Лісты на Свабоду
Валянцін Жданко
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 428с.
2014
Беларусі жывецца вельмі добра. Відаць, таму, хто душыць сабой іншых. А крыкнеш «Ратуйце!» — апынесься за кратамі. Гэта стары камуністычны спосаб прымусу — пазбавіць чалавека сродкаў на існаваньне. Цяпер гэта робяць ужо прызначэнцы прэзыдэнта, але ж — тыя самыя камуністы.
Успамінаецца 1950 год, Заходняя Беларусь, калі гвалтоўна заганялі людзей у калгасы. A перад тым сялян рабавалі, забіралі ўсё, што для спажывы. А болып заможных, тых, у каго болып мазалёў, высылалі беззваротна. Вось і цяпер вяртаюцца чырвоныя парадкі. Калі б сам гэтага не перажыў, цяжка б верылася ў такое. Трубілі ўсім у галовы: «Верным путём мдём!» Вось і цяпер той самай дарогай ідзем, з тымі ж камуністычнымі сымбалямі. Тупаем зноў у тое самае нікуды. Нацыянальную культуру ўлады з кожным годам заганяюць усё глыбей у нябыт. А людзям абяцаюць сьветлую будучыню ў выглядзе высокіх заробкаў. А вось пра цэны — маўчок. Але каб да лепшага жыцьцё памяняць, найперш варта было б вырашыць, як галоднага ад п’янага адрозьніць. Бо ўжо і прыстойныя цьвярозыя людзі вымушаныя шукаць спажывы ў кантэйнэрах для сьмецьця.
Разам зь лістом слухач даслаў стандартны блянк паведамленьня пра перавод на кантракт — такія паведамленьні атрымалі ўсе супрацоўнікі ягонай установы. Невялікі фрагмэнт гэтага дакумэнту: «У выпадку, калі Вы адмовіцеся працягваць працу на ўмовах кантракту, то празь месяц будзеце звольненыя на падставе артыкула Працоўнага кодэксу “За адмову работніка ад працягу працы ў сувязі са зьменай істотных умоваў працы”. Згода
прафсаюзаў пры звальненьні на гэтай падставе не патрабуецца».
Нібыта і няма нічога надзвычайнага ў кантрактнай сыстэме найманьня на працу, амаль увесь цывілізаваны сьвет прызвычаіўся да такога парадку. Ва ўмовах Беларусі, аднак, ёсьць істотныя акалічнасьці, якія выклікаюць шмат слушных пытаньняў у тых, каго пераводзяць на кантракт. У заходніх краінах — магутныя незалежныя прафсаюзы, якія абараняюць інтарэсы найманых работнікаў. Там жа і незалежны ад чыноўнікаў суд, якому ніводзін начальнік, ніякая адміністрацыя буйнога прадпрыемства не адважыцца дыктаваць сваю волю. У Беларусі ж дзейнічае фактычна старая савецкая сыстэма, у якой і прафсаюзамі, і судамі кіруюць з аднаго ўсім вядомага кабінэту. Кантракт у гэтых умовах — напраўду яшчэ адзін спосаб зрабіць і без таго не абцяжаранага правамі работніка яшчэ больш бяспраўным і залежным ад адміністрацыі.
Уладзіслаў Ліпніцкі, Менск
01.09.2004
Увесь свой і жончын заробак давялося аддаць на тое, каб выправіць дзяцей у школу. Цэны ў параўнаньні зь мінулым годам вырасьлі ўдвая. 3 трывогай думаю пра тое, што пачнецца ў школе: трэба грошы на падручнікі, на сьняданкі, на рамонт клясы, на дадатковыя заняткі й гурткі... У мой час усё гэта было бясплатна. Фармальна і цяпер адукацыя нібыта бясплатная, але фактычна
мы за ўсё плацім, і вельмі немалыя грошы. Што ж гэта за «рынкавы сацыялізм» такі? Заробкі ў нас «сацыялістычныя», гэта значыць — нізкія, а вось у школах, ВНУ, паліклініках і шпіталяхужо даўно рынак: за ўсё плаці. А не заплаціш — будзеш марынавацца ў чэргах і нічога не атрымаеш.
Пра ідэю так званага «рынкавага сацыялізму», якую вынайшлі й актыўна прапагандавалі беларускія ўлады ў другой палове 1990-х гадоў, сёньня тыя ж улады стараюцца ўвогуле ня згадваць. Hi якаснай адукацыі, ні грунтоўнай мэдычнай дапамогі ў Беларусі не атрымаеш, калі ў цябе няма грошай альбо высокай намэнклятурнай пасады (якая дае права на спэцабслугоўваньне ў закрытых паліклініках і шпіталях — так званай «лечкамісіі»). Праўда, у Канстытуцыі права на бясплатную адукацыю і мэдыцыну замацавана, але там і шмат іншых прывабных рэчаў запісана — напрыклад, права на жыльлё альбо на годны ўзровень жыцьця. Паспрабуйце суцешыць гэтымі правамі беларускіх жабракоў ці бяздомных.
Мікола Канаховіч, Пружаны
08.11.2004
Улада выхваляецца: пры Лукашэнку нібыта паўсюдны росквіт — небывалымі тэмпамі разьвіваецца прамысловасьць, а вёска вырошчвае нечуваныя ўраджаі. Нібы людзі ня бачаць, што прадукцыя нашых прадпрыемстваў ляжыць
на складах, а вёска паўсюль вымірае. Які там росквіт, калі, напрыклад, у нашым Пружанскім раёне за апошнія дзесяць год закрылі амаль усе вясковыя бальніцы, толькі дзе-нідзе пакінулі фэльчарска-акушэрскія пункты. У раёне амаль не засталося беларускамоўных школаў. Спартовымі залямі могуць карыстацца толькі абраныя. У нашых суседзяў, якія ўступілі ў Эўразьвяз, заробкі ў некалькі разоў вышэйшыя, а цэны на харчы ў шэрагу выпадкаў ніжэйшыя, чым у нас. Моладзь, якая ня можа знайсьці сабе прыстойную працу на радзіме, усё часьцей зьяжджае за мяжу, на Захад.
3 гэтай супярэчнасьцю, спадар Канаховіч, цяпер сутыкаюцца многія, асабліва на вёсцы. Глядзяць беларускія тэлеканалы — там бадзёрыя рэпартажы пра адраджэньне калгасаў, багатыя ўраджаі й высокія надоі ды шчасьлівых калгасьнікаў, што спраўляюць навасельлі; паглядзяць за акно ўласнай спарахнелай хаты — там разваленая фэрма, зарослае быльнягом поле ды п’яны брыгадзір ля паламанага трактара. Напэўна, з гэтай супярэчнасьцю многія зьмірыліся і проста не заўважаюць яе. Тым больш што не такі ўжо далёкі час, калі ўсё гэта было звычайнай справай: згадайце, пра што расказвалі газэты, радыё ды тэлебачаньне за камуністамі.
Павал Сац, вёска Асавая, Маларыцкі раён
08.11.2004
Лукашэнка кажа, што народ наш жыве ўсё лепш і лепш. Але гэта — народ. А вось сям’я жыхара вёскі Кажухі Макранскага сельсавету Маларыцкага раёну Сьцяпана Апанасавіча Самасюка жыве, як пры фэадальным ладзе — без электрычнасьці. Вечарамі гаспадар, яго жонка і сын Сяргей запальваюць лямпу. Калі ў лямпе газа, дык яшчэ сяк-так, а калі салярка — уся хата ў куродыме. Таму стараюцца зрабіць усю хатнюю працу да цемры.
Ад хаты да электралініі — мэтраў 500-700. Гаспадар ня раз зьвяртаўся да ўлады, каб нарэшце хоць у 21 стагодзьдзі электрыфікацыя дайшла і да ягонай хаты. Але на ўсе звароты — адзін адказ: «Жывеш на хутары, электрычнасьць падводзіць нельга, бо хата твая ў аварыйным стане...» А дзе ж яму яшчэ жыць? Кватэры ж ніхто не дае.
Цікава, спадар Сац, што, калі верыць беларускім падручнікам гісторыі, поўная электрыфікацыя на Беларусі адбылася яшчэ ў даваенныя гады. Праўда, асабіста я памятаю вёсачкі, у якіх не было электрычнасьці нават на пачатку 1970-х гадоў. Аказалася, жывуць некаторыя беларусы без электрасьвятла і ў новым тысячагодзьдзі. Ня мае магчымасьці Сьцяпан Апанасавіч Самасюк глядзець беларускае тэлебачаньне і ня ведае, як шчасьліва і заможна жыве беларускі народ.
Аляксандар Мазго, Віцебск
24.11.2004
Пішу ў вашу рэдакцыю першы раз. Мне 14 год, вучуся ў 8 клясе. Хачу вас пакрытыкаваць. Вось вы кажаце, што Лукашэнка не набраў на рэфэрэндуме столькі галасоў, як абвешчана. A я вам адкажу: за яго ўся мая кляса, мае родныя, суседзі, дзьве мае вёскі Савіна Дубровенскага раёну, а таксама вёскі побач зь Лепелем. Калі я на наступны дзень пасьля рэфэрэндуму прыйшоў у клясу, то першае, што пачуў, было віншаваньне зь перамогай. Усе казалі: «Хоць ён у нас і калхозьнік, але мужык харошы...»
А вы ўсё гэта робіце, каб разваліць нашу дзяржаву, каб у нас не працаваў ніводзін завод. A Захад тым часам будзе пастаўляць сваю прадукцыю. Ягоная прамысловасьць будзе працаваць, a наша — стаяць. Нядаўна пачуў, што Шушкевічу плацяць тры даляры пэнсіі. Так яму і трэба. Ён думаў, калі разваліў СССР, дык яго будуць насіць на руках, а яму замест гэтага далі па шапцы. Амэрыка вучыць нас дэмакратыі. Няхай лепш на сябе паглядзіць: нашых назіральнікаў на прэзыдэнцкіх выбараху ЗША не дапускалі да ўчасткаў бліжэй чым на дзевяць мэтраў. А ўвогуле, уся Barna валтузьня з Кебічам ды БНФ усім надакучыла. Зубрам бы вашым галовы адкруціць, каб не хадзілі на мітынгі — адмарозкі 14-гадовыя. А яшчэ нядаўна пачуў, як вам званіў нейкі тып і казаў, што за мяжой толькі ад вас упершыню пачуў беларускую мову. Цікава, для каго тады працуе дзяржаўнае радыё з моцнымі перадатчыкамі на
Эўропу і Расею? Яны нават больш магутныя, чым перадатчыкі Беларускай Свабоды.
Ёсьць надзея, што прачытаеце мой ліст у эфіры Свабоды. Маю таксама невялікую просьбу. Можа, вышлеце мне расклад перадачаў, а таксама каляндарыкі Беларускай Свабоды.
Ахвотна, Аляксандар, выконваем вашу просьбу — высылаем новыя каляндарыкі зь зімовым раскладам. Што да вашых сьцьвярджэньняў і крытыкі на наш адрас... У асноўным вы пераказалі тое, што, верагодна, часта чуеце на палітзанятках ад выкладчыкаў, адказных за ідэалягічнае выхаваньне. I вы, напэўна, ведаеце, што настаўнікі ў беларускіх школах ня могуць выказваць меркаваньні й даваць ацэнкі, якія супярэчаць афіцыйнай ідэалёгіі альбо ў яе ня ўпісваюцца. Прыблізна такая ж сытуацыя была ў савецкіх школах. На ўроках нам казалі пра шчасьлівую савецкую рэчаіснасьць і гнілы крызісны Захад. А ад тых, каму пашчасьціла пабываць на Захадзе, мы чулі расповеды, якія здаваліся нам неверагоднымі — пра тое, што простыя рабочыя езьдзяць на працу на ўласных аўтамабілях, а ў крамах няма чэргаў і ёсьць па трыццаць гатункаў каўбасы... Вызначаць, хто кажа праўду, а хто хлусіць, даводзілася самастойна.
Мяне радуе, Аляксандар, што вы захапіліся слуханьнем замежных радыёстанцыяў, у тым ліку Свабоды. Слухайце, аналізуйце, параўноўвайце пачутае з тым, што бачыце вакол сябе ў штодзённым жыцьці, чуеце ад бацькоў і сяброў. I рана ці позна вы здолееце самастойна рабіць высновы.
Мікалай Чыбісаў, мястэчка Казлоўшчына, Дзятлаўскі раён
01.12.2004
Хачу выказацца пра нядаўна агучаны намер улады забараніць аздараўленьне беларускіх дзяцей за мяжой, якое паўтара дзясятка гадоў праводзяць заходнія дабрачынныя арганізацыі. Прэзыдэнт спалохаўся, што дзеці пабачаць нармальнае жыцьцё на Захадзе і задумаюцца над тым, чаму ў Беларусі ўсё па-іншаму. Дык няхай гэтыя дзеці замест заходняй раскошы назіраюць за так званай «гераічнай» працай сваіх бацькоў на калгасным полі, за якую тыя атрымліваюць мізэрны заробак, якога хапае на кавалак хлеба ды бутэльку гарэлкі. Нядаўна я прачытаў: у Эўропе бамжу плацяць пяць эўра на дзень. А калі прыйдзе па дапамогу з сабакам — будзе мець сем з паловай эўра. Пералічыце на нашы грошы. Гэта ж атрымліваецца, што эўрапейскі беспрацоўны жыве за кошт сацыяльнай дапамогі лепш за нашага рабочага.