Лісты на Свабоду
Валянцін Жданко
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 428с.
2014
Пляшкі з танным віном стаяць на паліцах разам зь дзіцячай радасьцю — цукеркамі, шакалядам. I калі дзеці бачаць, як дарослыя купляюць «Волшебную флейту», то і ў іх можа зьявіцца ўражаньне, нібы гэта — цудоўны напой. А чалавеку, які прыехаў зь іншай краіны, убачыў бутэльку ды пытаецца: «Што такое крыжачок?», няма чаго адказаць, таму што няма ніякай сувязі паміж прыгожым беларускім танцам і гэтай атрутай. Хочацца паразважаць на тэму: каму гэта выгадна?
Я лічу, што гэта ўсё ж хітрыкі дыктатарскага рэжыму, які быў у савецкія гады і ёсьць сёньня ў нашай краіне. Вельмі небясьпечна, але ж і вельмі выгадна мець алькаголіка ў грамадзтве для палітычнай улады. Чалавек, які мае алькагольную залежнасьць, усё меней думае пра сваю будучыню, сваю сям’ю, нармальны дабрабыт, яго болып турбуе, дзе ўзяць яшчэ і дзе выпіць. 3 такімі цудоўнымі назвамі і невялікім коштам напоі прыманьваюць да сябе падлеткаў і дарослых, якія падчас шукаюць выйсьця ў нашым цяжкім жыцьці праз ужываньне гэтай атруты,
але потым знаходзяць для сябе толькі новыя хваробы, і здаровыя людзі пачынаюць пазьбягаць іх: распадаюцца сем’і, дзеці перастаюць любіць бацькоў, ускладняецца крымінальная сытуацыя ў краіне.
Ня думаю, спадар Табаленка, што якая 6 там ні было дзяржава (няхай нават і аўтарытарная) зацікаўленая ў грамадзянах, залежных ад алькаголю. Іншая рэч, што ў так званых «п’яных» рублях зацікаўлены бюджэт: прыбыткі ад вытворчасьці і продажу танных алькагольных сурагатаў хуткія і значныя. Дзеля таго каб атрымаць іх, не патрэбныя ні вялікія інвэстыцыі, ні новыя тэхналёгіі. Гэткім мэтадам вельмі ахвотна вырашалі бюджэтныя праблемы ў брэжнеўскім Савецкім Саюзе. Адным разам гэта быў і спосаб адцягнуць грамадзкую ўвагу ад значных сацыяльных праблемаў: на паліцах часта не было мяса і масла, затое таннае так званае «чарніла» было абавязкова.
Аднак наступствы масавага алькагалізму, зь якімі ўрэшце сутыкнуўся савецкі рэжым, былі непараўнальныя з часовымі бюджэтнымі выгодамі. I скончылася шматгадовае спойваньне маштабнай антыалькагольнай кампаніяй, распачатай у 1986 годзе. 3 таго, як яна праводзілася, шмат іранізавалі і пацьвельваліся, але насамрэч заліваць грамадзтва танным алькаголем Савецкі Саюз на той час сапраўды ўжо больш ня мог у ранейшых маштабах.
Зінаіда Горбач, Бераставіца
29.02.2004
Заўсёды слухаю перадачы Беларускай Свабоды, а ўзяцца за аловак вырашыла пасьля таго, як пачула некалькі тэлефанаваньняў прыхільнікаў цяперашняй улады.
Для сябе я зрабіла выснову пра тых, хто звоніць вам і гаворыць пра добрае жыцьцё ў нашай дзяржаве. Гэта чыноўнікі, якія дарваліся да ўлады. Просты чалавек у нас нічога не даб’ецца, што б зь ім ні зрабілі. Прэзыдэнт кажа, што ўлада народная, а гэта зусім ня так, усё наадварот. Чыноўнікі зьдзекуюцца з простага люду, і няма куды скардзіцца, бо падтрымкі нідзе ня знойдзеш.
Раскажу пра ўласную трагічную гісторыю. Майму мужу стала кепска, выклікалі хуткую дапамогу. Доктар прыехала, паглядзела і пачала гаварыць, што ён п’яны. Мы кажам: ён ня піў, яму кепска, забярыце ў шпіталь, бо мы ня ведаем, што рабіць. Тады яна пачала абурацца і ўрэшце зьехала, пакінуўшы хворага ў крытычным стане. Ён так праляжаў без мэдычнай дапамогі дзевяць гадзін і ўрэшце памёр. Ужо трэці год я пішу пра гэта розным начальнікам і дамагаюся, каб доктарку за гэта пакаралі. Але безвынікова. Каля дваццаці лістоў напісала нават у адміністрацыю прэзыдэнта. Але адтуль лісты перасылаюць да тых самых начальнікаў, на якіх я скарджуся. I ўсё на тым самым месцы. Нідзе ніякай праўды ня знойдзеш. Што хочуць, тое і робяць з намі. I голадна, і цяжка. Гэта не жыцьцё, а пакута.
Шчыра спачуваем вашаму ropy, спадарыня Горбач. Калі б падобная трагічная гісторыя здарылася ў краіне, дзе існуе незалежны суд, а мэдыкі нясуць жорсткую адказнасьць (у тым ліку грашовую) за свае памылкі, гэты канфлікт вельмі хутка стаў бы прадметам судовага разбору з прыцягненьнем незалежных мэдычных экспэртаў. У Беларусі, на жаль, іншыя суды, іншая мэдыцына, іншая практыка. Фармальна мэдыка можна прыцягнуць да суду і спагнаць матэрыяльную кампэнсацыю. Але ў рэчаіснасьці выпадкі такія надзвычай рэдкія. Фактычна ўся мэдыцына (асабліва ў раёнах) застаецца дзяржаўнай, незалежнага кантролю за ёй няма. А фінансаваньне цалкам залежыць ад чыноўнікаў, якія ўвогуле не прадугледжваюць у бюджэтах сродкаў на выплату кампэнсацыяў ахвярам памылак мэдыкаў
Віталь Кляўдзін, Віцебск
29.02.2004
Слухаю перадачы Свабоды з 1969 году. Раней працаваў лесаінжынэрам у Сібіры, потым пераехаў у Беларусь, на радзіму жонкі.
Усё, што мы зьбіралі капейка да капейкі, у нас подлым чынам адабралі, і няма нават размовы наконт кампэнсацыі. У гэтай справе пасьля двух гадоў хаджэньня па беларускіх судах я дайшоў да Страсбурскага суду па правах чалавека. Ад беларусаў там заяваў не прымаюць, але ж я выяжджаў з Расеі. I вось пасьля адказу са Страсбуру
я канчаткова адчуў сябе «голым сярод ваўкоў». У адказе гаварылася, што мае правы чалавека нібыта не парушаныя. Відаць, у Страсбурскі суд паступае мноства такіх зваротаў, а там на іх даюць аднолькавыя фармальныя адпіскі. Больш пісаць, мне здаецца, ужо няма куды. Я і мая цяжка хворая жонка апынуліся сам-насам зь несправядлівасьцю. Пішу на Свабоду хаця б дзеля таго, каб выказацца.
У выніку краху савецкай фінансавай сыстэмы, што адбыўся на пачатку 1990-х гадоў, пацярпелі некалькі дзясяткаў мільёнаў людзей — фактычна ўсе, у каго былі грошы ў Ашчадным банку СССР. Страты склалі, паводле розных падлікаў, ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў мільярдаў даляраў. Нават калі б міжнародныя суды прымалі да разгляду гэтыя справы і выносілі рашэньні на карысьць пацярпелых, разьлічваць на тое, што гэтая праблема хутка вырашыцца, не выпадае, спадар Кляўдзін. Былыя савецкія рэспублікі кожная па-свойму спрабуюць разьлічыцца з падманутымі людзьмі. Напрыклад, у Літве пачалі кампэнсаваць страты з разьліку адзін даляр за чатыры савецкія рублі — людзі сталага веку ўжо атрымліваюць такія кампэнсацыі. У Беларусі ж памер кампэнсацыяў сымбалічны — многія нават адмаўляюцца стаяць у чэргах ды зьбіраць дакумэнты дзеля сумы, на якую можна набыць хіба што некалькі боханаў хлеба.
Раіса Мазура, Наваградак
14.04.2004
Працу я страціла, бо часта хварэла, стала інвалідам 3-й групы. I як цяпер жыць? На прыём да кіраўніка гораду ісьці бескарысна — толькі слухаць ягоныя пагрозы да насьмешкі. Жыву я ў старой спарахнелай хаце, якой ужо гадоў сто. Траіх дзяцей часта няма чым карміць. Папрасіла дроваў — далі два мэтры са зьніжкай 50%. А што значаць гэтыя два мэтры? На Новы год не было за што купіць паесьці і дзецям на цукеркі. Хаджу па сьметніках, падбіраю дровы са сьмецьця — і так палю ў печы. Ня маю ні працы, ні грошай, ні нармальнай кватэры. 3 мужам у разводзе. Алімэнты 40 тысяч на траіх дзяцей. Пэнсія мая — 50 тысяч. Дапамога на траіх дзяцей — 90 тысяч. I жыві як хочаш.
Пры канцы году патэлефанаваў начальнік райсабесу. «Прыходзьце па гуманітарную дапамогу», — кажа. А там не было чаго выбіраць. Далі тры пары красовак. Дзеці іх два разы ў школу абулі — і яны парваліся. I ў такія маразы, у завею мае дзеці мусілі хадзіць у школу ў туфлях. А там жа было 80 скрынак «гуманітаркі». Куды пайшло астатняе? У невядомым кірунку. Абяцалі, што зноў выклічуць, але клічуць і да сёньня. Са школы з фонду ўсенавуча выдзелілі мне 49 тысяч. На гэтыя грошы я толькі аднаму купіла добрую куртку. Астатнія ходзяць у школу ў летніх куртках.
Дык што мне — можа, у наш час браць торбу і ісьці з працягнутай рукой, жабраваць? Калі да
мяне неяк прыехаў начальнік райсабесу Урбан, дык абвінаваціў, што я ня ўмею жыць і ня ўмею здабываць грошай. Дык навучыце мяне, як здабываць грошы. Ці, можа, ісьці красьці, забіваць? Вельмі прашу, можа, вы мне чым-небудзь дапаможаце.
Па тым, колькі намаганьняў вы, спадарыня Мазура, прыклалі дзеля таго, каб дамагчыся ад чыноўнікаў гуманітарнай і фінансавай дапамогі — відаць, што чалавек вы настойлівы, энэргічны і свайго ўмееце дабівацца. Якасьці гэтыя ў жыцьці надзвычай неабходныя. Як на маю думку, дык праблема ў тым, на што вы скіроўваеце гэтую энэргію. Я ня ведаю ніводнай сям’і, якая б дасягнула дастатку, жывучы на гуманітарную дапамогу альбо на сьціплыя аднаразовыя выплаты ад райсабесу ці раённага аддзелу адукацыі. I справа тут далёка не заўсёды ў тым, што хтосьці з чыноўнікаў імкнецца вас падмануць альбо абдзяліць. Сацыяльныя бюджэты сельскіх раёнаў у Беларусі такія, што цалкам узяць на ўтрыманьне вашу сям’ю коштам гэтых грошай ніякі начальнік ня зможа. Тым больш што малазабясьпечаных у Беларусі становіцца ўсё больш.
Мне здаецца, калі б усе гэтыя вялізныя намаганьні вы, спадарыня Мазура, скіравалі не на патрабаваньне дапамогі, а на пошукі (а то і патрабаваньне) працы, плён быў бы значна большы. A працаваць вы са сваёй 3-й групай інваліднасьці, наколькі я разумею, можаце — хоць, натуральна, не на цяжкой працы. Няхай і невялікі будзе заробак, але стабільны дадатак да вашай пэнсіі і дапамогаў. Адпала б патрэба ў прыніжэньнях і шматгадзінных
чэргах да розных начальнікаў Вы б адчулі, што Barna будучыня — у вашых уласных руках. Дый для траіх вашых дзяцей, што падрастаюць, гэта быў бы лепшы прыклад. А вельмі ж хутка настане момант, калі яны павінны стаць вам памочнікамі, і найперш на іх дапамогу вы будзеце разьлічваць.
Уладзімер Гардзейка, Смалявічы
18.08.2004
У першай палове красавіка гэтага году выклікае мяне дырэктар — падпісаць кантракт на працяг працы. I папярэджвае: не падпішаш кантракту — з працай разьвітаесься. I прафсаюз тут ні пры чым, ён нічога зрабіць ня зможа. Як жа так? Застаесься бяспраўным служакам, нібы той сабака. Што рабіць: падпісаць ды працягваць працаваць — ці апынуцца без кавалка хлеба? Каб не застацца бяз працы, вымушаны быў падпісаць. Няма сумневу, што гэтыя кантракты могуць быць выкарыстаныя падчас выбараў і рэфэрэндумаў: будуць застрашваць людзей пагрозай звальненьня. Але я ўсё роўна за Лукашэнку ніколі не галасаваў і не прагаласую. I ня думаю, што цяпер большасьць беларусаў за яго прагаласуе.
Працую я ў бюджэтнай сыстэме. За месяц працы плацяць 120 тысяч беларускіх рублёў. Але і з гэтага нядаўна пералічыў добраахвотна-прымусова чатыры тысячы на суботнік. Абяцаных ста даляраў няма, як ні лічы. Вось і думай, каму ў