Лісты на Свабоду
Валянцін Жданко
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 428с.
2014
I апошняе. Свабода не распаўсюджвае заклікаў да якіх бы там ні было рэвалюцыяў, як і ўвогуле падбухторваньняў ці падахвочваньняў да гвалтоўных дзеяньняў. Мы распаўсюджваем навіны й меркаваньні. Для Беларусі гэта асабліва актуальна, бо многія людзі ня маюць вольнага доступу да аб’ектыўнай і рознабаковай інфармацыі пра жыцьцё ў сваёй краіне.
Васіль Валошка, Радашкавічы, Маладэчанскі раён
24.08.2005
Зьвярнуў увагу на нядаўняе выказваньне прэзыдэнта Лукашэнкі на адной з нарадаў — пра тое, што дзяржава сёньня на 98 працэнтаў уласнай сілаю забясьпечвае патрэбы сваіх грамадзян у
харчаваньні. Сумняюся ў гэтай лічбе. Да якіх працэнтаў аднесьці тое, што вырашчана ў прыватным гарадзкім сэктары, на прысядзібных дзялках у вёсцы, на лецішчах? А тое, што прывозіцца з Расеі, — алей, мука, рыба, каўбасныя вырабы? А цытрусавыя? Пахадзіце па кірмашы: яблыкі — з Малдовы, морква — з Галяндыі. Дарэчы, пра моркву. Увесну й узімку кошт гэтай гародніны быў вышэйшы, чым бананаў. Дый буракі былі не нашмат таньнейшыя. I гэта ў нас — у Беларусі. А на нарадзе ж прэзыдэнт сказаў, што гароднінай дзяржава нас забясыіечыла цалкам. Ды ў гарадах амаль не засталося гароднінных крамаў. Усё купляецца на кірмашах, у прадпрымальнікаў. Гародніна з калгасаў бывае толькі ўвосень, на адмысловых «ярмарках».
А што ўяўляе сабою «беларускі эканамічны цуд»? Цуд ёсьць, толькі ня там, дзе яго шукаюць. Сапраўдны цуд — гэта нашы прадпрымальнікі. Яны нас і кормяць, і апранаюць. Цуд тое, што, нягледзячы на ўціск, перасьлед і зьнявагі, яны, як трава праз асфальт, прабіваюцца й жывуць. Паглядзіце, куды большасьць нашых людзей ідзе й едзе па прадукты? На кірмаш. Тут і мяса, і гародніна, і садавіна. Ды, бадай, усё, апроч хлеба. Але калі б ім дазволілі, то — я ўпэўнены — быў бы ў іх і хлеб. Ведаючы гэта, нашы правіцелі з усяе моцы стараюцца іх далей, чым ёсьць, не пускаць. Бо трэба ж даказаць, што толькі калгасы кормяць нас хлебам. А цяпер вось зь вялікай упартасьцю вядуць бітву за хлеб. Толькі атрымліваецца, што хлеб гэты — з гаркавым прысмакам несвабоды. А хацелася б хлеба, вырашчанага й выпечанага свабодным, шчасьлівым чалавекам.
Думаю, спадар Валошка, дойдзе чарга й да хлеба. Прычым як толькі гэты сэктар рынку пяройдзе ў прыватныя рукі, як толькі складзецца канкурэнцыя, — імгненна зьявяцца дзясяткі новых гатункаў і хлеба, і розных прысмакаў. Дарэчы, гэта асабліва важна якраз для сельскіх раёнаў, якія самі вырошчваюць зерне, а якаснага хлеба ніколі ня бачылі. Як правіла, ёсьць у кожным з такіх раёнаў свая «сельпоўская» пякарня з састарэлым тэхналягічным абсталяваньнем. Яна — манапаліст, і дзесяцігодзьдзямі выпякае адны й тыя ж гатункі хлеба, да якога нават у непатрабавальных вясковых людзей вялікія прэтэнзіі.
На адной з такіх пякарань мне неяк давялося пабываць. Дык зьдзівіўся, убачыўшы, што ў цеста пекары замест мукі дабаўляюць нейкую незразумелую шэрую масу. Аказалася, гэта — счарсьцьвелы хлеб, не прададзены крамамі й вернуты ў пякарню. На маё запытаньне ў пякарні адказалі: «Ну не выкідаць жа яго. Мы заўсёды так рабілі». А ў вёсцы людзям падзецца няма куды — купяць і гэткі хлеб. I купляюць. Але як толькі зьявіцца прыватнік, a разам зь ім і канкурэнцыя, — гэтыя «сельпоўскія» пякарні змушаны будуць альбо збанкрутаваць, альбо выпякаць тое, што будзе ня горшым, чым у прыватніка.
Міхаіл Тоса, Наваградак
24.10.2005
Я фанатычны змагар за праўду і справядлівасьць. Ваюю ўжо 25 год, а толку — ніякага. Спачатку мяне ўціскалі камуністы, а цяпер бюракраты, якія, хутчэй за ўсё, тыя ж камуністы, толькі болып нахабныя і зладзюгі.
Яшчэ ў 1998 годзе я напісаў прэзыдэнту трьі скаргі — на наваградзкую вэртыкаль і камунальную службу, якія несправядліва паставіліся да мяне. Тады я яшчэ верыў Аляксандру Рыгоравічу. Але на ўсе тры скаргі атрымаў фармальныя адпіскі. I вось здароўе я страціў, а нічога не дабіўся. Мяне проста зрабілі дурнем у райвыканкаме. Увогуле, я пераканаўся, што ўлада акружыла сябе рознымі зладзюгамі і прайдзісьветамі, хабарнікамі і нягоднікамі. Гаварыць Аляксандар Рыгоравіч умее, а вось вызваліцца ад прайдзісьветаў, якія круцяцца вакол яго — ня можа. Доўга іх шукаць ня трэба, дастаткова праверыць так званыя «царскія сёлы» вакол гарадоў. Хто іхныя гаспадары? Ды ўсё тыя ж людзі, якія намі кіруюць, альбо іхныя памагатыя.
Тое, што чыноўнік пабудаваў дом, яшчэ ня значыць, спадар Тоса, што ён хабарнік і прайдзісьвет. Хоць у Беларусі на афіцыйным узроўні шмат гавораць пра «рынкавы сацыялізм» і сацыяльную роўнасьць, насамрэч расслаеньне грамадзтва на багатых і бедных ужо адбылося. I яно працягваецца. Вяртаньне назад, у эпоху, калі маёмасьць адбіралі ў багатых і спрабавалі падзяліць паміж беднымі,
наўрад ці адбудзецца. Hi да якіх станоўчых вынікаў тая дзяльба не прывяла.
Людзі ад нараджэньня розныя — такімі стварыў іх Бог. Іншая рэч, што ў дэмакратычнай дзяржаве яны маюць роўныя магчымасьці, каб рэалізаваць сябе — у тым ліку і дамагчыся матэрыяльнага дабрабыту. А вось у колішнім СССР афіцыйная ідэалёгія многім пакаленьням савецкіх людзей спрабавала давесьці, што багатых быць не павінна, а бедным усё дасьць дзяржава. Багатых тады вынішчылі, але бедныя з гэтага багацейшымі ня сталі.
Уладзімер Гайдукевіч, Бабруйск
26.10.2005
Мне 59 гадоў, шмат чаго на гэтым сьвеце пабачыў, але ня думаў, што гэтак цяжка даводзіцца ў Беларусі чалавеку, які апынуўся ў бядзе. Усё пачалося з таго, што трапіўу аўтамабільную аварыю. У шпіталі людзей лячылі, як быдла. Калі прыехаў у гіпсе дамоў, то на працягу пяці месяцаў, пакуль не напісаў скаргу, ніводзін доктар мяне не праверыў і не дапамог. Пасьля стала яшчэ горш. Дактары абыякавыя, лячыць ня ўмеюць і ня хочуць. А паколькі я на іх скардзіўся, дык яны да мяне сталі ставіцца яшчэ больш нахабна. Скаргі я пісаў у тым ліку Лукашэнку. Але ён іх не чытаў — напэўна, няма калі яму за справамі. Дый ягоныя памагатыя таксама ня надта цікавяцца нашымі бедамі — перасылаюць іх тым, на каго гэтая скарга напісана. Ну, а тыя ўжо лютуюць.
Напрыклад, хварэў ты год, а даведку табе дадуць заднім чыслом за паўгода.
На іхны зьдзек я адказаў сваім зьдзекам. Ведаючы, што маю скаргу будзе чытаць той, на каго скарджуся, я стаў пісаць усё, што пра яго думаю. Паганымі словамі, праўда, ня лаяў, але добрай народнай мовай распавядаў пра ўсё — і пра разумовыя здольнасьці, і пра прафэсійную каштоўнасьць. I, напэўна, трохі дапёк яго ды ягоных хаўрусьнікаў. Сабралі мае скаргі аж з Магілёва і падгаварылі падаць на мяне ў суд за зьнявагу. 11 кастрычніка суд адбыўся. I мяне фактычна за тое, што дамагаўся праўды, асудзілі да выплаты пакрыўджанаму пэўнай сумы грошай.
Можа, прэзыдэнт Лукашэнка даведаецца пра гэта і зразумее, што тыя кнігі скаргаў, якія ён прымусіў усіх увесьці, пасьля майго расповеду будуць пуставаць. Бо калі пра злодзея і прайдзісьвета напішаш, што ён злодзей і прайдзісьвет, дык назаўтра ён пацягне цябе ў суд.
Вашы пачуцьці, спадар Гайдукевіч, няцяжка зразумець: сутыкаючыся зь несправядлівасьцю і крыўдай, цяжка ўстрымацца ад эмоцыяў і самых вострых выказваньняў. Але калі хочаце перамагчы ў сур’ёзных спрэчках, давядзецца навучыцца гаварыць і пісаць на мове фактаў, а не суб’ектыўных ацэнак і эмоцыяў. Калі б вы ў сваіх скаргах проста апісалі ўсе пакуты, празь якія давялося прайсьці, зь пералікам канкрэтных падзеяў і асобаў, ня робячы ўласных высноваў пра разумовыя здольнасьці дактароў, зь якімі сутыкаліся, то, напэўна, і ў судзе разбор мог скласьціся зусім па-іншаму, зь іншымі для вас судовымі рашэньнямі ды пастановамі.
Анатоль Шапялевіч, Рагачоў
12.12.2005
Памятаю, у 1972 годзе райвыканкам у Рагачове разьмяшчаўся ў двухпавярховым даваенным будынку па вуліцы Леніна (былой Быхаўскай). Цяпер жа будынак райвыканкаму, які месьціцца на цэнтральнай плошчы, — чатырохпавярховы. Пацікавіўся, які ў ім апошні нумар пакоя — аказалася, 416-ты. Але гэта яшчэ ня ўсё. Аддзел адукацыі райвыканкаму заняў былы двухпавярховы будынак гаркаму партыі. А нядаўна зьявіўся яшчэ адзін двухпавярховы будынак, у якім разьмяшчаецца ўпраўленьне сацыяльнай абароны — са штатам 28 спэцыялістаў. (Раней, памятаю, быў аддзел з двух чалавек — і хапала.) Людзі жартуюць: трэба будаваць чацьвертае памяшканьне, бо і гэтых не хапае: у будынку ПМК разьмяшчаюцца спэцыялісты аховы прыроды. Бачыце, як раздуўся штат чыноўнікаў. Колькі іх — невядома, але, думаю, вялікая раць. Цяпер адзін з сошкай, а семдзесят з лыжкай. А колькі бэнзіну спальваюць рознага кшталту начальнікі на службовых легкавых машынках! Пры гэтым многія самі за рулём не сядзяць, у іх службовыя кіроўцы. Вось інфармацыя для роздуму — і Мілінкевічу, і вам.
Да напісанага вамі, спадар Шапялевіч, дадам, што насельніцтва большасьці сельскіх раёнаў Беларусі ў параўнаньні са згаданым вамі 1972 годам скарацілася ўдвая. А колькасьць рознага кшталту столаначальнікаў пры гэтым несувымерна павя-
лічылася. Чаму? Сам чыноўніцкі апарат, які дамагаецца пашырэньня штатаў, лёгка знаходзіць для гэтага тлумачэньні і аргумэнты. Напрыклад, чаму ў некалькі разоў павялічылі штат управы сацыяльнай абароны? Вам адкажуць: бо вёска старэе, амаль усе сталі пэнсіянэрамі, павялічылася колькасьць пэнсійных спраў. I ніхто зь іх не згадае, што ў 1972 годзе два спэцыялісты «сабесу» спраўляліся з усімі пэнсійнымі справамі раёну (якія захоўваліся, дарэчы, у папяровых тэчках) з дапамогай арытмомэтраў і драўляных лічыльнікаў. Чаму ж цяпер патрэбныя дваццаць чалавек, калі паўсюль ёсьць кампутары і ўсе патрэбныя зьвесткі можна атрымаць за лічаныя сэкунды? Ці не таму, што тыя кампутары многія чыноўнікі баяцца нават уключаць, але пры гэтым моцна трымаюцца за ўласныя прывілеі і працоўныя месцы?
Віктар Дубчык, Наваграбак
14.12.2005
У свае 39 год я тут, у Наваградзкім лячэбнапрацоўным прафілякторыі, ужо трэці раз. Ужо тройчы спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам. Гэтыя страшныя словы я пішу ад чыстага сэрца, гэта, як кажуць, крык маёй душы. Колькі словаў пра маё невялікае і няшчаснае жыцьцё. Трапіў я сюды сёлета ў траўні — паводле рашэньня раённага суду — на 12 месяцаў. Лічыцца гэтае месца прафілякторыем, але фактычна тут яшчэ горш, чым у калёніі. Для даведкі: я тройчы быў пад судом, адседзеў агулам дзесяць год. Але гэта