Лісты на Свабоду
Валянцін Жданко
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 428с.
2014
I ў сёньняшняй Беларусі, цяжка і старанна працуючы, ці то на зямлі, ці на заводзе, ці ва ўстанове, людзі хочуць годна жыць ужо сёньня. Ім ужо недастаткова кавалка хлеба і «невялікага шмандэлка сала». Яны бачаць, як жывуць у той жа суседняй Польшчы, дзе няма аўтарытарнай улады (а паводле вас, Міхаіл Міхайлавіч, няма і парадку) — і зада-
юць пытаньне: чаму сьлесар на заводзе ў Гданьску зарабляе 600 даляраў за месяц, а сьлесар у Гомелі, праца якога ня менш цяжкая — толькі 150 (у чатыры разы меней)?
lean Гурскі, вёска Лапічы, Асіповіцкі раён
09.03.2006
Па Свабодзе часта гавораць, што ўсе пэнсіянэры — за Лукашэнку. Я з гэтым катэгарычна ня згодны. Ведаю: у 1994 годзе многія настаўнікі нашага раёну (тады яшчэ не пэнсіянэры) прагаласавалі за маладога Лукашэнку. Але глыбока памыліліся. Ён, стаўшы прэзыдэнтам, нам «аддзячыў»: адабраў тыя невялікія камунальныя льготы, што мелі вясковыя настаўнікі — права на бясплатныя прычэп дроваў і 192 кіляват-гадзіны электраэнэргіі. Знайшоў на кім эканоміць. Цяпер маладыя настаўнікі жыць у вёсцы ня хочуць — езьдзяць на працу з гораду. Дзяржава ім аплачвае праезд. Прычым гэтая кампэнсацыя значна большая, чым адабраная ў нас камунальная льгота. Для тых людзей, якія аддалі вясковай школе ўсё жыцьцё, гэта — вялікая крыўда. Прычэп дроваў на сёньня каштуе 120 тысяч рублёў, a гэта палова пэнсіі.
Што да выбараў, то ва ўчастковыя камісіі ў нас, як заўсёды, уключылі тых жа людзей, што і paHeft. Няцяжка прадбачыць, што і на датэрміновае галасаваньне будуць гнаць, як заўсёды, гвалтам.
У нас на выбарах звычайна так: ідзеш у краму па хлеб — а тут цябе ловяць і ў загадным парадку: «Ідзі і галасуй!». Я заўсёды адмаўляюся, дык яны называюць мяне «бээнэфаўцам».
...Мілінкевічу і Казуліну трэба ісьці ў народ. Вось едзе Мілінкевіч зь Менску ў Бабруйск — дык чаму б яму дарогай не спыняцца ў вёсках ды пасёлках, не сустракацца зь мясцовымі людзьмі?
Дазволеная ўладамі агітацыйная кампанія ў Беларусі, спадар Гурскі, працягваецца ўсяго месяц. Колькі, на вашу думку, сустрэчаў з выбарцамі здольны фізычна правесьці за гэты час адзін чалавек? Ня тое што вёскі — нават многія буйныя гарады не пасьпеюць наведаць за некалькі тыдняў кандыдаты на прэзыдэнта. Тым больш што ў многіх мясьцінах ім чыняцца розныя перашкоды — то памяшканьняў для сустрэчы не даюць, то пасылаюць у залю загадзя падрыхтаваную публіку, якая замест размовы і дыскусіі наладжвае дэбош, то агітацыйныя абвесткі раптам нечакана зьнікаюць... Дадайце да гэтага татальны перасьлед, затрыманьні, арышты, канфіскацыі, зь якімі даводзіцца сутыкацца сябрам ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў. Пастукацца ў кожныя дзьверы — добры і прыгожы лёзунг. Але ў сёньняшніх беларускіх умовах ён маларэальны.
Юрась Навіцкі, Менск
01.05.2006
He магу сказаць, што я гэтых людзей ненавіджу. Як ні круці, камусьці трэба і гэтую работу выконваць. У мяне дома на пачэсным месцы нават вісіць міліцэйская фуражка, падараваная сябрам — маёрам міліцыі. Падчас 10-суткавага арышту ў Асіповіцкім ізалятары давялося пагаварыць аб правах зьняволеных з тамтэйшым загадчыкам. Дык, ведаеце, быў прыемна зьдзіўлены літасьцю і чалавечым стаўленьнем гэтага міліцэйскага начальніка. А аднойчы афіцэра міліцыі, зьбітага і абрабаванага, ледзьве не на сабе давялося цягнуць да ягоных калегаў.
Але ёсьць сярод іх і іншыя. Я ня ведаю, хто зь міліцыянтаў 25 сакавіка падчас шэсьця ўдарыў маю жонку проста ў твар на мітынгу, але мяркую, што гэтая брудная пляма кладзецца на ўсю міліцыю. Тым больш што сёньня ўжо вельмі шмат відавочцаў, сьведак і ахвяраў зьдзекаў і гвалту над затрыманымі і ўдзельнікамі мірных акцыяў, у тым ліку жанчынамі. Думаю, беларускі народ ня мае патрэбы ў тым, каб нашай міліцыяй пагарджаў увесь цывілізаваны сьвет. Няўжо самі гэтыя людзі не адчуваюць, што сваімі ўчынкамі ганьбяць уласныя гонар і сумленьне, што можа настаць момант, калі зь імі проста перастануць вітацца прыстойныя людзі?
Як вы і самі, спадар Навіцкі, пераканаліся, у міліцыі служаць розныя людзі — сумленныя і абыякавыя, літасьцівыя і жорсткія, прыстойныя і
ня вельмі... Ня думаю, што існаваў нейкі адмысловы загад зьбіваць падчас мірных дэманстрацыяў жанчын ці падлеткаў. Іншая рэч, што міліцыянты ня раз пераконваліся: на каго б яны ні паднялі руку ў такой сытуацыі — на жанчыну, старога, падлетка, — ніякай адказнасьці не панясуць. Гэтае адчуваньне беспакаранасьці дзейнічае на людзей у пагонах па-рознаму. Спагадлівымі, велікадушнымі й прыстойнымі застаюцца далёка ня ўсе.
Ігар Пасноў, Віцебск
15.05.2006
Я не магу ня дзякаваць Лукашэнку за тое, што сваім здаровым ладам жыцьця, вонкавым выглядам ён служыць узорам санітарна-асьветнай працы. Бачу простыххлопчыкаў і дзяўчатак, захопленых спортам, у новых палацах, на спортпляцоўках. У кожнай школе ўзімку заліваюць каток, кожную суботу — спартовае сьвята.
...А колькі зьявілася аздараўляльных, дыягнастычных цэнтраў з сучасным абсталяваньнем. Столькі не збудаваў ніводзін прэзыдэнт. I я прашу вас: спыніце бруд і хлусьню, а грошы аддайце на ахову здароўя й барацьбу з Чарнобылем.
Ніводзін прэзыдэнт не зрабіў для народу, для здароўя столькі, як наш Лукашэнка. У эканоміцы я не разьбіраюся, але бачу, што жывем мы ня горш за іншых. I сокі п’ем, і мяса ямо, і рыбу. A тое, што любім мучное ды салодкае, — віна наша. Вось таму й хварэем.
...Я не настолькі наіўны, каб думаць, што вы зачытаеце мой ліст у эфіры. Канечне, вы яго згубіце. Але тады я яшчэ раз пераканаюся, што свабоды на вашай Свабодзе ня болып, чым у лягеры «Гуантанама».
Як бачыце, спадар Пасноў, ліста вашага мы не згубілі й яго камплімэнтарны стыль нас не зьбянтэжыў і не спалохаў. Многія людзі ў Беларусі думаюць і ацэньваюць дзейную ўладу гэтак жа, як і вы. Для выказваньня такіх ацэнак і камплімэнтаў у краіне шмат магчымасьцяў: усе дзяржаўныя мэдыі расказваюць пра жыцьцё ў Беларусі пераважна якраз у такой стылістыцы.
Але нямала й іншых людзей. Вы ім, спадар Пасноў, пра новы дыягнастычны цэнтар у Віцебску, a яны вам — пра дзясяткі зьліквідаваных фэльчарска-акушэрскіх пунктаў у аддаленых вёсках; вы — пра лядовыя палацы й каткі ў гарадзкіх школах, a яны — пра кампанію вынішчэньня малакамплектных вясковых школ, у выніку якой многім дзецям да месца вучобы даводзіцца дабірацца гадзінамі за дзясяткі кілямэтраў...
I вось гэтым людзям, спадар Пасноў, выказацца няма дзе: іхныя галасы ў дзяржаўных мэдыях не гучаць. Сыстэму такую, калі людзі пазбаўлены магчымасьці распаўсюджваць і атрымліваць аб ектыўную й поўную інфармацыю, стварыла якраз гэтая ўлада, якой вы так захапляецеся.
Ірына Бялевіч, Горадня
21.06.2006
Апошнія дванаццаць год я прадпрымальнік. Бізнэс невялікі, але на жыцьцё хапае. Ня скарджуся. Але апошнім часам вось пра што я стала задумвацца. Чаму нас так ня любіць Hama дзяржава? Нас — гэта прадпрымальнікаў, незалежных прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнэсу. I вось да якой несуцяшальнай высновы я прыйшла. У таталітарнай дзяржаве ўсё павінна быць пад жорсткім кантролем.
Кожны жук і жаба ў чыноўніцкім крэсьле лічыць свой дакумэнт болып важным, чым дакумэнт суседняга міністэрства. Вось бы іх зь цёплых крэслаў выправіць для прафіляктыкі на вольны хлеб. Можа, тады яны зірнулі б на нашу працу па-іншаму. А то — ня жнуць, не аруць, а толькі майстры пладзіць пустыя паперкі. Ведаю многіх сваіх калегаў — жанчын-прадпрымальніц. Дзейных, надзейных, энэргічных, настойлівых, прафэсіяналаў у сваёй справе. Гэта проста залаты фонд дзяржавы, які трэба ўсяляк падтрымліваць. А што можа стварыць чыноўнік? Цыркуляры, нарматывы, інструкцыі — тоны макулятуры, напісаныя такой кандовай цяжкой мовай, што пасьля прачытаньня рукі апускаюцца. Няхай спачатку здадуць тэсты на валоданьне нармальнай мовай, на якой можна папулярна выкладаць свае крывыя думкі, а потым ужо працуюць на дзяржаўным кармленьні.
Працуеш-працуеш без выходных і адпачынкаў — і ўсяго баісься. Баісься, што прыйдуць
аднаго разу такія бравыя браткі і ўмомант цябе разуюць-распрануць. А ў іх, звыклых да карных санкцыяў, няма да нас ніякай спагады. Адзін голы цынізм і зьдзекі. Чым не грамадзянская вайна ў мірны час? Я чалавек аптымістычны, але пасьля дванаццаці гадоў вольнага прадпрымальніцтва гляджу ў будучыню без усялякай надзеі. Ня будзе ў Беларусі пэрспэктыўнага заўтра, пакуль прадпрымальнікі застаюцца ў такім незайздросным, вартым жалю стане. Да таго часу, пакуль чыноўнік не навучыцца паважаць нас, нашу працу і ўклад у агульную справу, не засвоіць простай ісьціны, што дзяржава павінна найперш падтрымліваць бізнэс хоць бы на роўных, — будзе і далей у нашай краіне такі выродлівы лад.
Свабодныя грамадзяне ня могуць быць залежнымі ад дзяржавы. Разьвяжыце ім рукі — і яны самі сябе пракормяць, абуюць, апрануць і яшчэ дадуць працу іншым. Але тады гэта ўжо будуць іншыя людзі, якія самі здолеюць паклапаціцца пра сябе. А гэта вельмі небясьпечна для таталітарнай дзяржавы. Наша сыстэма пабудаваная так, каб мы прасілі, прыніжаліся, станавіліся ў чаргу перад чыноўнікамі, якія разьмяркоўваюць даброты. Таталітарнаму рэжыму выгодна мець не свабодных грамадзянаў, а палахлівых і залежных падданых, якіх цікавіць толькі стойла і пойла...
Трэба аддаць належнае таму галоўнаму чалавеку ў нашай краіне, які здолеў пад сябе, пад свой сьветапогляд і сьветаўспрыманьне адбудаваць свой уласны сьвет і пасьпяхова прымусіў нас жыць у ім. Часам мне нават шчыра шкада гэтага чалавека — ён жа стараецца ў меру свайго разу-
меньня зрабіць нас шчасьлівымі любымі шляхамі й спосабамі, нават карнымі. Але я не хачу жыць у яго сыстэме. He хачу. Ды толькі выбару ў мяне няма. Пазбавілі мяне выбару. Я ўсім сэрцам за перамены ў краіне. Бо дзяржаўная машына расьперазалася і чыніць беззаконьне паўсюль — у эканоміцы, палітыцы, культуры. Паўсюднае хамства ўлады, прымітыўнае жлобства любых начальнікаў, нізкі адукацыйны ўзровень высокіх дзяржчыноўнікаў, таптаньне роднай культуры і мовы — усё гэта дало жахлівы плён. За апошняе дзесяцігодзьдзе вырасла цэлае пакаленьне маладых людзей, якім глыбока абыякава ўсё, што адбываецца ў краіне. Галоўнае, каб іх не чапалі, калі яны ідуць па вуліцы і пацягваюць піўко, ляніва лаюцца (дакладней, размаўляюць на сваім прымітыўна-мацерным слэнгу). I гэта — вельмі вялікі працэнт страчанага пакаленьня. Яны не цікавяцца ня толькі палітыкай. Яны інэртныя і аморфныя ў любых грамадзкіх справах. Можа, сапраўды, трэба спачатку страціць, каб потым набыць?