Лісты на Свабоду
Валянцін Жданко
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 428с.
2014
Падвойныя стандарты — паўсюль. Так, для скаргаў насельніцтва вядзецца «чорная» кніга, а для праверак кантралёраў ёсьць кніга «белая», дзе ўсё нібыта ў парадку.
Сьлесары, сантэхнікі працуюць па заяўках толькі за наяўны разьлік. Грошы робяцца на ўсім — спэцадзеньні, мыйных сродках, прыладах, веніках... Усё толькі на паперы, фактычна нічога не выдаецца.
Ёсьць ЖЭСы, дзе начальнікі мяняюцца штогод: нажываюцца і сыходзяць. Асабліва калі вядзецца капітальны рамонт дому. Вось дзе залатое дно для прайдзісьветаў.
Скаргі ад жыхароў ідуць па ўсіх інстанцыях. Але ўрэшце яны перасылаюцца тым, на каго людзі скардзяцца. Атрымліваецца нейкае зачараванае кола, у якім начальнікі розных ЖРЭУ і ЖЭСаў адчуваюць сваю поўную беспакаранасьць і ўсёдазволенасьць.
Да чаго мы дажыліся: нармальны чалавек ня мае ніякіх шанцаў, каб прыстойна жыць.
Магчыма, у чымсьці вы, спадар Навіцкі, згушчаеце фарбы, але ў цэлым усе гэтыя хібы, сапраўды, уласьцівыя беларускай камунальнай гаспадарцы. Нават дзяржаўныя чыноўнікі ўсьведамляюць, што манапалізм ЖЭСаў завёў усю сыстэму ў тупік.
Але сытуацыя не такая безнадзейная. Альтэрнатыва дзяржаўным ЖЭСам ёсьць — гэта таварыствы ўласьнікаў, так званыя «кандамініюмы». У Менску ды іншых буйных гарадах іх створана ўжо нямала.
За ўзор узятая сыстэма, якая даўно дзейнічае ў заходніх краінах. Людзі самі выбіраюць сабе кіраўніцтва дому, самі наймаюць на працу сантэхнікаў і прыбіральшчыц, самі кантралююць, як трацяцца грошы.
У доме, дзе я жыву, таксама нядаўна стварылі такое таварыства. Мушу сказаць, што за некалькі месяцаў усе жыхары заўважылі зьмены ў лепшы бок. I гэта пры тым, што плата за камунальныя паслугі ў параўнаньні з папярэднім часам нават зьнізілася.
Тадэвуш Ляшчынскі, Горадня
18.06.2007
Днямі пачуў па Свабодзе, што ў Беларусі не хапае трох тысяч лекараў. А куды ж яны падзеліся, калі ўсе мэдычныя ўнівэрсытэты ў нас працуюць на поўную моц і нават пашыраюць прыём студэнтаў? Я ведаю адказ, паколькі мой сын у свой час скончыў мэдінстытут і некалькі гадоў працаваў доктарам у Менску. За цяжкую і адказную працу ў шпіталі яму плацілі 100 даляраў у месяц. А за кватэру ён тады павінен быў аддаваць 120.
Ужо некалькі гадоў ён працуе лекарам у Польшчы. Заробакуяго цяпер — каля тысячы эўраза месяц. Кажа, што і там, відаць, доўга не затрымаецца: новыя сябры і калегі клічуць у Вялікую Брытанію, дзе самы нізкі заробак у доктара-замежніка — больш за тры тысячы эўра. Многія польскія мэдыкі менавіта туды едуць на заробкі,
з прычыны чаго сама польская мэдыцына адчувае дэфіцыт кадраў.
Беларускім дактарам за апошнія гады заробкі крыху падвысілі. Але якое гэта падвышэньне, калі ўлічваць, як хутка ў нас расьце кошт жыцьця? На што можа разьлічваць малады доктар у дзяржаўным шпіталі? На 200 даляраў? А самая танная аднапакаёвая кватэра ў Менску каштуе 60 000 даляраў. Дык за колькі гадоў ён здолее назьбіраць наўласнае жыльлё? Акурат перад пэнсіяй. I то, калі кошты на кватэры ня зьменяцца (у што верыцца зь цяжкасьцю) . Пры такім стаўленьні дзяржавы да сыстэмы аховы здароўя ў нас добрых дактароў хутка ўвогуле не застанецца, а самі мы будзем душыцца ў яшчэ даўжэйшых чэргах у паліклініках. I асабіста я выйсьця з гэтай сытуацыі ня бачу. У дзяржавы ў сёньняшніх умовах проста няма грошай на тое, каб плаціць дактарам тыя грошы, якія варта даваць за такую складаную і адказную працу.
3 грашыма на мэдыцыну ня ўсё так проста, спадар Ляшчынскі. У дзяржавы знаходзяцца сотні мільёнаў даляраў на дарагія новабудоўлі — спартовыя арэны, лядовыя палацы... Чаму ж гэтых грошай няма на зарплату мэдыкам? Як магло стацца, што дробны столаначальнік, які перакладвае паперкі ў райвыканкаме, атрымлівае ад дзяржавы — у выглядзе заробкаў, прэміяў, санаторных пуцёвак і рознага кшталту льготаў пры атрыманьні жыльля і пэнсіі — у некалькі разоў болей, чым кваліфікаваны доктар, які працуе ў паліклініцы?
Усю сыстэму аховы здароўя ў Беларусі, хутчэй за ўсё, чакае кардынальная рэформа. Адукаваны
і дасьведчаны доктар ня будзе працаваць за тыя ж грошы, якія плацяць прыбіральшчыцы ў якімнебудзь «Белтрансгазе». Ён альбо знойдзе месца ў платным мэдцэнтры, альбо зьедзе за мяжу. Альбо зьменіць працу і стане прыватным прадпрымальнікам. I дзяржаўная сыстэма аховыздароўя ў выніку сутыкнецца зь яшчэ большай кадрайай праблемай, з натоўпамі незадаволеных хворых і катастрафічным зьніжэньнем прафэсійнага ўзроўню.
Ільля Копыл, Менск
11.07.2007
Калі дзяржава папярэдзіла, што прыватызацыйныя чэкі будуць дзейнічаць толькі да канца 2003 году, я пасьпяшаўся іх укласьці туды, куды прапаноўваў Беларусбанк. У выніку за свае 262 чэкі мы набылі акцыі некалькіх прадпрыемстваў — «Мінскпраектмэблі», Мінскага домабудаўнічага камбінату, «Спэцрадыёналадкі» і «Мінскгрузаўтатранса».
I вось у лютым 2006 году «Мінскпраектмэбля» пералічыла нам дывідэнды: за два гады 25 акцыяў (100 чэкаў) прынесьлі мне аж 720 рублёў (30 амэрыканскіх цэнтаў). Такую абразьлівую суму я атрымліваць адмовіўся.
A 13 красавіка я атрымаў яшчэ болып абразьлівую суму. Гэтым разам грашовы перавод на 340 рублёў мне даслалі зь «Мінскгрузаўтатранса». Гэта прыбытак за тры з паловай гады за 62 мае акцыі. За такія грошы нават у трамваі не праедзеш. Атрымліваць іх я зноў адмовіўся.
На Камароўскім рынку ў мяне ёсьць знаёмы бомж. Прывітаўшыся, ён звычайна зьвяртаецца да мяне з адной і той жа просьбай: «Ільля Піліпавіч, дай тысячу». Мне сорамна даваць адну тысячу: што за Яе купіш? Таму даю ад 5 да 10 тысяч. Ведаю, гарэлку ён ня п’е, грошы пойдуць на хлеб... Мне сорамна, а вось дзяржаве чамусьці не...
Чэкавая прыватызацыя ў Беларусі задумвалася на пачатку 90-х гадоў паводле прыкладу Расеі і краін Усходняй Эўропы дзеля таго, каб большменш справядліва падзяліць дзяржаўную ўласнасьць, якую меркавалася перадаць у прыватныя рукі. I хоць у той жа Расеі чэкавую прыватызацыю многія называюць грабежніцкай і падманнай, але тыя расейскія грамадзяне, якія за свае чэкі набылі акцыі, напрыклад, «Газпрома» альбо «Роснефтн», сёньня атрымліваюць дывідэнды, якія вымяраюцца тысячамі і дзясяткамі тысяч даляраў.
У Беларусі ўлады вырашылі па-іншаму: акцыі ўсіх высокарэнтабэльных прадпрыемстваў дазволілі набываць толькі за жывыя грошы, а пад чэкавую прыватызацыю пусьцілі тыя прадпрыемствы, жыцьцё на якіх ледзь цепліцца. I тое, што прыбыткі даверлівых грамадзянаў будуць вымярацца зьдзеклівымі сумамі, для адказных чыноўнікаў нечаканасьцю не было.
Іншая справа, што большасьць уладальнікаў чэкаў у падмане ўдзельнічаць не пажадала і дагэтуль, нягледзячы на пагрозу ўлады ўвогуле спыніць чэкавую прыватызацыю, чэкі трымае пры сабе.
Леанід Цыбульскі, Рэчыца
22.08.2007
Мне 71-шы год. За плячыма — галоднае ваеннае і пасьляваеннае дзяцінства, ня надта заможнае юнацтва... У вайну хлопчыкам мне давялося сядзець разам з маці ў хляве, дзе людзі чакалі сьмерці. Немцы нас ганялі, як мінёраў, па шляху — каб у выпадку выбуху ўзарваліся мы, а не яны... Мы галадавалі, харчаваліся лебядой, гнілой бульбай, жалудамі. А скончылася вайна — улада гатовая была задушыць нас падаткамі. Але й сёньня, перажыўшы столькі пакут, я ня бачу палёгкі.
Сын на выдатна скончыў вэттэхнікум і вэтакадэмію. Працуе галоўным лекарам у адным з калгасаў Лоеўскага раёну. Аклад у яго — 246 тысяч рублёў. Заробак выдаецца залежна ад наяўнасьці грошай у калгасе. Напрыклад, за травень заплацілі 160 тысяч. За гэты час у гаспадарцы зьмяніліся тры дырэктары. Сын абслугоўвае тры фэрмы — больш за тысячу галоў быдла. 3 зарплаты вылічваюць за нізкую якасьць малака, за падзёж. Быў выпадак: племянны бык зламаў агароджу і ўтапіўся ў сіласнай яме. Дык вінаватым чамусьці палічылі вэтдоктара — і вылічваюць 357 тысяч рублёў. Вось так ставяцца да маладых спэцыялістаў. Спачатку давялося за свой кошт вучыць сына, а цяпер мушу і ўтрымліваць яго на сваю пэнсію.
Дачка зь зяцем і ўнукам жывуць у мяне. Ужо дзявяты год будуюцца. Былі праблемы з электрычнасьцю, з водаправодам. Цяпер вось — з га-
зам. Трэба пракласьці 300 мэтраў трубы па вуліцы. Зьвярнуліся даўлады. Адказ: «Няма грошай, стварайце каапэратыў». А на нашай жа вуліцы жывуць пераважна дзеці вайны, пэнсіянэры. Тым ня менш каапэратыў стварылі, унесьлі год таму болын як мільён рублёў. Грошы «круцяцца», прыносяць газавым магнатам прыбытак, а мы па-ранейшаму нічога ня маем. Вось такі клопат пра чалавека. За мінулы год куды я толькі не пісаў — і прэзыдэнту, і ў газэты. Усе інстанцыі займаюцца адпіскамі, а скаргі ў канчатковым выніку перасылаюцца мясцовым чыноўнікам.
Рэчыца — нагадаю — якраз той самы горад, дзе сёлета будуць сьвяткаваць усебеларускія «Дажынкі». 3 гэтай прычыны ў райцэнтры працуюць дзясяткі будаўнічых брыгад з усёй Магілёўшчыны: фарбуюць фасады, мяняюць дахі, кладуць тратуарную плітку і новы асфальт на вуліцах. А на ўзьбярэжжы Дняпра будуюць нават амфітэатар. «Дажынкі» забяруць зь бюджэту мільёны даляраў. Пры гэтым старшыня мясцовай вэртыкалі спадар Баранаў на афіцыйным сайце Рэчыцкага райвыканкаму паведамляе, што зь фінансаваньнем пытаньняў няма, ёсьць пытаньні толькі да будаўнікоў, да якасьці іх працы. Турботы з газавай трубой, на якую нестае грошай і ад якой гэтулькі гадоў залежыць сям я Цыбульскіх, у праграму падрыхтоўкі да «Дажынак» ня ўпісваюцца. Відаць, таму, што на вонкавае аблічча гораду адсутнасьць газавай трубы ніяк не ўплывае.
Андрэй Паско, Берасьце
31.08.2007
Згадваю сваё нядаўняе школьнае жыцьцё. Успаміны гэтыя ня вельмі прыемныя. I вось чаму.
У 5-й клясе аднаклясьнік Гена гуляў з п’яным настаўнікам замежнай мовы ў «бэрыка» (даганялку) падчас уроку.
У 6-й клясе Гена, Сяргей ды іншыя на ўроку геаграфіі бегалі па партах, пускалі папяровыя самалёцікі, а настаўніка геаграфіі ў вочы называлі «Кефірам».
Тады ж, у 6-й клясе, у верасьні падчас нейкай забаўляльнай імпрэзы на прыродзе некалькі аднаклясьнікаў у намёце напіліся сьпірту і не змаглі самі дайсьці дамоў: давялося іх цягнуць за рукі і ногі.
.. .3 хлопцам, якога звалі Пеця, я вучыўся ў 8-й і 9-й клясах. Яго білі ўсе два гады безь перапынку. Плявалі, выкручвалі рукі, прымушалі, каб даваў сьпісваць. Аднаго разу выкінулі з трэцяга паверху Пецеў ранец на сьнег. На летняй практыцы Пеця пастаянна цягаў дзьве поўныя палівачкі, у той час як некаторыя не цягалі ніводнай.