• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лісты на Свабоду  Валянцін Жданко

    Лісты на Свабоду

    Валянцін Жданко

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 428с.
    2014
    73.57 МБ
    Павал Давыдзенка, пасёлак Парычы, Сьветлагорскі раён
    07.01.2009
    Пасьля ўсяго, што адбылося (размова ідзе пра рашэньне ўлады ў адзін момант, рэзка абясцэніць нацыянальную валюту. — В.Ж.), не магу спакойна глядзець у вокны, дзе засядаюць разумнікі з прэзыдэнцкай «вэртыкалі». Мне падаецца, што з тых вокнаў тырчаць для простага народу адны кукішы...
    У нас у Беларусі, як у ніводнай іншай краіне, сілу набрала карупцыя, прадажнасьць чыноўніцкага апарату. А людзей ператварылі ў рабоў і па-
    рабкаў. Дамагчыся справядлівасьці — амаль немагчыма. На працягу апошніх 15 гадоў спрабую абараніць свае правы, вырашыць канфлікт — і паўсюль натыкаюся на сьцяну чыноўніцкай раўнадушнасьці. Усё безвынікова, атрымліваю на свой адрас суцэльныя адпіскі ды пагрозы.
    Маю ўласны рэцэпт ад сёньняшняга крызісу. Лічу, неабходна неадкладна напалову скараціць увесь чыноўніцкі апарат, міліцыю, ахову Лукашэнкі. Зрабіць суды незалежнымі ад выканаўчай улады. Прыняць закон аб раўнапраўі чыноўніка і рабочага. Народ павінен кантраляваць усю ўладу — ад пассавету да прэзыдэнта. Яны ж самі кажуць, што ўлада — для народу.
    А апазыцыі трэба ісьці ў народ, дапамагаць грамадзянам адстойваць свае правы, а не крычаць па завугольлі.
    Начальнікі ў нас цяпер такія, што гатовыя зьняць зь цябе апошнюю кашулю, распрануць нават голага. I ніякай свабоды мы не дачакаемся, пакуль ня будзем мець сапраўднага нацыянальнага лідэра, які ўзначаліць рух за рэальныя перамены.
    Недахопу ў палітычных дзеячах, якія гатовыя ўзяць на сябе такую адказнасьць, у Беларусі як быццам няма. Ня раз ужо абвяшчалася і стварэньне палітычных і грамадзкіх рухаў за перамены — з адпаведнымі гучнымі назвамі. Пытаньне ў тым, ці гатовая большасьць грамадзтва прызнаць кагонебудзь з гэтых палітыкаў за свайго лідэра, пайсьці за ім і ахвяраваць хоць чым-небудзь асабіста дзеля зьменаўу сваёй краіне. Да нядаўняга часу адказ на гэтае пытаньне быў відавочны — несуцяшальны
    для амбіцыяў тых апазыцыйных палітыкаў, што прэтэндавалі на ролю лідэра. Але новая эканамічная рэальнасьць, у якой апынулася з пачаткам году большасьць беларускага грамадзтва, стварае падставы для істотных зьменаў у настроях і памкненьнях беларусаў у блізкай будучыні.
    Дзяніс Барэйка, вёска Юркаўшчына, Докшыцкі раён
    18.02.2009
    Яшчэ гады два-тры таму прэзыдэнт Лукашэнка казаў, што Беларусь будзе абыходзіцца без замежных крэдытаў, каб не закабаляць дзяцей ды ўнукаў. Цяпер жа гэтыя крэдыты беларуская ўлада выпрошвае ледзь не на каленях — і на Ўсходзе, і на Захадзе. Набудуюць лядовых палацаў у кожным горадзе, а настане час гэтыя крэдыты вяртаць — вось тады мы і паспытаем, што такое фінансава-эканамічны крызіс. А так званая беларуская мадэль разьвіцьця пацерпіць поўны крах.
    Нават у суровыя сталінскія гады ўлада не ўсталёўвала тэрмінаў збору лясных ягад і ня ўводзіла штрафаў за іх парушэньне. I чаму ў Менску павінны вырашаць, калі мне ў Докшыцкім раёне можна ісьці ў ягады? Перасьпелыя ягады асыпаюцца, а пайдзі іх зьбіраць — зьяўляецца міліцыянт і выпісвае штраф. Няўжо дзяржаве выгадней купляць сокі за мяжой, чым даць сва-
    боду сваім людзям, якія самастойна забясьпечаць сябе вітамінамі?
    Ці яшчэ адна праблема. 3 высокіх трыбунаў любяць гаварыць, што ў нас з году ў год расьце ўраджайнасьць збожжа. Дык чаму ў такім разе ўвесь час падвышаюць цэны на хлеб? Можа, тая ўраджайнасьць — «дутая»?
    Узважваць ці то збожжа, ці мяса, ці малако так, каб атрымаць лічбы, якія б спадабаліся начальству, у калгасах за гады камуністычнай улады навучыліся віртуозна. Паводле ўсіх зводак і справаздач, у Савецкім Саюзе вырошчвалася і выраблялася неверагодная колькасьць ежы — прычым лічбы ад пяцігодкі да пяцігодкі расьлі ў разы. На старшынь калгасаў ліўся залаты дождж ордэнаў і мэдалёў. А савецкі рабочы, прыйшоўшы пасьля працы ў харчовую краму, бачыў на паліцах замест мяса — гавяджыя капыты, а замест масла — бляшанкі «кількі ў тамаце».
    I яшчэ — наконт імкненьня сёньняшняй улады залезьці ў кішэню вясковага жыхара і вытрасьці адтуль апошнія грошы. У Беларусі ўведзеныя вялізныя штрафы і нават крымінальная адказнасьць за тое, што чалавек без дазволу зловіць рыбу ў сваёй рацэ альбо ўпалюе зайца ў сваім лесе. Тое, што большасьць вясковых людзей ня можа нармальна харчавацца на мізэрныя калгасныя заробкі, у разьлік пры гэтым не бярэцца. Цяпер вось, як бачна, у чыноўнікаў дайшлі рукі і да лясных ягад.
    Галіна Александроўская, Магілёў
    11.03.2009
    Зьбіраюся ў краму. Дастала кашалёк: грошай у ім няма. Пачала ўспамінаць і разьбірацца. Так, сёньня — 21-га чысла. Пэнсію я атрымала 10-га. Звычайна, аплаціўшы ўсе камунальныя рахункі, рэшту я кладу ў таемнае месца і потым па меры патрэбы выдаткоўваю наўсё неабходнае. Зазірнулаў сваю схованку. Божа, у мяне засталася апошняя дваццатка! А да пэнсіі — больш як два тыдні. Я была ў шоку. Ператрэсла ўсе сумкі, кішэні. He магла паверыць, што патраціла ўсе грошы. Але я захоўваю касавыя чэкі, таму супакоілася, села і пералічыла ўсе выдаткі. Выявілася, нічога я не згубіла. Усе мае грошы засталіся ў крамах — у выніку таго, што цэны амаль на ўсё падскочылі.
    Сёньня назірала, як на вуліцы недалёка ад мяне пасьлізнулася і ўпала пажылая жанчына. Я падышла, дапамагла ёй падняцца, спыталася: «Чаму ідзяце пехатой, а ня едзеце аўтобусам?» Яна адказала: «На праезд няма грошай. Да пэнсіі яшчэ далёка, а ў кішэні — толькі сем тысяч». Ёй 78 год. Хацела пехам дайсьці да крамы «Эўраопт»: там прадукты крыху таньнейшыя.
    У мяне на вачах зьявіліся сьлёзы. У той час як пажылыя людзі, пазбаўленыя льготаў, вымушаныя эканоміць на гарадзкім транспарце, Лукашэнка, як хлопчык-падлетак, з кайфам катаецца з гор то ў Сэрбіі, то ў Армэніі. А хто ж будзе думаць пра старых ды нямоглых, пра тое, як выбірацца з гэтай ямы, у якую мы ўсё глыбей улазім? Можа, Трусаў, Патупа ды іншыя? За час
    крызісу няблага было б нам пазбавіцца ад усіх трутняў, якія абселі Беларусь, а карысьці ад іх няма ніякай.
    Для мяне і такіх, як я, гэта ўжо ня крызіс, a самае сапраўднае бедзтва. Усё больш пераконваюся ў тым, што ўлада кінула нас на волю лёсу. Ад кепскага харчаваньня школьнікі і студэнты трацяць прытомнасьць, у пэнсіянэраў ды інвалідаў паніжаны гемаглябін у крыві, слабы імунітэт, таму ўсе часта хварэюць. А на лячэньне няма грошай. Мы асуджаныя на выміраньне. А ўлада тым часам выхваляецца, што з золатавалютнымі запасаміў яе поўны парадак. Назьбіралі за кошт народу залатых зьліткаў, сядзяць на іх, як Кашчэй, і ўсьміхаюцца. А народ тым часам галадае.
    Уяўленьне пра тое, што беларуская дзяржава надта багатая, што сховішчы Нацыянальнага банку перапоўненыя залатымі зьліткамі і замежнай валютай, даволі распаўсюджанае ў беларускім грамадзтве. Тут пастаралася афіцыйная прапаганда, якая часта паказвае сюжэты, у якіх мільгаюць горы золата і гучаць бадзёрыя камэнтары кіраўнікоў Нацбанку пра тое, што золатавалютныя запасы ў Беларусі ўвесь час растуць. А агаломшаныя пэнсіянэры ў выніку ня могуць зразумець: чаму ж пры такім багацьці ўсе наўкол такія бедныя?
    Хоць насамрэч заспакаяльныя рапарты Нацбанку і аптымістычныя рэпартажы пра мітычнае багацьце трансьлююцца галоўным чынам дзеля таго, каб на тле крызісу людзі не паднялі паніку і не пабеглі забіраць з банкаў свае грашовыя ўклады.
    Мікалай Кернажыцкі, Слуцак
    15.07.2009
    Раскажу, як у тых калгасах, празь землі якіх мяркуецца рух прэзыдэнцкага картэжу, рыхтуюцца да прыезду высокага госьця. Вось атрымалі такую каманду з райвыканкаму і ў вядомым на Случчыне аграгарадку Казловічы. Тэрмінова абапал кілямэтровай цэнтральнай вуліцы ў вёсцы Казловічы абнавілі агароджы. А на фарбаваньне іх з ініцыятывы ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму ў вёску прыслалі з гораду брыгаду культработнікаў — чалавек дваццаць. Цэлы тыдзень яны шчыравалі з пэндзлямі, ловячы на сабе цікаўныя позіркі вяскоўцаў. За працу гасьцей бясплатна кармілі ў калгаснай сталоўцы.
    А пазьней стала вядома, што прэзыдэнт Казловічы не наведае, бо выбраў іншы паказальны аб’ект, дзе яго, магчыма, і не чакалі.
    Паказуха набывае ў краіне характар масавага ўгодніцтва і халуйства.
    Пра тое, як у гарадах ды вёсках рыхтуюцца да ягонага прыезду, сам прэзыдэнт Лукашэнка ведае. Ня раз казаў пра гэта публічна. Лёгіка ў яго такая: любы гаспадар рыхтуецца да прыезду гасьцей і імкнецца паказаць усё самае лепшае. Да таго ж прэзыдэнт хутка зьяжджае, а адрамантаваныя вуліцы і пафарбаваныя дамы застаюцца. I мясцовым жыхарам гэта, вядома ж, падабаецца.
    Іншая справа, што думаюць пра гэта тыя культработнікі — бібліятэкары, рэжысэры, музыканты — якіх прымусова адхіляюць ад працы і пасы-
    лаюць з пэндзлямі ў руках фарбаваць агароджы. Фармальна гэта — парушэньне закону: ніводзін працоўны кантракт не прадугледжвае, каб гарадзкі бібліятэкар працаваў маляром у калгасе. Але ва ўмовах Беларусі адмовіцца ад прымусовай працы можна толькі цаной страты працоўнага месца.
    Мікалай Бельскі, вёска Малая Беліца, Сеньненскіраён
    26.08.2009
    Еду я неяк на сваім матацыкле «Днепр» у вёску Пламя. Толькі выехаў на асфальт — што за ліха? Уся дарога, пачынаючы ад прыпынку і да забалочанага выезду на асфальт — на сотню мэтраў услана макулятурай. Напэўна, нядбайны вадзіцель не замацаваў як сьлед груз, а дарогі ў нас выбоістыя — вось і вытрас. Я спыніўся. Дай, думаю, прыхаплю што-небудзь пачытаць. Іду, разглядаю асартымэнт. I тут раптам голас над вухам: «Коля! He чапай! Гэта — маё!» Гляджу, аж гэта мой аднавясковец драпежна раскінуў рукі над гарой макулятуры, а побач — фурманка. Ужо гатовы схапіць і везьці знойдзенае ў пункт нарыхтоўкі....
    3 чаго раптам гэта ўспомнілася? А справа ў тым, што я чуў адну гісторыю з ваеннага часу. Толькі што вызвалілі вёску Маргойцы ў нашай мясцовасьці. Было шмат забітых немцаў. Дык перад тым як пахаваць, іх распраналі дагала. A зьнятае адзеньне складалі ў адну вялікую кучу.
    Дык мясцовыя людзі ўсё ўспамінаюць адну бабу, якая паўзла на тую кучу і таксама крычала: «Гэта — маё!»
    Напэўна, спадар Мікалай, вам варта было б расказаць тую гісторыю свайму аднавяскоўцу, які так апантана абараняў знаходку. Хоць, увогуле, не ад добрага жыцьця кінулася тая жанчына на кучу трантаў, зьнятых зь нябожчыкаў. I, напэўна, ня надта раскашуе ваш знаёмы, калі такія надзеі ўскладае на прыбытак ад здадзенай нарыхтоўшчыку макулятуры.