• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лісты на Свабоду  Валянцін Жданко

    Лісты на Свабоду

    Валянцін Жданко

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 428с.
    2014
    73.57 МБ
    Як правіла, схема адна: дзяржава адмаўляецца ад прыватызацыі альбо продажу прадпрыемства, пакідае за сабой кантроль над ім і дае на нейкі пэрыяд падатковыя ды іншыя льготы. Гэта дазваляе прадпрыемству існаваць, выплачваць нейкія невялікія заробкі, але ні пра новыя тэхналёгіі, ні пра пераабсталяваньне размова ісьці ня можа. I наўрад ці, спадар Александровіч, у доўгатэрміновай пэрспэктыве такі падыход можа прывесьці да росквіту вашага заводу і ўсёй Бярозаўкі.
    Леанід Пецюкевіч, Гарадзенскі раён
    25.10.2006
    Калі Лукашэнку хто-небудзь і адолее, дык гэта будуць зусім не апазыцыя і ня Захад, а сама вэртыкаль улады, рознага кшталту начальнікі. Лукашэнку нашы людзі ў асноўным вераць, бачаць, што ён стараецца зрабіць жыцьцё лепшым. I сёе-тое яму ўдаецца. А вось пра мясцовую ўладу можна сказаць толькі адным словам: «Крадуць». Прычым крадуць бязбожна.
    Усе бачаць «царскія сёлы» вакол вялікіх і малых гарадоў. Хто будуецца? Начальнікі. Афарм-
    ляюць маёнткі на сваіх дзяцей, унукаў, цешчаў. Але і гэтага мала. Усе ведаюць, як узьляцелі цэны на кватэры ў Менску. Чаму так вырас попыт? У любым агенцтве нерухомасьці вам скажуць, што асноўныя іх пакупнікі — не бяздомныя менчукі й не багатыя расейцы, а якраз людзі зь беларускай правінцыі. Што гэта за людзі? Можа, калгасьнікі ці настаўнікі? Здагадайцеся, хто з жыхароў беларускага райцэнтру можа выкласьці сто тысяч даляраў за кватэру ў Менску? Афармляюць нерухомасьць яны, вядома, не на сябе, а на падстаўных асобаў. Але ні для кога гэта не таямніца.
    Афіцыйныя заробкі нават самых высокіх раённых начальнікаў — 700-800 даляраў. А жывуць яны як мільянэры. Як да іх могуць ставіцца людзі, якія жывуць ад зарплаты да зарплаты, ледзь сточваючы канцы з канцамі? Шкада, што няма чалавека, які б расказаў і паказаў усё гэта Лукашэнку. Бо ніякая апазыцыя не дыскрэдытуе ўладу ў вачах людзей так, як робяць гэта вэртыкальныя чыноўнікі, якія страцілі ўсялякі сорам.
    Думаю, спадар Пецюкевіч, дарэмна вы лічыце, што прэзыдэнт у гэтай справе малаінфармаваны. Новыя катэджныя пасёлкі ў ваколіцах Менску добра відаць з акна прэзыдэнцкага лімузіна. А даведацца імёны сапраўдных гаспадароў, на чые грошы будуюцца палацы коштам каля мільёна даляраў кожны, для шматлікіх беларускіх спэцслужбаў ня надта складаная задача.
    He сумняюся, што на стол Аляксандра Лукашэнкі кладуцца сотні адпаведных дакумэнтаў, дзе фігуруюць імёны вельмі многіх ягоных падначаленых,
    якія займаюць высокія пасады на ўсіх узроўнях уладнай вэртыкалі. Іншая рэч, які працяг маюць гэтыя гісторыі.
    Ёсьць выпадкі, калі высокапастаўленыя чыноўнікі ў выніку пазбаўляюцца элітнай нерухомасьці й асуджаюцца на працяглыя тэрміны турэмнага зьняволеньня (так было, напрыклад, з колішнім кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі Ягорам Рыбаковым). Але ёсьць і іншыя прыклады — калі прэзыдэнт сам даваў дазвол на катэджнае будаўніцтва ў прэстыжным раёне побач з уласнай рэзыдэнцыяй некаторым высокім начальнікам са свайго блізкага атачэньня.
    Алесь Васілеўскі, вёска Клетнае, Барысаўскі раён
    06.11.2006
    Улады паведамілі, што ў Беларусі зьбіраюцца пабудаваць дзесяць новых дрэваапрацоўчых заводаў. Для мяне гэтая навіна — як абухом па галаве. Няўжо чыноўнікі, якія давалі на тое згоду, ні разу апошнім часам не выяжджалі за горад і ня бачылі, што робіцца зь лесам, які яны зьбіраюцца яшчэ больш вынішчыць? Ці ж вытрымае той падлесак гэтыя заводы? Няўжо яны ня ў курсе, колькі лесапілак павырастала пасьля перабудовы ва ўсіх кутках Беларусі? I каго гэта яны так цынічна заклікаюць «Берегяте лес!» размаляванымі валунамі ўзбоч дарог?
    Да кожнага дрэўца прырастаеш душой, а нехта без усялякай на тое маёй згоды па-бальшавіцку пілуе і прадае. Якія тут заводы! Тут прынамсі на пяцьдзясят гадоў трэба заглушыць пілы — асабліва тыя мадэрновыя, што падсунуў Захад. Такое ўражаньне, што яны самі рвуцца з рук, каб пілаваць. А вось ціўмеюць тыя пілы спыняцца перад зусім яшчэ нясьпелым, маладым лесам? Бо сьпелы лёг яшчэ на пачатку ўсяго бізнэс-вэрхалу.
    Лес — лёгкія грошы. I такім заманлівым падаўся гэты бізнэс, што нават палі былыя саўгасныя пачалі засяваць саджанцамі, нібы бульбаю — радочкамі. Тыя палі, што ў свой час неверагоднымі высілкамі пасьля вайны галодныя жанчыны й дзеці ачышчалі ад валуноў ды карчоў.
    Лес лёгка пілаваць, асабліва радамі — як лёгка маніпуляваць людзьмі, калі іх паставіць у шарэнгу альбо сагнаць у статак. Так яно ў бальшавікоў і склалася. Толькі вось ці дачакаюцца іхныя дзеткі таго часу, бо сеяны (ды яшчэ так густа,урадкі-траншэі) лес — найвялікшы зьдзек з жывой прыроды й насьмешка з Тварца. У лесе ўжо ў футбол можна гуляць, а яны ўсё зь піламі ды сякерамі туды...
    Сапраўды, спадар Васілеўскі, многія колішнія калгасныя ды саўгасныя палі сёньня засаджваюцца лесам. Ня думаю, што гэта варта лічыць гвалтам над прыродай. Памятаю, як гадоў трыццаць — трыццаць пяць таму пясчаныя пусткі за маёй вёскай засаджвалі маладымі саджанцамі: сёньня там шуміць высокі бор. На пясчанай глебе, успамінаюць старыя людзі, не расьлі ні бульба, ні жыта. A што пасаджаныя гэтыя дрэвы радамі, вы праз сорак
    год і не здагадаецеся. Ня ўсе яны прыжывуцца. Дый прарэджваць будуць маладыя пасадкі.
    Саўгасныя палі засаджваюць сёньня лесам не ад добрага жыцьця. Вёскі абязьлюдзелі, апрацоўваць гэтыя землі няма каму. Вазіць людзей з гораду — дорага і эканамічна неабгрунтавана. Можа, і няблага, што замест буряну і лебяды будуць расьці там сосны?
    Вядома, душы чалавека, які вырас сярод лесу, цяжка зьмірыцца з тым, што гэты лес пілуюць, што мяняюцца краявіды, якія зь дзяцінства былі роднымі й блізкімі. I зразумець вас, спадар Васілеўскі, няцяжка. Хоць і цалкам абысьціся бяз гэтых высечак, напэўна, наўрад ці магчыма.
    Георгі Крупскі, Полацак
    18.12.2006
    Пішу на Свабоду пасьля шматлікіх няўдалых спробаў сустрэцца з тым палітыкам, за якога я зьбіраў подпісы падчас прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году. Паважаны Аляксандар Рыгоравіч! Калі я ў 1994 годзе зьбіраў за вас подпісы (і быў лідэрам у гэтай справе), то мяне жывіла надзея: вось выберам дастойнага чалавека, і будзе ў нас абарона ад беззаконьня й парадак у грамадзтве, магчымасьць зьвярнуцца ня толькі да чыноўнікаў рознага ўзроўню, але і да вас асабіста. А атрымалася ўсё наадварот. Былыя апазыцыянэры Кебіча і БНФ — пры ўладзе, а вы — у ізаляцыі ад нас. Нават Сьвету Галаванаву з групы збору подпісаў і былую вашу суседку вы, калі былі ў
    Полацку, не прынялі. Яна плакала, перажываючы за вас. Мы таксама былі абураныя вашымі целаахоўнікамі, якія не дазволілі падысьці да вас і перадаць запіску.
    Колішнія вашы паплечнікі Кучынскі і Харужык, зь якімі я меў кантакт па працы ў 1994 годзе, страціліўладу, займаюцца бізнэсам. I якая ім справа да мяне — у іх няма часу. Уся апазыцыя Кебіча і БНФ трыюмфуе, як і падчас sama­ra выступу ў актавай залі ў Наваполацку ў 1994 годзе. Памятаеце, як то ўключалі, то выключалі сьвятло, як запускалі правакацыйныя рэплікі... Але што атрымалі мы? He абарону, а суцэльную адкрытую вакханалію.
    Я для адмарозкаў Кебіча і БНФ так і застаўся косткай у горле. Увесь гэты час яны зь мяне зьдзекуюцца — не даюць спакойна дажыць. Пэнсію мне яны прызначылі мізэрную — 300 тысяч рублёў — і гэта з чарнобыльскім працэнтам і 43-гадовым стажам. А што застаецца ад пэнсіі, калі трэба заплаціць 200 тысяч за кватэру і 100 тысяч за вучобу дачкі ў Менскім мэдычным унівэрсытэце?
    (Далей Георгі Крупскі падрабязна апісвае сваё жыцьцё за апошнія дванаццаць гадоў — як яго звальнялі то з гарадзкога шпіталя, дзе ён працаваў доктарам, то з парку, дзе быў вартаўніком, то з гарадзкога рынку, дзе працаваў лябарантам... Слухач лічыць, што гэтак яму помсьцілі за ягоныя пошукі справядлівасьці. На заканчэньне паведамляе, што кожны год зьвяртаўся й зьвяртаецца да прэзыдэнта Лукашэнкі — але на прыём ні разу ня трапіў, і нават лісты, як ён лічыць, да прэзыдэнта не даходзяць. Вылучаўся
    кандыдатам у дэпутаты — але няўдала: як піша слухач, «блякавалі па месцы жыхарства». — В.Ж.).
    Такая вось гісторыя чалавека, які калісьці дапамагаў дэпутату Лукашэнку зьбіраць подпісы й цяпер крыўдуе на тое, што ягоныя намаганьні, як ён лічыць, не былі як сьлед ацэненыя.
    Ня ўпэўнены, спадар Крупскі, што вашы крыўды абгрунтаваныя. Вы ж зьбіралі подпісы ня дзеля Ta­ro, каб атрымаць ад будучага прэзыдэнта высокую пасаду альбо ў любы час трапляць да яго на прыём? I каго, цікава, вы маеце на ўвазе пад апазыцыянэрамі БНФ, якія нібыта засталіся пры ўладзе і цяпер трыюмфуюць? Прыхільнікі БНФ ня мелі рэальнай улады і да 1994 году, а пазьней для іх ня тое што ўладныя пасады — нават звычайная праца шараговых чыноўнікаў у дзяржаўных установах стала недаступнай.
    I апошняя заўвага — наконт вашай крыўды на пэнсію. Вышэй я цытаваў ліст інваліда з Маларыцкага раёну Паўла Саца, які атрымлівае пэнсію 106 тысяч рублёў. Паверце, для яго вашы 300 тысяч — недасягальная раскоша. I, бадай, ён мае нашмат большыя падставы разважаць пра парушаную сацыяльную справядлівасьць.
    Л007
    «Мой дзед Сямён Маркавіч не крыўдуе, калі яго называюць „старым маразматыкам ”»
    Кажуць, што вечарамі некаторыя мясьціны Менску падобныя да Лас-Вэгаса. Казіно і гульнявых клюбаў тут стала болей, чым грамадзкіх прыбіральняў. У казіно пераробленыя нават некаторыя пункты прыёму шклатары і студэнцкія сталоўкі.
    Міхал Сантаровіч-Чыкун, Дзяржынск
    09.01.2007
    Людзі быццам звар’яцелі: гульні, лятарэі, казіно зрабіліся навалай. Радыё, тэлебачаньне і друк робяць сваю справу: абвесткі гучаць ледзь не штохвіліны. Многім заманулася на дурніцу мець грошы, аўтамабілі, жытло... Сумленнай працай зарабіць няма здольнасьцяў. Дый дзяржава не дае такой магчымасьці. Вось таму й гуляюць.
    Заўважана: чым больш неадукаваная і незапатрабаваная публіка, тым лепшы грунт для такіх вось гульняў. Як я прыкмеціў: гульцамі парабіліся пераважна прыхільнікі цяперашняга рэжыму. Многіх ведаю асабіста. Дык яны й так
    адчуваюць сябе шчасьлівымі. А цяпер чакаюць яшчэ й дадатковага шчасьця ад гульні. Вось-вось яно абрынецца зь нябёсаўу выглядзе «халяўнай» кватэры. Адзін мне так і сказаў: «Выйграю буйную суму — можна будзе ўвогуле не працаваць: буду жыць з адсоткаў ад сумы выйгрышу...» Летуценьні, летуценьні... Дасьведчаныя людзі, якія крыху ведаюць матэматыку, разумеюць, што шанцы атрымаць выйгрыш — амаль нулявыя. Плойма атрымае вялізную дулю. Але ж надзея не пакідае задаволеных сваёй галотай ды бездухоўнасьцю.