• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лісты на Свабоду  Валянцін Жданко

    Лісты на Свабоду

    Валянцін Жданко

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 428с.
    2014
    73.57 МБ
    было даўно: апошні раз я выйшаў на волю ў 1995 годзе. I вось у гэтым ЛПП спачатку я працаваў на нарыхтоўцы сена. За першы месяц зарабіў на пяць пачкаў цыгарэтаў «Прыма». За другі месячны заробак змог купіць ужо 14 пачкаў «Прымы».
    Потым за тое, што ня выйшаў на працу ў суботу, мяне пасадзілі на трое сутак у «дызо» (гэта камэра закрытага тыпу) і перавялі на іншую працу — у сталярны цэх. Заробкі там у мяне былі наступныя: першы месяц — 900 рублёў, другі — 1400. А на трэці пайшоў «атаварвацца» ў шапік, а мне там сказалі, што я яшчэ і застаўся вінен 1170 рублёў. Так я адбыў палову тэрміну. Пасьля гэтага, калі ёсьць хадайніцтва ад жонкі ці маці, можна вярнуцца дамоў. Але калі патэлефанаваў дамоў, усё скончылася вялікім скандалам з роднымі. Ад нэрвовага стрэсу я сарваўся і выпіў грамаў дзьвесьце гарэлкі. Тут усё і пачалося. Каб трапіць у шпіталь на волю, я парэзаў сабе жывот. Зашылі і пасадзілі ў «дызо» на сем сутак. Тады я парэзаў горла, вены. Сукамэрнікі двойчы вымалі мяне зь пятлі. Разумееце, я страціў увесь сэнс жыцьця. I такіх, як я, тут набярэцца не адзін дзясятак.
    Гэтыя так званыя «лячэбна-працоўныя прафілякторыі» — савецкая вынаходка, якая ўзьнікла на хвалі вялізнага распаўсюду алысагалізму ў СССР. У Беларусі адзін час яны былі зьліквідаваныя як неэфэктыўныя і прыніжальныя для годнасьці людзей. Але потым іх зноў аднавілі. Іхная сутнасьць, якую зь веданьнем справы апісаў слухач, — гэта ізаляваць хворых на алькагалізм людзей ад грамадзтва,
    выкарыстоўваць іх фактычна бясплатную працу, a лячыць з дапамогай гвалту і прыніжэньняў. Іншы шлях барацьбы з алькагалізацыяй — гэта рэзкае скарачэньне вытворчасьці алькаголю (асабліва алькагольных сурагатаў), абмежаваньне даступнасьці гарэлкі (асабліва для падлеткаў), кваліфікаванае лячэньне — прычым у нармальных цывілізаваных умовах, а не ў так званых «прафілякторыях» турэмнага тыпу... Так, усё гэта патрабуе вялікіх бюджэтных выдаткаў. Але хто, калі не дзяржава, якая цягам дзесяцігодзьдзяў атрымлівала звышпрыбыткі ад продажу таннага алькаголю, павінен разьлічвацца за гэтыя скалечаныя лёсы і разбураныя сем’і, за зьнявечаную псыхіку людзей і падарванае здароўе?
    Адась Качаноўскі, Маладэчна
    28.12.2005
    Вось які выпадак назіраў я нядаўна ў нас у Маладэчне. Заканчвалася будаўніцтва Палаца культуры. Чакалі Лукашэнку. А якраз насупраць палаца, праз дарогу — трухлявыя драўляныя жылыя дамкі, дахі якіх пакрытыя старым толем ды кавалкамі ржавай бляхі. Напэўна, каб Лукашэнка іх ня ўбачыў, збудавалі велізарную драўляную заслону. Пафарбавалі. А потым вялікімі літарамі напісалі: «Радзіма мая дарагая, ты ў шчасьці жаданым жыві!». Ну проста Эдэм. Дык вось, гэта — з вонкавага боку, навідавоку. А папраўкі ж у Крымінальным кодэксе схаваныя.
    Чаму 6 не сказаць людзям так, як ёсьць: Беларусь імкнецца ў архіпэляг ГУЛАГ.
    Згадваюцца справядлівыя словы Анатоля Стрэлянага: «Сапраўдны твар улады ня той, які яна паказвае, а той, які ўтойвае». Свайго сапраўднага імя не называю, бо памятаю словы Васіля Быкава: «КДБ бачыць скрозь зямлю». Гэта я адчуў і на сваёй скуры.
    Такія вялізныя шчыты, агароджы ды заслоны людзі бачылі ў Беларусі, бадай, паўсюль, дзе чакалі ці чакаюць з высокім візытам першую асобу. Што хаваюць за гэтымі агароджамі? Старыя пахілыя хаткі ды занядбаныя гаспадарчыя пабудовы. Адметна, што ніякага практычнага сэнсу ў гэтым камуфляжы няма. I мясцовыя жыхары, і начальства, і сам Аляксандар Лукашэнка выдатна ведаюць, што хаваецца за шчытамі і пасьпешліва пастаўленымі ды пафарбаванымі агароджамі. Людзі з гэтага цішком пасьмейваюцца, але ставяцца паблажліва. Чыноўнікі ж разважаюць так: пэнсіянэраў, якія жывуць у хатках-развалюхах, фарбаваць фасады ды мяняць дах не прымусіш, а ў бюджэце грошай на гэта няма. Дзеля эстэтыкі, каб не псаваць краявіду і не раздражняць начальства непажаданым кантрастам, паставім лепш шчыт ды напішам патрыятычны лёзунг.
    Вынаходка гэтая, заўважу, не беларуская. У былым Савецкім Саюзе шматмэтровыя бігборды з траскучымі камуністычнымі лёзунгамі можна было бачыць на кожным кроку. I вельмі часта было так: чым большы шчыт — тым большую занядбанасьць і ўбоства ён засланяў.
    .2006
    «Ідзеш у краму па хлеб — а тут цябе яовяць і вядуць галасаваць»
    Яны памятаюць смак лебяды і мерзлай бульбы, ведаюць, што такое цяжкая праца ад цямна да цямна на калгаснай паншчыне «за працадні» — можа, таму і баяцца любых зьменаў у краіне.
    Уладзімер Капаеў, Касьцюковічы
    16.01.2006
    Калі ў вялікіх гарадах жыць яшчэ можна, дык урайцэнтры, на пэрыфэрыі — не жыцьцё, а адно існаваньне. Значная частка гаспадарак у раёне стратныя. Каб неяк стачыць канцы з канцамі, калгасы сталі аб’ядноўваць. Але такі «шлюб» вялікіх вынікаў не дае. Сельская гаспадарка трашчыць па швах. He ратуюць нават гарадзкія арганізацыі, якія пад прымусам павінны, апроч сваёй асноўнай дзейнасьці, рамантаваць калгасную тэхніку ды яшчэ зь вясны да восені займацца сельгасработамі.
    Вялікае марнатраўства — прымусовае будаўніцтва жыльля ў вёсцы. Будуюць яго часам там, дзе яно зусім не патрэбна. А менавіта — у малапэрспэктыўных вёсках, у радыяцыйнай зоне, куды маладога спэцыяліста на вяроўцы не
    зацягнеш. У нашым гарадку прадпрыемстваў мала, уладкавацца на працу бяз блату — вельмі праблематычна. Каб неяк выжыць, дзясяткі і сотні людзей езьдзяць «батракамі» ў Маскву, Піцер, а то і ў далёкае замежжа. Бо ва ўласнай краіне добрыя заробкі — хіба што ў начальнікаў.
    Мая маці аддала дзяржаве 44 працоўныя гады. 3 10-гадовага ўзросту працавала нароўні з дарослымі за працадні. У яе ніколі не было часу пачытаць кнігу ці газэту. I што ж атрымала за гэта? Адзін толькі просьценькі мэдаль «Вэтэран працы». А на дадатак — кучу хваробаў. Ці вось дах у доме цячэ, і нікому да гэтага няма справы. Аднак маці, нягледзячы на ўсё гэта, гатовая да апошняга абараняць Лукашэнку. «Ён добры, лае ўсіх міністраў і галоўнае — своечасова плаціць пэнсію». На гэтым яе аргумэнты заканчваюцца. Дзякуючы такім людзям, як мая маці, якіх дзяржава зрабіла рабамі і ў якіх дагэтуль у галовах сядзіць савецкая ідэалёгія, Аляксандар Рыгоравіч і надалей будзе заставацца пры ўладзе.
    Ваша маці, спадар Капаеў, як і сотні тысяч іншых вясковых людзей, памятае час, калі пэнсіяў калгасьнікам увогуле не плацілі, а з падворкаў забіралі апошняе, калі за цяжкую працу ў калгасе чалавек не атрымліваў ні капейкі. Відавочна, той цяжкі жыцьцёвы досьвед і прымушае людзей сталага веку быць на схіле гадоў асьцярожнымі і цаніць тое, што ёсьць. Нават калі ёсьць ня так шмат, і яно вам падаецца ня вартым увагі. Гэта адметнасьць ня толькі беларускіх старых. I ставіцца да гэтых псыхалягічных асаблівасьцяў даводзіцца цярпіма і з разуменьнем. Гэта нашы бацькі і дзяды:
    перарабіць, перавыхаваць, прымусіць іх памяняць погляды наўрад ці магчыма. А без агульнай мовы не абысьціся. Асабліва палітыкам, якія разьлічваюць на тое, што рана ці позна зьмены ў Беларусі ўсё ж насьпеюць і адбудуцца.
    Міхаіл Коржаль, Гомель
    20.02.2006
    Мне 86 гадоў, інвалід Вялікай Айчыннай вайны па раненьні. 15 студзеня ў аглядзе пошты пачуў ліст Уладзімера Капаева з Касьцюковічаў. Ён распавядаў пра жыцьцё ў вёсцы і разважаў пра тое, чаму многія людзі сталага веку ня хочуць зьменаў.
    Ёсьць твая праўда, Капаеў. I нялёгка жывецца на вёсцы; і ня ўсюды вясковыя людзі сытна ядуць; і гараджане «выцягваюць» вёску; і будаўнікі і чыноўнікі не заўсёды робяць як трэба... Добра, Капаеў, што ведаеш, якое жыцьцё пражыла твая маці. I я схіляю сваю сівую галаву і цалую мазолістыя рукі тых маці, дзякуючы якім у мяне, гараджаніна, ёсьць на стале буханачка духмянага хлеба, а на кухні жонка смажыць хоць невялікі шмандэлак сала. На блакітным газавым агеньчыку. I я б паверыў у сыноўскую спагаду Капаева, каб у эфіры не прагучалі яго словы пра тое, што ў матчынай хаце цячэ дах і нікому няма да гэтага справы. Як гэта нікому? А сын? Што ён, чакае, што нейкі чужы дзядзька (а то і сам Лукашэнка?) возьме пад паху пару дранак ці кавалак рубэроіду, малаток у кішэню, тузін цьвічкоў у
    зубы — і палезе на дах? I падумалася мне, што ў маці Капаева цячэ ня толькі вада з прагнілага даху, але і горкія патаемныя сьлёзы з вачэй за такога сына.
    I яшчэ я падумаў, што Ўладзімер Капаеў — гэта тыповая адзінка з той грамадзкай гнілі, якая складае (з локшынамі на вушах) электарат кандыдатаў у прэзыдэнты ад ліпавай дэмакратыі, што так рвецца да ўлады. Адзін з тых, хто прагна чакае абяцаных невядома якіх і адкуль інвэстыцыяў, чакае дармавога сыру, у запале забываючы, што такі бывае толькі ў пастцы. A маці Ўладзімера розумам, сэрцам цягнецца да таго чалавека, які цэніць і паважае працавітых людзей і ўсе свае фізычныя і духоўныя сілы аддае ім. Стараецца, каб нам усім (у тым ліку вяскоўцам) жылося сытней і вальней.
    Думаю, Міхаіл Міхайлавіч, вы агучылі ня толькі ўласныя думкі, а ў пэўнай ступені — пазыцыю, сьветапогляд, стаўленьне да сёньняшняй рэчаіснасьці значнай часткі ўсяго вашага пакаленьня. He выпадае сумнявацца ў вашай шчырасьці і перакананасьці. I ваша водпаведзь наконт дзіравага даху і сыноўскага абавязку — пранікнёная і неабвержная.
    А вось з агульнымі вашымі высновамі — пра тое, чаго хочуць дэмакраты і тыя, хто іх падтрымлівае, і ці варта мяняць уладу ў Беларусі — хацелася б паспрачацца. На чым грунтуецца ваша безаглядная перакананасьць у тым, што толькі Лукашэнка ажыцьцяўляе патрэбную народу палітыку, а ўсе астатнія — карысьлівыя прыстасаванцы, якія «рвуцца да ўлады», каб «прадаць Беларусь Захаду»?
    Паспрабую працягнуць лягічны ланцужок вашых развагаў.
    Ён, Лукашэнка, шчыра хоча дабра для людзей, a таму давайце глядзець скрозь пальцы на тое, што няма ў краіне свабодных і справядлівых выбараў, што амаль зьнішчаны незалежны друк, што не дазваляюць людзям зьбірацца і адкрыта выказваць свае думкі, пратэставаць на плошчы. Што з таго, што ўсё гэта замацавана ў Канстытуцыі? Улада ж забараняе ўсё гэта дзеля стабільнасьці, каб быў парадак у дзяржаве, каб працавала эканоміка, каб нам жылося лепей.
    Але тут вось якая штука. Там, дзе разьлічваюць, што, адмовіўшыся ад дэмакратыі на карысьць «цьвёрдай рукі», атрымаюць парадак і высокі ўзровень жыцьця, найчасьцей застаюцца і без дэмакратычных свабодаў, і без дастатку ў доме. Пры жалезным сталінскім парадку маці Ўладзімера Капаева аддавала апошнія сілы на калгасных палях — і атрымлівала за гэта замест грошай «палачкі за працадні». У той самы час яе равесьніцы ў пераможанай Нямеччыне, якая выбрала дэмакратычны шлях і рынкавую эканоміку, гэтак жа паднімалі з руінаў сваю радзіму і цяжка працавалі, але — мелі за сваю працу такія грошы, за якія ўжо ў 1960-х гадах маглі купляць асабістыя аўто і штогод адпачываць за мяжой.