будучую працу ў Беларусі. Бо заставацца тут большасьць ня хоча. Ніхто ня верыць, што ў Беларусі за працу можна атрымліваць прыстойныя грошы і добра жыць. Таму мара адна — трапіць на Захад і выйсьці там замуж. Лепш за ўсё — за амэрыканца альбо за немца.
    Часам мне нават здаецца, што празь дзясятак-другі гадоў у Беларусі ўвогуле не застанецца прыстойных інтэлігентных людзей — усе пазьяжджаюць. Застануцца адны пэнсіянэры, алькаголікі ды хворыя — вось ужо будзе ім асалоды ад гэтага сацыялістычнага «раю».
    Сярод беларускай моладзі, сапраўды, нарастае хваля эміграцыі. Але адначасова заўважна павялічваецца колькасьць тых, хто выяўляе ўласную палітычную актыўнасьць, намагаецца нешта зьмяніць у краіне, а значыць, менавіта зь ёй зьвязвае ўласную будучыню. Вось жа і вы, Алена, паводле вашага ліста, удзельнічалі ў некалькіх вулічных акцыях Маладога Фронту. I такіххлопцаў і дзяўчат шмат, асабліва сярод студэнцкай моладзі.
    —	
    Уладзімер Гайдукевіч, Бабруйск
    13.07.2001
    Вось ужо два гады пішу Аляксандру Лукашэнку заявы з просьбай дапамагчы са сплатай падаткаў за хату і ўчастак. Сплаціць я іх не магу, бо ўжо доўгі час нідзе не працую. А не працую, бо за тыя грошы, якія можна ў нас зарабіць, працаваць няма сэнсу.
    Маю 55 гадоў, але пэнсіі не чакаю, бо пакуль той час настане, атрымліваць яе ня будзе каму. На свае заявы атрымліваю аднолькавыя адпіскі: маўляў, у цябе працаздольны ўзрост, так што плаці. Нядаўна чарговы раз сабраў і паслаў ім усе даведкі. Атрымаў адказ: «Страхоўку плаціць
    павінен». Вось так: я ім пра падаткі, а яны мне — пра страхоўку. Ці гэта яны знарок прыслалі гэтую бязглузьдзіцу, каб зьбіць мяне з панталыку?
    Лукашэнка маіх скаргаў і заяваў не чытае. A калі б і прачытаў, то, напэўна, не дапамог бы. Ён, напэўна, хутчэй дапаможа расейцу ці арабу, чым свайму беларусу.
    Можна паспачуваць вам, спадар Уладзімер, у вашым бясплённым змаганьні з чыноўнікамі, якія да таго ж нават ня дужа ўважліва чытаюць вашы скаргі й просьбы. Але ці варта траціць сілы і час на тое, каб прасіць міласьціны ад улады? Паглядзіце, колькі наўкола людзей (у тым ліку і ў вас у Бабруйску), якія, нягледзячы нават на вельмі неспрыяльныя ўмовы, створаныя ўладай, займаюцца ўласнай справай.
    Так, на дзяржаўных прадпрыемствах і ў калгасах заробкі мізэрныя. Але ёсьць жа дробны гандаль, ёсьць прыватныя майстэрні, ёсьць, урэшце, ваш участак ля хаты. Няўжо вам ня хочацца пачуваць сябе самастойным і незалежным і не прасіць прыніжальна нейкай драбніцы ў чыноўнікаў, якія да таго ж зьневажаюць вас сваім пагардлівым стаўленьнем?
    Мікола Кантушэвіч, Лагойск
    24.08.2001
    Ваш камэнтар лістоў на Свабоду, спадар Жданко, не зусім аб’ектыўны. Вось вы кажаце: Кебіч калісьці таксама зьбіраў кампрамат на Лу-
    кашэнку, і гэта Кебічу не дапамагло. Але як вы можаце параўноўваць Вячаслава Францавіча зь цяперашнім правіцелем? Палітычныя апанэнты Кебіча не зьнікалі, як зьніклі Ганчар ці Захаранка. Кебіч ня кідаў сваіх супернікаў у турму, як кінуў Лукашэнка Лявонава, Клімава, Кудзінава, Старавойтава.
    Якое тут можа быць параўнаньне зь Вячаславам Францавічам? Ці не памагаты Лукашэнкі ты, спадар Жданко?
    Вось я, інвалід 2-й групы, раней, пры Кебічу й Шушкевічу, рэгулярна на льготных умовах атрымліваў спэцтранспарт. А Лукашэнка гэтае права ў мяне адабраў. Ён зрабіў так, што мая чарга на машыну з ручным кіраваньнем надыдзе праз 10 гадоў — гэта калі я ўжо буду ў магіле. Поўзай, інвалід, як можаш.
    А гэта таму, што інвалід ня можа абараніць сябе. I, ведаеце, ня ўсе інваліды гэта разумеюць. Некаторыя думаюць, што так і трэба.
    Я, спадар Кантушэвіч, параўноўваў не палітыку Кебіча й Лукашэнкі, ня вынікі іхнага кіраваньня, a выключна мэтады перадвыбарчай барацьбы, спробы ачарніць апанэнтаў, не дапусьціць іх да дзяржаўнага тэлебачаньня. Мэтады гэтыя падобныя. Магчыма, і таму, што прапагандысцкай кампаніяй Лукашэнкі кіруе той самы Замяталін, які кіраваў прапагандай Кебіча сем гадоў таму.
    Віктар Скараход, Менск
    05.10.2001
    Калі верыць газэце «Советская Белоруссня», сукупны ўнутраны прадукт у Беларусі за апошнія пяць гадоў павялічыўся ажно на 36%. Няўжо такі, так бы мовіць, «росквіт» дасягаецца тады, калі большасьць прадпрыемстваў — стратныя, калі за 10 апошніх гадоў на фабрыках і заводах не памяняўся ніводзін зношаны станок, калі калгасныя фэрмы напалову разваліліся?
    Ды пры росьце на 36% нашы кашалькі павінны быць пухлымі ад грошай, а што насамрэч? Няўжо рэдактар «Советской Белоруссмм» Павал Якубовіч ня бачыць жабракоў на вуліцах, няшчасных калек, бамжоў? Няўжо ня ведае, як рэдка можа дазволіць сабе «сярэдні беларус» кавалак мяса ці рыбіну?
    Ці ад добрага жыцьця рабочыя трактарнага заводу перакрылі рух на вуліцы Даўгабродзкай у Менску? А колькі яшчэ ў Беларусі такіх рабочых, якія гатовыя перакрываць свае «даўгабродзкія» вуліцы, ды толькі баяцца дубінак і звальненьняў, а таму пакуль церпяць зьдзек!
    Вы, спадар Віктар, напэўна, памятаеце, што ў Савецкім Саюзе афіцыйная статыстыка выконвала галоўным чынам прапагандысцкую функцыю. Савецкія грамадзяне дзякуючы ёй ведалі, якую неверагодную колькасьць мяса, масла і каўбас яны зьядалі, калі параўноўваць зь іншымі краінамі. Магчыма, для кагосьці гэта й магло быць адказам на тое, чаму паліцы ў крамах былі парожнія.
    лоол
    «Даношваю чаравікі, якія купіў яшчэ пры савецкай уладзе»
    Раней беларусы ўцякалі ў Менск пераважна зь вёсак — ад калгаснага прыгону і напаўгалоднага існаваньня. Апошнім часам бягуць і з пасёлкаў, і з райцэнтраў, і нават з параўнальна буйных гарадоў. Чаму ўцякаюць? Ад чаго ратуюцца? Чаго шукаюць?
    Уладзімер Фрыцко, Менск
    11.01.2002
    У Менску нават чалавек зь нізкім заробкам здольны забясьпечыць сябе якасным харчаваньнем. Узяць хоць бы мяне. Заробак мой наогул вельмі нізкі. У мяне няма ні машыны, ні лецішча, ні нават відэамагнітафона. Але ж у маёй лядоўні ёсьць і мяса, і яйкі, і малако са сьмятанай. А вось у вёсцы, сапраўды, жывецца дрэнна.
    Лукашэнка, я лічу, атрымаў заслужаную перамогу на выбарах, і ніякія Ганчарыкі яму не канкурэнты. Спадар Лукашэнка — гэта, на мой погляд, магутны палітык. Я падтрымліваю ўсе