• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лісты на Свабоду  Валянцін Жданко

    Лісты на Свабоду

    Валянцін Жданко

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 428с.
    2014
    73.57 МБ
    Мой сын у гэтым годзе заканчвае школу. Я вельмі разьлічваў на тое, што ён паступіць ва ўнівэрсытэт, будзе вучыцца за кошт дзяржавы, атрымліваць стыпэндыю. Цяпер бачу, што шанцаў у нас няшмат. Конкурс будзе, відаць, нават сярод мэдалістаў, а мой сын на мэдаль ня цягне.
    I што ў такім разе ў нас наперадзе? Наш агульны сямейны бюджэт — каля васьмісот тысяч рублёў на месяц.
    Калі сын паступіць на платнае, за вучобу давядзецца выкладваць болып як тры мільёны на год — трыста тысяч на месяц. Дзьвесьце тысяч ужо цяпер даводзіцца выкладваць за камунальныя паслугі, электрычнасьць, тэлефон. Што застанецца? Трыста тысяч на сям’ю з чатырох чалавек? Гэтага ня хопіць нават на харчаваньне. I як жыць далей?
    Кіраўнікі Міністэрства адукацыі хлусяць, калі кажуць, што скарачэньне бюджэтных месцаў у ВНУ тлумачыцца тым, што ў Беларусі зьнізілася нараджальнасьць. Насельніцтва ў Беларусі пачало скарачацца з 1995 году, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады. А сёлетнія выпускнікі школаў нарадзіліся ў 1990 годзе, калі з нараджальнасьцю яшчэ ўсё было ў парадку. Дык дзе ж лёгіка ў такім скарачэньні?
    Лёгіка, спадар Зайко, у тым, што ні чыноўнікі Міністэрства адукацыі, ні кіраўніцтва ўраду асабліва не хаваюць, што ў пэрспэктыве бачаць сыстэму вышэйшай адукацыі цалкам пераведзенай на камэрцыйныя рэйкі, платнай.
    Іншымі словамі, колькасьць бюджэтных месцаў у ВНУ скарачалася ўсе апошнія гады й будзе скарачацца ў далейшым — аж пакуль такіх месцаў не застанецца ўвогуле (альбо застанецца нязначная колькасыдь для льготнікаў).
    Думаю, ня толькі вы, спадар Зайко, лічыце, што з прынцыпамі сацыяльна арыентаванай дзяржавы такая стратэгія мае мала агульнага.
    Асабліва ўлічваючы той факт, што для сям’і зь сярэднім паводле беларускіх стандартаў дастаткам (у якой муж і жонка атрымліваюць 200-250 даляраў на месяц) платная вышэйшая адукацыя дзяцей становіцца фактычна недаступнай.
    Андрэй Сякач, Ашмяны
    25.05.2007
    У нас у Ашмянах ля старых могілак створаны сапраўдны вялізны сьметнік. Дасылаю разам зь лістом фатаздымкі, якія пацьвярджаюць гэта. Лічу, што старшыню райвыканкаму за такое трэба зьняць з пасады, паколькі ён не адпавядае ёй. А гэтыя здымкі варта было б надрукаваць у замежных выданьнях: можа, Свабода паспрыяла б гэтаму?
    Ня думаю, Андрэй, што замежныя выданьні могуць зацікавіцца сьметнікам на ўскрайку беларускага мястэчка. Дарэчы, прыблізна такую ж карціну можна ўбачыць ля могілак у шмат якіх беларускіх вёсках і невялікіх гарадах — асабліва ўвесну, пасьля Радуніцы, калі людзі ўжо прыбралі магілы сваіх родных.
    Куды падзелася сьмецьце пасьля вялікай веснавой прыборкі? Натуральна, яго вынесьлі за агароджу могілак — там і пакінулі. Кантэйнэраў для сьмецьця там (і ня толькі там, але і на вуліцах большасьці беларускіх вёсак) няма, цэнтралізаваным вывазам сьмецьця ніхто не займаецца.
    Для Беларусі гэта — вялікая праблема, якую ніхто не вырашае дзесяцігодзьдзямі. I рэч тут ня толькі ў бязьдзейнасьці канкрэтнага чыноўніка, але яшчэ і ў агульнай побытавай культуры ўсёй нацыі.
    Юрась Навіцкі, Менск
    30.05.2007
    Часта ежджу трамваем. На канцавым прыпынку ў Серабранцы нярэдка назіраю адну і тую ж цікавую сцэнку: высадзіўшы пасажыраў, вагонаважатая бярэ ў рукі лом і ідзе «пераключаць» гэным ломам рэйкі — ну, кшталту «самастрэлачніца». Вось вам цудоўная ілюстрацыя так званага «беларускага эканамічнага цуду», пра які столькі распавядаецца на ўладным тэлебачаньні.
    Гэтую карцінку, спадар Навіцкі, дзесяцігодзьдзямі назірае не адно пакаленьне жыхароў Менску. Пры гэтым і большасьць трамваяў на вуліцах беларускай сталіцы — тыя самыя старыя савецкія вагоны вытворчасьці Рыскага заводу, якія бегалі па менскіх вуліцах і ў 60-я, і ў 70-я гады.
    Дарэчы, у самой Рызе, дзе яны вырабляліся, іх не куплялі — каб не псавалі выгляду эўрапейскага гораду.
    Уладзімер Стрэчань, Чарнаўцы, Украіна
    08.06.2007
    Ужо каторы год штодня слухаю вашы перадачы зь вялікай цікавасьцю, і вельмі задаволены іх праўдзівасьцю. Я карэнны беларус, але цяпер жыву ва Ўкраіне і сумую па сваёй роднай Беларусі. Што зробіш, так склаўся зласьлівы лёс. Напэўна, і памерці давядзецца на чужыне.
    У вас на Свабодзе пастаянна вядзецца палеміка наконт ролі ў жыцьці дзяржавы «бацысі» Лукашэнкі. Тут у мяне свой пункт гледжаньня. Hi зь Мілінкевічам, ні зь іншымі апазыцыянэрамі я не пагаджаюся. Хочаце прыклад?
    Вось я, былы галоўны інжынэр з 25-гадовым стажам працы ў сыстэме Абаронпраму і 45-гадовым агульным працоўным стажам атрымаў ва ўкраінскай дзяржаве пэнсію — аж 80 даляраў. А мая сястра, сельская настаўніца, якая жыве ў Беларусі, атрымлівае пэнсію 160 даляраў. Дзе ж праўда?
    У той час як украінскія гора-палітыкі імкнуцца ўладкавацца пад крыло Амэрыкі, Лукашэнка паслаў іх куды трэба — і Амэрыку, і іншых. Хто такі Лукашэнка? Як і я, выхадзец зь вёскі. Быў галавою саўгасу і дайшоў да прэзыдэнта. Гонар яму і хвала! Няхай крытыкуюць яго, лаюць, але ён умела трымае ўладу ў руках.
    Уладу ў сваіх руках прэзыдэнт Лукашэнка трымае цьвёрда, гэта праўда, спадар Стрэчань. Трымае
    ўжо трынаццаць год, ня надта зважаючы на тое, што ў далёкім 1994-м абіралі яго паводле Канстытуцыі, якая не дазваляла затрымлівацца на прэзыдэнцкай пасадзе больш за дзесяць гадоў.
    Як не аддаваць уладу іншым, з гісторыі аўтарытарныхрэжымаў добра вядома. Ліквідацыя падзелу ўлады, скасаваньне справядлівых выбараў, уціск дэмакратычных інстытутаў...
    Усё гэта рэаліі сёньняшняй Беларусі. Як рэальнасьцю ёсьць і самаізаляцыя дзяржавы ад цывілізаванага сьвету, якая дорага каштуе беларускай эканоміцы.
    А цяпер — колькі словаў адносна становішча беларускіх пэнсіянэраў. Тут варта мець на ўвазе некалькі важных акалічнасьцяў, спадар Стрэчань. Па-першае, даляр у Беларусі мае не адну і тую ж вартасьць, што ва Ўкраіне. У Беларусі ў пераліку на даляры даражэй, чым у вас, каштуюць харчаваньне, камунальныя паслугі, паліва.
    Так, сапраўды, да 2007 году многія сацыяльныя праграмы ў Беларусі мелі немалое фінансаваньне коштам таго, што краіна атрымлівала танныя расейскія энэрганосьбіты. Але гэтая сытуацыя імкліва мяняецца.
    Адно з апошніх рашэньняў улады, якое адабецца на дабрабыце мільёнаў беларускіх пэнсіянэраў — адмена сацыяльных ільготаў. Праезд за паўцаны, бясплатныя лекі, зьніжкі пры аплаце камунальных паслугаў — усё гэта для большасьці беларускіх старых застанецца ў мінулым.
    Марк Саньнікаў, Добруш
    13.06.2007
    Напісаць вам мяне прымусіў мой 90-гадовы дзед Сямён Маркавіч. Доўгія гады ён слухае разнастайныя заходнія радыёстанцыі, і ваша радыё ў прыватнасьці. 3 раніцы начытаўшыся і наглядзеўшыся афіцыйных газэтаў і тэлебачаньня, зь вялікім нецярпеньнем чакае 18.00, калі выйдзе ў эфір чарговы выпуск Свабоды.
    Пасьля салодкіх «рэкордаў» і «посьпехаў» ужо вельмі хочацца яму рэальнага інфармацыйнага расолу дзеля адэкватнага ўспрыманьня таго асяродзьдзя, у якім ён жыве. Ягоны аналітычны розум старога чалавека часам захапляе наваг маладых людзей. Ну, а высновы і пытаньні могуць загнаць у кут нават самых дасьведчаных прамоўцаў.
    Ён шмат памятае. Напрыклад, пасьляваеннае зьніжэньне цэнаў на харчы. Альбо савецкі хлеб коштам 16-20 капеек. А вось цяпер ніяк ня можа зразумець, чаму бохан сёньняшняга хлеба KamTye больш за мільён рублёў (з улікам «неадрэзаных» падчас дэнамінацыі нулёў).
    Дазваляючы сабе на вялікія сьвяты гарэлку, не забывае нагадаць, што купіў яе ў краме больш за пяць мільёнаў «лукеранак», — гэтак жа, як ягоны дзед некалі траціў на гэта мільёны «керанак».
    Ён не крыўдуе, калі яго называюць «старым маразматыкам», але заўсёды згадвае таго дурня, які сваімі разумнымі пытаньнямі абламаў дзясятак мудрацоў.
    Перажыўшы бацьку ўсіх народаў таварыша Сталіна і назьбіраўшы сабе на асабістае пахаваньне мільён рублёў пры цяперашнім «бацьку», Сямён Маркавіч наказвае пахаваць яго як «мільярдэра» — на што мае поўнае права, зыходзячы зь лёгікі сваіх развагаў.
    Ну, а што датычыць адмены льготаў для састарэлых «мільярдэраў», то якія могуць быць ільготы мультыбагатым старым, якія дзяцінеюць ад неразуменьня таго, што адбываецца наўкол?
    Яшчэ ён ня можа зразумець канцэртных праграмаў «За незалежную Беларусь» і часта пытаецца: «Што, мы ў сябе ў краіне ўжо дастаткова здабываем нафты і газу, каб быць незалежнымі? Відаць, у нас зьявілася сакрэтная зброя ў выглядзе скразной сьвідравіны аж да Вэнэсуэлы ды Ірану».
    Хоць я стаўлюся да свайго дзеда з павагай, але на пастаўленыя ім пытаньні адказаць часам не магу, хоць абмежаваным сябе не лічу. Можа, вы яму больш даходліва патлумачыце ў сваіх перадачах, чаму ён у такой квітнеючай краіне і пры такіх вялізных грошах — і не алігарх.
    Патлумачце яму, старому, што ў нашай краіне не прынята пытаць уладу, дзе грошы. Інакш адказ давядзецца шукаць у мясьцінах ня надта аддаленых на працягу пяці з паловай гадоў. 3 павагай — унук прагрэсіўнага дзеда Марк Саньнікаў.
    Ваш дзед, спадар Саньнікаў, цудоўна разумее тое, што наўкол адбываецца, і ня мае патрэбы ні ў якіх асаблівых дадатковых тлумачэньнях.
    Ягоныя іранічныя пытаньні й саркастычныя камэнтары — гэта рэакцыя на сёньняшнюю рэчаіснасьць старога мудрага чалавека, які столькі перажыў і гэтулькі ўсяго пабачыў, што ўжо мала чаму зьдзіўляецца. Хіба толькі чалавечаму глупству, якое качуе зь веку ў век, з эпохі ў эпоху.
    Кожнаму новаму правадыру здаецца, што ўжо ён разумнейшы за сваіх папярэднікаў, што пазьбегне іхных памылак і хібаў. I тым ня менш гэтак жа наступае на тыя самыя граблі. Можа, таму, што прага ўлады й імкненьне любой цаной утрымаць гэтую ўладу ў сваіх руках мала мяняюцца на працягу стагодзьдзяў.
    А ўвогуле Сямёну Маркавічу, хутчэй за ўсё, патрэбны ня столькі адказы на свае вострыя іранічныя пытаньні, колькі зацікаўлены суразмоўца, жывая душа побач. Думаю, спадар Саньнікаў, вы і самі гэта разумееце.
    Пётар Навіцкі, Менск
    13.06.2007
    Я ведаю, куды зьнікаюць грошы, якія мы штомесяц плацім за камунальныя паслугі. Нядаўна мне самому давялося сутыкнуцца з гэтай сыстэмай. Я быў у шоку.
    На працы ў камунальнікаў лічыцца вялізная колькасьць так званых «мёртвых душ». Сваякі начальства, майстроў, юрыстаў, бухгальтараў, эканамістаў... Далучаюць да справы нават п’яніц ды інвалідаў. Іхныя карткі на атрыманьне гро-
    шай — у кішэні брыгадзіра ці майстра. А ім выдаецца нейкая нязначная сума толькі на прапой.