• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лісты на Свабоду  Валянцін Жданко

    Лісты на Свабоду

    Валянцін Жданко

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 428с.
    2014
    73.57 МБ
    У 9-й клясе палова хлопцаў курыла, піла і ўжывала «насвай» (лёгкі наркотык).
    Шмат сустракаў я і добрых, таленавітых аднагодкаў, але згадваецца цяпер чамусьці менавіта гэта.
    Пра жорсткія норавы, якія пануюць у многіх школьных калектывах, у Беларусі пішуць мала —
    хіба толькі тады, калі даходзіць да адкрытага крыміналу і трагічных здарэньняў.
    Тым больш цікавыя гэтыя сьведчаньні Андрэя Паско, што зусім нядаўна вучыўся ў школе і захаваў у памяці эпізоды, у праўдзівасьці якіх не выпадае сумнявацца і якія хіба толькі ў выключных выпадках становяцца прадметам грамадзкага абмеркаваньня. Хоць пакуль настаўнікі, бацькі і дзеці не пачнуць адкрыта гаварыць пра гэтую праблему — пазбавіцца ад ганебнай зьявы, ад гвалту і прыніжэньня ў школах наўрад ці магчыма.
    Кастусь Сырэль, Ушачы
    07.11.2007
    Недзе каля трох гадоў таму на беразе маляўнічага возера Пліна ля Ўшачаў пачалося будаўніцтва шыкоўнага аб’екту, які вядомы мясцовым жыхарам пад кодавай назвай «Дача Канаплёва».
    На будоўлю ракой плылі будматэрыялы, а з будоўлі, адпаведна, — неверагодныя чуткі пра трохпавярховы асабняк: пра мядзяныя трубы ацяпленьня, дубовыя шклопакеты за неверагодныя грошы, велічны жалезабэтонны пірс на возеры, «сьціплую» лазьню памерам 6 на 14 мэтраў і фарбу сто даляраў за бляшанку, якой фарбавалі плот вакол лецішча.
    Але вось надышоў верасень 2007-га, а разам зь ім — адстаўка Канаплёва. Па райцэнтры папаўзьлі чуткі іншага кшталту. Быццам дача тая пабудаваная ня тое што ў водаахоўнай зоне, a
    нават у прыбярэжнай паласе. Быццам наагул не існуе ніякага рашэньня аб адводзе зямельнага ўчастку. Быццам там парушаныя ўсе нормы і законы, якія толькі існуюць.
    A 6 кастрычніка ў раённай газэце «Патрыёт» зьявіўся артыкул «Захаваць для нашчадкаў» за подпісам начальніка раённай прыродаахоўнай інспэкцыі.
    У публікацыі паведамлялася, што аб’ект на возеры Пліна пабудаваны з парушэньнямі, што лазьня, пірс і плот, якія знаходзяцца ў прыбярэжнай паласе возера, падлягаюць зносу да 2 лістапада. I што калі гэта ня будзе выканана, то вышэйназваныя аб’екты ліквідуюць прымусова.
    Цуд дый годзе! Быццам толькі месяц таму даведаліся пра будаўніцтва, якое доўжыцца каля трох гадоў! Але самае цікавае і дзіўнае, што гаспадарамі ўсяго гэтага хараства ды багацьця чамусьці, згодна з артыкулам у раёнцы, аказаўся не Канаплёў, а дзьве нікому не вядомыя асобы...
    А можа, і на самай справе Ўладзімер Мікалаевіч ня мае аніякага дачыненьня да гэтага шыкоўнага лецішча? Наўрад ці нам пашчасьціць даведацца праўду, бо ўжо як чыноўнікі ўмеюць вешаць локшыну на нашы разьвесістыя вушы, то гэта проста найвышэйшы пілятаж.
    ...А лазьню ўсё ж пачалі разьбіраць. Хто-кольвечы з маіх знаёмых ужо марыць, што ў наступным годзе зноў пашчасьціць падзарабіць на гэтай будоўлі — трэба ж і лазьню ізноў ставіць, і плот...
    На заканчэньне павінен дадаць, што ў раёне гэта не адзінае лецішча такога кшталту і маштабу.
    У сярэдзіне 1990-х гадоў, толькі прыйшоўшы да ўлады, Аляксандар Лукашэнка ўжо спрабаваў распачаць барацьбу з гаспадарамі палацаў, якія якраз тады шпаркімі тэмпамі пачалі расьці ў прадмесьцях Менску ды іншых буйных гарадоў.
    Магчымасьць весьці маштабнае будаўніцтва ў той час мелі галоўным чынам чыноўнікі, якія выкарыстоўвалі доступ да дзяржаўных крэдытаў і да фактычна бясплатных зямельных участкаў. Буйныя крэдыты пад нізкі працэнт проста праз год у выніку гіпэрынфляцыі ператвараліся ў мізэрныя сумы, якія чыноўнік вяртаў, не патраціўшы на гэта нават месячнай зарплаты.
    Малады прэзыдэнт неаднойчы казаў, што з махлярамі разьбярэцца і пабудаваныя такім чынам катэджы адбярэ.
    Але пра адабраныя палацы зьвестак пасьля гэтага не было. А маштабнае будаўніцтва на пачатку новага стагодзьдзя аднавілася, у тым ліку ў запаведных мясьцінах, у водаахоўных зонах.
    Цяпер вось улада ініцыявала новую кампанію барацьбы з гаспадарамі палацаў. Ці будзе яна плённай? Улічваючы тое, што фактычныя гаспадары многіх з гэтых катэджаў, лазьняў і пірсаў — самі высокапастаўленыя чыноўнікі, іхныя сваякі, сябры ды зьвязаныя зь імі бізнэсоўцы — наўрад ці.
    Іншая рэч — апальныя чыноўнікі, якія страцілі пасады і ўплыў. Але такіх адзінкі.
    200S
    «Калгасьнікам — граматы і канцэрт, начальнікам — выпіўка і закусь»
    Пералічваючы купюры з чатырма, a то і пяцьцю нулямі, яны часта блытаюцца ў гэтых сотнях тысяч і мільёнах беларускіх рублёў. I часам спрабуюць прыкінуць: а колькі гэта будзе ў буханках хлеба ці бутэльках малака? Мільянэры ў Беларусі — усе пагалоўна.
    Аляксандра Булай, Барысаў
    04.01.2007
    У цяперашніх скачках цэнаў цяжка нават разабрацца. Калісьці, у савецкі час, я атрымлівала пэнсію 132 рублі. Цяпер атрымліваю каля 400 тысяч. Сума нібыта значная. Але я неяк параўнала яе з цаной на самы неабходны прадукт — хлеб. I жахнулася. Аказваецца, сёньняшняя тысяча беларускіх рублёў роўная 10 савецкім капейкам. To атрымліваецца, што ў пераліку на савецкія грошы мне плацяць усяго 40 рублёў — утрая менш, чым у Савецкім Саюзе. А куды ж ідуць заробленыя намі грошы? На абарону, на спорт, на катэджы для начальнікаў?
    Але мы — ладна, сваё пражылі. А дзеці? Мне балюча глядзець на іх. Дзе іх шчасьлівае дзяцінства? Мяне і раней абурала, што малых прымушалі аплачваць палову кошту праезду ў аўтобусе. A цяпер, калі іх прымусілі плаціць як дарослых? У некаторых сем’ях па двое ці трое дзяцей. Раніцай маці, даючы грошы на праезд, выціраюць сьлёзы і праклінаюць нашу рэчаіснасьць.
    Хлеб у Савецкім Саюзе, сапраўды, быў танны — ягоная цана лічылася пытаньнем палітычным, за гэтым пільна сачылі. У савецкіх грамадзянаў забіралі іхныя працоўныя рублі (якія потым ішлі, сярод іншага, і на датацыі стратнай сельскай гаспадарцы) іншым чынам. Напрыклад, каб купіць каляровы тэлевізар, вам, спадарыня Булай, давялося б тады адкладаць пэнсію паўгода. I нават маючы грошы, ці купілі б вы яго ў гады перабудовы — пытаньне: чэргі на тэлевізары ды іншую тэхніку тады былі неймаверныя. Цяпер на такую куплю хопіць, напэўна, і месячнай пэнсіі. Так што ў пераліку на тэлевізары вы цяпер атрымліваеце болей. А ўвогуле, каб аб’ектыўна параўнаць тагачасныя і цяперашнія ўмовы, трэба ўлічваць кошт цэлага шэрагу тавараў і паслугаў. Нешта цяпер таньнейшае, a нешта — значна даражэйшае, чым за камуністамі. Хоць увогуле наўрад ці цяперашнія пэнсіянэры адчуваюць сябе больш заможнымі, чым пэнсіянэры 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя.
    Павал Ялец, вёска Губерня, Драгічынскі раён
    18.01.2008
    Мая дачка Аляксандра, якой 12 год, заняла першае месца на раённых спаборніцтвах па беларускай мове сярод вучняў шостых клясаў. У якасьці прыза яе ўзнагародзілі паездкай у нацыянальны дзіцячы лягер «Зубраня». Але аказалася, што за ўзнагароду я павінен заплаціць каля трохсот тысяч рублёў (кошт пуцёўкі плюс праезд).
    Назіраю па тэлевізары, як прэзыдэнт праводзіць хакейны турнір з запрашэньнем аматараў з усяго сьвету. Для іх дарагія гатэлі, прыёмы, экскурсіі — усё бясплатна. Гэта — для замежнікаў. Чаму ж мая дачка — маленькая грамадзянка Беларусі, якая перамагла на алімпіядзе па роднай мове, павінна плаціць за сваю заслужаную ўзнагароду? Дзе справядлівасьць?
    У аналягічнай сытуацыі апынаюцца многія школьнікі, якім прапануюць заплаціць за сваю ўзнагароду. Чыноўнікі Міністэрства адукацыі пры гэтым спасылаюцца на фінансавыя праблемы ведамства: дзяржава, маўляў, здольная аплаціць толькі частку пуцёўкі — рэшту павінны ўзяць на сябе бацькі.
    Але трыста тысяч рублёў для многіх беларускіх семяў (асабліва ў рэгіёнах) — вялізная сума, непад’ёмная для сямейных бюджэтаў. Ці варта дзівіцца, што такая ўзнагарода падаецца ім падаз-
    ронай, нагадвае махлярства вулічных «лахатроншчыкаў»?
    Успамінаю сваё дзяцінства. Мяне неаднойчы ўзнагароджвалі пуцёўкамі ў дзіцячыя лягеры «Зубраня», «Артэк». Тады бацькі не плацілі за ўзнагароды сваіх дзяцей ні капейкі.
    Жыхары многіх беларускіх вёсак і мястэчак часта сутыкаюцца з праблемай беспрацоўя. Вырашаюць яе па-рознаму. Адны едуць на заробкі за мяжу, пераважна на расейскія будоўлі; іншыя спрабуюць знайсьці працу ў Менску, дабіраючыся туды штодня за дзясяткі кілямэтраў.
    Леанід Кніга, вёска Сьвіслач, Асіповіцкі раён
    16.02.2008
    Непрыемнасьці ў мяне пачаліся пасьля таго, як стаў беспрацоўным — страціў працу спачатку на шклозаводзе ў пасёлку Ялізава, а потым у мясцовым саўгасе. За апошнія адзінаццаць год я толькі ў Адміністрацыю прэзыдэнта зьвяртаўся 15 разоў. I кожны раз мае скаргі пераадрасоўваліся ніжэйшым чыноўнікам. У канчатковым выніку я кожны раз у рэшце рэшт атрымліваў толькі адпіскі. Па-мойму, гэтак адбываецца таму, што ніхто ні за што не нясе ніякай адказнасьці. Адфутболілі — зьнялі з кантролю — паставілі птушачку — і на гэтым праца разам з адказнасьцю скончылася.
    Дасылаю вам частку сваёй перапіскі. Увогуле, у мяне ўжо набралася больш як сто аркушаў розных адказаў, якія часта супярэчаць і адзін аднаму, і заканадаўству. Мне ўжо ўвогуле нічога не зразумела: хто за кім стаіць, хто каго прыкрывае. У нашай нібыта прававой дзяржаве чыноўнікі ўсіх рангаў ня робяць ніякіх захадаў, каб дапамагчы чалавеку. А да прэзыдэнта дагрукацца немагчыма.
    Hi ў якія палітычныя партыі я не ўступаў. Але ўладкавацца на працу ў адпаведнасьці са спэцыяльнасьцю па месцы жыхарства не магу — з палітычных матываў. Калі і ўдавалася знайсьці працу — празь нейкі час спрацоўвала «тэлефоннае права» і мяне звальнялі, знайшоўшы якуюнебудзь прычыну.
    Пры гэтым сьпіртовыя напоі я ўжываю рэдка, а алькагольных сурагатаў увогуле ня п’ю.
    Апошнім часам мы досыць часта атрымліваем такія бандэролі са шматлікімі афіцыйнымі лістамі — шматгадовай перапіскай слухачоў з чыноўнікамі рознага маштабу. Зварот такіх людзей на Радыё Свабода — гэта хутчэй жэст адчаю, імкненьне быць пачутымі. Гартаючы гэтыя тамы нявыдуманых драматычных гісторый, міжволі думаеш: колькі працоўнага часу патрацілі высокааплатныя дзяржаўныя чыноўнікі на тое, каб адмахнуцца ад патрэбаў чалавека, аргумэнтаваць сваё нежаданьне хоць што-небудзь зрабіць для яго.
    Вось і лёс Леаніда Кнігі — адзін з прыкладаў гэтага. Чалавек працаздольнага ўзросту, зь сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй, у свой час працаваў майстрам на заводзе і начальнікам участку ў саў-
    race. Мяркуючы па працоўнай кніжцы, меў шмат заахвочваньняў на сваіх пасадах. Ужо адзінаццаць год ён безвынікова дамагаецца хоць якой-небудзь працы. I гэтаў краіне, дзе, як сьцьвярджае афіцыйная прапаганда, беспрацоўя амаль няма, а ва ўсіх рэгіёнах дзейнічаюць фінансаваныя зь бюджэту шматлікія праграмы стварэньня новых працоўных месцаў.